Стамбульскі экспрэс  Грэм Грын

Стамбульскі экспрэс

Грэм Грын
Выдавец: Мастацкая літаратура
Памер: 335с.
Мінск 1993
82.37 МБ
— Гэта зноў вы,— сказаў ён.— Як вас завуць?
— Бертрам.
— Я захапіў з сабой надта мала грошай гатоўкаю. А ісці ў гатэль не хочацца. Пазычце мне пяць мільёнаў.
— Прабачце, не магу,— сказаў я.
— Вы ж ведаеце, хто я. Вы ведаеце мае магчымасці.
— У гатэлі...— пачаў быў я.
— Мне не змогуць даць столькі грошай, пакуль не адчыніцца банк. А грошы мне патрэбны зараз. Вы выйгралі шмат. Я сачыў за вамі. Я вярну вам пазыку заўтра ўвечары.
— Вы ж ведаеце, часам здараюцца і пройгрышы.
— ІПто вы там балбочаце, я не чую! — сказаў ён, прыладзіўшы свой слыхавы апарат.
— Прабачце, містэр Другі, не магу.
— Маё прозвішча не Другі. Вы ж мяне ведаеце. Я — A. Н. Боўлз.
— У канторы мы завём вас A. Н. Другі. Чаму б вам не пайсці ў тутэйшы банк і не атрымаць грошы па чэку? Заўсёды хтосьці там дзяжурыць.
— У мяне няма рахунку ў франках, малады чалавек. Хіба вам нічога не вядома пра абмен валюты?
— Такіх людзей, як я, гэта мала хвалюе,— адказаў я.
— Давайце лепей вып’ем кавы і абмяркуем нашы справы.
— Зараз у мяне няма часу.
— Паслухайце, малады чалавек,— сказаў Другі,— я ж усё-такі ваш гаспадар.
— Я не прызнаю ніякіх гаспадароў, апроч Гома.
— Хто такі Гом?
— Містэр Друтэр.
— Гом. Другі,— сказаў містэр Боўлз.— Здаецца, што тут мае месца здзіўляючая адсутнасць павагі да кіраўніцтва фірмы. А ў сэра Уолтэра Бліксана — якая мянушка ў яго?
— Па-мойму, малодшы персанал фірмы называе яго Пухіром.
Тонкая ўсмешка на імгненне кранула рысы яго напудранага твару.
— Зрэшты, гэтая мянушка даволі трапная,— зазначыў A. Н. Другі.— Сястра, вы можаце пагуляць з паўгадзінкі. Прайдзіцеся да гавані і назад. Вы ж заўсёды кажаце, што вам падабаюцца яхты.
Калі я развярнуў крэсла і пачаў рухаць яго разам з Боўлзам у бар, на маіх руках і лбе выступіў пот. У галаву стрэльнула фантастычная ідэя, якая выцесніла нават думкі пра Кэры і яе галоднага кавалера. Я не мог дачакацца, калі мы дойдзем да бара. Я сказаў:
— У маім сейфе ў гатэлі ёсць пятнаццаць мільёнаў франкаў. Вы можаце атрымаць іх у абмен на вашы акцыі.
— He стройце з сябе ідыёта. Акцыі каштуюць дваццаць мільёнаў па намінале, а Друтэр і Бліксан далі б за іх і ўсе пяцьдзесят мільёнаў. Шклянку мінеральнай вады, калі ласка.
Я даў яму вады. Ен сказаў:
— А зараз прынясіце мне пяць мільёнаў.
— He.
— Малады чалавек,— сказаў ён,— у мяне беспамылковая сістэма. Дваццаць гадоў таму я даў сабе абяцанне сарваць банк. Я не збіраюся адмаўляцца ад сваёй даўняй задумы з-за нейкіх там пяці мільёнаў. Ідзіце і прынясіце іх. Калі вы
гэтага не зробіце, я аддам загад звольніць вас з працы.
— Хіба вы сур’ёзна лічыце, што такая пагроза нешта значыць для чалавека з пятнаццаццю мільёнамі ў сейфе? А заўтра ў мяне будзе дваццаць мільёнаў...
— Вы сёння ж прайграеце ўсё: учора я назіраў за вамі.
— Учарашні пройгрыш быў мной запланаваны. Ен толькі даказвае, што мая сістэма правільная.
— He могуць існаваць адначасова дзве беспамылковыя сістэмы.
— Баюся, што ваша сістэма мае хібы.
— Раскрыйце мне сваю сістэму.
— He. Але я магу сказаць, якія хібы ёсць у вашай.
— Сваю сістэму вынайшаў я сам.
— Колькі ж вы выйгралі з яе дапамогай?
