Стамбульскі экспрэс  Грэм Грын

Стамбульскі экспрэс

Грэм Грын
Выдавец: Мастацкая літаратура
Памер: 335с.
Мінск 1993
82.37 МБ
Але Корал вельмі добра ведала, што такі ўжо ў яе характар, такой ужо, відаць, яна нарадзілася і павінна прымірыцца з гэтым. Яна паводзіла сябе недарэчна і ў іншым: няўмольная там, дзе трэба быць мяккай, уступчывая, калі трэба быць цвёрдай. Нават цяпер яна не магла думаць з зайздрасцю і захапленнем пра тое, як гэта Грунліху ўдалося збегчы адгэтуль на машыне ў цемры, седзячы побач з Майе-
там. Яе думкі з упартай настойлівасцю вярталіся да Майета, такога, якім яна бачыла яго апошні раз, калі той сядзеў у вагоне-рэстаране, пагладжваючы пальцамі залаты партабак. Аднак яна ні на хвіліну не забывалася, што ў Майета няма тых вартасцей, якія апраўдалі б яе адданасць. Такая ўжо яна была ад прыроды, а ён праявіў да яе дабрыню. У яе мільганула думка, што і доктар Цынер быў такі самы, як яна, надта даверлівы з людзьмі. А да яго, пэўна ж, паставіліся зусім іначай, калі б ён быў хітрэйшы. Скрозь цемру яна чула яго цяжкое дыханне і зноў думала без горычы і асуджэння: «Такога нельга дараваць».
Перад фарамі раптам вынырнула развілка дарог. Шафёр павагаўся крыху болей, чым трэба, і павярнуў руль так рэзка, што машыну занесла юзам на двух колах. Езеф Грунліх пераляцеў з аднаго канца сядзення на другі, вохнуўшы ад страху. Ен не адважваўся расплюшчыць вочы да таго часу, пакуль усе чатыры колы не дакрануліся да зямлі. Яны збочылі з галоўнай шашы, і машына заскакала па калдобінах палявой дарогі. У асляпляльнам святле фар дрэвы з маладымі пупышкамі лістоты здаваліся выразанымі з кардону. Майет, нахіліўшыся назад з пярэдняга сядзення, растлумачыў:
— Ен хоча ад’ехаць далей ад Субоціцы і перасячы чыгунку на пераходзе для жывёлы. Так што трымайцеся мацней.
Дрэвы зніклі, і яны раптам з грукатам з’ехалі з шашы на пустое, заснежанае поле. Жывёла ператварыла дарогу ў суцэльную непралазную гразь, але цяпер гэтая гразь падмерзла. Раптам знізу іх асвятлілі два чырвоныя ліхтарыкі, кавалачак рэек заблішчаў смарагдавымі кроплямі. Агні замітусіліся, то адступаючы, то набліжаючыся. Пачуўся нечы голас.
— Прарвёмся праз іх? — абыякавым тонам спытаў шафёр. Нага яго была гатовая націснуць акселератар.
— He, не! — усклікнуў Майет.
У яго не было падстаў нарывацца на непрыемнасці з-за незнаёмага чалавека. Ен убачыў салдат з ліхтарыкамі. У шэрых шынялях, з рэвальверамі. Машына спынілася паміж імі, пераскочыўшы першую рэйку і застыўшы ў нахіленым становішчы, нібыта выцягнутая на бераг лодка. Адзін салдат нешта сказаў, а шафёр перавёў яго словы на нямецкую мову.
— Ен хоча праверыць вашы дакументы.
Езеф Грунліх спакойна адкінуўся на сядзенні, перакрыжаваўшы ногі. Адной рукой ён ляніва перабіраў срэбны ланцужок. Калі адзін з салдат злавіў яго погляд, ён злёгку ўсміхнуўся і кіўнуў яму: Грунліха можна было прыняць за заможнага і гаварлівага гандляра, які падарожнічае ў кампаніі свайго сакратара. Майет жа нерваваўся, схаваўшыся1 ў каўнер футра, ён успомніў вокліч той кабеты: «Праклятыя жыды», варожы погляд вартаўніка, нахабнасць клерка. Якраз у такіх забытых богам мясцінах, сярод скаваных марозам палёў і худога быдла яшчэ жывая была тая моцная старажытная нянавісць, ад якой цывілізаваны свет спакваля пазбаўляўся. Салдат скіраваў святло свайго ліхтарыка яму ў твар і з нецярплівай пагардай паўтарыў свой загад. Майет выцягнуў пашпарт, салдат узяў яго 1, трымаючы дагары нагамі, уважліва вывучаў ільва і аднарога, потым вымавіў па-нямецку адзінае знаёмае яму слова:
— Engander?1
Майет кіўнуў, салдат кінуў пашпарт на сядзенне і паглыбіўся ў вывучэнне дакументаў шафёра — яны разгортваліся Ў доўгую палоску, нібыта дзіцячая кніжка з малюнкамі. Езеф Грунліх непрыкметна нахіліўся наперад і ўзяў з пярэдняга сядзення пашпарт Майета. Ен шырока ўсміхнуўся, калі чырвонае святло ліхтарыка асвяціла яго твар і ўпала на пашпарт. Вартаўнік паклікаў напарніка, яны стаялі і разглядвалі Грунліха, асветленага ліхтарыкам, ціха перагаворваючыся паміж сабой, не звяртаючы ўвагі на яго грымасы.
