Стамбульскі экспрэс  Грэм Грын

Стамбульскі экспрэс

Грэм Грын
Выдавец: Мастацкая літаратура
Памер: 335с.
Мінск 1993
82.37 МБ
Яе здагадка была правільная, гэта, ва ўсякім разе, даклад-
на. Калі яна пачала разглядаць на святло схему і старонку з адзнакамі, рысачкі ляглі ўздоўж вуліц, кружочкі абвялі грамадскія будынкі: паштамт, вакзал, суд, турму. Але што ўсё гэта азначае? Раней яна лічыла, што доктар Цынер вяртаецца, каб даць наглядны прыклад, магчыма, паўстаць перад судом за ілжэсведчанне. Аднак у такім разе схема не мела ніякага сэнсу. Яна зноў пачала пільна яе вывучаць. Вуліцы былі адзначаны невыпадкова, тут існавала нейкая пэўная сістэма: квадраты дакладна размяшчаліся вакол галоўнага квадрата. Квадрат на адным баку галоўнага супадаў з вакзалам, на другім — з поштай, на трэцім — з судом. Усярэдзіне квадрацікі рабіліся ўсё меней і меней і, нарэшце, акружалі толькі турму.
3 абодвух бакоў цягніка стромка ўзнімаўся ўгору адхон, ён засланяў сонечнае святло. Іскры, чырвоныя на фоне пахмурнага неба, нібыта градзінкі, грукаталі па вокнах, цемра запоўніла вагоны, калі доўгі цягнік з грукатам уварваўся ў тунель. «Рэвалюцыя, сама меней, рэвалюцыя»,— думала яна, усё яшчэ трымаючы схему на ўзроўні вачэй, каб не прапусціць моманту, калі зноў з’явіцца святло.
Грукат сціхнуў, раптам наўкол ізноў зрабілася светла. У дзвярах стаяў доктар Цынер з газетай пад пахай. На ім ізноў быў плашч, і яна акінула пагардлівым поглядам яго акуляры, сівыя валасы, неахайна падстрыжаныя вусы і вузкі, туга завязаны гальштук. Яна адклала схему ўбок і сказала з усмешкаю:
— Ну і як?
Доктар Цынер увайшоў у купэ і зачыніў дзверы. Без усякай адзнакі варожасці ён сеў насупраць яе. «Ён разумее, што я паставіла яго ў безвыходнае становішча, і вырашыў паводзіць сябе разумна».
— Ваша газета ўхваліла б ваш учынак? — раптам спытаў ён.
— Вядома, не. Назаўтра ж мяне выкінулі б на вуліцу. Але калі яны атрымаюць мой матэрыял, усё будзе наадварот.— I дадала з добра разлічаным нахабствам: — Думаю,
за такі матэрыял варта прыбавіць мне чатыры фунты ў тыдзень.
Доктар Цынер сказаў павольна, без ніякага гневу:
— Я вам нічога не раскажу.
Яна пагардліва махнула на яго рукой.
— Вы мне шмат чаго ўжо расказалі. А яшчэ і гэта.— Яна пастукала па «Бедэкеры».— Вы былі настаўнікам замежнай мовы ў Грэйт Берчынгтан-он-Сі. Мы атрымалі інфармацыю ад вашага дырэктара.— Ен нахіліў галаву.— А потым,— працягвала яна,— ёсць яшчэ гэтая схема. I гэтыя каракулі. Я іх ужо супаставіла і ўсё зразумела.
Яна чакала, што ён пачне пярэчыць, спалохаецца ці выкажа абурэнне, але ён усё яшчэ панура раздумваў над яе першай здагадкай. Яго паводзіны збянтэжылі яе, і на кароткае імгненне яна падумала: «Можа, з маіх рук выпадае самы галоўны матэрыял? Можа, галоўны матэрыял зусім не тут, а ў школе на паўднёвым беразе, сярод цагляных будынкаў, прасмоленых сасновых парт, чарнільніц, бразгатлівых званкоў і паху хлапечай вопраткі?» Гэтыя сумненні крыху паменшылі яе самаўпэўненасць, яна загаварыла спакайней, мякчэй, чым збіралася,— сваім хрыплым голасам ёй цяжка было кіраваць.
— Мы прыйдзем да згоды,— лагодна рыкнула яна.— Я не збіраюся рабіць вам ніякай шкоды. He хачу ўблытвацца ў вашы справы. Ведаеце, калі вы дасягняце сваёй мэты, каштоўнасць маёй карэспандэнцыі будзе яшчэ большая. Абяцаю нічога не друкаваць без вашай асабістай згоды.— Яна сумна дадала, нібыта была мастаком, якога вінавацяць за тое, што ён карыстаецца няякаснымі фарбамі: — Я не зраблю шкоды вашай рэвалюцыі. Толькі ўявіце, якая гэта будзе выдатная карэспандэнцыя!
Старасць імкліва наступала на доктара Цынера. Раней яму здавалася, што сярод пахаў прасмоленай хвоі, у скрыпе крэйды па класнай дошцы ён займеў пяць гадоў перадышкі ад турэмнай камеры, і вось ён сядзіць у купэ экспрэса, а гэтыя гады, што адцягнулі мінулыя падзеі, усе разам наваліліся на яго, раптоўна, а не спакваля. Зараз ён быў падобны да
старога, які, засынаючы, торкаецца носам, твар яго зрабіўся такі ж змрочны, як снежныя хмары пад Нюрнбергам.
— Ну, перш за ўсё, якія ў вас планы? — спытала міс Уорэн.— Мне здаецца, што вы ў многім залежыце ад трушчоб.
Ен пахітаў галавой:
— Я ні ад каго не залежу.
— Вы кіруеце ўсім?
—• Я тут самы маленькі чалавек.
Міс Уорэн зласліва стукнула сябе па калене.
— Мне трэба дакладныя адказы.— I зноў пачула:
— Я вам нічога не скажу.
«Ен выглядае на ўсе семдзесят гадоў, а не на пяцьдзесят шэсць,— падумала яна,— ён пачынае глухнуць, не разумее, што я кажу». Яна была вельмі паблажлівая, яна была ўпэўненая, што перад ёй — не ўвасабленне поспеху, а хутчэй няўдачы, а няўдачніку яна магла дараваць многае, з ім яна магла быць спагадлівай і лагоднай, магла падбадзёрыць яго адрывістымі словамі, падобнымі да ціхага ржання, як толькі няўдачнік пачынаў гаварыць. Слабы чалавек часам ішоў ад яе перакананы, што яна яго найлепшы сябра. Яна нахілілася і паляпала доктара Цынера па калене, надаўшы сваёй усмешцы ўсю прыязнасць, на якую яна толькі была здатная.
— Тут мы з вамі заадно, доктар. Хіба вы не разумееце? Паслухайце, мы можам вам дапамагчы. «Грамадская думка» — вось як называюць яшчэ «Кларыён». Я ведаю, вы баіцеся, што мы не вытрымаем, што мы надрукуем карэспандэнцыю пра вас заўтра і ўрад будзе папярэджаны. Аднак абяцаю вам, мы не апублікуем ніводнага слова, нават не заікнёмся, пакуль вы не пачняце ваш спектакль. Толькі тады я буду мець права надрукаваць на самым лепшым месцы ў газеце: «Гісторыя доктара Цынера, расказаная ім самім. Выключна для «Кларыёна». Ну, хіба гэта не пераканаўча?
— Мне няма чаго сказаць.
Міс Уорэн зняла руку з калена. «Няўжо гэты няшчасны ёлупень думае, што ён зможа паўстаць паміж мной і прыбаў78
кай чатырох фунтаў у тыдзень, паміж мной і Джанет Пардаў»,— разважала яна. Гэты стары ўпарты дурань, што сядзеў насупраць, зрабіўся для яе ўвасабленнем усіх мужчын, якія квапяцца на яе шчасце: сваімі грашыма і дробязнымі падачкамі яны ўлагоджваюць Джанет, здзекуюцца з таго, што жанчыны здатныя па-сапраўднаму кахаць адна адну. Але гэтае ўвасабленне мужчыны было пад маёй уладай, яна здольная знішчыць ушчэнт гэтае ўвасабленне. Кромвель разбіваў на друзачкі статуі,— гэта не было бяссэнсавым актам вандалізму. Нейкая сіла Багародзіцы перадавалася і яе статуі, a калі галава ў яе была адбітая, не ставала ўжо рукі і нагі, абламаныя былі сем мячоў, якія ўтыкаліся ў яе цела, то пачалі ставіць меней свечак і чытаць меней малітваў каля яе алтара. Калі хоць адзіны мужчына — доктар Цынер, напрыклад,— будзе дашчэнту знішчаны жанчынай, дык меней маладзенькіх дурніц, накшталт Корал Маскер, будуць верыць у сілу і спрыт мужчын. Аднак зважаючы на яго ўзрост і на тое, што ў нос ёй тхнуў смурод, які зыходзіць ад няўдачніка, яна дала яму яшчэ адзін шанец.
— Няма чаго?
— Няма чаго.
Міс Уорэн злосна засмяялася яму ў твар.
