• Газеты, часопісы і г.д.
  • Стамбульскі экспрэс  Грэм Грын

    Стамбульскі экспрэс

    Грэм Грын

    Выдавец: Мастацкая літаратура
    Памер: 335с.
    Мінск 1993
    82.37 МБ
    Падзеі мінулай ночы, успаміны пра пяшчоты Майета зніклі з яе памяці, нібы асветлены сонцам мол пагрузіўся ў цемру. Яна паспрабавала згадаць яго вобраз, але дарэмна: ён знік, нібы растаў ў натоўпе людзей, якія прыйшлі на вакзал, каб праводзіць яе ў дарогу. Незадоўга да гэтага яна пачала разважаць, чым жа ён вылучаецца сярод усіх знаёмых ёй яўрэяў. Нават яе цела, якое адпачыла і вылечылася, але страціла разам з болем свой таемны спакой, ясна адчувала, што ніякай розніцы няма: усе яны падобныя адзін на аднаго. Яна паўтарыла ўголас: «Вядома ж»,— бо саромелася свайго нявер’я. I ва ўсякім разе наракаць няма чаго,— яна ж не ў горшым становішчы, чым іншыя зняволеныя, хіба што спозніцца на дзень у вар’етэ. «Такіх, як ён, процьма»,— думала яна, адчуваючы, аднак, што ёй усё-такі дарагія гэтыя далёка не бязвоблачныя ўспаміны.
    Немец, седзячы, спаў у кутку. Павекі ў яго пацепваліся,
    гатовыя расплюшчыцца пры самым нязначным гуку. Ен звыклы адпачываць у самых нязручных месцах і выкарыстоўваў усякую магчымасць для перадышкі. Калі адчыніліся дзверы, яго вочы адразу насцярожыліся.
    Увайшоў вартаўнік, махнуў рукой і нешта крыкнуў. Доктар Цынер паўтарыў яго словы па-англійску:
    — Нам загадана выходзіць.
    У адчыненыя дзверы надзьмула снегу, і на парозе ўзнік шэры грудок. Яны ўбачылі сялян, што скупіліся каля чыгункі. Езеф Грунліх падняўся, абцягнуў пінжак і пхнуў доктара Цынера локцем у бок.
    — А ці не ўцячы нам зараз, усім разам, пакуль ідзе снег?
    — Яны пачнуць страляць.
    Вартаўнік ізноў нешта крыкнуў ім і махнуў рукой.
    — Яны ж усё адно будуць страляць, га? Навошта нас выводзіць адгэтуль?
    Доктар Цынер павярнуўся да Корал Маскер:
    — Думаю, што вам баяцца няма чаго. Вы пойдзеце?
    — Вядома.— Потым яна папрасіла ўмольна: — Пачакайце мяне хвілінку, я згубіла насоўку.
    Высокая хударлявая постаць доктара сагнулася, нібыта шэры цыркуль, апусцілася на калені і выцягнула насоўку з-пад лавы. Нязграбнасць доктара прымусіла яе ўсміхнуцца, і, забыўшыся на свае турботы, яна падзякавала яму з перабольшанай гарачнасцю. Калі пакінулі залу, доктар Цынер пайшоў, нахіліўшы галаву, хаваючы твар ад снегу і ўсміхаючыся сваім думкам. Адзін вартаўнік ішоў паперадзе, а другі следам за імі, з вінтоўкай наперавес, з прымкнутым штыхом. Яны размаўлялі паміж сабой цераз галовы арыштаваных на мове, якую яна не разумела, і вялі яе невядома куды. Сяляне караскаліся на адхон, шлёпалі па гразі, пераступаючы праз рэйкі: яны падыходзілі бліжэй, ім карцела паглядзець на арыштаваных, і яна крыху баялася іх смуглявых твараў і таго невядомага і таемнага, што адбывалася.
    — Чаму вы ўсміхаецеся? — спытала яна ў доктара Цынера, спадзеючыся пачуць, што ён знайшоў спасаб вызваліць
    іх усіх, дагнаць цягнік, павярнуць назад стрэлкі гадзінніка.