Англічанін? (ням.)
— Чаго ім трэба? — незадаволена спытаў ён з застылай усмешкай на тлустым твары.
Адзін салдат аддаў загад, які пераклаў шафёр:
-— Устаньце!
3 пашпартам Майета ў адной руцэ, перабіраючы другой срэбны ланцужок, ён падпарадкаваўся загаду, і яны асвятлілі яго ліхтарыкам з ног да галавы. Ен быў без паліто і дрыжаў ад холаду. Адзін салдат засмяяўся і пхнуў яго пальцам у жывот.
— Яны правяраюць, ці сапраўды яно належыць яму? — растлумачыў вадзіцель.
— Што?
— Ваша пуза.
Езефу Грунліху давялося зрабіць выгляд, што ён прымае гэтую абразу за жарт, і ён усміхнуўся. Яго павага да сябе была абражана нейкімі двума боўдзіламі, якіх ён болей ніколі не ўбачыць. Некаму іншаму давядзецца паплаціцца за такую абразу, а ён заўсёды ганарыўся тым, што ніколі не спускаў крыўдзіцелям: зараз гэта яго ўзяло за жывое. Ен адвёў душу, папрасіўшы шафёра па-нямецку:
— А вы не можаце іх збіць?
I працягваў шырока ўсміхацца салдатам і памахваць пашпартам, пакуль тыя нешта абмяркоўвалі, аглядаючы яго з ног да галавы. Потым яны адступілі, кіўнулі шафёру, і той уключыў старцёр. Машына пераехала рэйкі, спусцілася з насыпу, потым павольна выбралася на доўгую, з глыбокімі каляінамі, палявую дарогу, і Езеф Грунліх, азірнуўшыся назад, убачыў два чырвоныя агеньчыкі, якія гойдаліся ў цемрадзі, нібыта папяровыя ліхтарыкі.
— Чаго ім ад нас было трэба?
— Некага шукалі,— адказаў шафёр.
Езеф Грунліх усё гэта добра ведаў. Хіба ж не ён забіў Кольбера ў Вене? Хіба ж не ён уцёк усяго гадзіну таму з Субоціцы на вачах у вартаўнікоў? Хіба ж не ён быў такі кемлівы, спрытны хлапец, жвавы і паваротлівы? Яны перакрылі машынам усе шляхі, а ён усё роўна здолеў выслізнуць. Аднак
у глыбіні душы ў яго ўсё-такі было лёгкае сумненне: калі б яны шукалі яго, дык абавязкова затрымалі б. He, яны шукалі некага іншага. Лічылі некага іншага больш важным злачынцам. Разаслалі, відаць, апісанне таго старога лайдака, доктара, а не Езефа Грунліха. Але ж гэта ён забіў Кольбера дый яшчэ выхваляўся: «За пяць год яшчэ ніводнага разу не сядзеў я ў турме!» Вялікая хуткасць яго ўжо не палохала. Калі яны імчалі скрозь імжу ў старой рыпучай машыне, ён ціха сядзеў і змрочна разважаў над тым, як многа ў жыцці несправядлівага.
