Стамбульскі экспрэс  Грэм Грын

Стамбульскі экспрэс

Грэм Грын
Выдавец: Мастацкая літаратура
Памер: 335с.
Мінск 1993
82.37 МБ
— Страляюць на станцыі,— сказаў шафёр, уключыўшы старцёр. Майет адпіхнуў яго руку.
— Мы пачакаем.
— Пачакаем? — здзівіўся шафёр.— Гэта салдаты. Нам лепей як мага хутчэй выбрацца адгэтуль,— паспешліва дадаў ён.
Ен і не падумаў нават, што і Майет болей за ўсё на свеце хацеў зрабіць тое самае. Майет спалохаўся: па тым, як да яго паставіліся тыя салдаты, ён пазнаў той самы «настрой, які папярэднічае заўсёды пагромам,— але ён усё-такі ўпарціўся, бо не быў поўнасцю перакананы, што зрабіў усё магчымае, каб знайсці дзяўчыну ў Субоціцы.
— Яны набліжаюцца да нас,— сказаў шафёр.
Нехта бег па дарозе са станцыі. Спачатку снегапад хаваў яго ад іх. Потым яны ўбачылі, як да машыны зігзагамі бяжыць чалавек. Ен дабег да іх вельмі хутка. Маленькі і тоўсты, ён учапіўся за дзверцы, спрабуючы ўлезці ў машыну.
— Што здарылася? — спытаў у яго Майет.
У незнаёмага крышку заплятаўся язык.
— Едзьце адгэтуль як мага хутчэй.
Дзверцы заела, ён пераваліўся цераз верх і, задыхаючыся, плюхнуўся на задняе сядзенне.
— Там хто-небудзь яшчэ застаўся? — спытаў Майет.— Вы адзін?
— Так, так, зусім адзін. Едзьце адгэтуль як найхутчэй. Майет павярнуўся і паспрабаваў разглядзець яго твар.
— А дзяўчыны там не было?
— He. Ніякай дзяўчыны я там не бачыў.
Недзе каля станцыйных будынкаў пачуўся стрэл, і куля зачапіла крыло аўтамабіля. Шафёр, не чакаючы загаду, рэзка націснуў нагой на педаль, і машына рванула з месца. Яна рыкашэтам пераскоквала па шашы з адной ямы ў другую. Майет ізноў пачаў углядацца ў твар незнаёмага.
— Вы ехалі ў Стамбульскім экспрэсе?
Чалавек кіўнуў.
— I вы не сустракалі ніякай дзяўчыны на станцыі?
Той раптам разгаварыўся:
— Я раскажу вам усё, што там здарылася.
Гаворка ў яго была цьмяная: шмат якія фразы заглушала гудзенне машыны. Ен расказаў, што яго затрымалі, бо ён не прад’явіў мытнікам нейкія карункі; салдаты здзекаваліся з яго і нават уечалі страляніну, калі ён уцёк ад іх.
— I вы не бачылі ніякай дзяўчыны?
— He. He было там дзяўчыны.
Вочы яго абсалютна шчыра адказалі на пільны погляд Майета. Трэба было б доўга ўглядацца яму ў вочы, каб знайсці ў іх непранікальнай глыбіні пробліск злосці, агеньчык хітрасці.
Хоць драўляныя сцены дрыжалі ад ветру, у цёмнай пуні без акон сярод мяхоў было цёпла. Доктар Цынер варочаўся з боку на бок, імкнучыся пазбавіцца ад болю ў грудзях, але ён пакутаваў увесь час. Толькі ў той момант, калі ён паварочваўся, яму рабілася крыху лягчэй. Калі ён ляжаў нерухома, боль вяртаўся. Таму ўсю ноч ён бесперапынна круціўся. Часам ён усведамляў, што на дварэ вецер, і прымаў шоргат снегу за шамаценне галькі на марскім узбярэжжы. У такія хвіліны, лежачы ў цёмнай пуні, ён успамінаў гады выгнання і пачынаў скланяць нямецкія назоўнікі ці спрагаць французскія няправільныя дзеясловы. Аднак яго прага барацьбы аслабела, і, замест таго каб упарта і злосна змагацца супраць пакут, ён плакаў.
Корал Маскер паклала яго галаву зручней, але ён ізноў варушыў ёю і варочаўся, бесперапынна нешта мармытаў, слёзы ліліся па яго шчоках і цяклі па вусах. Яна ўжо не спрабавала дапамагчы яму, сілячыся знайсці ў мінулым прытулак ад свайго страху. I цяпер, калі б іх думкі атрымалі нейкія матэрыяльныя абрысы, пуня напоўнілаея б дзівоснай мешанінай: пад каляровымі асветленымі літарамі, якія
складалі шыльду «Тут выступае Малышка», святар, перакінуўшы расу цераз руку, шмыгнуў з кавалачкам крэйды да класнай дошкі; група дзяцей ганялася за нейкім вучнем, яны здзекаваліся з яго, выбягалі з дзвярэй на кафедру і зноў на калідор, насіліся ўверх і ўніз па лесвіцы, якая вяла ў кантору агента па найме. У шкляной будцы на змрочным беразе мора жанчына лаялася з суеедам, а ў гэты час біў звон, склікаючы людзей на малітву ў капліцу.
