Стамбульскі экспрэс
Грэм Грын
Выдавец: Мастацкая літаратура
Памер: 335с.
Мінск 1993
— Што вы маеце на ўвазе? Якія асалоды? — з цікаўнасцю спытаў Майет.
— Ну, скажам, справы мяне зусім не цікавяць.
— Вас не цікавяць справы? — здзіўлена паўтарыў Майет.
— Гольф і невялічкі дамок за горадам — вось пра што я мару.
Здзіўленне Майета мінула, і ён ізноў заўважыў, што Стэйн раеказвае занадта шмат пра сябе. Экспансіўнасць Стэйна была яму на руку, ён ізноў вярнуўся да пагаднення.
— У такім разе навошта вам заставацца дырэктарам? Думаю, што мы маглі б пагадзіцца з вамі наконт грошай, калі б вы адмовіліся ад пасады дырэктара.
— Мне ўсё адно, буду я дырэктарам ці не,— растлумачыў Стэйн, пыхкаючы люлькай у прамежках паміж фразамі і скоса пазіраючы на попел цыгары Майета, які рабіўся ўсё даўжэйшы.— Але, ведаеце, дзеля захавання традыцыі мне хочацца, каб хто-небудзь з членаў маёй сям’і ўваходзіў у праўленне.— Ен доўга і шчыра хіхікаў.— А ў мяне няма сына. Няма нават пляменніка.
— Вам трэба натхніць на гэта вашу пляменніцу,— задуменна сказаў Майет.
Абодва засмяяліся, а потым спусціліся ўніз. Джанет Пардаў нідзе не было відно.
— Міс Пардаў пайшла? — спытаў ён у Калебджана.
— He, містэр Майет. Міс Пардаў толькі што прайшла ў рэстаран з містэрам Сейвары.
— Папрасіце іх пачакаць са снеданнем мінут дваццаць, і мы з містэрам Стэйнам далучымся да іх.
Яны крыху паспрачаліся пра тое, каму з іх першаму прайсці ў дзверы: сяброўскія адносіны паміж Майетам і Стэйнам хутка ўзмацняліся.
Калі яны селі ў таксі, каб паехаць на кватэру місіс Экман, Стэйн пачаў размову:
— А гэты Сейвары, хто ён?
— Пісьменнік.
— Ён што, заляцаецца да Джэйн?
— He, проста сябра. Яны пазнаёміліся ў цягніку.— Майет паклаў рукі на калені і сядзеў моўчкі, сур’ёзна абдумваючы пытанне пра жаніцьбу. «Яна цудоўная, далікатная, можа быць добрай гаспадыняй, яна напалову яўрэйка»,— думаў ён.
— Я яе апякун,— працягваў Стэйн.— Можа, мне з ім пагаварыць.
— Ен даволі заможны.
— Так яно-то так, але ён пісьменнік. Мне гэта не падабаецца. Я б хацеў, каб яна выйшла замуж за чалавека, які займае надзейнае месца ў свеце бізнесу.
— Здаецца, іх пазнаёміла жанчына, з якой яна жыла ў Кёльне,
— О, праўда. Яна сама зарабляе сабе на пражытак з таго часу, як памерлі яе няшчасныя бацькі,— збянтэжана сказаў Стэйн.— Я ў гэта не ўблытваўся. Гэта карысна дзяўчыне, але жонка вырашыла, што мы павінны пазнаёміцца з ёю бліжэй, і я запрасіў яе сюды. Падумалі, можа, мы знойдзем ёй лепшую працу і непадалёк ад нас.
Яны аб’ехалі мініяцюрнага паліцэйскага, які стаяў на скрынцы і рэгуляваў дарожны рух, і падняліся на прыгорак. Унізе, паміж высокім непрыкметным жылым будынкам і тэлеграфным слупам купалы Блакітнай мячэці плавалі ў паветры, нібыта гронка блакітных мыльных бурбалак.
Стэйн усё яшчэ пачуваў сябе крыху збянтэжаным.
— Гэта карысна дзяўчыне,— паўтарыў ён.— А ў апошнія гады фірма забірала ўвесь мой час. Але калі з гэтай здзелкай будзе пакончана,— весела дадаў ён,— я прызначу ёй якуюнебудзь рэнту.
Таксі заехала ў невялічкі цёмны дворык, дзе стаяла адзіная урна пад смецце, але доўгая лесвіца, па якой яны падняліся, асвятлялася вялікімі вокнамі, і ўвесь Стамбул быў у іх на далоні. Ім былі відаць сабор Святой Сафіі, і Пажарная вежа, і доўгая паласа вады на захад ад Залатога Рога ў накірунку да Эйюба.
— Выдатнае месца. Лепшай кватэры ў Канстанцінопалі не знойдзеш,— сказаў Стэйн і націснуў кнопку званка.
А Майет прыкінуў, колькі яна каштуе і колькі іх фірма выдаткоўвала на аплату гэтай кватэры.
Дзверы адчыніліся. Стэйн назваў сваё прозвішча пакаёўцы, і яны пайшлі па светлым, абцягнутым панелямі калідоры, які злавіў у пастку сонца паміж вокнамі, нібыта нейкага рыжага звярка.
— Вы сябра сям’і?
— Так. Мы з бедалагам Экманам у апошні час былі ў самых блізкіх адносінах,— сказаў Стэйн, шырока расчыняючы дзверы ў вялікую халодную гасцёўню, дзе раяль, букет кветак і некалькі металічных крэслаў нібыта плавалі ў вясеннім бледнавата-жоўтым паветры.
— Ну вось, Эма, я прывёў да вас містэра Карлтана Майета, ён хацеў наведаць вас.
У пакоі не было цёмных куткоў, нідзе нельга было схавацца ад патоку мяккага шчодрага сонечнага святла, і місіс Экман не знайшла нічога лепшага, як схавацца за раялем, які распасцёрся паміж імі, нібыта паліраваная падлога. Яна была маленькая, сівая і модна апранутая, але яе адзенне не пасавала да яе выгляду. Яна нагадала Майету старую пакаёўку ў іх доме, якая даношвала старую сукенку, падараваную гаспадыняй. Пад пахай у яе было нейкае шытво. Яна тонкім галаском павітала гасцей, не зводзячы вачэй з таго месца, дзе стаяла, нібыта не рашаючыся выйсці на залітую сонечным святлом падлогу.
— Ну як, Эма, у вас ёсць якія-небудзь звесткі пра мужа?
— He. Яшчэ не. He,— адказала яна і дадала з бездапаможнай усмешкай: — Ен так не любіць пісаць.
Яна прапанавала ім сесці і пачала хаваць іголкі, ніткі, клубкі шэрсці і абрэзкі фланелі ў вялікі кошык пад шытво. Стэйн няўпэўнена паглядаў то на адно, то на другое металічнае крэсла.
— He магу зразумець, навошта бедалага Экман панакупляў усёй гэтай дрэні,— шапнуў ён Майету.
— Вам не трэба хвалявацца, місіс Экман. Я перакананы, што сёння ваш муж дасць пра сябе вестку,— сказаў Майет.
Яна спыніла складваць шытво і пачала сачыць за губамі Майета.
— Праўда, Эма, як толькі бедалага Экман даведаецца, як добра мы паладзілі з містэрам Майетам, ён паспяшаецца дадому.
— О, хай сабе ён нават не прыходзіць сюды,— з адчаем
прашаптала місіс Экман з свайго кутка, аддаленага ад бліскучай падлогі.— Я б сама паехала да яго куды заўгодна. Хіба гэта дом! — усхвалявана ўсклікнула яна, махнуўшы рукой і згубіўшы іголку і два маленькія гузікі.
— Так, я згодны,— заўважыў Стэйн і глыбока ўздыхнуў.— He разумею, чаму вашаму мужу падабаецца ўся гэтая металічная дрэнь. Па мне дык лепей купіць некалькі рэчаў з чырвонага дрэва і два крэслы, у якіх чалавек можа падрамаць.
— Але ж у майго мужа добры густ,— з адчаем сказала місіс Экман. Яна пазірала з-пад моднага капялюшыка, нібыта мышка, якая заблудзілася ў шафе.
— Дык вось, я перакананы, вам не варта турбавацца пра мужа. Ен расхваляваўся з-за спраў — вось і ўсё. Няма ніякіх падстаў лічыць, што ён... што з ім нешта здарылася благое,— нецярпліва ўмяшаўся Майет.
Місіс Экман выслізнула з-за раяля і прайшла па пакоі, ламаючы рукі.
— Я баюся не гэтага,— сказала яна, стаўшы паміж імі, а потым павярнулася і хутка пайшла назад у свой куток.
Майет быў здзіўлены.
— А чаго ж вы баіцеся?
Яна пахітала галавой, паказаўшы на светлы пакой з металічнай мэбляй.
— Мой муж такі сучасны,— сказала яна са страхам і гордасцю. Потым гордасць пакінула яе, і, схаваўшы рукі ў кошык пад шытво, поўны гузікаў і клубкоў шэрсці, яна сказала: — Можа, ён проста мяне кінуў.
— Ну, і што вы на гэта скажаце? — спытаў Стэйн, калі яны спускаліся па лесвіцы.
— Бедная жанчына.
— Так, так, бедная жанчына,— паўтарыў Стэйн з шчырым хваляваннем і паднёс да вачэй насоўку.
