• Газеты, часопісы і г.д.
  • Стамбульскі экспрэс  Грэм Грын

    Стамбульскі экспрэс

    Грэм Грын

    Выдавец: Мастацкая літаратура
    Памер: 335с.
    Мінск 1993
    82.37 МБ
    Потым дзверы пуні адчыніліся, і святло скокнула ўверх на мяхі. Яна прыўзнялася на локці і ўбачыла скрозь шчыліну ў сваёй барыкадзе бледнага афіцэра ў пенснэ і таго салдата, які стаяў на варце каля дзвярэй залы чакання. Яны накіраваліся да яе, і тут нервы яе здалі: яна не змагла вытрываць тых пакутлівых хвілін, пакуль яны будуць яе шукаць. Яны былі ўжо зусім блізка ад яе, і, калі яна ўсхапілася і крыкнула: «Я тут!» — афіцэр скокнуў да яе, выхапіўшы рэвальвер. Потым ён убачыў, хто гэта, і задаў ёй нейкае пытанне, застыўшы пасярод пуні з накіраваным на яе рэвальверам. Корал здалося, што яна зразумела яго, і яна сказала:
    — Ен памёр.
    Афіцэр нешта загадаў — салдат падышоў і пачаў павольна раскідваць мяхі. Гэта быў той самы салдат, які спыніў яе па дарозе да вагона-рэстарана, і ў першы момант яна адчула да яго нянавісць, пакуль ён не ўзняў галавы і не ўсміхнуўся ёй сарамлівай усмешкай, нібыта просячы ў яе прабачэння, у той час як афіцэр, стоячы ззаду, падганяў яго рэзкімі нецярплівымі загадамі. Раптам, калі салдат адцягнуў ад выхаду з пячоры апошні мех, іх твары амаль сутыкнуліся, і ў гэтую секунду ў яе ўзнікла такое пачуццё, быццам ён збіраецца выдаць ёй нейкую тайну.
    Калі маёр Петкавіч убачыў, што доктар ляжыць нерухома,
    ён перасек пуню і накіраваў свой ліхтарык на яго мёртвае цела. Доўгія вусы зрабіліся светлымі ад моцнага промня, а расплюшчаныя вочы адлюстравалі яго, быццам металічныя пласцінкі. Маёр працягнуў рэвальвер салдату. Лагоднасць, рэшта немудрагелістага шчасця, якія хаваліся за беднасцю, рассыпаліся ўшчэнт. Здавалася, усе падлогі ў нейкім будынку праваліліся, толькі сцены заставаліся стаяць. Салдата агарнуў жах, яму было не па сіле вымавіць ні слова, не мог зварухнуцца з месца. Рэвальвер так і застаўся на далоні ў маёра Петкавіча. Маёр стрымаў сябе. Ен цвёрда глядзеў на салдата, з цікаўнасцю вывучаючы яго скрозь залатое пенснэ. Маёр дасканала ведаў усе пачуцці людзей, якія жывуць у казармах. Апроч пашарпаных кніг па германскай стратэгіі, на яго паліцах стаялі некалькі томікаў па псіхалогіі: ён, як спаведнік, ведаў самыя інтымныя падрабязнасці іх жыцця. Ведаў, наколькі яны жорсткія, наколькі добрыя, наколькі хітрыя і прастадушныя, ведаў, як яны весяляцца — ракія, гульні ў карты, віно і жанчыны, ведаў іх славалюбныя мары, хоць, вядома, яны зводзіліся да таго, каб расказаць жонцы якую цікавую ці кранальную гісторыю. Ен ведаў лепей за ўсіх, як пакараць кожнага з іх і як зламаць волю падначаленага. Раней ён злаваўся, калі салдат марудна адцягваў мяхі, але цяпер злосць прайшла. Ен пакінуў рэвальвер у сябе на далоні і зусім спакойна паўтарыў загад, гледзячы скрозь залатую аправу пенснэ.
    Салдат апусціў галаву, выцер рукой нос і, хваравіта насупіўшыся, кінуў погляд на другі канец пуні. Потым узяў рэвальвер і, прыціснуўшы яго да рота доктара Цынера, спыніўся. Ен крыху павагаўся, паклаў руку на плячо Корал і рыўком павярнуў яе тварам уніз. Лежачы на падлозе, яна пачула стрэл. Салдат выратаваў яе ад гэтага відовішча, але яе ўяўленне запоўніла ўсё. Яна ўсхапілася і пабегла да дзвярэй, на бягу яе заванітавала. Яна спадзявалася, што ў цемры ёй будзе лягчэй, але тут, нібыта ўдар па галаве, на яе абрушылася святло ад фар машыны. Прыхіліўшыся да дзвярэй, яна паспрабавала супакоіцца, адчуваючы сябе бясконца
    адзінокай, чым у тыя мінуты, калі яна прачнулася і ўбачыла, што доктар Цынер памёр. Ей адчайна, да болю захацелася быць зараз з Майетам. Людзі ўсё яшчэ спрачаліся каля машыны, у паветры чуўся лёгкі пах спіртнога.