— Я пакуль не пачаў выйграваць. Зараз я на першай стадыі. Сёння ўвечары пачну выйграваць. Чорт бы вас пабраў, малады чалавек, прынясіце мне гэтыя пяць мільёнаў.
— Мая сістэма ўжо прынесла мне пятнаццаць мільёнаў.
Я памыляўся, калі лічыў Другога спакойным і ўраўнаважаным чалавекам. Надта лёгка выглядаць спакойным, калі вашы рухі абмежаваныя. Але калі яго пальцы, якія ляжалі на каленях, ледзьве зварухнуліся, яны выдалі нястрымныя эмоцыі: галава яго ледзьве хіснулася, правадок яго слыхавога апарата затрымцеў. Гэтае трымценне было падобнае на ледзь прыкметны подых ветрыку, які прымушаў звінець аканіцы і быў прадвеснікам блізкага ўрагану.
Ен сказаў:
— Па-мойму, у нас з вамі адна і тая ж сістэма.
— He. Я назіраў за вашай і добра яе ведаю. Яе можна купіць у папяровым канверце ў любога гандляра канцылярскімі таварамі за тысячу франкаў.
— Няпраўда! Я распрацаваў яе сам, шчыраваў над ёю гадамі, седзячы вось у гэтым крэсле. Дваццаць гадоў...
— Адны і тыя ж думкі прыходзяць не толькі выдатным вучоным. Але банк нельга сарваць з дапамогай сістэмы коштам у тысячу франкаў, якой гандлююць у канвертах з надпісам «Беспамылковая».
— Я дакажу, што вы памыляецеся. Я прымушу вас праглынуць гэты канверт. Прынясіце мне пяць мільёнаў.
— Я вам ужо назваў свае ўмовы.
Уперад, узад і ў розныя бакі рухаліся рукі ў тым цесным прамежку, у якім хвароба дазваляла ім рухацца. Яны мітусіліся, як мышы ў клетцы, мне нават уявілася, што яны грызуць невыносныя краты.
— Вы нават не разумееце, чаго просіце. Хіба вы не ведаеце, што атрымаеце кантроль над фірмаю, калі аб’яднаецеся з Бліксанам?
— Нарэшце я хоць зведаю, што гэта такое — кантроль над фірмаю.
— Паслухайце, калі вы дасцё мне гэтыя пяць мільёнаў сёння ўвечары, я вярну іх вам раніцай разам з паловай свайго выйгрышу.
— Ніякага выйгрышу па вашай сістэме не будзе.
— Здаецца, вы надта ўпэўнены ў сваёй сістэме.
— Але.
— Я мог бы прапанаваць вам такі варыянт: я прадам свае акцыі за дваццаць мільёнаў плюс ваша сістэма.
— У мяне яшчэ няма дваццаці мільёнаў.
— Паслухайце, калі вы так упэўнены ў сабе, я прапаную вам выбар: узяць акцыі за пятнаццаць мільёнаў зараз, a розніцу заплаціце заўтра — праз дваццаць чатыры гадзіны — а дзевятай гадзіне ўвечары, альбо вы згубіце свае пятнаццаць мільёнаў. Да таго ж вы аддадзіце мне і сваю сістэму.
— Гэта вар’яцкая прапанова.
— Яна робіцца ў вар’яцкім месцы.
— Калі я не выйграю заўтра пяці мільёнаў, у мяне не застанецца ніводнай акцыі?
— Ніводнай.— Яго пальцы прыпынілі свой нервовы рух.
Я засмяяўся:
— Хіба вы не падумалі, што заўтра я магу патэлефанаваць Бліксану, і той мне вышле неабходную суму. Яму дужа патрэбны гэтыя акцыі.
— Заўтра нядзеля, а мы дамовіліся расплачвацца гатоўкаю.
— Я не аддам вам сваёй сістэмы да апошняга разліку,— сказаў я.
— Яна мне не спатрэбіцца, калі вы не выйграеце.
— Але для гульні мне патрэбны грошы.
Ен сур’ёзна прыняў да ведама гэтую маю заяву. Я сказаў:
— Нельга ж гуляць па сістэме, маючы ўсяго некалькі тысяч франкаў.
— Зараз вы можаце даць мне дзесяць мільёнаў,— сказаў ён,— у лік пятнаццаці. Калі вы прайграеце, вы будзеце павінны мне яшчэ пяць мільёнаў.
— Як вы іх спагоніце з мяне?
Ен надарыў мяне злавеснай усмешкаю.
— Я ўрэжу вашу зарплату штогод на пяцьсот футаў, і ў вас будуць іх вылічваць на працягу дзесяці год.
Я паверыў, што ён так і зробіць. У свеце Друтэра і Бліксана ён з сваім невялікім пакетам акцый выжыў толькі дзякуючы жорсткасці, цвёрдасці і непахіснасці характару.