— Wasser1,— прашаптаў доктар Цынер.
— Чаго вы хочаце? — Яна схілілася над ім, углядаючыся ў яго твар.— Паклікаць каго-небудзь?
Ен яе не чуў.
— Хочаце піць?
Ен не зважаў на яе і ўвесь час паўтараў: «Wasser». Яна ведала, ц то ён трызніць, але нервы яе былі вельмі напружаныя, і яна злавалася, што ён не можа адказаць ёй.
— Ну, добра, тады ляжыце тут. Я зрабіла ўсё, што было мне пад сілу,— у гэтым я ўпэўнена.
Яна адпаўзла ад яго як мага далей і паспрабавала заснуць, але сцены пуні дрыжалі, і гэта не давала ёй спаць. Енкі ветру ўзмацнілі яе адзіноту, і яна падпаўзла назад да доктара Цынера, каб знайсці спакой каля жывой істоты.
—Wasser,— шаптаў ён ізноў.
Яна кранула рукой яго твар і здзівілася, якая гарачая і сухая была ў яго скура. «Напэўна, яму хочацца піць»,— падумала яна і з хвілінку разважала, дзе ўзяць вады, пакуль не ўцяміла, што вада падала з неба вакол яе і грувасцілася сумётамі каля сцен пуні. У яе ўзнікла няяснае сумненне: ці можна даваць ваду хворым з высокай тэмпературай? Але калі яна згадала, якая сухая ў яго скура, літасць пераважыла сумненні.
Хоць вакол Корал паўсюль была вада, хутка дастаць яе аказалася нялёгкай справай. Ей давялося спаліць два скруты і, пакуль яны гарэлі, вылезці з нары. Яна адважна
Вады (ням.).
адчыніла дзверы. Цяпер яна ўжо амаль жадала, каб іх знайшлі. Але ноч была цёмная, і наўкол нікога не было відно. Яна зачэрпнула жменяю снегу, вярнулася ў пуню і зачыніла дзверы. Калі яна іх зачыняла, скразняк задзьмуў яе паходню.
Яна паклікала доктара Цынера, але той не азваўся. I яна жахнулася думкі, што ён, пэўна, ужо нежывы. Засланяючы рукою твар, яна рушыла наперад, але натыкнулася на сцяну. Яна крыху пастаяла, але тут жа ўзрадавался, пачуўшы нейкі рух, і пайшла ў той бок, але зноў натыкнулася на сцяну. Усё болей жахаючыся, яна падумала: «Напэўна, гэта варушыцца пацук». Снег у яе руцэ пачаў ужо раставаць. Яна зноў паклікала доктара, і на гэты раз той азваўся шэптам. Яна адхілілася — ён аказаўся зусім блізка ад яе — і, выцягнуўшы руку, адразу намацала барыкаду з мяхоў. Яна засмяялася, але тут жа загадала сабе: «Не ўпадай у істэрыку. Усё зараз залежыць ад цябе» — і паспрабавала супакоіцца, запэўніваючы сябе, што ўпершыню ёй даручана выконваць галоўную ролю, якая па плячы толькі зорцы, аднак у цемры і без апладысметнаў іграць было цяжка.
Пакуль Корал шукала нару сярод мяхоў, большая частка снегу растала ці высыпалася, але яна прыціснула рэшту да вуснаў доктара. Відаць, яму ад гэтага палегчала. Ен ляжаў ціха і вельмі спакойна, пакуль снег на яго губах раставаў і прасочваўся праз зубы ў рот.
Яна запаліла папяровы скрут, каб паглядзець на яго твар, і здзівілася, які ў яго свядомы погляд. Яна пачала з ім размаўляць, але ён быў засяроджаны на сваіх думках і нічога ёй не адказаў.
Цынер сур’ёзна абдумвала сваё становішча, сэнс другой няўдачы. Ен ведаў, што памірае: да яго вярнулася памяць ад дотыку халоднага снегу да языка, і пасля мінутнай разгубленасці ён успомніў усё. Па тым, дзе баліць, ён вызначыў месца, куды трапіла куля, зразумеў, што ў яго ліхаманка і што ўнутры смяротная крывацеча. На імгненне ён падумаў, што яго абавязак — змахнуць снег з вуснаў, але потым
уцяміў: няма болвн ніякіх абавязкаў, апроч як перад самім сабой.
Калі дзяўчына запаліла скрут, ён падумаў: «Грунліху пашчасціла ўцячы». Яго цешыла думка, як цяжка будзе ўцекачу-хрысціяніну вымаліць у бога дараванне за яго, доктара, смерць. Ен усміхнуўся. Але потым яго хрысціянскае выхаванне ўзяло верх над іроніяй, і ён пачаў прыгадваць падзеі апошніх некалькіх дзён, спрабуючы вызначыць, дзе ён зрабіў памылку і чаму іншым пашанцавала. Ен бачыў, як экспрэс, у якім яны ехалі, імчыць, нібы ракета, якая рассякае цёмнае неба. На ім, Цынеры, выпрабоўвалі розныя хітрыкі, на якія толькі былі здатныя, спрабуючы і тое і другое, балансуючы то ў адным, то ў другім кірунку. Тут трэба было мець адметны нюх. Быць вельмі гнуткім, да ўсяго прыстасоўвацца. Снег на вуснах зусім растаў і ўжо не даваў палёгкі. Перш чым скрут дагарэў да канца, вочы ў яго памутнелі, і вялікая пуня з грудай мяхоў апусцілася ў цемрадзь. Ен не ўсведамляў, што знаходзіцца ў пуні. Яму здавалася, нібыта яго кінулі, і пуня знікла з яго вачэй. Галава ў яго памутнела, і ён пачаў імкліва падаць у бясконцасць, задыхаючыся, у пустэчу, якую прадзімалі скразнякі, бо яму не пад сілу ўтрымаць раўнавагу — пад нагамі ў яго быў то карабель, то камета, то зямны шар ці ўсяго толькі экспрэс з Остэндэ ў Стамбул. Яго бацька і маці ехілілі над ім маршчыністыя, худыя твары, яны несліся разам з ім у нябёсы, паўз зоркі, якія імкліва праносіліся міма, і бацькі гаварылі, якія яны шчаслівыя і поўныя ўдзячнасці,— ён жа зрабіў усё магчымае і застаўся верны сваёй справе. Ен задыхаўся і не мог нічога сказаць у адказ, яго цягнула ўніз зямная вага, і ён пакутаваў ад нясцерпнага болю. Ен хацеў сказаць ім, што вернасць яго была праклёнам, што яму неадкладна трэба змяніць свой шлях. Але пакуль ён падаў і падаў у страшэнных пакутах, яму давялося выслухваць іх няшчырыя спачуванні.
У пуні нельга было вызначыць, як цёмна было ўжо знадворку. Калі Корал чыркнула запалкай і паглядзела на
гадзіннік, яе засмуціла, як марудна цягнецца час. Запалак засталося мала, і яна не адважылася запаліць другую. Яна разважала, ці не лепей было б выйсці з пуні і здацца ў палон, бо ў яе цяпер ужо не было ніякай надзеі зноў убачыць Майета. Вярнуўшыся сюды, ён зрабіў болей, чым можна было ад яго чакаць. Наўрад ці ён вернецца сюды другі раз. Але яе палохаў знешні свет, яна баялася не салдат — яе страшылі агенты па найме, доўгія лесвіцы, кватэрная гаспадыня. Яна баялася вяртацца да ранейшага жыцця. Пакуль яна ляжала тут, побач з доктарам Цынерам, у ёй захоўвалася штосьці ад Майета — памяць, якая іх аб’ядноўвала.
«Вядома, я магў напісаць яму,— казала яна сабе,— але, пэўна, пройдуць месяцы, перш чым ён вернецца ў Лондан». Ей цяжка было дапусціць, што ён захавае ранейшыя пачуцці і жаданні, раз яе няма побач з ім. Яна гэтаксама ведала, што можа дамагчыся іх сустрэчы, калі ён вернецца ў Лондан. Ен зразумее, што абавязаны, прынамсі, запрасіць яе на снеданне. «Але ж я не дамагаюся яго грошай»,— гэтыя словы яна прашаптала ўголас у цёмнай пуні, лежачы побач з паміраючым. Адзінота, усведамленне таго, што па нейкай прычыне — адзін бог ведае чаму — яна пакахала Майета, на нейкае імгненне выклікала ў яе пачуццё пратэсту: «А чаму і не? Чаму б мне не напіеаць яму? Можа, гэта яму будзе прыемна? Можа, я ўсё яшчэ падабаюся яму? А калі не, дык чаму мне не пазмагацца за яго? Я стамілася быць узорнай, паводзіць сябе занадта правільна». Яе думкі былі вельмі блізкія да думак доктара Цынера, калі яна пераконвала сябе, што ўсё гэта марныя спадзяванні.