Стамбульскі экспрэс  Грэм Грын

Стамбульскі экспрэс

Грэм Грын
Выдавец: Мастацкая літаратура
Памер: 335с.
Мінск 1993
82.37 МБ
Я выйшаў, каб расказаць Кэры пра гэтыя навіны, зусім забыўшыся на нашы дамоўленыя спатканні: мне хацелася пабачыць яе твар, калі даведаецца, што яна — жонка чалавека, які кантралюе фірму. Ты ненавідзела маю сістэму, хацеў сказаць я ёй, і тыя гадзіны, што я праводзіў у казіно, але ніякай заганнай прычыны тут не было — не за грашыма я ганяўся. Аднак я зусім забыўся, што да сённяшняга вечара ніякіх іншых матываў, апроч грошай, у мяне не было. Я пачаў быў сам верыць, што загадзя задумаў усё гэта,— з самай першай стаўкі ў дзвесце франкаў на «кухні».
Але, вядома, Кэры нідзе я не знайшоў. «Мадам пайшла з джэнтльменам»,— пра гэта мог бы і не паведамляць мне парцье, бо я сам успомніў пра спатканне ў сціплым студэнцкім кафэ. Што ж, быў і ў маім жыцці такі час, калі я без асаблівага клопату знаходзіў сабе жанчыну, і я вярнуўся ў казіно, каб зрабіць тое, што я абяцаў сваёй жонцы. Але з прыгажуняй ужо сядзеў нейкі мужчына: іх пальцы поркаліся ў аб’яднаных фішках,— і неўзабаве я зразумеў, што адзінокія жанчыны, якія прыходзяць у казіно, рэдка бываюць прыгожыя і іх не вельмі цікавяць мужчыны. Шарык рулеткі, а не ложак,
быў іх галоўнай мэтаю. Я прыгадаў пытанні Кэры і сваю хлусню — яна не зманіла, бо яе нідзе не было відно, а што да маёй хлусні, то, відаць, яна яе выкрыла.
Я назіраў, як Птушынае Гняздо круцілася вакол сталоў, робячы раптоўныя наскокі то там, то тут, калі яе не бачыць круп’е. У яе была вытанчаная тэхніка: калі нейкая кучка фішак рабілася дастаткова вялікая, яна накрывала пальцамі адну фішку і адорвала яе ўладальніка пяшчотным позіркам, нібы казала: «Вы такі шчодры чалавек, а за гэткі нязначны падарунак я цалкам у вашай уладзе». Яна была настолькі ўпэўненая ў сваёй прывабнасці, што ніхто не адважыўся выкрыць яе махлярствы. У той вечар у яе вушах былі доўгія бурштынавыя завушніцы, а ліловае вячэрняе плацце падкрэслівала найлепшую рысу яе фігуры — раскошныя плечы. Плечы ў яе сапраўды былі цудоўныя — шырокія, і ў іх было нешта жывёльнае, аднак усё ўражанне псаваў яе твар, што ўзнікаў неяк нечакана, нібы ў сполаху святла, і адразу кідаліся ў вочы яе непрыбраныя нафарбаваныя валасы, у якіх заблыталіся завушніцы (пэўна, яна лічыла, нібыта гэтыя неахайныя пучкі і пасмы валасоў былі «шыкоўныя локаны»!), ды яшчэ гэтая яе скамянелая ўсмешка не надавала ёй прыгажосці. Назіраючы за ёй, я гэтаксама пачаў кружыцца: я трапіў у яе арбіту і зразумеў: вось тая жанчына, якая мне трэба. Я павінен быў павячэраць з жанчынай, і ва ўсім казіно гэта была адзіная жанчына, якая згадзіцца пайсці са мной. Калі яна яшчэ раз ухілілася ад прыслужніка з хуткасцю парцьеры і з лёгкім звонам, што ішоў ад яе сумачкі, дзе, на маю думку, былі схаваны яе стофранковыя фішкі, я крануў яе за локаць.
— Шаноўная лэдзі,— сказаў я.
Гэты нечаканы зварот здзівіў мяне: было такое адчуванне, нібыта нехта іншы, а не я сам, уклаў яго ў мае вусны, і, здавалася, гэты шыкоўны зварот належыць тым старадаўнім часінам, што і яе ліловае вячэрняе плацце і чароўныя плечы.
— Шаноўная лэдзі,— паўтарыў я з яшчэ болыпым здзіў-
леннем (мне ледзь не падалося, што ў мяне на верхняй губе з’явяцца тонкія сівыя вусікі),— спадзяюся, што вы даруеце незнаёмаму...
Яна, пэўна, была заўсёды ў стане страху перад прыслужнікамі, бо яе звыкла жабрацкі, далікатны погляд расквітнеў, калі яна ўбачыла мяне, нібыта сполах святла шугануў па ўсёй прасторы яе твару, як шырокая стужка бліскавіцы.
