Стамбульскі экспрэс  Грэм Грын

Стамбульскі экспрэс

Грэм Грын
Выдавец: Мастацкая літаратура
Памер: 335с.
Мінск 1993
82.37 МБ
Я нагадаў, як Кэры казала: зрэшты, у яго веку ён мае права забываць. Але калі я згадаў Кэры, я ледзь не выраніў слязу ў свой келіх.
— Можна мне выпіць яшчэ?
— Калі ласка.
Ен тут жа падняўся, каб наліць мне. Нахіліўшыся над барам і павярнуўшыся да мяне сваёй шырокай спіной патрыярха, ён сказаў:
— He саромейцеся, гаварыце. Мы не на восьмым паверсе. Проста двое мужчын, якія разам адпачываюць. Спадзяюся, сябры. He бяда, калі адзін з іх залье сабе гора, трошкі вып’е і крыху ап’янее.
— Мая жонка не прыйдзе. Яна мяне кінула.
— Пасварыліся?
— Ніякай сваркі не было. Ніякіх слоў не было сказана,— такіх слоў, якія можна было б аспрэчваць ці забыць.
— Яна кагосьці пакахала?
— He ведаю. Магчыма.
— Раскажыце мне ўсё. Я не магу дапамагчы вам, але кожнаму ў такі момант трэба, каб яго выслухалі.
Выкарыстаўшы слова «кожнаму», ён ператварыў маё асабістае гора ва ўсеагульнае, нібыта ўсе людзі асуджаны на пакуту: «кожны» нараджаецца, «кожны» памірае, «кожны» страчвае каханне. Я расказаў яму ўсё. Я расказаў яму ўсё — апроч таго, дзеля чаго я прыйшоў сюды на борт і пра што я павінен быў паведаміць яму ў першую чаргу. Я згадаў нашы
ленчы з каваю і булачкамі, мае выйгрышы, расказаў пра галоднага студэнта і пра Птушынае Гняздо. Я ўспомніў пра нашу сварку з-за афіцыянта і пра тое, як яна мне сказала: «Я цябе болей не кахаю». Я нават — цяпер мне гэта здаецца неверагодным — паказаў яму яе развітальнае пісьмо.
Ен сказаў:
— Выбачайце мне. Калі б я... не затрымаўся, гэтага б не здарылася. Але вы б не выйгралі ўсе тыя грошы.
— На чорта мне здаліся ўсе гэтыя грошы!
— Такое надта лёгка сказаць. Я сам гаварыў тое самае шмат разоў. Але вось бачыце,я ўсё яшчэ тут... Калі б я рабіў тое, што я кажу, мяне б тут не было.
— А я кажу тое, што думаю на самой справе.
— У такім разе ў вас яшчэ ёсць надзея.
— У гэты самы момант яна, можа, спіць з ім.
— Гэта не разбурыць вашу надзею. Часта адкрываеш сапраўдную моц кахання, калі пераспіш з кім-небудзь іншым.
— Што мне рабіць?
— Выкурыце цыгару.
— Я не куру.
— Калі вы не маеце нічога супраць...— Ен запаліў сабе цыгару.— На іх таксама трэба грошы. Бадай што, я не люблю грошай — а хто іх любіць? Але мне падабаюцца цыгары, гэтая яхта, магчымасць прымаць у сябе гасцей, і прызнаюся, мне прыемна, так, мне падабаецца ўладарыць над людзьмі.
Я нават забыўся, што гэтай улады ў яго болей няма.
— Кожны павінен мірыцца з гэтымі праклятымі грашыма. А вы ведаеце, дзе цяпер яна можа быць?
— Святкуюць, па-мойму... каваю з булачкамі.
— У мяне было чатыры жонкі. Вы ўпэўнены, што вам сапраўды хочацца, каб яна вярнулася да вас?
— Так.
— Можа, усё-такі спакайней без іх.
— Я не шукаю спакою — пакуль што.
— Мая другая жонка — я быў тады яшчэ малады — яна кінула мяне, і я зрабіў памылку, адбіўшы яе назад. Потым
мне спатрэбілася шмат гадоў, каб пазбавіцца ад яе зноў. Яна неблагая жанчына. Нялёгка пазбаўляцца ад добрых жанчын. Калі ўжо так карціць жаніцца, лепей ужо ажаніцца з благой жанчынай.
— Такое ўжо было са мною аднойчы, і я не знайшоў у гэтым шмат шчасця.
