Стамбульскі экспрэс
Грэм Грын
Выдавец: Мастацкая літаратура
Памер: 335с.
Мінск 1993
званага «закону шанцаў». Пажылая кабета з вялікім птушыным гняздом нафарбаваных бялявых валос і двума залатымі зубамі сноўдалася вакол самага люднага стала. Калі камунебудзь выпадаў буйны выйгрыш, яна падыходзіла да яго і — пакуль круп’е глядзеў у іншы бок — кратала яго за локаць і даволі нахабна выпрошвала двухсотфранкавую фішку. Пэўна, міласэрнасць, як горб, лічыцца шчаслівай. Атрымаўшы фішку, яна разменьвала яе на дзве стофранкавыя, адну клала ў кішэню, а другую ставіла еп ріаіпе'. Яна не магла прайграць свае сотні, а вось аднойчы паставіла і выйграла 3500 франкаў. Амаль кожны вечар яна дадавала па тысячы франкаў да тых, што былі ў яе кішэні.
— Ты бачыў яе? — спытала Кэры, калі мы пайшлі ў бар выпіць кавы — мы ўжо кінулі піць джын з «Дубанэ».— Чаму б і мне не заняцца гэтым самым?
— Ну, да гэтага мы яшчэ не дакаціліся.
— Я прыняла цвёрдае рашэнне,— сказала Кэры.— Мы болей не будзем есці ў гатэлі.
— Будзем галадаць?
— He, будзем піць каву з булачкамі ў кафэ ці лепей, можа, малако — яно болей спажыўнае.
Я сказаў сумна:
— He пра такі мядовы месяц я марыў. У Борнмуце нам было б лепей.
— He бядуй, любы. Усё будзе добра, калі прыйдзе «HaftKa».
— У мяне ўжо няма веры ў гэтую байку.
— У такім разе што мы будзем рабіць праз два тыдні?
— Па-мойму, пойдзем у турму. Магчыма, турма пад апекаю казіно, і на прагулкі нас будуць вадзіць вакол рулеткі.
— Хіба ты не можаш пазычыць грошы ў Другога?
— У Боўлза? Ен нікому ў жыцці не пазычаў без закладу.
У ардынары (фр.).
Ен бязлітаснейшы за Друтэра і Бліксана разам узятых — іначай яны ўжо даўно дабылі б яго акцыі.
— Няўжо няма ніякага выйеця, любы?
— Мадам, выйсце ёсць.
Я ўзняў вочы ад халоднай кавы і ўбачыў чалавечка невялікага росту ў пашарпаным, але франтаватым гарнітуры і ў такіх самых чаравіках. Hoc у яго здаваўся непамерна вялікім для яго твару: цяжар жыцця ўздуў вены і затуманіў яму вочы. Пад пахай ён элегантна трымаў ляску для шпанцыру без наканечніка, але затое з адмысловай рукаяткай у выглядзе качынай галавы. Ен звярнуўся да нас з нядбайнай ветлівасцю:
— Прабачце маю недаравальную назойлівасць, але ў вас, здаецца, былі непрыемнасці за ігральнымі сталамі, а ў мяне ёсць вам добрая вестка, месье і мадам.
— Аднак мы збіраемся ўжо пайсці...— пачала была Кэры.
Пазней яна мне растлумачыла, што выкарыстаная ім біблейская фраза прымусіла яе скалануцца, нагнала на яе жаху і нагадала пра д’ябала, які вельмі любіць цытаваць свяшчэннае пісанне.
— Вам варта трохі затрымацца, бо вось тут, у маёй галаве, месціцца выдатная сістэма. I я гатовы аддаць вам яе амаль задарма — за якіх-небудзь дзесяць тысяч франкаў.
— Для нас гэта надта вялікія грошы,— сказаў я.— У нас такіх грошай няма.
— Але ж вы спыніліся ў «Гатэлі дэ Пары». Я вас там бачыў.
— Маюцца на ўвазе наяўныя грошы,— хуценька ўдакладніла Кэры.— Вы ведаеце, як яно звычайна бывае з англійскай валютай.
— Тысяча франкаў.
— He,— сказала Кэры,— Прашу прабачэння.
— Ведаеце, што мне прыйшло ў голаў,— сказаў я.— Давайце я пачастую вас добрай выпіўкай за вашу сістэму.
— Віскі,— падхапіў чалавечак без ваганняў.
Я надта позна ўцяміў, што порцыя віскі каштуе 500 франкаў. Ен усеўся за столік, паставіўшы ляску паміж каленямі, здавалася, што качка была гатова падзяліць з ім пітво. Я сказаў:
— Згодзен. Я слухаю. Выкладвайце.