— О, які ж вы незнаёмы,— з палёгкай вымавіла яна, і я ўзрадаваўся, што яна англічанка, і мне не давядзецца цэлы вечар гаварыць на ламанай французскай мове.— Я была сведкаю вашай вялікай удачы. (I яна некалькі разоў мела з гэтага пэўную карысць!)
— Я хацеў бы прапанаваць вам, шаноўная лэдзі,— нязвыклая фраза зноў выскачыла ў мяне з вуснаў,— ці не зробіце вы мне гонар павячэраць у вашай кампаніі. У мяне тут нікога няма, з кім бы я мог адсвяткаваць сваю ўдачу.
— Пра што гаворка, гэта будзе мне вялікая асалода.
Вось тут ужо я сапраўды крануў рукой свае вусны, каб пераканацца, што вусікі там яшчэ не выраслі. Здавалася, мы з ёю развучвалі пэўныя ролі ў нейкай п’есе. Я ўжо з жахам чакаў, які ж будзе яе трэці акт. Я заўважыў, што яна накіравалася да рэстарана ў Salle Privee, але я не мог дазволіць сабе паказацца з такім страхапуддзем у казіно. Я сказаў:
— Я падумаў... можа, мы б глынулі трохі свежага паветра — такі цудоўны вечар,— гэта не пашкодзіць пасля духаты казіно, а потым знойдзем які-небудзь зацішны куточак...
Я прапанаваў бы ёй які-небудзь прыватны пакой, калі б не баяўся, што мае намеры яна няправільна зразумее.
— Нічога не прынесла б мне большай асалоды.
Мы выслізнулі (іншае слова цяжка знайсці) на двор, і я маліў бога, каб Кэры з яе маладым чалавекам ужо сядзелі ў сваім танным кафэ,— было б проста жахліва, каб яна ўбачыла мяне ў такі комант. Вакол гэтай жанчыны лунала нешта нерэальнае. Я ўжо быў упэўнены, што да сівых вусікаў у мяне цяпер прыбавіліся складны оперны брыль і пунсовы плашч у палоску. Я сказаў:
— Як на ваш густ, ці не ўзяць нам конны кэб?..
Калі мы ўселіся ў кэбе, я звярнуўся да яе па дапамогу:
— Я сапраўды тут нічога не ведаю. Я абедаю ў рэстаранах рэдка. Ці зможам мы зайсці куды-небудзь, дзе спакойна і ўтульна... у які-небудзь зацішны куточак?
Я марыў, каб гэты куточак быў бы недасягальны, каб туды наогул ніхто не мог трапіць, апроч нас дваіх,— я пачуваў бы сябе там меней ніякавата.
— Тут ёсць невялічкі рэстаран, хутчэй клуб, вельмі comme il faut1. Ен завецца «ОгрЬёе»2. Але там усё надта дорага каштуе, палкоўнік.
— He мае ніякага значэння.
Я сказаў назву рэстарана рамізніку і адкінуўся на сядзенні. Яна сядзела прамая, як страла, і я мог схавацца за яе мажнай фігураю. Я спытаў:
— Калі вы апошні раз былі ў Чэлтэнхэме?
Яна адказала экспромтам:
— Родны Чэлтэнхэм... А як вы здагадаліся?
— Ну, разумееце, прыгожая жанчына заўсёды кідаецца ў вочы.
— I вы там жылі?
— У адным з тых прыгожых дамоў на Куінз Парэйд.
— Мы былі з вамі, відаць, блізкія суседзі.
I каб падкрэсліць нашу блізкасць, я адчуў, як яе масіўны ліловы клуб крыху бліжэй пасунуўся да мяне. Я ўзрадаваўся, што кэб спыніўся: мы праехалі не болей за дзвесце ярдаў.
— Крыху фанабэрыста, га? — сказаў я, утаропіўшыся (як, на маю думку, павінен быў паводзіць сябе палкоўнік) на асветлены барэльеф нейкай фантастычнай галавы, што вісеў над уваходам,— ён быў зроблены ў выглядзе агромністай бульбіны. Мы мусілі былі прайсці праз абрэзкі баваўнянага матэрыялу, які, па-мойму, імітаваў лёгкую празрыстую тканіну. Маленькая зала была завешаная фатаграфіямі
' Велікасвецкі, для абраных (фр.).
2 «Арфей» (фр.).
пісьменнікаў, акцёраў і кіназорак. Мы мусілі былі пакінуць свае аўтографы ў спецыяльнай кнізе і такім чынам зрабіліся пажыццёвымі членамі клуба. Я падпісаўся Робертам Дзевер’е. Мая спадарожніца — я заўважыў — навалілася на мае плечы, скоса назіраючы, як я распісваюся.