Корал Маскер прачнулася з нейкім дзівосным пачуццём і не адразу ўцяміла, дзе знаходзіцца. Яна села, і мех са збожжам зарыпеў пад ёй. Гэта быў адзіны гук — шоргат снегападу спыніўся. Корал са страхам прыслухалася і зразумела, што засталася зусім адна. Доктар Цынер памёр: яна ўжо болып не чула яго дыхання. Аднекуль здалёк, скрозь змрок, да яе даляцеў гук рухавіка, які пераключыўся на іншую хуткасць. Гук дакрануўся да яе слыху, нібыта гэта быў спачувальны дотык хатняга сабакі, ён лашчыцца да яе і абнюхвае яе. «Калі доктар Цынер памёр, нічога мяне тут болей не затрымлівае. Я пайду пашукаю машыну. Калі там салдаты, яны нічога мне не зробяць, а можа, гэта...» Страснае жаданне не дазволіла ёй закончыць фразы, якая нагадала раскрытую дзюбу галоднай птушкі. Яна абаперлася на руку, каб утрымаць раўнавагу, прысела на кукішкі і дакранулася да твару доктара. Ен не зварухнуўся, і, хоць твар быў яшчэ цёплы, яна навобмацак адчула, што вакол вуснаў у яго запяклася кроў, быццам старая сухая скура. Яна ўскрыкнула, але тут жа прымусіла сябе заспакоіцца і засяродзіцца, яна знайшла запалкі і запаліла скрут з газеты. Але рука ў яе дрыжала. Нервы не вытрымалі тых бедаў, якія зваліліся на яе, хоць яна і стрымлівала сябе. Ей здавалася, што ўвесь мінулы тыдзень яна мусіла была ўвесь час нешта вырашаць, нечага баяцца, хаваючы свой страх. «Узяць хоць бы гэтую працу
ў Канстанцінопалі. Ехаць туды ці адмовіцца? У агента чакае вялізная чарга дзяўчат». Яна нагадала Майета, які соваў у яе руку білет, кватэрную гаспадыню з яе парадамі, страх перад невядомым, які раптам агарнуў яе на прычале ў Остэндэ, калі памочнік капітана крычаў ён нешта наўздагон, каб яна не забывалася пра яго.
У святле паходні яе зноў уразіў усёразумеючы погляд доктара. Але разуменне гэтае застыла, яно назаўсёды застанецца нязменным. Яна адвяла вочы, потым глянула зноў, але нічога не змянілася. «Я не думала нават, што яму так блага. Мне нельга тут заставацца». Яна нават падумала, ці не абвінавацяць яе ў яго смерці. Гэтыя чужаземцы, з незразумелай ёй мовай, здатныя на ўсё. Але з нейкай дзіўнай цікаўнасці яна марудзіла, пакуль не дагарэў скрут. «Ці была ў яго калі ў жыцці дзяўчына?» Ад гэтай думкі ён страціў колішнюю значнасць і паважнасць і ўжо не быў для яе жахлівым мерцвяком. Яна разглядала яго твар уважлівей, чым адважылася б калі-небудзь раней. Непахіснасць сышла ад яго разам з жыццём. Яна ўпершыню заўважыла, што рысы яго твару былі надзіва рэзкія. Калі б яго твар не быў такі худы, ён не рабіў бы гэткага агіднага ўражання: пэўна, толькі вечныя клопаты і мізэрнае харчаванне надавалі яго твару глыбакадумнасць і пэўную адухоўленасць. Нават на смяротным ложы, у мігатлівым блакітным святле скрута з газеты, твар яго здаваўся вельмі сур’ёзным. «Напэўна, у адрозненні ад большасці мужчын, у яго ніколі не было дзяўчыны. Калі б ён быў блізкі з жанчынай, якая хоць крышку пакпіла б з яго, ён не ляжаў бы цяпер тут, не браў бы ў жыцці ўсё так блізка да сэрца, навучыўся б не злавацца, дазволіў бы падзеям ісці сваім парадкам — толькі так і трэба было яму жыць». Яна дакранулася да яго доўгіх вусаў. Яны былі смешныя, яны былі кранальныя, і таму знешні выгляд яго ніколі не быў трагічны. Потым скрут дагарэў, і для яе доктар быў ужо пахаваны,— ад усяго, што яна прачытала на яго твары, і ад усяго, што яна потым думала пра яго, яе ўвагу адцягнуў няясны гук блізкай машыны і нечых крокаў. Значыць, яе крык усё-такі пачулі.
Вузкая палоска святла пранікла праз няшчыльна зачыненыя дзверы. Пачуліся галасы. Нейкая машына ехала па дарозе з ціхім бурчаннем. Крокі пачалі аддаляцца, недзе адчыніліся дзверы, і скрозь тонкія сцены пуні яна пачула, як нехта ходзіць паміж мяхамі ў суседнім пакоі, паблізу забурчаў сабака. Ей прыйшлі на памяць пляскатыя, аднастайныя палі каля Нотынгема, нядзеля, маленькая кампанія шахцёраў, з якімі яна некалі пайшла паляваць на пацукоў, сабака па мянушцы Спот. Сабака то забягаў у свіран, то выбягаў адтуль, а яны стаялі ўсе кружком, узброеныя палкамі. Цяпер знадворку пра нешта спрачаліся, але яна не магла пазнаць ніводнага знаёмага голасу. Машына спынілася, хоць рухавік працягваў ціха працаваць.