Яму хацелася есці, але Майету трэба было нешта яшчэ зрабіць да снедання, а Стэйн хадзіў з ім паўсюль. Ен адчуваў, што ў кожным таксі, у якім яны ехалі, іх блізкасць узмац-
няецца, і зусім незалежна ад іх планаў наконт Джанет Пардаў сяброўства з Майетам магло прынесці Стэйну некалькі тысяч фунтаў у год. Таксі з грукатам спусцілася па брукаванай вуліцы і выехала на забіты народам пляц каля галоўнага паштамта, а потым уніз па пагорку зноў да Галатэ і да докаў. Па бруднай лесвіцы яны падняліся ў маленькую кантору, набітую картатэкамі і папкамі для дакументаў, з адзіным акном, што выходзіла на глухую сцяну і параходную трубу, якая высоўвалася з-за гэтай сцяны. На падаконніку ляжаў тоўсты слой пылу. У гэтым пакоі Экман вёў справы, у выніку чаго з’явілася яго вялікая халодная гасцёўня. Гэта было падобна таму, як пажылая яўрэйка нараджае сваё апошняе дзіця, а з яго вырастае выдатны мастак. Вялізны гадзіннік, які разам з пісьмовым сталом займаў болыпую частку пакоя, прабіў двойчы, але Джойс быў ужо тут. Машыністка схавалася ў нешта накшталт шафкі для захоўвання багажу ў глыбіні пакоя.
— Есць якія весткі ад Экмана?
— Ніякіх, сэр,— адказаў Джойс.
Майет прагледзеў некалькі пісьмаў, а потым пакінуў Джойса, як вернага сабаку, прынюхвацца да пісьмовага стала Экмана і да яго грахоў.
— А цяпер паснедаем,— прапанаваў Майет. Стэйн аблізаў губы.— Прагаладаліся?
— Я сёння вельмі рана снедаў,— адказаў Стэйн без папроку ў голасе.
Аднак Джанет Пардаў і Сейвары іх не дачакаліся. Яны ўжо пілі каву з лікёрам у выкладзеным пліткамі рэстаране, калі тыя далучыліся да іх і пачалі гучна радавацца, што Майет і пляменніца Стэйна сустрэліся ў цягніку і пасябравалі. Джанет Пардаў нічога не сказала, яна толькі паглядзела скоса на Стэйна і ўсміхнулася Майету. Яму здалося, што яна хацела сказаць: «Як мала ён пра нас ведае», і ён усміхнуўся ёй у адказ, першы чым успомніў, што ведаць асабліва і няма чаго.
— Значыць, вы двое ехалі адной кампаніяй ад самога Кёльна? — сказаў Стэйн.
— Ну, я думаю, што ваша пляменніца больш сустракалася са мною,— умяшаўся ў размову містэр Сейвары.
Але Стэйн гаварыў сваё, не зважаючы на яго.
— Добра пазнаёміліся паміж сабой, га?
Джанет Пардаў злёгку раскрыла мякка акрэсленыя вусны і ціхенька сказала:
— 0, у містэра Майета была там другая сяброўка, ён ведаў яе лепей за мяне.
Майет адвярнуўся, каб заказаць снеданне, а калі зноў пачаў услухоўвацца ў яе словы, яна гаварыла з цудоўнымі пяшчотнымі хітрыкамі:
— О, ведаеце, яна была яго палюбоўніцай.
Стэйн лагодна засмяяўся:
— Глядзіце, які гарэза. Гляньце на яго, ён нават пачырванеў.
— Уявіце сабе, яна ад яго збегла,— кпіла Джанет Пардаў з Майета.
— Збегла? Хіба ён яе біў?
— Ну, калі вы ў яго спытаеце, ён паспрабуе ахутаць усё тайнай. Калі паравоз зламаўся, ён паехаў на машыне назад да Субоціцы, каб яе знайсці. Яго вельмі доўга не было. А з якой таемнасцю распавядаў пра свае прыгоды! Ен дапамог нейкаму чалавеку ўцячы ад мытнікаў.
— Ну, а дзяўчына? —спытаў Стэйн, дурасліва паглядаючы ў бок Майета.
— Сапраўды, я адчуваю сябе няёмка з-за гэтага,— пагадзіўся Майет.— Патэлефаную консулу ў Белград.
— Тэлефануйце лепей сваёй бабулі! — весела ўсклікнуў містэр Сейвары і трывожна паглядзеў на таго і на другога.
Ен меў такую звычку: калі ён поўнасцю давяраў сваім субяседнікам, то дазваляў сабе які-небудзь прастамоўны выраз — у мінулым яму гэта дапамагала за прылаўкам магазіна і сярод прыказчыкаў. Яму дагэтуль часам было прыемна адчуваць, што ён — знакаміты пісьменнік, што жыве ў леп-