Стамбульскі экспрэс
Грэм Грын
Выдавец: Мастацкая літаратура
Памер: 335с.
Мінск 1993
— Чаму яны такія свінні? — спытала яна.
— Буржуазія заўсёда такая,— адказаў ён.— У пралетарыяту ёсць свае вартасці, арыстакрат часта бывае добры, справядлівы і смелы. Яму плацяць за карысныя справы — ён дырэктар, настаўнік, доктар ці жыве на ўтрыманні бацькоў. Можа, і не заслужана, але, атрымліваючы гэтыя грошы, ён нікому не прыносіць шкоды. А буржуазія — яна купляе танна, а прадае дорага. Яна купляе ў рабочага і прадае рабочаму. Ад яе няма ніякай карысці.
На яе пытанне адказу не было. He зразумеўшы ніводнага слова з таго, што ён нагаварыў, яна ўтаропілася ў яго, збянтэжаная патокам яго красамоўства і сілай яго перакананасці.
— Я ж ім нічога благога не зрабіла.
— Ну не, вы нанеслі ім вялікую шкоду. Як і я. Мы з вамі выйшлі з аднаго і таго ж класа, як і яны. Але мы зарабляем на пражытак сумленна, не робім ніякай шкоды, а, наадварот, робім нешта карыснае. Мы служым ім дакорам, а яны гэтага не любяць.
3 усіх яго тлумачэнняў яна зразумела толькі адну фразу.
— А хіба вы не арыстакрат?
— He, але я і не з буржуазіі.
Ледзь прыкметнае самахвальства, што прагучала ў яго голасе, было ёй незразумелае. 3 тых часоў, як яна пайшла з дому, у яе заўсёды было пыхлівае жаданне, каб яе прымалі за даму. 3 гэтай мэтай, нібыта славалюбны афіцэр, які рыхтуецца да паступлення ў вайсковую акадэмію, яна праходзіла курс пэўных навук — ён уключаў у сябе вывучэнне штомесячніка «Жанчына і прыгажосць» і штотыднё-
віка «Парады для дома», у іх яна разглядвала фатаграфіі маладых зорак і дачок малавядомых лордаў, вывучала, якія яны носяць уборы і якой пудры аддаюць перавагу.
— Калі вы не можаце дазволіць сабе адпачынак, дык пазбягайце нервовых стрэсаў,— пачаў ён мякка даваць ёй парады.— He трэба злавацца без дай прычыны...
— Яны абазвалі мяне патаскухай.
Яна бачыла, што слова гэтае нічога яму не гавораць. Яно ні на імгненне не парушыла плыні яго думак. He гледзячы на яе, ён працягваў мякка гаварыць пра яе здароўе. ♦ Думкі яго занятыя нечым іншым»,— падумала яна і парывіста нахілілася над сакваяжам, збіраючыся пайсці. Ен затрымаў яе цэлым патокам фраз наконт заспакойлівых сродкаў, фруктовых сокаў і цёплай вопраткі. Яна інстынктыўна адчула, што настрой у яго змяніўся. Учора ён хацеў застацца адзін, а сёння выкарыстоўвае любую зачэпку, каб хоць ненадоўга пабыць з ёй.
— Што вы мелі на ўвазе, калі казалі пра сваю сапраўдную работу? — спытала яна.
— Калі я гэта казаў? — рэзка спытаў ён.
— Учора, калі я самлела.
— Я проста задумаўся. У мяне толькі адна работа.— Болей ён нічога не дадаў, і, крыху счакаўшы, яна ўзяла сакваяж і пайшла.
Усяго яе жыццёвага вопыту не хапіла б, каб зразумець, якую ён адчуў адзіноту, калі яна яго пакінула. «У мяне толькі адна работа». Гэтае прызнанне напалохала яго — бо так было не заўсёды. У маладыя гады ён не стаяў у баку ад жыцця, не настройваў сябе, што наперадзе ў яго толькі адно поле дзейнасці. Некалі ў яго жыцці было мноства абавязкаў. Калі б ён з самага дзяцінства не адчуў, нібыта жыве ў велізарным, запыленым, пустым пакоі, дзе шматкі шпалераў і шчыліны ў сценках сведчаць, што дом зруйнаваны, дык маральныя абавязкі яго, нібыта асобныя свечкі
ў агромістым кандэлябры, занадта грувасткім, каб можна было асвятліць імі ў дастатковай ступені гэтае неўладкаванае жытло. Некалі ў яго было пачуццё доўгу перад бацькамі, якія галадалі дзеля таго, каб даць яму адукацыю. Ен памятае той дзень, калі яму ўручылі дыплом, памятае, як яны прыйшлі ў яго аднапакаёвую кватэру і ціха ўселіся ў куточку, пазіраючы на яго з павагай і нават з глыбокай пашанай, але без любові,— яны ж не маглі любіць яго цяпер, калі ён зрабіўся адукаваным чалавекам: неяк ён пачуў, як бацька, звяртаючыся да яго, назваў яго «сэр». Гэтыя свечы рана дагарэлі, ён проста не заўважыў, як згаслі гэтыя два агеньчыкі сярод мноства іншых. У яго яшчэ было пачуццё абавязку перад пацыентамі, пачуццё абавязку перад беднякамі Белграда і пачуццё абавязку, якое паступова разрасталася, перад людзьмі яго класа ў іншых краінах свету. Яго бацькі жылі ўпрогаладзь, каб ён мог вывучыцца на ўрача, і, толькі папрацаваўшы некалькі гадоў, ён усвядоміў, што няма ніякай карысці ад яго ўмення лячыць людзей. Ен нічога не мог зрабіць свайму народу, ён не мог рэкамендаваць адпачынак тым, хто знясілеў, ці прапісаць інсулін дыябетыку — у іх не было грошай, каб заплаціць ці за тое, ці за другое.
Ен рухаўся па калідоры, ціха размаўляючы сам з сабою. Ізноў паваліў снег: нібыта пара, ён засціў вокны.
Некалі ў яго было пачуццё абавязку перад богам. Перад пэўным богам, паправіў ён сябе, перад богам, які спускаецца з нябёс у перапоўнены прыдзел храма, пад бліскучы, паедзены моллю балдахін, перад богам, памерам у манету, абрамленую залатым абадком. Гэта быў двудушны бог, боства, якое суцяшала і заспакойвала беднякоў у іх няшчасцях і бедах, калі яны ўзнімалі вочы ўгору, чакаючы яго з’яўлення паміж калонамі. I боства, якое пераконвала іх пераносіць пакуты ў імя няпэўнай будучыні, і яны схіляюць перад ім галовы, а тут з’яўляюцца пеўчыя, святары, прыхаджане і пяюць гімны. Усё знікла, як дым. Гэтую свечку ён пагасіў сам, сказаўшы сабе, што бог — фікцыя, выдуманая багатымі, каб трымаць беднякоў у паслушэнстве і пакорлівасці, ён
задзьмуў яе дэманстратыўна, з забаўным старамодным пачуццём адвагі, і часам у яго міжвольна з’яўляецца пачуццё абурэння да тых, хто нараджаецца цяпер без усялякіх рэлігійных вераванняў і дазваляе сабе смяяцца з гераізму іканаборцаў дзевятнаццатага стагоддзя.
А сёння гэтае пустое жытло асвятляла толькі адзіная цьмяная свечка. *Я не сын, не ўрач і не веруючы,— разважаў ён.— Я — сацыяліст». Слова гэтае вымаўляюць палітыкі з незлічоных трыбун, яго друкуюць благім шрыфтам на дрэннай паперы безліч газет, і яно гучыць фалыпыва. «Нават тут я пацярпеў няўдачу». Ен застаўся адзін, яго апошняя свечка аплывала. I ён быў рады кампаніі любога чалавека.
Ен узрадаваўся, калі, вярнуўшыся ў сваё купэ, убачыў там нейкага чалавека. Незнаёмы стаяў да яго спінай, але хутка павярнуўся на кароткіх, моцных нагах. Першае, што кінулася ў вочы доктару Цынеру, у незнаёмага быў сярэбраны крыжык на ланцужку для гадзінніка, потым убачыў: яго чамадан стаіць не на тым месцы, дзе ён яго пакінуў.
— Вы таксама рэпарцёр? — сумна спытаў ён.
— Ich spreche kein Englisch1
Загарадзіўшы выхад на калідор, Цынер сказаў па-нямецку:
— Тайны агент паліцыі? Вы спазніліся.
Ен усё глядзеў на сярэбраны крыжык, які гойсаў тудысюды ў такт рухам незнаёмага: гэта нагадвала крокі чалавека, і на імгненне доктару Цынеру здалося, нібыта ён прыціснуўся да сцяны на вуліцы, якая стромка ўздымалася ўгору, каб прапусціць узброеных салдат, дзіды, коней і змардаванага, знясіленага чалавека. Яго распялі, а беднякам ад гэтага не зрабілася лягчэй, ланцугі яшчэ шчыльней самкнуліся, запаветы яго сказілі.
— Я не тайны агент.
Доктар Цынер амаль не звяртаў увагі на незнаёмага.
1 Я не гавару па-англійску (ням.).
Ен прызнаваў, што, калі, магчыма, словы закатаванага чалавека і сказілі, усё адно некаторыя з іх маглі быць ісцінымі. Ен аспрэчваў сябе самога: сумненне звязана толькі з блізкасцю смерці, калі цяжар зробленых памылак — нясцерпны і чалавек шукае палёгкі, даючы самыя неверагодныя абяцанні. «Я дарую табе спакой». Але смерць не прыносіць спакою, бо спакой існуе толькі тады, калі ты сам яго ўсведамляеш.
— Вы мяне не так зразумелі, гер...
— Цынер.
Без ваганняў ён адкрыў незнаёмаму сваё сапраўднае прозвішча: час маскараду мінуў, і цяпер, калі надышоў час адкрытых дзеянняў, яму давялося адмовіцца не толькі ад чужога імя. Былі словы, у сэнс якіх ён глыбока ніколі не ўнікаў, звычайныя лозунгі, якія ён прымаў, бо яны дапамагалі справе: «Рэлігія — сябра багацеяў».
— Калі вы не тайны агент, тады хто ж вы? Што вы тут робіце?
— Мяне завуць...— і таўстун злёгку пакланіўся, круцячы пальцам ніжні гузік камізэлькі. Імя было кінута ў празрыстую, асветленую снегам цемру і патанула ў грукаце цягніка, у мільгаценні сталёвых фермаў моста: Дунай, нібыта сярэбраны вугор, праслізнуў з аднаго боку чыгуначнай лініі на другі. Незнаёмаму давялося паўтарыць сваё імя: — Езеф Грунліх.— Ен памаўчаў, потым сказаў: — Я шукаў грошы, гер Цынер.
— Укралі...
— Вы надта хутка вярнуліся.— Ен пачаў павольна тлумачыць.— Я ўцёк ад паліцыі. Нічога ганебнага, гер Цынер, магу вас запэўніць.
Ен усё круціў гузік камізэлькі, гэты невядомы чалавек, аднак у прасветленай свядомасці доктара Цынера ўзнікалі яркія вобразы: чыйсьці змардаваны твар, нейкі яркі шматок, нейкія дзеці-пакутнікі, чалавек, які караскаецца ўгору па дарозе на Галгофу.
— Гэта была палітыка, гер Цынер. Газетная шуміха. Да
мяне аднесліся вельмі несправядліва, і мне давялося ўцячы. Ваш чамадан я адчыніў дзеля нашай агульнай справы.— 3 удаваным хваляваннем ён выдыхнуў слова «справы», надаючы яму сэнс немудрагелістага пароля.— Вы клікнеце кандуктара? — Ен мацней ніпружыў ногі,— яго пальцы застылі на гузіку.
— Што вы маеце на ўвазе пад «агульнай справай»? — Я сацыяліст.
Доктар Цынер добра разумеў, што пра вартасці палітычнага руху нельга меркаваць па яго асобных прадстаўніках: сацыялізм нельга ганіць за тое, што да яго далучыўся Грунліх, але ж яму вельмі хацелася як найхутчэй забыцца пра Грунліха.
— Я дам вам крыху грошай.
Ен выняў запісную кніжку і даў незнаёмаму пяць англійскіх фунтаў.
— Добрай ночы.
Ад Грунліха адвязацца было нескладана, і гэта ён мог сабе дазволіць: у Белградзе грошы яму будуць непатрэбныя. Ен абыдзецца без адваката: абаронцам яго будзе яго язык. Аднак цяжка было пазбавіцца ад непрыемнага ўражання, якое пакінуў пасля сябе Грунліх, хоць, вядома, палітычны рух нельга ганіць, мяркуючы па бессаромнасці асобных яго дзеячаў. Яму і самому даводзілася часам быць амаральным, разбэшчаным, і шчырасць яго поглядаў ставілася часам пад сумненне, бо ён быў славалюбны, некалькі разоў паводзіў сябе не лепшым чынам, аднойчы нават дзяўчына прыжыла ад яго дзіця... Дый матывы яго падарожжа ў першым класе былі не зусім апраўданыя. Вядома, у першым класе лягчэй пазбавіцца праверкі на граніцы, але, апроч таго, ехаць там было зручней, камфартабельней, і гэта цешыла яго гонар, як кіраўніка. Ен зразумеў, што моліцца: «Божа, даруй мне». Але ў яго зусім не было ўпэўненасці, што яму будзе даравана, нават калі існуе дзе-небудзь нейкая ўсёдаравальная сіла.