Стамбульскі экспрэс  Грэм Грын

Стамбульскі экспрэс

Грэм Грын
Выдавец: Мастацкая літаратура
Памер: 335с.
Мінск 1993
82.37 МБ
вагоне. У першым класе Куіна Сейвары шукаць не было чаго, але яна знайшла яго ў спальным вагоне другога класа. Уткнуўшыся падбароддзем у каўнер паліто, абхапіўшы рукою люльку, ён сачыў маленькімі бліскучымі вочкамі за тымі, хто праходзіў па калідоры. У кутку насупраць драмаў святар.
Міс Мейбл Уорэн адчыніла дзверы, увайшла ў купэ і села з упэўненым выглядам, не чакаючы запрашэння. Яна ведала, што прапануе гэтаму чалавеку тое, чаго ён сам прагне,— папулярнасць, а сама не атрымлівае нічога раўнацэннага ўзамен. He было патрэбы звяртацца да яго лісліва, завабліваць яго намёкамі, як яна старалася завабіць доктара Цынера, бо яна магла абразіць Сейвары беспакарана, бо ад прэсы залежаў продаж яго кніг.
— Вы містэр Куін Сейвары? — спытала яна і краем вока ўбачыла, што святар глянуў на свайго суседа з павагай і цікаўнасцю. «Ну і ёлуп няшчасны,— падумала яна,— яго ўразіў тыраж у сто тысяч, а мы прадаём два мільёны — у дваццаць разоў болей людзей прачытаюць заўтра пра доктара Цынера».— Я карэспандэнт газеты «Кларыён». Хачу ўзяць у вас інтэрв’ю.
— Мяне гэта неяк застала неспадзеўкі,— сказаў містэр Сейвары, высунуўшы падбароддзе з-пад каўнера паліто.
— He трэба хвалявацца,— звыкла вымавіла міс Уорэн. Яна выцягнула з сумачкі блакнот і адкрыла яго.— Толькі некалькі слоў англійскім чытачам. Падарожнічаеце інкогніта?
— О не, не,— запярэчыў містэр Сейвары.— Я не належу да каралеўскай сям’і.
Міс Уорэн пачала пісаць.
— Куды вы едзеце?
— Ну, перш-наперш, у Канстанцінопаль,— сказаў містэр Сейвары з прамяністай усмешкаю, усцешаны цікавасцю да яго асобы. Але яе цікаўнасць ізноў перакінулася на «Бедэкер», на нядбайна накрэсленыя геаметрычныя фігуры,— Потым, магчыма, у Анкару, на Далёкі Усход, у Багдад, у Кітай.
— Пішаце кнігу падарожжаў?
— Ах, не, не! Mae чытачы чакаюць рамана. Ен будзе называцца «Паехалі за граніцу». Прыгода аднаго вясёлага кокні. Гэтыя краіны, іх цывілізацыі,— ён акрэсліў рукой кола ў паветры.— Германія, Турцыя, Аравія, яны будуць толькі фонам галоўнаму герою, уладальніку тытунёвай крамы ў Лондане. Разумееце?
— Вядома, разумею,— адказала міс Уорэн, хутка запісваючы: «Доктар Рычард Цынер, адзін з буйнейшых рэвалюцыйных дзеячаў пасляваеннага часу, у дарозе на радзіму, у Белград. Пяць гадоў усе лічылі яго забітым, аднак увесь гэты час ён жыў і працаваў настаўнікам у Англіі, чакаючы спрыяльных абставін».— «А якіх?» — разважала міс Уорэн.
— Ваша думка пра сучасную літаратуру? — спытала яна.— Пра Джойса, Лоўрэнса і ўсіх іншых?
— Усё гэта мода, а яна, як вядома, мінае,— экспромтам адказаў містэр Сейвары, нібыта стварыў эпіграму.
— А як наконт Шэкспіра, Чосера, Чарльза Рыда' і іншых?
— А вось яны будуць жыць,— урачыста вымавіў містэр Сейвары.
— А багема? Што вы пра яе думаеце? Таверна Фіцроя?2 — «Быў выпісаны ордэр на яго арышт,— пісала яна,— але яго нельга было выкарыстаць да заканчэння судовага працэсу. Калі суд закончыўся, доктар Цынер знік. Паліцыя арганізавала назіранне за ўсімі вакзаламі і спыняла кожны аўтамабіль. Нічога дзіўнага, што неўзабаве пайшлі чуткі, нібыта доктар Цынер быў забіты агентамі ўрада».
— Вы не прыхільнік эксцэнтрычнага адзення, чорнага брыля, аксамітнай курткі і г. д.?
— Думаю, што такія экстравагантнасці губяць пісьменнікаў,— сказаў містэр Сейвары. Цяпер ён адчуваў сябе ў сваёй талерцы і, працягваючы гаворку, крадком пазіраў на свята-
1 Англійскі пісьменнік (1814—1884), аўтар гістарычных раманаў.