— Усё-такі з благой жонкай доўга не пражывеш. А з добрай можна пражыць шмат гадоў. Вось Бліксан ажаніўся з добрай жанчынай. Па нядзелях яна сядзіць побач з ім на царкоўнай лаўцы, абдумваючы меню на абед. Яна добрая гаспадыня і мае цудоўны густ — у іх бездакорна аздоблены інтэр’ер кватэры. Рукі ў яе — пухленькія, і яна з гордасцю гаворыць, што яны хораша прыстасаваныя да кандытарскай працы, аднак жа не толькі для гэтага існуюць жаночыя рукі! Яна высокама'ральная жанчына, і калі ён пакідае яе на тыдзень, то адчувае сябе свабодным чалавекам. Аднак яму даводзіцца вяртацца назад — якая гэта жахлівая рэч — непазбежнае вяртанне да сваёй жонкі!
— Кэры зусім не такая,— я глянуў на рэшту свайго віскі.— Напрамілы бог, парайце мне, што мне рабіць?
— Я надта стары, і маладыя называюць мяне цынікам. Людзям ніколг не даспадобы рэальнае жыццё. Яны пазбягаюць довадаў цвярозага розуму. Я б вам параіў прынесці сюды свае чамаданы, забыцца на ўсю гэтую справу — у мяне вялікі запас віскі,— некалькі дзён вы б знаходзілі ў ім суцяшэнне. Да мяне заўтра на борт падымецца даволі многа прыемных гасцей,— вам, пэўна, спадабаецца Сесілія Чартарыс. У Неапалі ёсць некалькі бардэляў, калі вы не зможаце абысціся без жанчыны. Я тэлефаную ў кантору, каб вам падоўжылі адпачынак. Знаходзьце радасці ў выпадковых прыгодах і не старайцеся прывязаць іх да сямейнага жыцця.
— Мне патрэбна толькі Кэры. Гэта маё апошняе слова. Ніякіх прыгод мне не трэба.
— Мая другая жонка кінула мяне, бо яна казала, што я занадта амбіцыйны. Яне не разумела, што толькі тыя, хто памірае, свабодныя ад амбіцый. Але і ў іх, бадай, ёсць жадан-
не выжыць. Некаторыя людзі хаваюць свае амбіцыі — вось і ўсё. Мне давялося дапамагчы маладому чалавеку, якога пакахала мая жонка. Ен хутка паказаў свае амбіцыі. Есць розныя амбіцыі — вось і ўсё, і мая жонка пераканалася, што ёй болей даспадобы мае амбіцыі, бо яны неабмежаваныя. Жанчыны ставяцца да бясконцасці, як да несур’ёзнага саперніка. Але мужчыне быць задаволеным пасадай памочніка бухгалтара — гэта абраза.— Ен журботна паглядзеў на доўгі попел цыгары.— I ўсё-такі ніхто не мае права ўтыкаць свой нос у чужыя справы.
— Я б зрабіў усё...
— Ваша жонка рамантычная жанчына. Беднасць гэтага маладога чалавека кранае яе сэрца. Па-мойму, я знайшоў выйсце. Наліце сабе яшчэ келіх віскі, пакуль я раскажу, што вам трэба зрабіць.
Частка т рэцяя
1
Я сышоў па трапе, злёгку хістаючыся ад выпітага віскі, і пайшоў угору па схіле ад порта. Было чвэрць дзевятай, і калі я зірнуў на гадзіннік, ён нагадаў мне пра тое, пра што я зусім забыўся расказаць Друтэру.
Друтэр папярэдзіў:
— Толькі не давайце грошай: яны такія брудныя! Аднак тыя круглыя чырвоныя жэтоны... Вы пабачыце самі, ніякі гулец супраць іх не ўстоіць.
Я пайшоў у казіно, але іх там не было. Потым я абмяняў усе свае грошы на фішкі, і, калі я выйшаў на двор, у маіх кішэнях бразгала, як у сумачцы Птушынага Гнязда. Толькі чвэрць гадзіны спатрэбілася мне, каб знайсці іх: яны сядзелі ў кафэ, куды мы звычайна хадзілі есці. Я крыху паназіраў за імі ўпотайкі, з-за дзвярэй. Кэры зусім не выглядала шчаслівай. Яна завітала сюды, як яна мне расказала пазней, каб пераканаць сябе канчаткова ў тым, што яна мяне болей
не кахае, што ніякіх пачуццяў у яе не выкліча месца, дзе мы бывалі разам, аднак яна пераканалася, што ўсё засталося па-ранейшаму. Калі ён скончыў есці, ён падлічыў грошы і потым папрасіў, каб яна трошкі пасядзела моўчкі, пакуль ён будзе правяраць сваю сістэму.
— Сёння мы зможам дазволіць сабе гульню да пяцісот франкаў,— сказаў ён.— Гэта значыць пяць стофранкавых ставак.
Калі я падышоў, ён усё яшчэ сядзеў з алоўкам і паперай. Яшчэ ад самых дзвярэй я павітаўся з Кэры:
— Прывітанне.— I яна азірнулася. Кэры ледзьве была не ўсміхнулася мне звыкла — я ўбачыў гэтую ўсмешку ў яе вачах, але яна раптам апусціла іх долу, як хлапчук апускае долу свайго паветранага змея, хаваючы яго ад ветру.
— Філіп, гэта...— мой муж.
Ен узняў вочы ўгору:
— А, добры вечар,— і пачаў нервова барабаніць па стале кончыкам алоўка.
— Спадзяюся, што вы добра даглядаеце за маёй жонкай.
— Гэта зусім не ваша справа.
— Есць некаторыя рэчы, якія вы павінны ведаць, каб зрабіць яе шчаслівай. Яна не пераносіць пенкі на гарачым малацэ. Бачыце, яе сподак завалены кавалачкамі паперы. Вы павінны забраць іх, перш чым наліваць ёй каву. Яна ненавідзіць нягучныя, але рэзкія гукі — напрыклад, храбусценне падсмажанага хлеба ці гэтай булачкі, якую вы зараз перажоўваеце.
— Я хацеў бы, каб вы пайшлі адгэтуль,— сказаў малады чалавек.
— Я палічыў бы за лепшае пагаварыць са сваёй жонкай сам-насам.
— А я не хачу заставацца з табою,— сказала Кэры.
— Вы чулі, што яна сказала. Калі ласка, ідзіце адсюль.
Мяне здзівіла, як дакладна Друтэр прадказаў наш дыялог. У мяне з’явілася надзея.
— Прашу прабачэння. Я буду настойваць на сваім.
— Вы не маеце права...
Кэры сказала:
— Калі ты не пакінеш нас, мы абое пойдзем адгэтуль. Філіп, заплаці па рахунку.
— Cherie, я хачу да канца прадумаць сваю сістэму.
— Ведаеце, што я зраблю? — сказаў я.— Я значна старэйшы за вас, але я выклікаю вас на бойку. Калі я перамагу вас, я пагавару з Кэры сам-насам. Калі вы будзеце пераможцам, я пайду і ніколі болей вас не патурбую.
— Прапаную іншае выйсце. Я вам заплачу за паўгадзіны размовы з ёю.
— Як ты пасмеў такое прапанаваць? — сказала Кэры.
Я засунуў руку ў кішэню і выцягнуў прыгаршчу жоўтых і чырвоных фішак — пяцісотфранкавых і тысячафранкавых — і раскідаў іх па стале паміж кубкамі кавы. Ен не мог адарваць ад іх вачэй. Яны прымусілі яго забыцца на сваю сістэму. Я еказаў:
— Я аддаў бы перавагу бойцы. Гэта ўсе мае грошы, што засталіся.
Ен утаропіўся ў фішкі.
— Я не хацеў бы ўсчынаць сварку,— нарэшце вымавіў ён.— Gherie, ён просіць нейкія паўгадзіны. Зрэшты, ён мае на гэта права. Есць жа ў вас пэўныя рэчы, якія вы павінны абмеркаваць паміж сабой, а з гэтымі фішкамі я змагу сапраўды апрабаваць сваю сістэму.
Яна сказала яму такім тонам, да якога ў апошнія некалькі тыдняў я ўжо прызвычаіўся:
— Добра. Бяры гэтыя фішкі. Адпраўляйся ў сваё праклятае казіно. Hi пра што ты ўсё адно не мог думаць.
У яго хапіла такту акурат на тое, каб не схапіць жэтоны адразу:
— Убачымся праз паўгадзіны, cherie.
Я сказаў:
— Абяцаю вам, што сам прывяду яе ў казіно. У мяне засталіся там невялікія справы.
Калі ён быў ужо каля самага выхаду, я аклікнуў яго: — Вы згубілі адзін жэтон!
Філіп вярнуўся і пачаў шукаць яго пад сталом. Убачыўшы твар Кэры, я ледзьве не пашкадаваў за сваю перамогу.
Стрымліваючы слёзы, яна сказала:
— Табе надта добра ўдалося паказаць яго сапраўднае нутро. Ты зараз адчуваеш сябе пераможцам. А пра мяне ты падумаў?
— Пойдзем на борт яхты на адну ноч. У цябе будзе асобная каюта. Мы зможам сысці на бераг у Генуі заўтра.
— Па-мойму, ты спадзяешся, што я змяніла сваё рашэнне.
— Так, спадзяюся. Вялікай надзеі не маю, але ж гэта ўеётакі лепей, чым адчай. Як ты не разумееш, што я цябе кахаю.
— Ты абяцаеш ніколі болей не іграць на рулетцы?
— Абяцаю.
Яна нахіліла галаву, каб я не мог бачыць яе твару, і сядзела моўчкі. Я выкарыстаў усе аргументы: мне таксама не было чаго сказаць. Ноч была поўная цішыні, якую парушала бразганне кубкаў і журчанне вады. Нарэшце яна сказала: