Стамбульскі экспрэс  Грэм Грын

Стамбульскі экспрэс

Грэм Грын
Выдавец: Мастацкая літаратура
Памер: 335с.
Мінск 1993
82.37 МБ
— Тэлефон з учарашняга дня не працуе,— растлумачыў Нініч,— з таго часу, як пачалася завея.
— Вось расцяпы! — узарваўся Лукіч.
— Сёння павінен быў прыехаць майстар з горада, заняцца гэтым.— Нініч прамаўчаў.— Маёр і кроку не зробіць па снезе. У яго кабінеце горача ад печы.
— Елуп. Ідыёт,— абарваў яго Лукіч.— Там звоніць начальнік паліцыі з Белграда. Яны хацелі паслаць тэлеграму, але вы гарланілі на ўсё горла, хіба тут што-небудзь пачуеш?
Ідзі хутчэй.— Нініч паспяшаўся да каравулкі, памочнік закрычаў яму наўздагон: — Бягом, ідыёт, бягом!
Нініч кінуўся бегчы, але яму заміналі цяжкія боты. «Глядзі ты,— думаў ён,— ставяцца да мяне, як да сабакі.— Аднак секунду пасля яму ў голаву стрэльнула іншая думка: — Увогуле, ім добра гуляць са мною ў карты: пэўна, зарабляюць у дзень столькі, колькі я ў тыдзень, і жалаванне атрымліваюць поўнасцю»,— падумаў ён, нагадаўшы, ксглькі вылічваюць у яго самога за ежу, кватэру і дровы.
— Маёр у сябе? — спытаў ён, уваходзячы ў каравулку, і баязліва пагрукаў у дзверы. Ен мог перадаць паведамленне цераз сяржанта, але таго не было ў каравулцы, дый невядома, калі яшчэ з’явіцца магчымасць выканаць такое адказнае даручэнне,— за гэта могуць павысіць па службе, тут, глядзіш, павялічаць жалаванне, значыцца, будзе болей ежы, новая сукенка жонцы.
— Заходзьце.
Маёр Петкавіч сядзеў за пісьмовым сталом тварам да дзвярэй. Ен быў невысокага росту, хударлявы, з вострымі рысамі твару і насіў пенснэ. Відаць, у яго родзе была прымесь чужой крыві — валасы ў яго былі бялявыя. Ен чытаў нейкі стары нямецкі падручнік па стратэгіі і карміў сабаку кавалачкамі кілбасы. Нініч з зайздрасцю паглядзеў на печ, у якой весела патрэскваў агонь.
— Ну, што здарылася? — узлавана спытаў маёр, нібыта школьны настаўнік, якому перашкодзілі правяраць вучнёўскія сшыткі.
— Звоніць начальнік паліцыі, пан маёр, і выклікае вас да тэлефона ў кантору начальніка станцыі.
— А хіба наш тэлефон не працуе? — спытаў маёр, адклаўшы кнігу і не вельмі ўдала імкнучыся схаваць сваю цікаўнасць і ўсхваляванасць: яму хацелася стварыць уражанне, нібыта ён у блізкіх адносінах з начальнікам паліцыі.
— He, пан маёр, майстар з горада яшчэ не прыехаў. — Шкада! А дзе сяржант?
— Ен на хвілінку выйшаў, пан маёр.
Маёр Петкавіч схапіў пальчаткі і нацягнуў іх на рукі.
— Вам лепей пайсці са мной. Можа, мне спатрэбіцца сувязны. Вы ўмееце пісаць?
— Крышачку магу, пан маёр.
Нініч баяўся, што маёр возьме сабе іншага пасыльнага, аднак той толькі сказаў:
— Тады хутчэй.
Нініч і сабака пайшлі следам за маёрам цераз каравулку і перасеклі рэйкі. У пакоі начальніка станцыі Лукіч, які паранейшаму сядзеў у кутку, старанна рабіў выгляд, што працуе, а прыёмшчык багажу круціўся каля дзвярэй, падлічваючы здадзеныя месцы на вялікім аркушы паперы.
— Лінія зусім свабодная, пан маёр,— сказаў Лукіч, кінуўшы за спінай у маёра пахмурны погляд на Нініча. Ен зайздросціў салдату — той стаяў блізка да апарата.
— Алё, алё, алё,— кісла вымавіў у трубку маёр Петкавіч.
Салдат злёгку нахіліў галаву да тэлефона. Цераз вялікую адлегласць паміж граніцай і Белградам даносіўся гук гэтага добра пастаўленага і ўладарнага голасу з такім дакладным вымаўленнем, што нават Нініч, які быў за два крокі ад апарата, мог улавіць асобна кожнае слова. Яны падалі адно за адным, нібы паток шпілек, якія ўтыкаліся ў глыбокую цішыню. Лукіч і прыёмшчык багажу дарэмна затаілі дыханне: запасны паравоз на лініі ўжо спыніў сваё пыхканне.
— Гаворыць палкоўнік Хартэп.
«Гэта і ёсць начальнік паліцыі,— падумаў Нініч.— I я чую яго голас. Як жа будзе ганарыцца мною мая жонка сёння ўвечары. Гэтая гісторыя абыдзе ўсе казармы, тут ужо на яе можна паспадзявацца. Ей асабліва няма чым ганарыцца мною, яна здавальняецца тым, што ў яе ёсць»,— падумаў ён прастадушна, не пераацэньваючы сябе.
— Так, так, гэта маёр Петкавіч.
Уладарны голас зрабіўся цішэй. Цяпер Нініч улоўліваў толькі ўрыўкі асобных фраз:
— Hi ў якім разе... Белград... Трэба пашукаць у цягніку...
— Даставіць яго ў казарму?
Голас загучаў больш рэзка.
— He. Трэба, каб яго бачыла як мага меней людзей... На месцы.
— Але паслухайце,— запярэчыў маёр Петкавіч.— У нас тут для гэтага нічога не падрыхтавана. Што мы тут будзем з ім рабіць?
— ...усяго некалькі гадзін...
— Трыбунал? Ну гэта ўжо супраць усякіх інструкцый. Голас у трубцы ціха засмяяўся.
— Я сам... з вамі... за снеданнем...
— А калі яго апраўдаюць?
— ...я сам,— няясна вымавіў голас,— вы, маёр, капітан Алексіч.— Голас загучаў яшчэ цішэй.— Без шуму... у вузкім коле...— I потым вымавіў ясней: — Ен хутчэй за ўсё не адзін... падазроныя асобы... з любой нагоды... мытня. Прыміце пад увагу. Толькі без залішняга шуму і мітусні.
— Есць яшчэ што-небудзь да мяне, палкоўнік Хартэп? — з прыкметным асуджэннем спытаў маёр Петкавіч.
Голас зрабіўся болей ветлівым.
— Так, так. Наконт снедання. Мяркую, што ў вас там няма вялікага выбару... На станцыі... як след прапаліце ў печы... што-небудзь гарачае... я еду машынай, прывязу халодную закусь і віно.— Завісла паўза,— Так памятайце, вы адказваеце за ўсё.
— За такую супрацьзаконную акцыю...— пачаў быў маёр Петкавіч.
— He, не, не,— сказаў голас.— Я, вядома, меў на ўвазе снеданне.
— У Белградзе ўсё спакойна? — нацягнена спытаў маёр.
— Моцна спяць,— адказаў голас.
— Mary я задаць яшчэ адно пытанне? Алё, алё, алё,— паўтарыў раздражнёным тонам маёр Петкавіч і потым з грукатам кінуў трубку,— Дзе той салдат? Хадземце са мной.
Ізноў разам з Нінічам і сабакам ён акунуўся ў холад, перасек пуці, прайшоў праз каравулку і зачыніў з трэскам за сабой дзверы пакоя. Потым вельмі хутка накідаў некалькі запісак і загадаў Нінічу аднесці іх па прызначэнні. Ен так
спяшаўся і быў такі раздражнёны, што дзве забыўся запячатаць. Нініч, вядома, іх прачытаў — вечарам жонка будзе ганарыцца сваім мужам. Адна запіска была адрасавана начальніку мытні, але яна была запячатаная, другая — капітану ў казарму з загадам неадкладна падвоіць ахову станцыі і выдаць кожнаму салдату па дваццаць абоймаў патронаў. Нінічу зрабілася ніякавата: ці не азначала гэта, што пачалася вайна, што наступаюць балгары? Ці чырвоныя? Ен нагадаў падзеі ў Белградзе і вельмі ўстрывожыўся. Зрэшты, чырвоныя — гэта ж нашы людзі, яны беднякі, у іх ёсць жонкі і дзеці. Апошняя запіска была адрасавана повару ў казарму — гэта была падрабязная інструкцыя пра сняданак на траіх, які трэба падаць у кабінет маёра ў гадзіну трыццаць. «Майце на ўвазе, гэта на вашу асабістую адказнасць»,— так заканчвалася запіска.
Калі Нініч выйшаў з кабінета, маёр Петкавіч ізноў пачаў чытаць стары нямецкі падручнік па стратэгіі і карміць сабаку кавалачкамі кілбасы.
2
Корал Маскер заснула задоўга да таго, як цягнік прыйшоў у Будапешт. Калі Майет пачаў асцярожна выцягваць сваю здранцвелую руку з-пад яе галавы, яна прачнулася. Была шэрая, як мёртвы зыб свінцовага мора, раніца. Потым жвава злезла з паліцы і пачала апранацца, кожны рух усё болей аддаляў яе ад утомных падзей мінулай ночы. Ад хвалявання і спешкі ёй не адразу ўдавалася знаходзіць патрэбныя рэчы. Апранаючыся, яна весела напявала: «Як мне пашчасціла, як пашанцавала!» Рывок цягніка адкінуў яе да акна, але яна хуценька толькі кінула позірк на пахмурнае ранішняе неба. Тут і там спакваля гаслі агні, але было яшчэ недастаткова відно, каб распазнаваць асобныя будынкі. Асветлены ліхтарамі мост цераз Дунай зіхацеў, нібыта спражачка ад падвязкі. «Куды мне трэба, я іду і еваю песеньку пяю». Недзе на беразе ракі свяціўся белы дом. Яго можна было прыняць за
ствол дрэва ў фруктовым садзе, калі б не два светлыя агеньчыкі ў пакоях на ніжнім паверсе. Пакуль яна сачыла за імі, агеньчыкі патухлі. «Пэўна, засядзеліся за святочным сталом. Цікава, што там зараз адбываецца?» — падумала яна і ўсміхнулася, адчуваючы сябе далучанай да ўсяго дзёрзкага, адважнага, маладога. «Усё, што трывожыць цябе — мяне зусім не трывожыць. Лета змяняе вясну —• ты бачыш усмешку маю». Цяпер яна ўжо надзела на сябе ўсё, апроч туфель, і павярнулася да ложка і да Майета.
Ен спаў неспакойна, падбароддзе ў яго было няголенае, адзенне скамячанае, і Корал з цяжкасцю магла паверыць, што ён мае дачыненне да хвалявання і болю мінулай ночы. Гэта быў зараз зусім чужы чалавек, які ўварваўся ў яе жыццё, і ён мог лёгка адмовіцца ад тых слоў, якія нашэптваў ёй у начной цемры. Ен наабяцаў ёй так многа. Але яна сябе пераконвала: такі падарунак лёсу наўрад ці яшчэ выпадзе на яе долю. Ізноў прыходзілі ў голаў словы пажылых і спрактыкаваных кабет: «Яны табе перад гэтым наабяцаюць поўны мех». I адмысловы маральны кодэкс яе класа перасцерагаў: «Ты не павінна напамінаць яму пра яго абяцанні». Але яна ўсё-такі падышла і пяшчотна прыгладзіла яго валасы, каб яны хоць крышачку зрабіліся падобныя на тыя, якія ў марах абрамлялі твар яе каханага. Калі Корал дакранулася да яго лба, ён расплюшчыў вочы, і яна смела сустрэла яго погляд: яна вельмі баялася ўбачыць у ім адчужанасць — раптам ён яе не пазнае і ўжо паспеў забыцца на тое, хто яна і што яны рабілі разам. Яна падбадзёрвала сябе прымаўкай: «Святое месца не пустуе»,— аднак яе радасна здзівіла тое, што яму не спатрэбілася ніякіх намаганняў, каб успомніць усё.
— Так, нам абавязкова трэба запрасіць скрыпача.
Яна з палёгкай запляскала ў далоні:
— I не забудзься пра доктара.
Корал прысела ўскрай паліцы і ўсунула ногі ў туфлі. «Я такая шчаслівая». Ен усё памятае, ён збіраецца стрымаць свае абяцанні. Яна зноў пачала спяваць: «Пры сонечным свят-
ле я жыву, пры месячным святле я люблю. Жыву я надзвычай цудоўна».
Кандуктар ішоў па калідоры і грукаў у дзверы купэ:
— Будапешт! Будапешт!
Усе агні пазліваліся разам. Над другім берагам ракі гарэлі тры зоркі, быццам іх згубіла зацягнутае хмарамі неба.
— Што гэта? Вунь там. Зараз праедзем. Хутчэй.
— Гэта замак,— сказаў ён.
— Будапешт.
Езеф Грунліх, які драмаў у сваім кутку, адразу прачнуўся і падышоў да акна. Міма, паміж высокімі шэрымі будынкамі, прамільгнула вада. Агні, якія гарэлі на верхніх паверхах, раптам зніклі за аркай вакзала. Потым цягнік праслізнуў пад дах вялізнай гулкай залы і спыніўся. 3 вагона тут жа выскачыў нагружаны багажом містэр Оўпі, жвавы, спрытны і дабрадушны: ён шпурнуў на платформу два чамаданы, мяшок з прыладамі для гольфа, тэнісную ракетку ў чахле. Езеф усміхнуўся і выпнуў грудзі: постаць містэра Оўпі нагадала яму пра яго злачынства. Міма прайшоў чалавек у форме турысцкага агенцтва Кука, суправаджаючы высокую маркотную кабету і яе мужа. Яны, спатыкаючыся, ішлі за ім па пятах, разгубленыя і напалоханыя свістком паравоза і крыкамі на незнаёмых мовах. Езеф падумаў, што яму варта выйсці з цягніка. I адразу, паколькі справа датычылася бяспекі, думкі яго перасталі быць іранічныя ці напышлівыя; дробненькія акуратныя колцы ў яго мазгу закруціліся і, нібыта кантрольны апарат у банку, пачалі з бездакорнай дакладнасцю рэгістраваць дэбет і крэдыт. У цягніку ён адчуваў сябе практычна зняволеным: паліцыя магла яго арыштаваць на любой станцыі, таму, чым хутчэй ён будзе на волі, тым лепей. Як аўстрыец, ён без асаблівых перашкод пройдзе праверку ў Будапешце. Калі ён паедзе да Канстанцінопаля, дык тройчы падвергнецца рызыцы аглядаў на мытні. Механізм у яго мазгу зноў правяраў лічбы, дадаваў, улічваў і