2 Папулярнае ў 20—30-х гадах кафэ пісьменнікаў у Лондане, у арыстакратычным раёне Coxa.
pa.— Я не паэт. Паэт — індывідуаліст. Ен можа апранацца як хоча, ён залежыць толькі ад сябе самога. Празаік залежыць ад іншых людзей, ён звычайны чалавек, які здольны выказваць свае думкі. Ен — назіральнік,— працягваў містэр Сейвары, усё болей уваходзячы ў ролю папулярнага пісьменніка.— Ен павінен усё бачыць навокал, а сам мусіць заставацца непрыкметны. Калі ж людзі пачынаюць яго пазнаваць, то яны нізавошта не будуць з ім шчырыя, а пачнуць несці рознае глупства, расказваць байкі, і ніякай карысці з гэтага яму не будзе.
Аловак міс Уорэн хутка крэмзаў паперу. Цяпер, калі яна выклікала яго на размову, яна магла спакойна ўсё абдумаць — яго адказы на пытанні былі зусім ёй непатрэбныя. Яе аловак выводзіў бессэнсоўныя закруткі, прыблізна падобныя да стэнаграфічнага запісу,— трэба было пераканаць містэра Сейвары, што яго выказванні запісваюцца поўнасцю. Але пад прыкрыццём гэтых крамзоляў — рысак, кружкоў і квадрацікаў — міс Уорэн паглыбілася ў роздум. Яна разважала над усім, што тычылася «Бедэкера». Выданне 1914 года, выдатна захаванае, ім амаль што не карысталіся, калі не браць у разлік раздзела, прысвечанага Белграду: схему горада так часта бралі ў рукі, што яна адарвалася.
— Пэўна ж, вы падзяляеце мае погляды? ■— з трывогай спытаў містэр Сейвары.— Яны маюць вялікае значэнне. Яны, на маю думку,— адзіныя крытэрыі сапраўднай літаратуры. Разумееце, можна прытрымлівацца гэтых поглядаў і адначасова пісаць кнігі, якія разыходзяцца тыражамі ў сотні тысяч.
Міс Уорэн, узлаваная, што перарвалі яе думкі, ледзь стрымалася, каб не запярэчыць: «Можа, вы лічыце, што і мы маглі б прадаваць два мільёны экземпляраў газеты, калі б пісалі толькі праўду?»
— Вельмі цікава,— сказала яна.— Публіцы гэта спадабаецца. А скажыце, калі ласка, на ваш погляд, які ваш асабісты ўклад у англійскую літаратуру? — Яна падбадзёрыла яго лагоднай усмешкай і тыцнула ў яго алоўкам.
— Гэтае, бачыце, нехта іншы павінен вызначыць, але ж
кожны спадзяецца... кожны імкнецца зрабіць што-небудзь, каб адрадзіць дух высакародства і цвярозага розуму ў сучаснай літаратуры. У ёй занадта многа самасузірання, самалюбства, надта многа жудаснага, змрочнага. Увогуле, свет — прыемнае месца, дзе жывуць смелыя людзі.— Кашчавая рука, якая трымала люльку, бездапаможна паляпвала па калене.— Трэба адрадзіць дух Чосера.— Па калідоры прайшла нейкая жанчына, і на імгненне ўся ўвага містэра Сейвары перакінулася на яе, ён нібыта паплыў услед за ёю, гайдаючыся ў такт са сваёй рукой.— Чосер,— паўтарыў ён.— Чосер.— I раптам імпэт яго згас на вачах у міс Уорэн, люлька ўпала на падлогу, і, нахіліўшыся падняць яе, ён гнеўна ўсклікнуў: — Гары яно ўсё гарам! Да д’ябла!
Перад ёю паўстаў чалавек, дарэшты змораны, раззлаваны тым, што яму даводзіцца выконваць не сваю ролю, агорнуты цікаўнасцю і пажадлівасцю, чалавек, блізкі да істэрыкі. Міс Уорэн злараднічала. Нельга сцвярджаць, што яна ненавідзела асабіста яго, ёй быў ненавісны ўсякі надзвычайны поспех: будзь гэта продаж ста тысяч экземпляраў кнігі ці дасягненне хуткасці ў тры тысячы міль у гадзіну,— ва ўсіх такіх выпадках яна брала інтэрв’ю, а шчаслівец спагадліва даваў яго. Няўдачнік жа, даведзены да роспачы,— гэта зусім іншая справа, тут яна выступала ад імя абуранага грамадства, пранікала ў турэмныя камеры, у нумары раскошных гатэляў, у жабрацкія кварталы трушчоб. Тут чалавек быў цалкам пад яе ўладай, загнаны паміж пальмамі ў вазонах і піяніна, прыціснуты да вясельнай фатаграфіі і мармуровага гадзінніка. Яна нават адчувала спагаду да сваёй ахвяры, задавала ёй нязначныя, інтымныя пытанні, амаль не чуючы адказаў. «Так, сапраўды, не надта вялікая адлегласць аддзяляе містэра Куіна Сейвары, аўтара «Развясёлага жыцця», ад такога няўдальца»,— задаволена падумала яна.
— Дух цвярозага розуму — гэта ваша крэда? — ухапіўшыся за яго словы, спытала яна.— Вы прынцыпова супраць адзнак «Толькі для дарослых»? Вашымі кнігамі адорваюць выдатнікаў у школах.