    — Сам не ведаю. А хіба я ўсміхаюся? Напэўна, таму, што я зноў дома.
    На імгненне яго вусны сцяліся, але потым ізноў расцягнуліся ў лёгкай усмешцы, а вочы, якія аглядалі ўсё наўкол праз запацелае шкло акуляраў, здаваліся вільготныя, і ў іх не адлюстроўвалася нічога, акрамя нейкага незразумелага пачуцця шчасця.
    3
    Майет глядзеў, як попел цыгары рабіўся ўсё даўжэйшы, і разважаў. Яму вельмі падабаліся тыя мінуты, калі застаешся сам-насам і, не чакаючы ніякай знявагі ні ад каго, адчуваеш, што цела тваё задаволенае, а страсці затухлі. Мінулай ноччу ён марна спрабаваў працаваць: паміж лічбамі ўвесь час мільгаў твар дзяўчыны,— цяпер яна заняла адпаведнае ёй месца. Калі надыдзе вечар, яна зноў зробіцца жаданай і прыйдзе да яго — думаючы пра гэта, ён адчуваў пяшчоту і ўдзячнасць за тое, што, пакінуўшы яго, яна не пакінула за сабой непрыемнага следу. Цяпер, нават не гледзячы на свае паперы, ён памятаў лічбы, якія раней не мог размясціць у адпаведным парадку. Ен памнажаў, дзяліў, адымаў, і доўгія калонкі лічбаў самі сабой узнікалі на аконным шкле, за якім непрыкметна праходзілі, як прывіды, постаці мытнікаў і насільшчыкаў. Потым нехта папрасіў яго паказаць пашпарт — тут попел асыпаўся з яго цыгары, і ён вярнуўся ў купэ паказаць мытніку свой багаж. Корал там не было, і ён падумаў, што яна ў туалеце. Мытнік паказаў на яе сакваяж.
    — А гэта чый?
    — Сакваяж не замкнёны. Дама выйшла. Але там няма чаго глядзець.
    Застаўшыся зноў адзін, ён прылёг у кутку і заплюшчыў вочы — так яму зручней было абдумваць справы Экмана,— але калі цягнік адышоў ад Субоціцы, ён заснуў. Яму снілася, што ён падымаецца па лесвіцы ў кватэру Экмана. Вузкая,
    не пакрытая дываном, неасветленая, яна магла б весці ў кватэру каля Лейстэр-сквера, якая карысталася благой рэпутацыяй, а не ў штаб найбуйнейшых у Еўропе імпарцёраў разынак. Ен не памятаў, як прайшоў праз дзверы. У наступны момант ён ужо сядзеў сам-насам з Экманам. Паміж імі ляжаў агромісты стос папер, а Экман пагладжваў свае цёмныя вусы і пастукваў па стале вечным пяром, у той час як павук аблытваў павуцінай на стале пустую чарніліцу. Кантора была цьмяна асветлена электрычнай лямпачкай, а ў куточку на металічнай кушэтцы сядзела місіс Экман і вязала дзіцячую кофтачку.
    «Я прызнаю ўсё,— сказаў Экман. Раптам яго крэсла паднялося, ён аказаўся высока над галавой Майета і пачаў грукаць аўкцыйным малатком.— Адказвайце на мае пытанні: вы прысягалі. He ўвільвайце. Адказвайце: так ці не. Вы спакусілі дзяўчыну?»
    «Як вам сказаць?»
    Экман выскубнуў аркуш паперы з сярэдзіны стоса, павышморгваў яшчэ некалькі папер, пакуль стос не захістаўся і не зваліўся на падлогу з такім грукатам, нібыта пасыпаліся цагліны.
    «Вось справа рук Джэрвіса. Хітрая работа, скажу я вам. Вы ўжо заключылі кантракт з членамі праўлення, але ўсё адцягваеце, не хочаце яго падпісваць».
    «Усё было згодна з законам».
    «А тыя дзесяць тысяч фунтаў Стаўрагу, калі вы ўжо мелі прапанову на пятнаццаць тысяч?»
    «Гэта звычайная дзелавая аперацыя».
    «А дзяўчына з Спаніердз-роўд? А тысяча фунтаў клерку Моўлта за інфармацыю?»
    «Чым жа я горшы за вас? Адказвайце хутчэй. He ўвільвайце. Адказвайце: так ці не. Мілорд і шаноўныя прысяжныя засядацелі, злачынец на лаве падсудных...»
    «Я прашу слова. У мяне ёсць што сказаць. Я невінаваты».
    «Па якім артыкуле? Якога кодэксу? Паводле права Справядлівасці? Па Законе Царкоўнай Дзесяціны? Адміралцей-
    скага ці Каралеўскага суду? Адказвайце мне хутчэй. He ўвільвайце. Адказвайце: так ці не. Тры ўдары малатком. Прададзена. Прададзена. Гэтая цудоўная прыбытковая фірма, джэнтэльмены».
    «Пачакайце хвілінку. Я скажу вам. Кароль Георг. Год 111, абзац 4, Вікторыя 2504. I сярод махляроў ёсць сумленныя людзі».
    Экман, раптам зрабіўшыся зусім маленькім у гэтай мізэрнай канторы, загаласіў, заламваючы рукі. I ўсе прачкі, якія тапталіся ў ручаі на глыбіні па калена, паднялі галовы і загаласілі, а ў гэты час сухі вецер змятаў пясок з марскіх пляжаў, з шумам гнаў яго на ліставы лес, і голас, хутчэй за ўсё голас Экмана маліў яго зноў і зноў: «Вярніся». Потым пустыня загойдалася пад нагамі, і ён расплюшчыў вочы. Цягнік стаяў. Снег заляпіў вагоннае шкло. Корал яшчэ не вярнулася.
    Раптам нехта ў хвасце цягніка пачаў рагатаць і здзекавацца з некага. Да яго далучыліся іншыя, і яны свісталі і лаяліся. Майет паглядзеў на гадзіннік. Ен праспаў болей дзвюх гадзін. I пэўна, нагадаўшы голас, які чуў у сне, пачаў хвалявацца за Корал. 3 паравознай трубы ішоў дым, і чалавек у спяцоўцы з заляпаным сажай тварам стаяў каля паравоза, безнадзейна аглядаючы яго. Некалькі пасажыраў трэцяга класа аклікнулі яго, ён павярнуўся, пахітаў галавой, паціснуў плячыма — выгляд у яго быў зычлівы, але разгублены. Начальнік цягніка шпарка ішоў уздоўж пуці, адыходзячы ад паравоза. Майет спыніў яго:
    — Што здарылася?
    — Нічога. Нічога асаблівага. Невялікая няспраўнасць.
    — Мы надоўга затрымаемся тут?
    — He, зусім ненадоўга. На гадзіну, магчыма, на паўтары гадзіны. Мы выклікалі па тэлефоне другі паравоз.
    Майет зачыніў акно і выйшаў на калідор. Корал нідзе не было відаць. Ен прайшоў уздоўж цягніка, заглядаючы ў купэ, спрабуючы адчыніць дзверы туалетаў, пакуль не дайшоў да вагонаў трэцяга класа. Тут ён згадаў чалавека са скрыпкай
    і доўга шукаў яго ў смярдзючых купэ з жорсткімі драўлянымі лаўкамі, і нарэшце знайшоў — гэта быў невялікі несамавіты чалавек з запаленымі вачыма.
    — Сёння ўвечары я наладжваю вячэру,— сказаў яму Майет па-нямецку,— і хачу, каб вы пайгралі мне. Я заплачу вам пяцьдзесят пара1.
    — Семдзесят пяць, ваша правасхадзіцельства.
    Майет спяшаўся, яму хацелася як найхутчэй знайсці Корал.
    — Ну, добра, хай будзе семдзесят пяць.
    — Вы жадаеце што-небудзь журботнае, меланхалічнае, кранальнае да слёз, ваша правасхадзіцельства?
    — Hi ў якім разе. Я хачу што-небудзь радаснае, вясёлае.
    — Ах, вось яно што? Гэта абыдзецца даражэй.
    — Чаму?
    — