Стамбульскі экспрэс
Грэм Грын
Выдавец: Мастацкая літаратура
Памер: 335с.
Мінск 1993
— Давай паназіраем. Такое можа здарыцца і з намі.
Мноства дзяўчат у доўгіх ружавата-ліловых сукенках і карункавых галандскіх каптурыках выйшлі з царквы і выстраіліся абапал прыступак: яны са страхам паглядалі на маладых нянек з дзецьмі і на матрон, а адна ці дзве не вытрывалі і нервова захіхікалі — цяжка было б папракаць іх за гэта. Два фатографы ўстанавілі камеры, каб зняць цырымонію выхаду маладых на фоне аркі, аздобленай каменнымі лісцікамі канюшыны. I вось нарэшце паявіліся ахвяры, а следам за імі і натоўп сваякоў.
— Гэта жахліва,— сказала Кэры,— проста жахліва. Падумаць толькі, на іх месцы маглі б быць ты і я.
— Ну, ты яшчэ без валляка, ды і я, чорт падзяры, не такі ўжо бездапаможны, каб дапусціць такое.
Нявесціны дружкі выцягнулі пакецікі з папяровымі пялёсткамі руж і пачалі кідаць іх на маладых, якія ішлі да аўтамабіля, упрыгожанага белымі стужкамі.
— Ім папіэнціла,— сказаў я.— 3 рысам зараз цяжка, але,
пэўна, цётка Мэрыён зможа дамовіцца з бакалейшчыкам.
— He думаю, каб яна зрабіла гэта.
— Нікому нельга давяраць на вяселлі. Яно выклікае ў людзях незразумелую атавістычную жорсткасць. Бачыш, вось зараз яны не даюць нявесце сесці ў машыну, стараюцца абразіць жаніха. Глядзі,— сказаў я, хапаючы Кэры за руку.
Маленькі хлопчык з маўклівай згоды адной пахмурнай матроны падкраўся незаўважаны да дзверцаў аўтамабіля і, як толькі жаніх нахіліўся, каб улезці ў машыну, хлопчык кароткім узмахам шпурнуў поўную жменю рысу ў твар маладому.
— Калі ў цябе толькі шклянка рысу,— сказаў я,— трэба пачакаць, пакуль не ўбачыш вачэй свайго ворага.
— Але ж гэта проста жах,— сказала Кэры.
— Гэта і ёсць, дарагое дзіцятка, тое, што завецца царкоўным шлюбам.
— Але ж наша вяселле будзе зусім не такое. Яно будзе вельмі ціхае — толькі блізкія сваякі.
— Ты забылася на дарогі і агароджы. Гэта хрысціянская традыцыя. Гэты хлопчык ніякі не сваяк. Павер мне. Я ведаю. Я ўжо сам аднойчы вянчаўся ў царкве.
— Ты вянчаўся ў царкве? Ніколі ты не казаў пра гэта,— сказала яна.— У такім разе мне болей даспадобы аформіць наш шлюб у мэрыі.
— He, у маім жыцці такое здарыцца раз і назаўсёды.
— О божухна,— сказала Кэры,— дакраніся хутчэй да чаго-небудзь драўлянага.
Так яно і здарылася, што два тыдні пасля Кэры гладзіла калена ў каня тут, у Монтэ-Карла, молячы пра шчасце, і мы сядзелі сам-насам у агромістай гасцёўні гатэля. I я гаварыў Кэры:
— Усё будзе добра. He хвалюйся. Мы зараз адны з табою.
Гэта было сапраўды так, калі не прымаць у разлік рэгістратара, і адміністратара, і кансьержа, і двух мужчын з нашым багажом, і пажылой пары на канапе, бо містэр Друтэр, як
мне сказалі, яшчэ не прыехаў, а наперадзе нас чакала цудоўная ноч, якую мы правядзём з Кэры ўдваіх у адным нумары гатэля.
6
Мы абедалі на тэрасе гатэля і назіралі, як людзі ўваходзілі ў казіно. Кэры сказала:
— Можа, зойдзем туды, проста так, пацікавіцца. Зрэшты, мы з табой не належым да заўзятых гульцоў.
— Куды ўжо нам,— сказаў я,— з нашымі пяццюдзесяццю фунтамі.
Мы вырашылі не траціць яе грошы, каб мець магчымасць паехаць у Ле Туке на тыдзень узімку.
— Ты ж бухгалтар,— сказала Кэры.— Ты павінен ведаць дасканала ўсе сістэмы гульні на рулетцы.
— Усе гэтыя сістэмы патрабуюць шмат грошай,— сказаў я.
I раптам я падумаў пра наш нумар, які міс Булэн ужо забраніравала для нас, а я нават не ведаю, колькі ж ён будзе нам каштаваць. Нашы пашпарты былі яшчэ на розныя прозвішчы, таму, па-мойму, было б разумна мець два асобныя нумары, але гасцёўня — гэта было ўжо занадта. Магчыма, яна спатрэбіцца нам пасля вяселля. Я сказаў:
— Каб іграць па сістэме, трэба мець у кішэні мільён франкаў. Да таго ж стаўкі маюць пэўныя межы. Дый банкір ніколі не прайграе.
— Па-мойму, нехта ўжо сарваў банк аднойчы.
— Толькі ў камічных куплетах,— сказаў я.
— Было б вельмі жахліва, калі б мы сапраўды былі заўзятыя гульцы,— сказала яна.— I табе ўвесь час давялося б думаць толькі пра грошы. Ты гэтага рабіць не будзеш, праўда?
— He,— сказаў я. I гэта была праўда. Тым вечарам мяне хвалявала адзінае пытанне: ці пераспім мы гэтую ноч разам. Дагэтуль мы яшчэ ніколі не спалі з ёй разам. Такія ўжо адносіны склаліся ў нас. Хоць у мяне быў ужо вопыт іншых
дашлюбных адносін. Я згодзен быў чакаць яшчэ доўгія месяцы, каб нарэшце правесці разам з ёю рэшту майго жыцця. Але сёння ўвечары мне цяжка ўжо было трываць далей. Я быў узрушаны, як юнак — раптам я адчуў, што мне зусім невядома, што ў Кэры наўме. Яна была на дваццаць гадоў маладзейшая за мяне і ніколі яіпчэ не была замужам — усё было ў яе руках. Я нават не ведаў, як разумець тое, што яна казала. Напрыклад, калі мы прыйшлі ў казіно, яна сказала: «Мы прабудзем тут толькі дваццаць мінут, не болей. Я вельмі стамілася». Ці гэта быў намёк у маю карысць, ці супраць мяне? Ці> можа, гэта была звычайная канстатацыя факту? Ці хвалявала яе тое самае пытанне, што і мяне? А можа, яна ўсё ўжо вырашыла загадзя і ў яе гэтага пытання ўжо не існавала? Ці, можа, яна лічыць, што я сам павінен узяць ініцыятыву ў свае рукі?
Я падумаў, калі нас праводзілі ў нумар, што там усё само сабой вырашыцца, але ўсё, што яна сказала з вясёлай усмешкай, было:
— Любы, якое марнатраўства!
Міс Булэн мяне запэўніла: «Гэта толькі на адну ноч. Потым вы будзеце на борце яхты».
Нумар складаўся з вялікага пакоя з двума ложкамі, маленькага пакойчыка з адным ложкам і сярэдняга памеру гасцінай паміж імі: усе тры пакоі мелі агульны балкон. Мне здавалася, нібыта мы занялі цэлы фасад гатэля. Спярша яна мяне засмуціла, сказаўшы:
— Нам трэба было ўзяць два адзіночныя нумары.
А потым яна зазначыла, супярэчачы самой сабе:
— Але каб ложкі былі двуспальныя.
А потым я зноў упаў духам, калі яна сказала, пазіраючы на кушэтку ў гасцёўні:
— Я нічога не маю супраць, каб паспаць тут.
Нічога лепшага не прыходзіла мне ў галаву, і таму мы абмяркоўвалі далей розныя сістэмы гульні. Хоць мне было зусім не да гэтых праклятых сістэм.
У казіно мы паказалі свае пашпарты, атрымалі білеты і
ўвайшлі ў пакой, які тут называецца cuisine1, дзе робяцца невялікія стаўкі.
— Гэта акурат для мяне,— сказала Кэры, і яна мела рацыю. Сталыя наведнікі сядзелі вакол сталоў з сваімі таблічкамі, графікамі і персанальнымі алоўкамі, якімі яны памячалі кожны нумар, на які выпадаў выйгрыш. Некаторыя з іх выглядалі, як курцы опіуму. Я звярнуў увагу на маленькую, смуглявую старую лэдзі ў саламяным капялюшыку, сорак гадоў таму аздобленаму стакроткамі, яе левая рука ляжала на краі стала, быццам ручка парасона, а ў правай яна трымала фішку коштам у сто франкаў. Калі ігральны шарык перакруціўся чатыры разы, яна паставіла фішку і прайграла. Потым ізноў пачала чакаць свайго часу. Малады чалавек нахіліўся над яе плячом і паставіў сотню на апошнія дванаццаць нумароў, выйграў і адышоў ад стала.
Але калі мы праходзілі паўз бар, ён быў там, трымаючы ў руцэ шклянку піва і сандвіч.
— Адзначае, відаць, выйгрыш у тры сотні франкаў,— сказаў я.
— He чапляйся да яго па дробязях. Паглядзі на яго, памойму, гэта першая ежа ў яго сёння.
Мне да смерці хацелася яе, і я раптам ускіпеў па-дурному, бо ў іншых абставіпах яна б ніколі не глянула на яго двойчы. Відаць, гэта было прадвесце нашага будучага сумеснага жыцця. Я сказаў:
— Ты б не абазвала мяне прыдзірам, калі б ён не быў такі малады і прывабны.
— Любы,— здзіўлена сказала яна.— Я толькі...— I тут яна цвёрда сцяла губы.— Ты сапраўды паводзіш сябе зараз як дробязны прыдзіра,— сказала яна.— Хай мяне возьмуць чэрці ў пекла, калі я папрашу ў цябе прабачэння.
Яна наўмысна спынілася і ўтаропілася ў маладога чалавека, пакуль той не ўзняў свой рамантычны галодны твар і не глянуў на яе.
' Кухня (фр.).
— Так,— зазначыла яна,— ён малады і прывабны.
I адразу выйшла з казіно. Я пайшоў следам за ёй, прыгаворваючы сабе пад нос, шэптам:
— Чорт жа мяне тузануў за язык...
Цяпер я ўжо ведаў, як мы правядзём з ёю гэтую ноч.
У глухім маўчанні мы падняліся ў ліфце, мінулі калідор і ўвайшлі ў гасцёўню свайго нумара.
— Ты можаш заняць вялікі пакой,— сказала яна.
— He, вазьмі яго сабе.
— Мяне цалкам задавальняе маленькі пакойчык. Мне не падабаюцца вялікія пакоі.
—У такім разе мне давядзецца перанесці твае рэчы. Бо іх паклалі ўжо ў вялікім пакоі.
— Ат, тады хай будзе як ёсць,— сказала яна, і ўвайшла туды, і зачыніла за сабой дзверы, нават не сказаўшы мне «дабранач»,
Я пачаў злавацца на яе, гэтаксама як і на сябе.
— Неблагая першая шлюбная ноч,— сказаў я ўголас, шпурнуўшы нагой чамадан, але тут я згадаў, што мы яшчэ не пажаніліся, і ўсё здалося недарэчным і марным.
Я апрануў піжаму і выйшаў на балкон. Фасад казіно быў увесь заліты святлом: казіно выглядала ці то як палац балканскага вяльможы, ці то як супер-кінатэатр, на краі яго зялёнага даху, над порцікам і галерэяй, узвышалася бязглуздая постаць — скульптура чалавека, падобнага на швейцара. У яркім святле ўсё гэта кідалася ў вочы, нібыта было выціснутае на новенькім бліскучым сярэбраным долары. Усе яхты ў гавані былі таксама асветленыя. Над узгоркам Манака ў неба ўзляцела ракета. Усё выглядала да таго рамантычна, што я ледзь не заплакаў.
— Феерверк, любы,— сказаў знаёмы голас, і на балконе паказалася Кэры.
Паміж намі быў балкон гасцёўні.
— Феерверк,— паўтарыла яна.— Нібыта ў гонар нашага шчасця.
Такім чынам я даведаўся, што ў нас ізноў усё цудоўна.
— Кэры,— сказаў я. Нам даводзілася амаль крычаць, каб пачуць адно аднаго,— даруй мне, калі ласка...
— Як ты думаеш, ці будзе «агнявое кола»?
— Магчыма, і будзе...
— Ты бачыш агні ў гавані?
— Бачу.
— Як ты думаеш, яхта містэра Друтэра ўжо прыбыла?
— Відаць, яго яхта з’явіцца заўтра ў самы апошні момант.
— А мы зможам ажаніцца без яго? Я хачу сказаць, без яго, як нашага сведкі. Усякае бывае — можа зламацца рухавік у яго на яхце, ці ён пацерпіць крушэнне ў адкрытым моры, ці патрапіць у шторм, дый мала ці што можа з ім здарыцца!
— Думаю, абыдземся як-небудзь і без яго.
— Ты ўпэўнены, што ўсё ўладкуецца, праўда?
— Вядома, так. Міс Булэн усё прадугледзела. Заўтра a чацвёртай гадзіне.
— Я ўжо асіпла ад крыку, а ты, любы? Перайдзі на другі балкон.
Праз гасцёўню я перайшоў на другі балкон. Яна сказала:
— Я думаю, усе мы разам будзем абедаць заўтра — ты, я і твой Гом?