Насмешка яе прагучала занадта яўна.
— Я ганаруся гэтым,— сказаў ён.— Маладое пакаленне павінна выхоўвацца на здаровых традыцыях.
Яна заўважыла яго перасохлыя губы, погляд, крадком кінуты ў калідор. «Гэта я выкарыстаю, наконт здаровых традыцый,— падумала яна,— публіцы спадабаецца, Джэймсу Дугласу будзе прыемна. Ім яшчэ болей спадабаецца, калі ён дакоціцца да вулічнага прамоўцы ў Гайд-Парку,— хутчэй за ўсё так яно і будзе праз некалькі гадоў. Я дажыву да гэтага часу і нагадаю ім свае словы». Яна ганарылася сваёй здольнасцю прадбачання, аднак яшчэ не дажыла да таго часу, каб яе прадбачанне збылося. «Паглядзіце на яго зараз: на яго маршчынкі — адзнакі слабога здароўя, на тон яго голасу, жэсты — усё гэта раскажа звычайнаму чалавеку не болей, чым рысачкі і кружочкі ў «Бедэкеры», аднак супастаўце ўсё з акружэннем гэтага чалавека, з яго сябрамі, абсталяваннем яго кватэры, дзе ён жыве, і ўбачыце яго будучыню, наканаваную яму няшчасную долю.
— Божухна! — усклікнула міс Уорэн.— Нарэшце я ўсё зразумела!
Містэр Сейвары ўсхапіўся з месца:
— Што вы зразумелі? Наконт зубнога болю?
— He, не,— сказала міс Уорэн. Яна была яму ўдзячная: дзякуючы яго размовам яе свядомасць напоўнілася святлом, якое не пакінула ніводнага зацішнага кутка, дзе б мог схавацца ад яе доктар Цынер.— Я маю на ўвазе ваша цудоўнае інтэрв’ю. Я зразумела, як трэба пра вас напісаць.
— Я ўбачу карэктуру?
— Ах, мы ж не штотыднёвік. Нашы чытачы чакаць не могуць. Яны, ведаеце, як галодныя, патрабуюць свайго біфштэкса, вырабленага з папулярнага чалавека. На карэктуры няма часу. Лонданцы будуць чытаць гэта інтэрв’ю заўтра за ранішняй кавай.
I пераканаўшы яго, што інтэрв’ю будзе мець поспех у чытачоў, міс Уорэн пайшла. Хоць, па праўдзе кажучы, ёй хацелася папярэдзіць гэтага стомленага чалавека, які ўжо
ўхапіўся за думку пра новы паўмільённы тыраж яго новай кнігі, якая ў людзей кароткая памяць — сёння яны купляюць кнігу, з якой заўтра будуць смяяцца. Аднак на гэта ў яе ўжо не было часу, яе захапіла больш буйная гульня — яна лічыла, што ўжо разгадала тайну «Бедэкера». Штуршком былі яе прароцтвы. Схема лёгка вымалася, папера ў «Бедэкеры», як ёй запомнілася, была тонкая і дастаткова празрыстая, калі падкласці схему пад паметкі алоўкам на папярэдняй старонцы, лініі можна бачыць наскрозь.
«Чорт пабяры, не кожны да такога дадумаецца,— разважала яна.— За гэта трэба выпіць. Знайду я зараз парожняе купэ і паклічу афіцыянта». Ей не было патрэбы нават у Джанет Пардаў, каб адсвяткаваць такую ўрачыстасць, яна палічыла за лепшае пасядзець адной, з келіхам Курвуазье, там, дзе нічога не перашкодзіць ёй абдумаць наступны ход. Аднак нават знайшоўшы парожняе купэ, яна дзейнічала абачліва: не выцягнула «Бедэкера» з-пад кофтачкі да таго часу, пакуль афіцыянт не прынёс каньяк. I нават тады зрабіла гэта не адразу. Яна паднесла келіх да ноздраў, дазваляючы віннай пары дайсці да таго месца, дзе мозг, відаць, злучаецца з носам. Алкаголь, які яна піла ўчора ўвечары, не ўвесь яшчэ выпарыўся. Ён варушыўся ў ёй, як земляны чарвяк у спякотны вільготны дзень. «Галава круціцца,— падумала яна,— у мяне круціцца галава». Праз келіх з каньяком яна паглядзела на навакольны свет, такі аднастайны і звыклы, што здавалася, ён назаўсёды застанецца нязменны: дагледжаныя палі, дрэвы, маленькія фермы. Яе вочы, блізарукія і пачырванелыя ад аднаго толькі паху віна, не заўважалі, што адбыліся нейкія змены ў надвор’і. Яна паглядзела на неба, шэрае і бясхмарнае, і на цьмянае сонца. «Няма нічога дзіўнага, калі пойдзе снег»,— падумала яна і праверыла, ці поўнасцю адчынены кран ацяплення. Потым выцягнула з-пад кофтачкі «Бедэкер». Цягнік ужо хутка прыйдзе ў Нюрнберг, і ёй хацелася вырашыць усе праблемы да з’яўлення новых пасажыраў.