— Вы ўжо расказалі мне шмат чаго істотнага.— Гэтыя словы не зрабілі на яго ніякага ўражання, і яна пачала тлумачыць яму павольна і падрабязна, нібыта мела справу з разумова адсталым чалавекам: — Мы прыязджаем у Вену ў восем сорак вечара. Да дзевяці гадзін я ўжо патэлефаную ў сваю кантору ў Кёльне. Яны перададуць маю карэспандэнцыю ў Лондан да дзесяці. Матэрыял у першы лонданскі выпуск не паступае ў тыпаграфію да адзінаццаці. Нават калі паведамленне затрымаецца да трох гадзін раніцы, можна яшчэ перарабіць першую паласу. Маю карэспандэнцыю будуць чытаць у Лондане ў час снедання. Да дзевяці раніцы рэпарцёр кожнай лонданскай газеты будзе каля будынка ўрада Югаславіі. Заўтра ў першай палове дня гэты матэрыял прачытаюць у Белградзе, а цягнік прыйдзе туды не раней
шостай увечары. Астатняе ўявіць няцяжка. Падумайце пра тое, што я змагу расказаць. Доктар Цынер, вядомы бунтарсацыяліст, які пяць гадоў таму ўцёк з Белграда пад час суду над Камнецам, вяртаецца на радзіму. У панядзелак ён сеў на Усходні экспрэс у Остэндэ, цягнік прыбывае ў Белград сёння ўвечары. Лічаць, што яго прыезд звязаны з узброеным паўстаннем на чале з сацыялістамі, якое пачнецца ў раёне трушчоб, дзе ніколі не згасала памяць пра доктара Цынера. Магчыма, будзе зроблена спроба захапіць вакзал, паштамт і турму.— Міс Уорэн зрабіла кароткую паўзу.— Вось такую гісторыю я адпраўлю тэлеграфам. Але калі вы дадзіце якіянебудзь дадатковыя звесткі, я папрашу іх прытрымаць маю карэспандэнцыю, пакуль вы не дазволіце надрукаваць яе. Я прапаную вам сумленную здзелку.
— Кажу вам, што я выходжу ў Вене.
— Я вам не веру.
Доктар Цынер глыбока ўздыхнуў, разглядваючы праз акно шэраг заводскіх труб і вялізны чорны металічны цыліндр на фоне шэрага, з водбліскамі, неба. Купэ напоўнілася пахам газы. На невялікіх агародных дзялянках, нягледзячы на атручанае паветра, расла капуста, вялізныя качаны блішчалі ад інею.
— У мяне няма падстаў баяцца вас,— сказаў ён вельмі ціха, і ёй давялося нахіліцца наперад, каб разабраць яго словы.
Голас яго гучаў прыглушана, але ён быў упэўнены ў сабе, і яго спакой дзейнічаў ёй на нервы. Яна абуралася ўсхвалявана і злосна, нібыта перад ёю быў злачынец на лаве падсудных — чалавек, які толькі што плакаў уголас, схаваўшыся за пальмай у вазоне, і раптам выявілася, што ў яго яшчэ ёсць патаемная крыніца сілы.
— Я магу зрабіць з вамі ўсё, што захачу.
— Здаецца, пойдзе снег,— павольна вымавіў доктар Цынер. Цягнік упаўзаў у Нюрнберг, і ў агромістых паравозах, што стаялі абапал, адлюстроўвалася поўнае вільгаці сталёвае неба.— He, вы нічым не зможаце пашкодзіць мне,— Яна па-
стукала пальцам па «Бедэкеры», і ён сказаў з лёгкім гумарам: — Пакіньце яго сабе на памяць пра нашу сустрэчу.
Тут яна канчаткова ўсвядоміла, што тое, чаго яна баялася, спраўдзілася: ён выслізнуў ад яе. Разлютаваная, яна ўтаропілася ў яго. «Калі б толькі я магла зрабіць яму хоць якую-небудзь шкоду»,— злосна падумала яна, нібыта ўбачыўшы ў люстры за яго спінай сваю ўдачу ў вобразе Джанет Пардаў, якая адыходзіла прэч, прыгожая і вольная, па доўгіх вуліцах і холах шыкоўных гатэляў. «Калі б я толькі магла зрабіць яму хоць якую-небудзь шкоду».
Яе яшчэ болей узлавала тое, што ў яе адняло мову, а доктар Цынер па-ранейшаму валодаў сабой. Ён падаў ёй газету і спытаў:
— Вы чытаеце па-нямецку? Тады прачытайце вось гэта.
Увесь час, пакуль цягнік стаяў на вакзале ў Нюрнбергу, доўгія дваццаць мінут, яна прасядзела, утаропіўшыся ў газету. Паведамленне, апублікаванае ў ёй, ушчэнт раззлавала яе. Яна думала знайсці там навіны пра якое-небудзь незвычайнае дасягненне, пра адрачэнне якогась караля, пра дзяржаўны пераварот, пра патрабаванне народа вярнуць доктара Цынера — гэта дазволіла б яму даць ёй інтэрв’ю ў паблажлівым тоне. Тое, што яна прачытала, уразіла яе болей за ўсё — паражэнне паўстання ў Белградзе: ён зусім вызваляўся з-пад яе ўлады. Шмат разоў яе абводзілі вакол пальца тыя, хто дасягнуў поспеху, але ніколі — той, хто пацярпеў паражэнне.