Стамбульскі экспрэс  Грэм Грын

Стамбульскі экспрэс

Грэм Грын
Выдавец: Мастацкая літаратура
Памер: 335с.
Мінск 1993
82.37 МБ
адчаі і ўвесь час ледзь чутна паўтараў, звяртаючыся да нашага карэспандэнта: «Чаму яны не пачакалі?» Ен перакананы — быў бы ён у Белградзе, увесь рабочы клас горада падтрымаў бы паўстанне. На куртатай англійскай мове ён расказаў нашаму карэспандэнту надзвычайную гісторыю сваіх уцёкаў з Белграда ў тысяча дзевяцьсот дваццаць сёмым годзе і паведаміў пра планы, якія так нечакана не здзейсніліся. Запісаў? А зараз слухай уважліва. Калі не атрымаеш астатнюю частку інфармацыі праз паўгадзіны, выкраслі ўсё пасля слоў «прыбыў у Вюрцбург» і працягвай наступным чынам: ...і пасля доўгіх і пакутлівых ваганняў вырашыў усё-такі ехаць у Белград. Ен быў у адчаі і ўвесь час ціха паўтараў: «Цудоўныя, смелыя хлопцы! Як я магу кінуць іх у бядзе!» Крыху ачуняўшы, Цынер заявіў нашаму спецыяльнаму карэспандэнту: ён вырашыў з’явіцца перад судом разам з тымі, хто застаўся жывы, тым самым пацвердзіць сваю рэпутацыю Дон-Кіхота яшчэ пад час суду над Камнецам. Яго папулярнасць сярод рабочага класа цяпер ні для кога не сакрэт, і яго рашэнне можа нарабіць ураду шмат клопату.
Міс Уорэн перавяла дух і паглядзела на гадзіннік. Да адыходу цягніка заставалася толькі пяць мінут.
— Алё! He кладзі трубку. Вось звычайная лухта наконт Сейвары. Хуценька занатуй. Прасілі на палову калонкі, але я не маю часу. Дам табе некалькі абзацаў. Містэр Куін Сейвары, аўтар «Развясёлага жыцця», едзе на Далёкі Усход збіраць матэрыял на новы раман «Паехалі за граніцу». Хоць дзеянне новага рамана адбываецца на Усходзе, выдатны пісьменнік не мае намеру пакідаць Лондан, ён яго так горача любіць. Ен збіраецца глядзець на гэтыя далёкія краіны вачыма гаспадара тытунёвага кіёска ў Лондане. Містэр Сейвары, зграбны мужчына з бронзавым загарам, вітаў нашага карэспандэнта на платформе ў Кёльне. У яго грубаватая манера паводзіць сябе — не строй з сябе дурня, я сказала «грубаватая», груба-ва-тая,— але за ёй хаваецца добрае спагадлівае сэрца. На просьбу вызначыць сваё месца ў літаратуры ён адказаў: «Мая пазіцыя заснавана на цвярозым розуме, у процілегласць пата-
лагічнаму захапленню самааналізам такіх пісьменнікаў, як Лоўрэнс і Джойс. Жыццё — выдатнае поле дзейнасці для прадпрымальных, энергічных людзей, для тых, у каго ў здаровым целе здаровы дух». Містэр Сейвары апранаецца сціпла, але экстравагантна, ён не ўхваляе багемных поглядаў некаторых літаратурных колаў. «Яны аддалі сексу,— сцвярджае ён, па-свойму перафразуючы знакамітае выказванне Бэрка1,— тое, што прызначана ўсяму чалавецтву». Наш карэспандэнт нагадаў яму, з якім шчырым захапленнем ставяцца шматлікія чытачы да Эмі Тод, маленькай служанкі з «Развясёлага жыцця»,— тыраж гэтай кнігі, між іншым, дасягнуў ужо ста тысяч. «Вы — тонкі знаўца жаночага сэрца»,— сказаў наш карэспандэнт. Дабрадушна пасмейваючыся, містэр Сейвары забраўся зноў у свой вагон. Ен, дарэчы, халасцяк. «Пісьменнік — гэта нешта накшталт шпіёна»,— весела заявіў ён і памахаў рукой на развітанне, калі цягнік ужо нёс яго прэч. Прынамсі, ужо ўсе ведаюць, што высакародная Кэрал Дылейн, дачка лорда Гартвей, будзе выконваць ролю Эмі Тод, служанкі, у кінакарціне «Развясёлае жыццё». Запісаў? Ну, зразумела, не на дурняў. А што яшчэ можна было выцягнуць з такой нікчэмнасці?
Міс Уорэн з трэскам бразнула трубкаю. Доктар Цынер так і не з’явіўся. Яна раззлавалася, але не без злараднасці. Ен думаў пакінуць яе на вакзале ў Вене. Яна развесялілася, уяўляючы сабе, як ён будзе расчараваны, калі ўбачыць яе ў дзвярах свайго купэ. «Мяне проста так не страсеш, як пыл з ног,— шаптала яна пра сябе.— Гэта з ёй не пройдзе проста так».
Кантралёр спыніў яе каля бар’ера:
— Fahrkarte, bitte2.
Ен не глядзеў на яе, быў заняты — збіраў білеты ў паса-
1 Эдмунд Бэрк (1729—1797) — англійскі дзяржаўны дзеяч і пісьменнік. Выказванне, на якое спасылаецца міс Уорэн, на самай справе належыць другому англійскаму пісьменніку Оліверу Голдсміту (1728—1774).
’ Білет, калі ласка (ням.).
жыраў, якія толькі што прыехалі прыгарадным цягніком: у жанчын з дзецьмі на руках, у мужчыны з жывой курыцай пад пахай. Міс Уорэн зрабіла спробу прайсці.
— Журналісцкае пасведчанне.
Кантралёр павярнуўся і падазрона агледзеў яе.
— Дзе яно?
— Я пакінула яго ў сумцы ў вагоне.
Ен забраў апошні білет, склаў усе кардонкі ў акуратны стосік і дбайна перацягнуў яго гумкаю.
— Дама сказала мне, калі выходзіла з платформы, што ў яе пасведчанне,— нагадаў ён ветліва, але непахісна.— Яна памахала перада мной кусочкам кардону і панеслася далей, перш чым я паспеў яго разгледзець. Цяпер я хацеў бы паглядзець на гэты кусочак кардону.
— Чорт пабяры! — усклікнула міс Уорэн.— Значыцца, сумачку ў мяне ўкралі.
— Але ж дама толькі што сказала, што яе сумачка ў вагоне.
Міс Уорэн ізноў вылаялася. Яна зразумела — выгляд у яе зараз не на яе карысць: без капялюшыка, валасы ўскудлачаныя, з рота тхне алкаголем.
— Што ж мне рабіць? Мне трэба сесці ў гэты цягнік. Пашліце каго-небудзь са мной, і я аддам яму грошы.
Кантралёр адмоўна пакруціў галавой:
— Сам я не магу адысці ад бар’ера, паслаць каго-небудзь з насільшчыкаў, якія зараз у зале, на платформу, каб атрымаць грошы за білет, я не маю права. А чаму б даме самой не купіць білет, а потым запатрабаваць ад чыгункі кампенсацыі?
— А таму,— раз’юшана адказала міс Уорэн,— што ў дамы няма пры сабе грошай.
— У такім разе,— спакойна адказаў кантралёр, зірнуўшы на гадзіннік,— даме давядзецца ехаць наступным цягніком. Усходні экспрэс зараз адыходзіць. А што да сумачкі — вам не трэба турбавацца. Можна тэлефанаваць на наступную станцыю.
У білетнай зале нехта насвістваў знаёмы матыў. Міс
Уорэн слухала некалі гэтую мелодыю разам з Джанет — гэта была музыка на словы эратычнай песенькі. Яны слухалі яе, трымаючыся ў цемры за рукі: кінакамера няўдала зняла дэкарацыю доўгай вуліцы — гэтую песеньку спявалі на ёй мужчына, які высунуўся з акна, жанчына, якая прадавала гародніну з каляскі, хлопец, які абдымаў дзяўчыну ля сцяны. Яна ўскалмаціла рукой валасы. Раптам у яе ўспаміны і клопаты, у кампанію Джанет і К. С. Сейвары, Корал і Рычарда Цынера, на імгненне ўлезла румяная фізіяномія нейкага маладога чалавека з добрымі прамяністымі вачыма ў акулярах у рагавой аправе.
— Мне здаецца, мэм, у вас нейкія непрыемнасці з гэтым чалавекам. Я быў бы рады, калі б змог вам дапамагчы.
Раз’юшаная міс Уорэн павярнулася да юнака.
— Яшчэ адзін на маю галаву,— сказала яна і рушыла да тэлефоннай будкі.
Амерыканец дапамог ёй пазбавіцца ад кранальных, сентыментальных успамінаў, засталіся толькі злосць і прага помсты. «Ен лічыць, што яму цяпер нічога не пагражае, ён ад мяне адчапіўся, і я нічога не магу з ім зрабіць, калі ён пацярпеў няўдачу»,— думала яна. Але да таго часу, калі ў будцы зазваніў тэлефон, яна зноў супакоілася. Няхай Джанет фліртуе з Сейвары, а Корал з сваім яўрэем — Мейбл Уорэн пакуль што не да іх. Калі трэба выбіраць паміж каханнем да жанчыны і нянавісцю да мужчыны, для яе існавала толькі адно: з яе кахання можна пакпіць, але ніхто яшчэ ніколі не здзекаваўся з яе нянавісці.
2
Корал Маскер збянтэжана разглядвала меню.
— Выберыце за мяне,— папрасіла яна і ўзрадавалася, калі ён заказаў віно. «Яно аблегчыць мне сённяшнюю ноч»,— падумала яна.— Мне падабаецца ваш пярсцёнак.
Агні Вены пранесліся міма ў акне, знікаючы ў цемрадзі ночы, афіцыянт перагнуўся цераз столік і апусціў штору.
— Яно каштавала мне пяцьдзесят фунтаў,— сказаў Майет. Ен вярнуўся ў родную стыхію і пачуваў сябе ў ёй як дома, яго болей не бянтэжыла недарэчнасць паводзін людзей. Карта він у яго руцэ, складзеная сурвэтка на талерцы, мяккія крокі афіцыянтаў, якія сноўдалі міма яго крэсла,— усё гэтае надавала яму ўпэўненасці. Усміхнуўшыся, ён паварушыў рукой, і грані каменя зазіхацелі на столі і на келіхах.— А сапраўдная цана яго ўдвая болыпая.
— Раскажыце мне пра яе,— сказаў містэр К. С. Сейвары.— Дзіўная асоба. Выпівае?
— Яна так да мяне прывязалася.
— Нічога дзіўнага.— Нахіліўшыся наперад і разломваючы хлеб, ён асцярожна спытаў: — He магу ніяк зразумець, чым такія жанчыны займаюцца?
— He, не буду болей піць гэтага піва. Мой страўнік яго не прымае. Спытай, ці няма ў іх «Гінеса». 3 асалодай выпіла б зараз шклянку «Гінеса».
— Вядома, у вас у Германіі адраджаецца вялікі спорт,— казаў містэр Оўпі.— Выхоўваецца цудоўны тып маладых мужчын. Аднак гэта нельга параўнаць з крыкетам. Вазьміце, да прыкладу, Хобса і Саткліфа...
— Цалуюцца. Яны ўвесь час цалуюцца.
— Але ж я не ведаю іх тарабарскай мовы, Эймі.
— Кожны раз вы нагадваеце, колькі кожная рэч каштуе. Вам вядома, пэўна, колькі каштую я? — Ад разгубленасці і 114
страху яна зрабілася з’едлівая,— Вядома ўжо дакладна. Дзесяць фунтаў за білет.
— Я ж усё ўжо растлумачыў наконт білета.
— А калі б на маім месцы была вунь тая дзяўчына?
Майет павярнуўся і паглядзеў на элегантную, стройную маладую жанчыну ў футры, яе мяккі прамяністы погляд на хвілінку затрымаўся на ім, ацаніў і адхіліў яго.
—• Вы лепей,— вымавіў ён яўна няшчырым тонам, ізноў імкнучыся злавіць погляд той маладой жанчыны і прачытаць свой прыгавор. «Гэта праўда,— пераконваў ён сябе,— бо калі Корал у гуморы, яна вельмі цудоўная, а незнаёмай дзяўчыне цяжка нават і даць такое вызначэнне. 3 ёй я б і слова не сказаў,— думаў ён.— He змог бы размаўляць гэтаксама лёгка, як з Корал, не ведаў бы, куды рукі падзець, увесь час памятаў бы пра сваю нацыянальнасць». У парыве ўдзячнасці ён павярнуўся да Корал: — Вы такая да мяне добрая.— Ен нахіліўся над талеркай з супам, булачкамі, графінчыкам з воцатам.— Вы і далей будзеце такая добрая да мяне?
— Асабліва сёння ўначы.
— Чаму толькі сёння? Калі прыедзем у Канстанцінопаль, чаму б вам, чаму б нам...— Ен завагаўся. Нешта ў ёй бянтэжыла яго: заставалася заўсёды нейкая нязведаная выспа ў акіяне іх сяброўскіх адносін.
— Жыць разам з вамі там?
— А чаму не?
Розум яе супраціўляўся яго прапанове, але яна так здзівіла яе, што ёй давялося засяродзіць усю сваю ўвагу на навакольным свеце: цягнік, які крыху гойдаўся, мужчыны, жанчыны — яны, здаецца, ядуць і пьюць, седзячы паміж апушчанымі шторамі,— абрыўкі чужых размоў.
— Так, вось і ўсё. Цалаваліся. Толькі цалаваліся.
— Хобс і Зудгліф?
Усе довады былі на карысць яго прапановы. Замест таго каб прамерзлай вяртацца на світанку ў бруднае жыллё мясцовай гаспадыні — тая нават не зможа зразумець яе просьбу даць ёй грэлку ці кубак гарбаты і пачне прапаноўваць нейкі