— Я павінен буду выйграць дзесяць мільёнаў з дапамогай пяці мільёнаў.
— Вы самі казалі, што ваша сістэма дасканалая.
— Я так лічу.
Стары быў пабіты сваёй уласнай авантурай: ён кпіў з мяне:
— Лепей проста пазычце мне гэтыя пяць мільёнаў і забудзьцеся на наш заклад.
Я падумаў пра Гома, які зараз раз’язджае па моры ў яхце з славутымі гасцямі, і пра нас дваіх, ім забытых,— што яму да нейкага там памочніка бухгалтара? Я згадаў манеру, з якой ён павярнуўся да міс Булэн і сказаў: «Аддайце неабходныя распараджэнні наконт жаніцьбы містэра Бертранда». (Ен нават не паклапаціўся запомніць маё прозвішча.) Ці здолеў бы ён праз міс Булэн арганізаваць нараджэнне нашых дзяцей і пахаванне нашых бацькоў? Я падумаў, як я затэлефаную містэру Бліксану і дамоўлюся з ім, а потым
з дапамогаю гэтых акцый буду трымаць Гома ў цуглях да таго часу, пакуль той будзе адчуваць боль: не будзе ўжо ў яго ніякага пакоя на восьмым паверсе, ніякіх яхт, ніякага яму «luxe, calme et volupte». Ен прывабліваў мяне сваім абыходжаннем, сваёй далікатнасцю і сваёй фальшывай дабрынёй, пакуль я ледзь не прыняў яго за вялікага чалавека, якім ён сам сябе лічыць. Цяпер, падумаў я з журбою, якое я не мог растлумачыць, ён стане такі дробненькі, што будзе цалкам у мяне ў руках, і я амаль з агідай глянуў на свае запэцканыя чарніламі пальцы.
— Ну, бачыце,— сказаў Другі,— вы ўжо болей не верыце ў сваю сістэму.
— О, не, веру,— запярэчыў я.— Я прымаю вашу прапанову. Проста я падумаў пра нешта іншае — вось і ўсё.
3
Я пайшоў і прынёс грошы. I мы, не адкладаючы, адразу ж занатавалі ўмовы нашага закладу на кавалачку паштовай паперы, а сядзелка — яна ўжо вярнулася з прагулкі — разам з барменам засведчылі наша пагадненне. Пагадненне ўступала ў сілу а дзевятай гадзіне вечара, тэрмін выплаты а той самай гадзіне наступнага дня: Другі не пажадаў, каб яго гульні не перапынялі ні благія, ні добрыя навіны да вечара. Потым я прымусіў яго пачаставаць мяне шклянкай віскі, хоць, пэўна, у Майсея было меней клопату, каб здабыць ваду з скалы ў Сінаі, і я ўбачыў, як сядзелка пакаціла яго крэсла ў Salle Privee. Фактычна за дваццаць чатыры гадзіны я зрабіўся ўладальнікам «Сітры». Hi Друтэр, ні Бліксан у сваёй бясконцай вайне не змогуць зрабіць ніводнага руху без згоды сціплага памочніка бухгалтара. Неяк дзіўнавата рабілася ад думкі, што ніводзін з іх нават не падазраваў, як крута зменіцца кантроль над фірмаю, які пераходзіць ад сябра Друтэра да яго ворага. Бліксан, пэўна, быў у Хэмпшыры і вывучаў чарговую казань на заўтра, удасканальваючы вымаўленне біблейскіх прозвішчаў — і ён не адчувае ад гэтага аніякай
радасці. А Друтэр? Друтэр быў недзе далёка ў моры, недасягальны,— гуляе ў брыдж з сваімі свецкімі львамі — ён не адчуе ніякай небяспекі. Я заказаў яшчэ віскі. Я ўжо зусім не сумняваўся ў сваёй сістэме і не адчуваў болей ніякага шкадавання. Бліксан першы пачуе навіну: раніцай у панядзелак я тэлефаную яму ў кантору. Аднак больш тактоўна, відаць, інфармаваць яго пра новае становішча ў фірме праз майго шэфа Арнольда. Нельга дапусціць ніякага часовага пагаднення паміж Друтэрам і Бліксанам супраць самазванца: я даручу Арнольду растлумачыць Бліксану, што з гэтага часу ён можа разлічваць на мяне. Друтэр нават нічога не пачуе пра нашу дамоўленасць, пакуль не звяжацца па тэлефоне з сваім офісам з якога-небудзь бліжэйшага порта. Нават гэта я магу прадугледзець: я папрашу Арнольда захаваць усё ў сакрэце да вяртання Друтэра і такім чынам буду мець асалоду асабіста паведаміць яму пра ўсё.