    — Чорт падзяры...— прамовіў нечый голас.
    Людзі расступіліся, і сярод іх з’явілася міс Уорэн. Твар у яе быў чырвоны, узбуджаны і пераможны. Яна схапіла Корал за руку:
    — Што тут адбываецца? He, не. He трэба расказваць нічога зараз. Вам блага. Вы неадкладна пойдзеце са мной, далей ад гэтых жахаў.
    Паміж ёй і машынай стаялі салдаты. 3 пуні выйшаў афіцэр і далучыўся да іх. Міс Уорэн хутка шапнула:
    — Абяцайце ўсё, што хочаце. He мае ніякага значэння тое, што вы скажаце.
    Яна паклала вялікую руку на рукаў афіцэра і пачала ліслівым тонам у нечым яго пераконваць. Ен спрабаваў перапыніць яе, але яна яго перабівала. Ен зняў пенснэ і збянтэжана працёр яго. Пагрозы былі б дарэмныя, можна было б пратэставаць усю ноч, але яна прапанавала яму адзінае выйсце, адмовіцца ад якога было б пайсці супраць яго натуры,— цвярозы розум. Апроч разумнага ўчынку, які яна яму прапанавала, яна гэтаксама раіла яму прыняць пад увагу і іншую, болып значную акалічнасць — вышэйшыя дыпламатычныя меркаванні. Ен ізноў працёр пенснэ, кіўнуў і здаўся. Міс Уорэн схапіла яго за руку і моцна паціснула яе, глыбока ўдавіўшы яму ў скурчаны ад болю палец свой пярсцёнакпячатку.
    Корал апусцілася на зямлю. Міс Уорэн дакранулася да яе, але дзяўчына паспрабавала скінуць яе руку. Шум сціхнуў, зямля ў маўчанні наплывала на яе. Аднекуль здалёк нечый голас вымавіў: «У вас хворае сэрца», і яна зноў расплюшчыла вочы, чакаючы ўбачыць маршчыністы твар доктара. Аднак аказалася, што яна ляжыць на заднім сядзенні машыны, і міс Уорэн накрывае яе пледам. Яна наліла келіх каньяку і паднесла да рота Корал. Машына, скрануўшыся з месца, штурх-
    нула іх адна да адной, каньяк расплюхаўся па яе падбароддзі. Корал усміхнулася чырвонай п’янай фізіяноміі, якая клапатліва глядзела на яе.
    — Паслухайце, любая, спачатку я вазьму вас з сабой у Вену. Я магу тэлеграфаваць гэтую карэспандэнцыю адтуль. Калі які-небудзь паршывы нягоднік паспрабуе вас падкупіць, нічога яму не адказвайце. He адкрывайце рота нават для таго, каб сказаць «не».
    Словы гэтыя былі незразумелыя Корал. Яна адчувала боль у грудзях. Вачыла, як знікаюць агні станцыі, калі машына павярнула назад да Вены, і з упартай адданасцю спрабавала здагадавда, дзе зараз Майет. Ад болю ёй цяжка было дыхаць, але яна вырашыла не гаварыць ні слова. Гаварыць нешта, апісваць сваю боль, прасіць дапамогі азначала б на нейкі час прагнаць з галавы яго твар, яе вушы не чулі б яго голасу, які шаптаў, што яны будуць рабіць разам у Канстанцінопалі. «Я першая яго не забуду»,— упарта думала яна, адганяючы прывіды: ярка-чырвоны водбліск машыны, якая імчыцца па цёмнай дарозе, погляд доктара Цынера ў святле скрута з газеты. Нарэшце адчайная барацьба з болем, з нястрымным жаданнем закрычаць, з памутнелай свядомасцю адабралі ў яе нават тыя прывіды, якія яна спрабавала прагнаць.
    ♦ Я памятаю, я не забылася». Але яна не магла болей стрымлівацца і адзін раз застагнала. Стогн быў такі слабы, што стук рухавіка заглушыў яго. Ен не дайшоў да вушэй міс Уорэн гэтаксама, як і сказаныя пазней шэптам словы: «Я не забылася».
    — Толькі для нашай газеты,— сказала міс Уорэн, барабанячы пальцамі па пледу.— Я хачу, каб гэта было надрукавана толькі ў нас. Гэта мой матэрыял,— заявіла яна з гонарам, песцячы недзе ў глыбіні свядомасці — за газетнымі артыкуламі і за свінцовым друкарскім шрыфтам — мару пра Корал у піжаме, якая налівае каву, пра Корал, якая размешвае кактэйлі, пра Корал, якая спіць у адрамантаванай кватэры.
    Частка пят ая
    КАНСТАНЦІНОПАЛЬ
    — Алё, алё. Містэр Карлтан Майет ужо прыехаў?
    Маленькі, вяртлявы армянін з кветкай у пятліцы адказаў на такой самай акуратнай і чыстай англійскай мове, як і яго візітоўка:
    — He. На жаль, не. Што-небудзь перадаць?
    — Цягнік, пэўна, ужо прыйшоў?
    — He. Спазняецца на тры гадзіны. Здаецца, паравоз паламаўся непадалёк ад Белграда.
    — Скажыце яму, што містэр Джойс...
    — Што мне параіць вам, лэдзі, на сёння пасля полудня? — сказаў жвавы армянін, які заняўся новымі гасцямі, перагнуўшыся цераз бар’ер і канфідэнцыяльна звяртаючыся да дзвюх маладых амерыканак, якія з захапленнем, разявіўшы рот, глядзелі на яго, узняўшы прыгожа вышчыпаныя бровы.— Вам трэба было б наняць гіда, ён паказаў бы вам базары.
    — А можа, вы, містэр Калебджан? — прамовілі яны амаль адначасова. Іх вялікія, поўныя цікаўнасці вочы сачылі за ім, пакуль ён браў тэлефонную трубку.
    — Алё, алё. Міжнародны тэлефон? Слухаю. He, містэр Карлтан Майет яшчэ не прыехаў. Мы чакаем яго з хвіліны на хвіліну. Што-небудзь перадаць? Вы зноў патэлефануеце ў шэсць? Дзякуй. Ах, калі б я толькі мог,— сказаў ён амерыканкам,— я з вялікім задавальненнем. Аднак у мяне шмат працы тут. Праўда, у мяне ёсць стрыечны брат, я яму скажу, ён сустрэнецца з вамі заўтра раніцай і павязе вас на базары. А сёння паполудні раю вам узяць таксі да Блакітнай мячэці, і потым паехаць праз Іпадром, і таксама наведаць Рымскія калодзежы. Потым, калі вы вып’еце гарбаты ў рускім рэстаране ў Пера і вернецеся сюды да вячэры, я параіў бы вам увечары наведаць тэатр. А зараз, калі вы не запярэчыце, я закажу вам таксі на другую палову дня.
    Абедзве адначасова адкрылі рот і сказалі:
    — Гэта будзе проста выдатна, містэр Калебджан.— I, пакуль ён тэлефанаваў у гараж евайму стрыечнаму брату ў Пера, яны прайшлі праз хол і накіраваліся да бруднага ларка і пачалі разважаць, ці не купіць яму пачак цукерак.
    Вялізарны, раскошны гатэль з кафлянай падлогай, з інтэрнацыянальнай абслугай і з рэстаранам, аздобленым у стылі Блакітнай мячэці, цяпер, калі ўрад пераехаў у Анкару і Канстанцінопаль ператварыўся па сутнасці ў турэцкі Пірэй, рэпутацыя гатэля ва ўсім свеце пагоршылася. Персанал паменшылі, і можна было прайсці праз вялікі і пусты хол, не напаткаўшы ніводнага рассыльнага. Аднак каля бюро абслугоўвання, як заўсёды, элегантны Калебджан падтрымліваў колішнюю высокую рэпутацыю гатэля.
    — Містэр Карлтан Майет прыехаў, Калебджан?
    — Яшчэ не, цягнік спазняецца. Будзеце чакаць?
    — А ў яго нумар з гасцёўняй?
    — О, вядома, з гасцёўняй! Рассыльны, праводзь госця ў нумар містэра Майета.
    — Перадайце яму маю візітоўку, калі ён прыедзе.
    Амерыканкі вырашылі не купляць Калебджану пачка з турэцкімі цукеркамі, але ж ён быў такі ветлівы і далікатны, што ім карцела неяк аддзячыць яму. Яны стаялі ў роздуме, пакуль ён ізноў не ўзнік перад імі.
    — Ваша таксі, лэдзі. Я дам шафёру ўсе адпаведныя ўказанні, вы ўбачыце, ён у вышэйшай ступені чалавек надзейны.
    Калебджан правёў іх на вуліцу і прасачыў, каб яны без затрымкі адбылі. Нетаропкі вулічны рух і мітусня, падобная да пылу, што асядаў паўсюль, не сціхалі. Калебджан вярнуўся ў маўклівую цішыню хола. На імгненне гатэль здаўся яму амаль такім самым, якім ён быў у мінулыя гады ў pasrap сезона.