— Замала віскі.
— Болей не будзе.
— Усё надта проета,— сказаў чалавечак,— як і ўсе выдатныя адкрыцці ў матэматыцы. Вы спярша ставіце на адну лічбу, а калі яна выйграе, вы ставіце ўвесь выйгрыш на пэўнае спалучэнне з шасці лічбаў. Для адзінкі такое спалучэнне — ад 31 да 36, для двойкі — ад 13 да 18, для тройкі...
— Чаму?
— Вы павінны верыць мне на слова. За шмат гадоў я вывучыў тут усё дасканала. За пяцьсот франкаў я прадам вам табліцу ўсіх лічбаў, што выйгравалі з чэрвеня мінулага года.
— А калі, скажам, лічба не выпадзе?
— Пачакайце і пачніце гуляць па сістэме толькі тады, калі выпадзе патрэбная лічба.
— На гэта можна змарнаваць гады і гады.
Чалавечак падняўся, пакланіўся і сказаў:
— Для гэтага патрэбен капітал. Мой капітал быў недастатковы. Калі б замест пяці мільёнаў, у мяне было дзесяць мільёнаў, я б не прадаваў сваю сістэму за порцыю віскі.
Ен адышоў ад стала з пачуццём уласнай годнасці, ляска без наканечніка пастуквала па паліраванай падлозе, а качка пільна пазірала на нас, нібыта хацела застацца з намі.
— Па-мойму, мая сістэма лепшая,— сказала Кэры.— Калі тая кабета можа ёю карыстацца, дык чаму і мне...
— Гэта жабрацтва. Мне б не хацелася, каб мая жонка была жабрачка.
— Я ўсяго яшчэ толькі зусім новая жонка. I я не лічу гэта за жабрацтва — гэта ж не грошы, а толькі фішкі.
— Ведаеш, нешта ўсё-такі ёсць у тым, што расказаў гэты чалавек. Уся справа ў тым, каб паменшыць тое, што прайграеш, і павялічыць верагоднасць выйгрышу.
— Можа, усё гэта і так, любы, але мая сістэма дазваляе мне зусім нічога не прайграць.
Яе не было амаль паўгадзіны, а потым вярнулася ледзь не бягом:
— Любы, кінь маляваць свае кручкі. Я хачу дадому.
— Гэта ніякія не кручкі. Я распрацоўваю адну ідэю.
— Любы, калі ласка, пойдзем адсюль хутчэй, а то я заплачу.
Калі мы апынуліся знадворку, яна пацягнула мяне цераз парк, паміж пальмаў і кветнікаў, якія ў яркіх промнях пражэктараў выглядалі як цукеркі. Яна сказала:
— Любы, мяне напаткала жахлівая няўдача.
— Што здарылася?
— Я ўсё рабіла так, як тая кабета: дачакалася, пакуль нехта выйграў шмат грошай, потым кранула яго за локаць і папрасіла: «Дайце мне». Але ён нічога мне не даў, а сказаў даволі жорстка: «Ідзі дамоў да сваёй маці»,— а круп’е заўважыў гэта. Таму я перайшла да другога стала. А там нейкі мужчына сказаў мне проста: «Пазней. Пазней. На тэрасе». Любы, ён прыняў мяне за шлюху. А калі я зрабіла трэцюю спробу...— о, гэта было жахліва! Адзін з тых слуг, хто запальвае цыгарэты наведнікам, крануў мяне за руку і сказаў: «Хопіць вам ужо, думаю, мадэмуазель, на сённяшні вечар». Болей за ўсё мяне абразіла тое, што ён назваў мяне «мадэмуазель». Я хацела шпурнуць яму ў твар пасведчанне аб шлюбе, але я пакінула яго ў ванне ў гатэлі.
— У ванне?
— Так, у пакеце для губкі,— не ведаю чаму, але я ніколі не губляю гэтую сумку,— яна захоўваецца ў мяне гадамі. Але гэта не таму мне хочацца плакаць. Любы, давай прысядзем вось тут, на гэтай лаўцы. Я не магу плакаць на хаду —
гэта тое самае, як есці шакалад на свежым паветры. У цябе не хапае дыхання, і ты не адчуваеш смаку шакаладу.
— Напрамілы бог,— сказаў я.— Калі гэта не самае благое, дык што ж там яшчэ здарылася? Ты разумееш, што нам болей ніколі не дазволяць зайсці ў казіно — якраз у той самы момант, калі я пачаў распрацоўваць сістэму, сапраўдную сіетэму.
— 0, так далёка яшчэ не зайшло, любы. Слуга падміргнуў мне каля дзвярэй вельмі прыязна. Я ўпэўнена, што ён не мае нічога супраць таго, каб я хадзіла ў казіно,— але я ніколі болей туды не пайду, ніколі ў жыцці.
— Скажы мне — чаму?
— Той прыемны малады чалавек бачыў усё.
— Які малады чалавек?
— Той галодны малады чалавек. I калі я выйшла ў вестыбюль, ён пайшоў за мной і сказаў так далікатна: «Мадам, у мяне засталася толькі адна стофранкавая фішка, але яна — ваша».
— Ты адмовілася ад яе?
— Я хацела адмовіцца, але не змагла. Ен быў такі далікатны: адразу выйшаў, перш чым я паспела падзякаваць яму. Я размяняла тую фішку і кінула манеты ў ігральны аўтамат пры ўваходзе. Даруй мне, што я так румзаю, але я проста не магу стрымацца. Ен быў жахліва далікатны і, пэўна, жахліва галодны, і яму самому былі вельмі патрэбныя тыя грошы, але ён усё-такі даў мне апошнюю сотню франкаў. Калі я выйграла пяцьсот франкаў, я пачала яго шукаць, каб аддаць яму палову выйгрышу, але яго нідзе не было відно.
— Ты выйграла пяцьсот франкаў? Гэта якраз хопіць нам заўтра на каву і булачкі.
— Любы, ты такі скнара. Хіба ты не разумееш, што цяпер ён заўсёды будзе лічыць мяне такой самай жахлівай гарпіяй, як Птушынае Гняздо, якую мы бачылі тут, у казіно?
— Па-мойму, ён проста да цябе заляцаўся.
— Ты сексуальны маньяк. Нічога такога ён зусім і ў галаве не меў. Ен надта галодны, каб рабіць такія захады.
— Гавораць, што голад абвастрае нашы пачуцці.
9
Каб падтрымаць сваю рэпутацыю, мы па-ранейшаму снедалі ў гатэлі, але пачувалі сябе ніякавата нават перад ліфцёрам. Мне ніколі не падабаліся ліўрэі — яны заўсёды нагадвалі мне, што на свеце ёсць тыя, хто камандуе, і тыя, кім камандуюць, а цяпер я быў перакананы: кожны чалавек у форменным адзенні ведае, што мы не можам аплаціць рахунак у гатэлі. Мы заўсёды цяпер насілі ключы ад нумара з сабою, каб ніколі не звяртацца да парцье, а паколькі мы абмянялі ўсе нашы чэкі на акрэдытывы, дык нават не адважваліся наблізіцца да касіра. Кэры знайшла на ніжняй пляцоўцы вялікай лесвіцы непрыкметны бар. які называўся «Тэксі бар», і тут мы елі ленч і абед. Міне шмат гадоў, пакуль мне зноў захочацца з’есці булачку, але нават і цяпер я заўсёды аддаю перавагу гарбаце перад каваю,
Калі мы трэці раз з’елі там свой ленч, выходзячы з бара, мы натрапілі на памочніка бухгалтара з нашага гатэля, які праходзіў па вуліцы. Ен павітаўся і пайшоў далей, але я ведаў, што наш час ужо прабіў.
Потым мы сядзелі ў парку пад промнямі сонца, і я шчыраваў над сваёй сістэмай, адчувад>чы, што час не чакае. Я сказаў Кэры:
— Дай мне тысячу франкаў. Мне трэба праверыць маю сістэму.
— Любы,— сказала яна,— хіба ты не ведаеш, што ў нас засталося толькі пяць тысяч франкаў? Неўзабаве ў нас не будзе нават на булачкі.
— I дзякуй богу, бо я ўжо не пераношу іх выгляду.
— Тады давай пяройдзем на марожанае. Яно каштуе не болей. I, заўваж, мы можам нават унесці змену ў нашу дыету,
любы. Марожанае з кавай на ленч, марожанае з клубніцай на абед. Любы, я з такім нецярпеннем чакаю абеду.
— Калі я паспею закончыць працу над сваёй сістэмай, мы будзем есці біфштэксы...
Я ўзяў тысячу франкаў і пайшоў у казіно. 3 папераю ў руцэ я ўважліва назіраў за гульнёй чвэрць гадзіны перад тым, як зрабіць першую стаўку, а потым зусім спакойна і метадычна пачаў прайграваць, і калі ў мяне ўжо не засталося ніводнай фішкі, мае лічбы пайшлі ў належнай паслядоўнасці.
Я вярнуўся да Кэры і сказаў:
— Той д’ябал меў рацыю. Уся справа ў капітале.