Стамбульскі экспрэс  Грэм Грын

Стамбульскі экспрэс

Грэм Грын
Выдавец: Мастацкая літаратура
Памер: 335с.
Мінск 1993
82.37 МБ
Чвэрць гадзіны ніхто не з’яўляўся. Нейкая муха, захопленая холадам, з шумам білася аб шыбу. Калебджан пазваніў наверх, у пакой эканомкі, каб праверыць, ці ўключылі ацяпленне, потым сеў, сціснуўшы рукі паміж каленямі, ні пра што не думаючы і нічога не робячы.
Дзверы-вяртушкі закруціліся — увайшла цэлая група людзей. Майет ішоў паперадзе. За ім — Джанет Пардаў і містэр Сейвары.
Тры насільшчыкі неслі багаж. Майет упіваўся шчасцем. Ен пачуваў сябе ў сваёй стыхіі. Міжнародны гатэль, хоць крыху і заняпалы, быў звыклым для яго аазісам. Кашмар у Субоціцы пачаў ужо забывацца і зрабіўся зараз нейкім нерэальным, калі ён убачыў, што Калебджан спяшаецца яму насустрач. Яму было прыемна, што Джанет Пардаў бачыць, як яго прымаюць у лепшых заморскіх гатэлях.
— Як пажываеце, містэр Карлтан Майет? Мы бясконца шчаслівыя...
Калебджан паціснуў Майету руку, нізка пакланіўся, яго асляпляльныя белыя зубы бліснулі шчырым задавальненнем.
— Рады бачыць вас, Калебджан. Дырэктара, як заўсёды, няма? Гэта мае сябры, міс Пардаў і містэр Сейвары. Увесь гатэль трымаецца на Калебджане,— растлумачыў ён ім.— Вы нас добра ўладкуеце? Прасачыце, каб у пакоі ў міс Пардаў быў пачак цукерак.
— Мяне сустракае дзядзька...— няпэўна пачала была Джанет Пардаў, аднак Майет адразу ж ёй запярэчыў:
— Можа пачакаць яшчэ адзін дзень. Сёння ўвечары вы будзеце тут, у мяне ў гасцях.
Ен ізноў пачаў распускаць свой паўлінавы хвост: упэўненасці яму надавалі пальмы, калоны і пачцівасць Калебджана.
— Вам двойчы тэлефанавалі, містэр Карлтан Майет, і нейкі джэнтэльмен чакае вас у вашым нумары.
— Добра. Дайце мне яго візітоўку. Паклапаціцеся пра маіх сяброў. У мяне мой звычайны нумар?
Ен хутка пайшоў да ліфта, расцягнуўшы вусны ў вясёлай усмешцы. За апошнія дні адбылося надта многа такога, што выклікала сумненні і што цяжка было асэнсаваць, а цяпер ён ізноў заняўся сваёй звычайнай справай. «Напэўна, гэта Экман»,—падумаў ён, не патурбаваўшыся нават зазірнуць у картку, і раптам цвёрда вырашыў, што яму скажа. Ліфт цяжка падняўся на другі паверх, пасыльны павёў Майета па
пыльным калідоры і адчыніў дзверы нумара. Сонца залівала святлом увесь пакой, праз адчыненае акно даносіліся гудкі аўтамабіляў. 3 канапы падняўся каржакаваты бландзін у цвідавым гарнітуры.
— Містэр Карлтан Майеі? — спытаў ён.
Майет здзівіўся. Ен ніколі не бачыў гэтага чалавека. Глянуўшы на візітоўку, ён прачытаў: «Містэр Лео Стэйн».
— А, містэр Стэйн.
— Здзівіліся, калі ўбачылі мяне? Спадзяюся, вы не лічыце мяне занадта нетактоўным?
Ен выглядаў вельмі зычлівым і сардэчным. «Зусім як сапраўдны англічанін»,— падумаў Майет, аднак незнаёмага выдаваў нос — нос са шнарам, які зрабіўся прамы пасля аперацыі. Варожасць паміж яўрэем, які не хаваў сваёй нацыянальнасці, і яўрэем, які маскіраваў яе, адразу ж была выказаная ў чароўных усмешках, сардэчных шчырых поцісках рук і ў адведзеных адзін ад аднаго вачах.
— Я чакаў убачыць свайго агента.
— Ах, бедалага Экман, бедалага Экман,— уздыхнуў Стэйн, пахітаўшы бялявай галавой.
— Што вы маеце на ўвазе?
— Тое, дзеля чаго я прыйшоў. Папрасіць вас зайсці да місіс Экман. Я вельмі за яе хвалююся.
— Вы хочаце сказаць, што містер Экман памёр?
— Знік. He вярнуўся дамоў учора ўвечары. Вельмі ўсё гэта дзіўна.
Было холадна. Майет зачыніў акно і, сунуўшы рукі ў кішэні футры, пачаў хадзіць па пакоі туды-сюды: тры крокі ў адзін бок, тры ў другі.
— Нічога дзіўнага. Думаю, ён не змог бы даць мне справаздачу,— павольна прамовіў ён.
— Некалькі дзён таму ён прызнаўся мне, што адчувае ваш недавер да яго. Ен быў пакрыўджаны, вельмі пакрыўджаны.
— Я ніколі не давяраю яўрэю, які перайшоў у хрысціянства,— павольна, дакладна падбіраючы кожнае слова, сказаў Майет.
— Аднак жа дазвольце, містэр Майет: гэта ўжо занадта катэгарычна,— запярэчыў быў Стэйн, адчуваючы некаторую няёмкасць.
— Дапускаю, што, магчыма, ён у сваіх перамовах пайшоў крыху далей, чым паведаміў мне,— сказаў Майет, спыніўшыся пасярод пакоя спінай да Стэйна, але так, каб ён змог бачыць усю постаць Стэйна, да пояса адлюстраваную ў люстры з пазалочанай рамай.
— О, перамовы,— адбітак Стэйна ў люстры быў не такі абыякавы, як яго голас,— яны ўжо скончаны.
— Ен паведаміў вам, што мы не будзем купляць?
— Але ж ён купіў.
Майет кіўнуў. Ен не здзівіўся. За знікненнем Экмана павінна хавацца шмат чаго.
— На самой справе я вельмі хвалююся за бедалагу Экмана. Думка, што ён, магчыма, пакончыў жыццё самагубствам, мне невыносная,— павольна сказаў Стэйн.
— Думаю, у вас няма падстаў хвалявацца. Напэўна, ён проста адышоў ад спраў. Крыху, праўда, занадта паспяшаўся.
— Разумееце, ён быў устрывожаны.
— Чым жа?
— Ну, у яго з’явілася такое пачуццё, нібыта вы яму не давяраеце. I потым, у яго не было дзяцей. Ен хацеў мець дзяцей. Шмат прычын на трывогу. Трэба быць міласэрным.
— Але ж я не хрысціянін, містэр Стэйн. Я не веру, што міласэрнасць — галоўная дабрачыннасць. Mary я паглядзець дакумент, які ён падпісаў?
— Вядома.
Містэр Стэйн выцягнуў з кішэні цвідавага пінжака доўгі канверт, складзены ўдвая. Майет сеў за стол, расклаў на ім паперы і пачаў уважліва іх чытаць. Ен не рабіў ніякіх заўваг, твар яго не выказваў нічога. Цяжка было ўявіць, які ён быў шчаслівы, калі вярнуўся да лічбаў,— іх ён разумеў, і яны былі пазбаўленыя ўсякіх пачуццяў. Закончыўшы чытаць, ён адкінуўся ў крэсле і пачаў вывучаць свае пазногці: перад
ад’ездам, у Лондане, ён зрабіў манікюр, але яны патрабавалі да сябе ўвагі.
— Як прайшло ваша падарожжа? Спадзяюся, бунт у Белградзе вас не закрануў? — спакойна спытаў Стэйн.
— He,— абыякава адказаў Майет.
Гэта была праўда. Усё тое незразумелае, што адбылося ў Субоціцы, здавалася яму нерэальным. Вельмі хутка ён пра ўсё забудзецца,— гэта ж ніяк не звязана са звычайным жыццём, дый нельга ўсё гэта растлумачыць.
— Вы, вядома, разумееце, што мы можам знайсці нейкую недакладнасць і скасаваць гэтае пагадненне?
— He думаю. Бедалага Экман быў вашай даверанай асобай. Вы далі яму правы весці перамовы.
— У яго не было паўнамоцтваў падпісваць пагадненне. He, містэр Стэйн, баюся, што вам ад гэтага не будзе ніякай карысці.
Стэйн сеў на канапу і перакрыжаваў ногі. Ад яго цвідавага гарнітура пахла тытунём.
— Я не хачу вам нічога навязваць. Мой дэвіз: ніколі не падводзіць свайго калегу бізнесмена. Я адразу ж скасаваў бы пагадненне, містэр Майет, калі б яно было несправядлівае. Але, бачыце, калі ўжо бедалага Экман падпісаў гэты дакумент, фірма Моўлта адмовілася ад далейшых перамоваў. Цяпер ужо другі раз яны не вернуцца да гэтай справы.
— Аднак жа мне добра вядома, як Моўлты зацікаўлены ў разынках.
— Ну, бачыце, пры такіх абставінах, скажу вам пасяброўску, містэр Майет: калі вы скасуеце гэтае пагадненне, мне давядзецца за яго пазмагацца. Дазвольце закурыць?
— Вазьміце цыгару.
— А можна, я запалю люльку?
Ен пачаў набіваць люльку светлым мяккім тытунём.
— Я думаю, што Экман меў за гэта неблагія камісійныя?
— Ах, бедалага Экман! Я і сапраўды хацеў бы, каб вы наведалі місіс Экман. Яна вельмі нервуецца,— ухіліўся ад адказу Стэйн.
— У яе не будзе падстаў хвалявацца, калі яна атрымае добрыя камісійныя.
Стэйн усміхнуўся і запаліў люльку. Майет пачаў перачытваць пагадненне. Сапраўды, яго можна было скасаваць, але суды — справа ненадзейная. Добры адвакат можа прынесці шмат клопату. Некаторыя лічбы не хацелася б друкаваць. Зрэшты, справа Стэйна мела пэўную каштоўнасць для фірмы. Але яму не падабалася цана і тое, што пасада дырэктара заставалася за Стэйнам. Нават з цаной можна было б пагадзіцца, але Майет не хацеў, каб чужы ўблытваўся ў іхнюю фірму.
— Вось што я зраблю. Мы скасуем гэта пагадненне і складзем новае.
Стэйн пахітаў галавой:
— Паслухайце, містэр Майет, калі ласка, гэта будзе не зусім справядліва ў адносінах да мяне.
Майет вырашыў, што рабіць. He варта трывожыць бацьку судовым працэсам. Ен пагодзіцца з гэтым дакументам пры ўмове, што Стэйн адмовіцца ад пасады дырэктара. Але яму пакуль не хацелася адкрываць свае карты. Стэйн мог занаравіцца.
— He думайце пра гэта, містэр Стэйн, адкладзем рашэнне на дзянёк-другі.
— Ну добра. Але я няўпэўнены, ці будзе ў мяне час падумаць. Наколькі я ведаю сучасных дзяўчат, часу ў мяне не будзе. Сёння пасля полудня я сустракаю сваю пляменніцу. Яна ехала з вамі ў адным цягніку ад Кёльна. Гэта дачка бедалагі Пардаў,— весела сказаў Стэйн.
Майет дастаў партабак і, пакуль выбіраў і падразаў цыгару, вырашыў, што яму рабіць далей. Ен ужо пачаў ставіцца з пагардай да Стэйна. Той быў занадта гаваркі і паведамляў шмат зусім непатрэбнага. He дзіва, што ў яго справы прыйшлі ў заняпад. Але адначасова няясная цяга Майета да пляменніцы Стэйна ўзмацнілася. Даведаўшыся, што яе маці была яўрэйка, ён раптам адчуў у ёй свайго чалавека. Яна рабілася больш зразумелая і даступная, і ён саромеўся таго,
што мінулым вечарам паводзіў сябе з ёю так нацягнена. Пасля вяртання з Субоціцы яны павячэралі разам у вагонерэстаране, і ён увесь час намагаўся паводзіць сябе як мага больш натуральна.
— О, я сустракаўся з міс Пардаў у цягніку. Яна зараз унізе. Мы разам ехалі з вакзала,— павольна сказаў ён.
Надышла чарга Стэйна абдумваць свае словы. Тое, што ён паведамляў, мела тайны сэнс.
— Бедная дзяўчынка, у яе няма бацькоў. Мая жонка вырашыла, што мы павінны запрасіць яе пажыць з намі. Я, прынамсі, яе апякун.
Яны сядзелі насупраць, паміж імі быў стол. На стале ляжала пагадненне, падпісанае Экманам. Яны не звярталі на яго ніякай увагі: справа, здавалася, была адкладзена да лепшых часоў, але Стэйн і Майет усведамлялі, што іх спрэчка засталася незакончаная. Кожны здагадваўся пра думкі другога, але абодва выказваліся намёкамі.
— Ваша сястра, пэўна, была цудоўная жанчына.
— Яна вельмі падобная на нашага бацьку.
Ніводзін з іх не прызнаваўся, што меў на ўвазе прыгажосць Джанет Пардаў. Нават пра яе дзеда і бабку нагадалі раней, чым пра яе.
— Ваша сям’я з Лейпцыга? — спытаў Майет.
— 3 Лейпцыга. Але мой бацька перавёў нашу справу сюды.
— Вы лічыце, што ён памыліўся?
— Ну, паслухайце, містэр Майет, вы ўжо пазнаёміліся з лічбамі. Справы нашы ідуць няблага. Але я хачу прадаць фірму і пайсці на спакой, пакуль яшчэ магу атрымаць хоць якія асалоды жыцця.