Стамбульскі экспрэс  Грэм Грын

Стамбульскі экспрэс

Грэм Грын
Выдавец: Мастацкая літаратура
Памер: 335с.
Мінск 1993
82.37 МБ
Усмешка знікла з яго твару, і яна зразумела: ён падбірае пераканаўчыя словы, каб адмовіцца.
— Вы былі такі добры да мяне,— дадала яна.
На адкрытым паветры было вельмі холадна, і яны абое пачалі хадзіць уздоўж платформы: замерзлая гразь трашчала пад яе туфлямі і пэцкала ёй панчохі.
— Я быў бы вельмі рады,— сказаў ён, дакладна вымаўляючы кожнае слова,— і мне вельмі шкада, што не магу прыняць вашага запрашэння. Сёння вечарам я выходжу ў Белградзе. Мне было б вельмі прыемна...— Ен спыніўся, насупіўся і, здавалася, забыў, што хацеў сказаць далей, сунуў пальчатку з дзіркай на пальцы ў кішэню плашча.— Мне было б вельмі прыемна...
Двое ішлі ўздоўж пуці насустрач ім.
Доктар узяў яе пад руку і асцярожна павярнуў назад. Яны пайшлі ў другі бок уздоўж цягніка. Ен усё яшчэ быў пахмурны, так і не закончыў пачатую фразу. Замест гэтага вымавіў іншае:
— Даруйце, мае акуляры зусім запацелі, хто там наперадзе?
— Некалькі мытнікаў выйшлі з службовага памяшкання і накіраваліся да нас.
— I болей нікога? Яны ў зялёнай форме?
— He, у шэрай.
Доктар спыніўся.
— Ах, вось яно што! — Ён узяў яе руку ў сваю, сціснуў яе далоняй, і Корал адчула ў руцэ канверт.— Хутчэй вяртайцеся ў вагон. Схавайце гэта. Калі будзеце ў Стамбуле, адпраўце яго па пошце. А зараз ідзіце. Хутка, але зрабіце выгляд, што вы не спяшаецеся.
Корал паслухалася яго, не разумеючы, што здарылася. Адышоўшы крокаў на дваццаць, яна параўнялася з людзьмі ў шэрых шынялях і зразумела — гэта салдаты. Вінтовак не было відно, але па чахлах штыхоў яна здагадалася, што салдаты ўзброеныя. Яны заступілі ёй дарогу, і яна была падумала, ці не збіраюцца яны яе затрымаць. Яны нешта ўсхвалявана абмяркоўвалі, аднак калі ёй засталося некалькі крокаў да іх, адзін салдат саступіў убок, каб даць ёй прайсці. Яна крыху супакоілася, аднак усё ж была злёгку ўстрывожаная пісьмом, заціснутым у яе руцэ. Можа, яе прымусілі правезці якую-небудзь кантрабанду? Наркоцікі? Тут адзін салдат пайшоў за ёй. Яна чула, як рыпіць мёрзлая гразь пад яго ботамі, і пачала сябе пераконваць: усё гэта дарэмныя страхі, калі б яна была яму патрэбная, ён бы яе аклікнуў, і яго маўчанне падбадзёрыла яе. Але ўсё-такі яна пайшла шпарчэй. Іх купэ было ў наступным вагоне, і яе каханы зможа па-нямецку растлумачыць гэтаму салдату, хто яна такая. Але Майета ў купэ не было, ён усё яшчэ паліў цыгарэту ў вагоне-рэстаране. 3 хвілінку яна вагалася: «Дайду да рэстарана і пастукаю ў акно»,— аднак аказалася, што нельга было вагацца нават хвіліну. Нечая рука дакранулася да яе локця, і нечы голас мякка вымавіў некалькі слоў на чужой мове.
Корал абярнулася, збіраючыся пратэставаць, прасіць, гатовая, калі спатрэбіцца, вырвацца і пабегчы да вагона-рэстарана, але яе страх крыху паменшыўся, калі яна глянула ў
вялікія добрыя вочы салдата. Ен усміхнуўся, кіўнуў і паказаў на будынкі станцыі.
— Што вам ад мяне трэба? Скажыце па-англійску.
Ен пахітаў галавой, ізноў усміхнуўся і махнуў рукой у бок будынкаў станцыі. Яна ўбачыла, як доктар сустрэўся з салдатамі і разам з ім накіраваўся туды. У гэтым магло і не быць нічога жахлівага, ён ішоў паперадзе іх, яны не вялі яго пад канвоем. Салдат кіўнуў, усміхнуўся і з вялікай цяжкасцю выгаварыў тры словы па-англійску:
— Усё зусім добры,— вымавіў ён і паказаў на будынкі.
— Можна мне толькі папярэдзіць свайго сябра? — папрасіла яна.
Ен пакруціў галавой, усміхнуўся, узяў яе пад руку і беражліва павёў прэч ад цягніка.
Чакальная зала была парожняя, калі не лічыць доктара. Усярэдзіне залы шугаў у печы агонь. Акно было аздоблена ўзорамі, намаляванымі марозам. Корал увесь час памятала пра заціснутае ў руцэ пісьмо. Салдат асцярожна і далікатна ўвёў яе ў залу і прычыніў дзверы, не замкнуўшы іх.
— Што ім ад мяне трэба? — спытала яна.— Мне нельга спазніцца на цягнік.
— He бойцеся,— адказаў доктар.— Я ім усё растлумачу, і яны адпусцяць вас праз пяць мінут. Калі вас захочуць абшукаць, не супраціўляйцеся. Пісьмо ў вас адабралі?
— He.
— Лепей аддайце яго мне. Я не хачу ўблытваць вас у непрыемнасці.
Яна працягнула яму руку, і якраз у гэты момант дзверы адчыніліся, увайшоў салдат, усміхнуўся, падбадзёрваючы яе, і адабраў у яе пісьмо. Доктар Цынер звярнуўся да яго, і салдат хутка адказаў яму нешта: у яго былі прастадушныя і маркотныя вочы. Калі ён ізноў выйшаў, доктар Цынер сказаў:
— Яму самому ўсё гэта не па душы. Ен атрымаў загад назіраць за намі праз замочную шчыліну.
Корал Маскер села на драўляную лаву і выпрастала ногі да печы.
— Вы зусім спакойная.
— А які сэнс хвалявацца? Яны ўсё роўна нічога не разумеюць. Мой сябра хутка пачне мяне шукаць.
— Гэта праўда,— з палёгкай вымавіў ён. I, счакаўшы крыху, дадаў: — Вы, пэўна, здзіўляецеся, чаму я не прашу прабачэння за прычыненую вам непрыемнасць... Бачыце, ёсць нешта такое, што я лічу больш важным, чым любая непрыемнасць. Баюся, што вы мяне не зразумееце.
— Куды ўжо мне? — сказала яна з горкім гумарам, згадаўшы мінулую ноч. У марозным паветры пачуўся доўгі свісток, і яна са страхам схамянулася.— Гэта не наш цягнік? Мне ніяк нельга спазніцца.
Доктар Цынер падышоў да акна. Ен ачысціў далоняй запацелую ўнутраную паверхню шыбы і паглядзеў скрозь марозныя ўзоры.
— He, гэта падае сігнал паравоз на другім пуці. Пэўна, паравозы мяняюць. На гэта пойдзе шмат часу. He бойцеся.
— Ах, я нічога не баюся,— сказала яна, ізноў сеўшы на мулкую лаву.— Мой сябар хутка тут з’явіцца. Тады ўжо будзе іх чарга баяцца. Ен жа, ведаеце, вельмі багаты чалавек.
— Вось як?
— Так, і паважаны. Ен узначальвае фірму. Яны маюць справу з разынкамі.— Яна засмяялася.— Ен прасіў мяне ўспамінаць пра яго, калі я буду есці пудзінг з разынкамі.
— Вось як?
— Але. Ен мне падабаецца. Ен такі добры да мяне. Зусім не падобны на іншых яўрэяў. Яны наогул добрыя, але ёй... як бы сказаць вам... ён сціплы і сарамлівы.
— Відаць, ён вельмі шчаслівы чалавек.
Дзверы адчыніліся, і два салдаты ўпіхнулі ў залу нейкага мужчыну. Доктар Цынер шпарка прайшоў наперад, паставіў нагу ў праём дзвярэй і ціха загаварыў з салдатамі. Адзін салдат нешта адказаў яму, а другі пхнуў яго назад у залу і замкнуў дзверы на ключ.
— Я спытаўся ў іх, чаму нас тут затрымалі. Растлумачыў, што вам трэба паспець на цягнік. Адзін сказаў: нічога важ166
нага, афіцэр хоча задаць вам некалькі пытанняў. Цягнік пойдзе не раней, чым праз паўгадзіны.
— Дзякуй.
— А я? — шалёна ўсклікнуў мужчына, які толькі што прыбыў.— А я?
— Наконт вас я нічога не ведаю, гер Грунліх.
— Усё гэтыя мытнікі. Яны прыйшлі і пачалі мяне абшукваць. Забралі рэвальвер. Пытаюцца: «Чаму вы не зрабілі дэкларацыі, што ў вас рэвальвер?» Я кажу: «Ніхто не пагодзіцца падарожнічаць па сваёй волі па вашай краіне без рэвальвера».
Корал Маскер засмяялася. Езеф Грунліх злосна глянуў на яе, потым абцягнуў пакамячаную камізэльку, зірнуў на гадзіннік і прысеў. Паклаўшы рукі на тоўстыя калені, ён зрабіўся маўклівы і задуменны.
«Ен, пэўна, дакурыў ужо сваю цыгарэту,— думала Корал.— Вярнуўся ў купэ, хапіўся, што мяне няма. Відаць, пачакаў мінут дзесяць, а потым спытаў у каго-небудзь з салдат на станцыі, ці не ведае ён, дзе я. Праз некалькі мінут ён мяне знойдзе». Яе сэрца скаланулася, калі ключ павярнуўся ў замку, яна была здзіўлена, што ён так хутка напаў на яе след,— але ў залу ўвайшоў не Майет, а мітуслівы светлавалосы афіцэр. Ен аддаў праз плячо нейкі загад — двое салдат увайшлі за ім і сталі каля дзвярэй.
— Але што тут здарылася? — спытала Корал у доктара Цынера.— Яны думаюць, што мы вязём кантрабанду?
Яна не разумела, пра што гэтыя іншаземцы гавораць паміж сабой, і раптам ёй зрабілася страшна, яна разгубілася, усвядоміўшы, што, нават калі б гэтыя людзі і захацелі ёй дапамагчы, яны не разумеюць яе, не ведаюць, чаго яна хоча.
— Скажыце ім, што мне трэба ехаць гэтым цягніком. Папрасіце іх паведаміць майму сябру,— сказала яна доктару Цынеру.
He слухаючы яе, ён нерухома стаяў каля печы, засунуўшы рукі ў кішэні, і адказваў на пытанні афіцэра. Яна павярнулася да немца, які, седзячы ў кутку, утаропіўся ў наскі сваіх чаравікаў.
— Скажыце вы ім, што я ні ў чым не вінаватая, калі ласка.
Той на імгненне падняў вочы і з нянавісцю паглядзеў на яе.
Нарэшце доктар Цынер сказаў ёй:
— Я спрабаваў растлумачыць ім, што вы нічога не ведаеце пра тую запіску, якую я перадаў вам, але яны кажуць, што павінны яшчэ затрымаць вас, пакуль начальнік паліцыі не задасць вам пытанні.
— Ну, а як наконт цягніка? — умольна спытала яна,— А як жа цягнік?
— Думаю, што ўсё абыдзецца. Цягнік будзе стаяць тут яшчэ паўгадзіны. Я прасіў яго паведаміць вашаму сябру, і ён абяцаў падумаць над гэтым.
Яна падышла да афіцэра і кранула яго за руку.
— Я павінна ехаць гэтым цягніком. Павінна. Зразумейце мяне, калі ласка.
Ен скінуў яе руку і пачаў ёй выгаворваць рэзкім, уладарным тонам, прычым пенснэ ківала ў такт яго гаворкі, але за што канкрэтна ён яе ўпікаў, яна не разумела. Потым афіцэр выйшаў з залы.
Корал прыхілілася тварам да шкла. Скрозь прасветы ў марозных узорах было відаць, як уздоўж пуці туды-сюды ходзіць немец. Яна паспрабавала знайсці вачыма вагонрэстаран.
— Ен прыйшоў? — спытаў доктар Цынер.
— Зараз ізноў пойдзе снег,— сказала яна і адышла ад акна. Ей раптам абрыдла яе недарэчнае, бязглуздае становішча.— Чаго ім ад мяне трэба? Навошта трымаюць мяне тут?
— Гэта нейкая прыкрая недарэчнасць. Яны перапалоханыя. У Белградзе было паўстанне,— паспрабаваў супакоіць яе доктар.— Ім патрэбен толькі я. Вось у чым уся справа.
— Але ж чаму? Вы ж англічанін.
— He. Я тутэйшы,— сказаў ён з адценнем горычы.
— А ў чым ваша віна?
— Я паспрабаваў змяніць рэжым,— растлумачыў доктар, даючы зразумець, як ён не любіць ярлыкоў.— Я камуніст.
— Але навошта? Навошта? — ускрыкнула яна, гледзячы на доктара з жахам, не ў сілах схаваць, наколькі пахіснуўся яе давер да таго адзінага чалавека, які, акрамя Майета, мог і хацеў ёй дапамагчы. Нават яго добрыя адносіны да яе ў цягніку здаваліся ёй падазронымі. Яна падышла да лаўкі і села як мага далей ад немца.
— Каб растлумачыць вам навошта, спатрэбіцца шмат часу.
Яна не слухала яго, не хацела ўдумвацца ў сэнс ніводнага яго слова. Цяпер яна ставілася да яго, як да тых галадранцаў, што наладжваюць дэманстрацыі на Трафальгарскім пляцы, ходзяць з брыдкімі плакатамі: «Пралетарыі ўсіх краін, яднайцеся!», «Верныя паплечнікі Уолтгемстваў», «Бэлемскае аддзяленне лігі маладых рабочых». Гэтыя прайдзісветы хочуць павесіць усіў багацеяў, забараніць тэатры і прымусіць яе займацца свабоднай любоўю ў летнім лагеры, а потым ісці на дэманстрацыі па Оксфард-стрыт пад сцягам з надпісам: «Брытанскія работніцы».