Стамбульскі экспрэс  Грэм Грын

Стамбульскі экспрэс

Грэм Грын
Выдавец: Мастацкая літаратура
Памер: 335с.
Мінск 1993
82.37 МБ
«Дарагі кузен Кон,— пісала яна.— Пішу табе пісьмо проста таму, што няма чаго рабіць. Пішу ва Усходнім экспрэсе, але да Канстанцінопаля я не паеду, выходжу ў Вене. Аднак пра гэта другім разам. Ці можаш ты купіць мне пяць ярдаў шаўковага аксаміту на парцьеры ружовага колеру? Я зноў збіраюся рабіць рамонт у кватэры, пакуль няма Джанет. Яна едзе ў гэтым самым цягніку, але мы расстанемся ў Вене. Добры занятак я сабе прыдбала — паляваць на ненавіснага старыкана амаль па ўсёй Еўропе. «Развясёлае жыццё» ў гэтым цягніку, але ж ты, вядома, не вялікі ахвотнік да кніг. А яшчэ ёсць даволі міленькая танцоўшчыца Корал, якую я хацела б мець сваёй кампаньёнкай. Усё ніяк не магу вырашыць, рамантаваць кватэру ці не. Джанет сказала, што едзе ўсяго на тыдзень. Hi ў якім разе не плаці болей, як па восем адзінаццаць за ярд. Мне, думаю, прыдасца і блакітны, але ні ў якім разе не сіні, вядома. Чалавек, якога я ўзгадала,— пісала міс Уорэн, кідаючы позіркі на Джанет Пардаў і крэмзаючы пяром,— лічыць, што ён разумнейшы за мяне, аднак ты ведаеш, Кон, не горш за мяне, што я магу абвесці вакол пальца любога, хто так думае. Джанет — сцерва. Я збіраюся ўзяць новую кампаньёнку. У гэтым цягніку едзе маленькая актрыса, яна б мне падышла. Паглядзеў бы ты на яе, Кон,— цудоўная фігурка, а ножкі зграбныя. Усё-такі я думаю, што трэба прывесці кватэру да ладу. Вось яшчэ што. Можаш даць за той аксаміт на парцьеры дзесяць-адзінаццаць, але не болей. Магчыма, я паеду да Белграда, так што пачакай, пакуль я не напішу табе яшчэ. Джанет, здаецца, заляцаецца да гэтага тыпа Сейвары, але я магу яму зладзіць «развясёлае жыццё», калі захачу. Да пабачэння, беражы сябе. Перадавай прывітанне Эліс. Спадзяюся, яна лепей даглядае цябе, чым мяне Джанет. Табе заўсёды болей шанцавала, чым мне, але калі ўбачыш Корал... Богам прашу, не забудзься пра гэты аксаміт на парцьеры. 3 любоўю да цябе, Мейбл. Р. S. Да цябе ўжо дайшлі весткі,
што дзядзька Джон раптоўна памёр амаль каля майго парога?»
Пяро міс Уорэн скончыла пісьмо вялізнай кляксай. Яна абвяла яе тоўстай лініяй і напісала: «Прашу прабачэння». Потым выцерла пяро спадніцай і націснула званок, каб выклікаць афіцыянта. У роце ў яе страшэнна перасохла. Яна пакутавала ад смагі.
Корал Маскер крыху пастаяла на калідоры, назіраючы за Майетам і разважаючы, наколькі сур’ёзнай была прапанова Мейбл Уорэн. Майет сядзеў, нахіліўшы галаву над стосам папер, аловак яго бегаў уверх і ўніз па слупках лічбаў, увесь час вяртаючыся да адной. Потым ён паклаў аловак і абхапіў галаву рукамі. На імгненне яна адчула да яго спагаду і адначасова ўдзячнасць. Калі не было відно яго праніклівага позірку, ён быў падобны да вучня, які шчыраваў над хатнім заданнем, якое ніяк не выходзіла. Яна заўважыла, што ён зняў пальчаткі, каб было зручней трымаць аловак, і яго пальцы ссінелі ад холаду; нават яго шыкоўнае футра здавалася ёй вартым жалю — ад яго не было ніякай карысці. Футра не дапамагло яму рашыць задачкі ці сагрэць яго пальцы.
Корал адчыніла дзверы і ўвайшла ў купэ. Ен узняў вочы і ўсміхнуўся ёй, не спыняючы працы. Ей карцела адабраць у яго працу, падказаць яму правільнае рашэнне і папярэдзіць. « А хто яму дапамог? Маці? Сястра? Вядома ж, не такая далёкая сваячка, як стрыечная сястра»,— разважала яна, прысаджваючыся на лаўку. Натуральнасць яе маўчання сведчыла пра тое, якія яны блізкія адно да аднаго.
Калі ёй надакучыла сачыць праз акно за снегападам, яна загаварыла з ім:
— Вы сказалі, што я магу сюды прыходзіць, калі захачу.
— Вядома.
— Я пачувала сябе проста свіннёй,— раптам пайшла, нават не падзякаваўшы вам. Вы праявілі да мяне такую дабрыню ўчора ўвечары.
— Я не мог уявіць сабе, што вы застанецеся сам-насам з тым мужчынам, калі вам зрабілася дрэнна,— сказаў ён, нецярпліва пастукваючы алоўкам.— Вам патрэбны быў добры сон.
— Аднак усё-такі чаму вы праяўляеце да мяне такую цікавасць?
I пачула фатальны няўхільны адказ:
— Мне здаецца, што я вас вельмі добра ведаю.
Ен адразу ж вярнуўся да працы, калі б не яе маркотнае маўчанне. Яна разумела, што ён заклапочаны, здзіўлены і крышку збянтэжаны. «Ен падумаў, што я хачу прымусіць яго пераспаць са мной,— падумала яна і адразу ж спыталася ў сябе: — А ці хачу я? Ці хачу сапраўды?» Калі б ён крыху ўзлахмаціў ёй валасы, хутка расшпіліў сукенку, прыпаў губамі да яе грудзей, дык зрабіўся б ва ўсім падобны да тых іншых маладых людзей, якіх яна ведала. «Я ў даўгу перад ім, і мне трэба гэта яму дазволіць»,— думала яна, але вопыт іншых жанчын ізноў нагадаў ёй пра тое, што гэтага не хопіць, каб аплаціць доўг цалкам. «Аднак як жа мне аплаціць гэты доўг,— разважала яна,— калі ён не патрабуе ніякай платы?» Але сама па сабе толькі думка пра тое, каб заняцца гэтай невядомай ёй справай, калі яна не п’яная, як, на яе думку, бываюць п’яныя іншыя жанчыны, не адчуваючы палымянай страсці, а проста з пачуцця ўдзячнасці,— кідала яе ў холад, мацнейшы, чым ад выгляду снегу, што валіў за акном. Яна нават не ведала, як сябе паводзіць, ці застацца з ім на ўсю ноч, ці трэба здымаць з сябе ўсё ў гэтым халодным купэ. Але тут жа пачала суцяшаць сябе, што ён, як усе іншыя яе знаёмыя, задаволіцца малым, ён проста вельмі шчодры.
— Ноччу я вас бачыў у сне,— сказаў Майет.
Сказаўшы гэтыя словы, ён пільна глянуў на яе. Па яго напружанай позе і па тым, як ён па-свойму вытлумачыў яе маўчанне, яна зразумела: наогул, яны вельмі мала ведаюць адно аднаго. Ен нервова ўсміхнуўся.
— Мне прыснілася, нібыта я заехаў за вамі і запрасіў вас пакатацца на машыне, і тут вы сабраліся...— Потым
ізноў пагрузіўся ў роздум, не закончыўшы фразы.— Вы мяне ўсхвалявалі.
Яе агарнуў страх. Здавалася, нібыта ліхвяр перагнуўся цераз сваю канторку і далікатна, але няўмольна павёў размову наконт аплаты доўгу.
— Гэта ж вам толькі прыснілася,— сказалд яна.
Аднак ён не зважаў на яе словы.
— А потым міма прайшоў кандуктар і разбудзіў мяне. У сне ўсё было нібыта наяве. Я быў у такім захапленні ад вас, што заплаціў за ваш білет.
— Вы маеце на ўвазе, што вы падумалі... нібыта вы захацелі...
Ліхвяр паціснуў плячыма, ліхвяр ізноў сеў за сваю канторку, ліхвяр паклікаў прыслугу і загадаў вывесці яе на вуліцу, да людзей, на волю, туды, дзе яе ніхто не ведаў.
— Я проста расказаў вам гэта, каб вы не турбаваліся — вы нічога мне не вінны. Гэта сон на мяне так падзейнічаў. А калі купіў білет, падумаў, а чаму б вам яго не выкарыстаць.— Потым ён узяў аловак і вярнуўся да сваіх папер, дадаўшы машынальна, не надаючы словам ніякага значэння: — Цешыў сваё самалюбства, падумаўшы, хай сабе за дзесяць фунтаў...
Спачатку яна не зразумела сэнсу гэтых слоў. Яна была надта збянтэжана, што яе вызвалілі, ёй нават зрабілася крышачку крыўдна, што да яе заляцаюцца толькі ў сне, а галоўнае, яна была вельмі яму ўдзячная. I раптам прагучалі апошнія словы, у якіх адчувалася нейкая пакорлівасць — з такім яна сутыкнулася ўпершыню. Яна ўсведамляла, што баіцца гэтай здзелкі, і, выцягнуўшы руку, дакранулася да твару Майета — гэты жэст, які азначаў удзячнасць, быў запазычаны ёю з вядомых толькі па кнігах апавяданняў пра каханне.
— Калі вы жадаеце, каб я...— сказала яна.— Мне здалося, што вам са мною нецікава. Прыйсці да вас уначы?
Яна паклала рукі на паперы ў яго на каленях, прапануючы сябе з такой чароўнай і кранальнай няпэўнасцю, пальцы
яе маленькіх, шырокіх рук густым слоем пакрывала пудра, пазногці былі пафарбаваныя чырвоным, яны прыкрылі слупкі лічбаў, разлікі Экмана, яго хітрыкі і выкрутасы.
Думкі яго ніяк не маглі вырвацца ад таго, як Экман заблытаўся ў сваіх тайных захадах.
— Мне здавалася, што я вам непрыемны,— павольна вымавіў ён, падымаючы рукі ад папер. I дадаў няўпэўнена: — Мабыць, таму што я — яўрэй?
— Вы проста стаміліся.
— Тут нешта ёсць такое, чаго я не магу ніяк зразумець.
— Адкладзіце справы на заўтра.
— У мяне няма часу. Мне трэба пакончыць з гэтым. Мы не стаім на месцы, мы рухаемся.
Аднак на самой справе ўсякае ўяўленне пра рух знікла ад таго, што за вокнамі падаў густы снег. He было відно нават тэлеграфных слупоў. Яна прыняла рукі і спытала ў яго з крыўдай у голасе:
— Пэўна, вам не дужа хочацца, каб я прыйшла?
Спакойная прыязнасць, з якой ён сустрэў пытанне, паменшыла яе ўдзячнасць. Але прапанова дзяўчыны ажывіла ў ім тое, характэрнае, што яна і раней адзначала, ніводзін яўрэй не дасць адабраць у яго тое, за што ён неразважліва заплаціў.
— Хачу. Прыходзьце. Прыходзьце ўначы,— сказаў Майет. Ен паціснуў ёй рукі, спачатку злёгку, а потым мацней.— He думайце, што я такі абыякавы, нячулы. Проста ў мяне адчуванне — мы вельмі добра ведаем адно аднаго. Будзьце хоць крышачку таемная,— з мальбою ў голасе папрасіў ён.
Аднак яна не магла адразу ўцяміць, як ёй прыкінуцца таемнай і недасягальнай, а проста пагадзілася з ім:
— Так, і ў мяне такое самае адчуванне.
Болей сказаць не было чаго, і яны, нібыта старыя сябры, сядзелі моўчкі, без асаблівага хвалявання думаючы пра будучую сустрэчу, пра ноч, якую яны правядуць разам. Яе гарачы запал, выкліканы пачуццём удзячнасці да яго, мінуў. Цяпер гэтая ўдзячнасць здавалася непатрэбная, недарэчная, дый
непажаданая. Якое можа быць пачуццё ўдзячнасці да старога знаёмага — проста прымаеш паслугу, як нешта зусім зразумелае, і сама ў сваю чаргу робіш яму паслугу, крыху пагаворыш з ім пра надвор’е, асабліва яму не пярэчыш, калі цябе прылашчыць, аднак і абыякавасць яго цябе не засмучае, a калі ў танцы ўбачыш яго ў партэры, усміхнешся яму раз ці два — трэба ж нешта рабіць з тварам, ён жа такі ў цябе непрыгожы, а мужчынам падабаецца, калі іх пазнаюць са сцэны.
— Завіруха ўзмацнілася.
— Так. Уначы пахаладае.
Трэба ўсміхацца, калі жарт двухсэнсоўны, і адказаць як мага дураслівей, калі маеш справу з такім старым сябрам: ♦ Мы не змерзнем», хоць ты не можаш забыць, што ноч набліжаецца, і прыгадваеш усё тое, што расказвалі табе сяброўкі, якія яны давалі парады, ад чаго засцерагалі, чым прыводзілі цябе ў сарамлівасць, як агідна было чуць, што мужчына можа быць адначасова і абыякавы, і юрлівы. Усю раніцу і ў поўдзень снег не пераставаў, у Пасаў ён тоўстым слоем акрыў дах мытні, на пуцях раставаў ад паравознай пары, ператвараючыся ў шэрыя, поўныя ільдзінак ручайкі. Аўстрыйскія мытнікі ў гумавых ботах асцярожна выбіралі дарогу, з нягучнай лаянкай, павярхоўна агледзелі багаж.