Рэстаран, даволі ярка асветлены круглымі шклянымі абажурамі, быў перапоўнены. Наўкол было шмат люстраў, якія, відаць, былі купленыя пры распрадажы якогась старога рэстарана, бо былі аздобленыя старамоднымі рэкламнымі подпісамі накшталт «Бараніна адбіўная».
I раптам, акурат пад рэкламай «Бараніна адбіўная», я ўбачыў Кэры, якая пільна ўглядалася ў мяне.
— Як я зайздрошчу людзям, што вядуць жыццё, поўнае прыгод і небяспекі,— сказала мая спадарожніца і паклала сумачку — у ёй нешта бразнула — на стол. Усё яе птушынае гняздо ўскалыхнулася, а завушніцы затрымцелі, калі яна павярнулася да мяне і сказала канфідэнцыяльна:
— Раскажыце, палкоўнік, пра сябе. Я люблю — проста паміраю, калі слухаю, як мужчыны расказваюць.
— 0, разумееце, няма асабліва пра што расказваць.
— Мужчыны куды больш сціплыя, чым жанчыны. Калі б у мяне былі нейкія прыгоды адчайнай храбрасці, якімі я магла ганарыцца, я б ніколі не прамінула расказаць пра іх. Чэлтэнхэм, вядома ж, занадта ціхае месца для вас.
— О, я не маю нічога супраць спакойнага ціхага жыцця. Што вы будзеце есці?
— У мяне такі малюпасенькі апетыцік, палкоўнік. Хіба што langouste thermidor'...
— I пляшку добрага вінца? — Я ледзь не адкусіў сабе язык — але жахлівыя словы былі ўжо вымаўлены, перш чым я здолеў іх стрымаць. Я хацеў павярнуцца да Кэры і сказаць: ♦ Гэта не я. Гэта зусім не мае словы. Гэта словы майго персанажа. Вінаваты аўтар п’есы, а не я».
Незнаёмы голас вымавіў:
1 Лангуст тэрмідор (фр.).
— Я горача кахаю цябе. Я люблю ўсё, што ты робіш, як ты гаворыш, як ты маўчыш. Шкада, што я не ведаю добра англійскай мовы, каб выказаць табе...
Я павольна павярнуўся і кінуў позірк на Кэры. Ніколі — апроч таго моманту, калі я ўпершыню пацалаваў яе,— не бачыў, каб яна так пачырванела. Птушынае Гняздо сказала:
— Яны такія юныя і такія рамантычныя, праўда? Я заўсёды лічыла, што англічане надта стрыманыя людзі. Якраз таму наша сустрэча здаецца мне такой незвычайнай. Паўгадзіны таму мы нават нічога не чулі адно пра аднаго, а цяпер вось сядзім разам за сталом за пляшкаю добрага вінца, як вы толькі што сказалі. Як мне падабаюцца гэтыя моцныя выразы сапраўдных мужчын. Вы жанаты, палкоўнік?
— Ну, у пэўным сэнсе...
— Што вы маеце на ўвазе?
— Мы з жонкай зараз жывём паасобку.
— Як сумна. I я таксама страціла мужа — праўда, ён памёр. Можа, гэта і меней сумна.
Голас, які я пачаў ненавідзець, вымавіў:
— Твой муж не заслугоўвае таго, каб ты была верная яму. Пакінуць цябе самотнай на цэлую ноч дзеля гульні на рулетцы...
— Сёння вечарам ён не ў казіно,— сказала Кэры. I дадала здушаным голасам: — Ен зараз у Канах вячэрае з маладой, прыгожай і разумнай удавою.
— He трэба плакаць, сЬёгіе'.
— Я не плачу, Філіп, я... я... я смяюся. Калі б толькі мог ён мяне цяпер бачыць...
— Ен, пэўна, звар’яцеў бы ад рэўнасці. А ты раўнівая?
— Так кранальна,— сказала Птушынае Гняздо.— Цяжка ўстрымацца, каб не слухаць. Здаецца, перад табой праходзіць цэлае жыццё...
Уся гэтая сцэна, па-мойму, выглядала агідна.
— Жанчыны такія даверлівыя,— сказаў я, наўмысна
1 Дарагая (фр.).
павышаючы голас.— Мая жонка пачала заляцацца да маладога чалавека, бо ён выглядаў галодным. Пэўна, ён і быў галодны. Ен прызвычаіўся хадзіць з ёй у дарагія рэстараны, як гэты, і прымушаў плаціць яе за сябе. Вы ведаеце, колькі тут каштуе langouste thermidor? Гэтая страва такая дарагая, што ў меню нават не прастаўлены яе кошт. Простае сціплае студэнцкае кафэ.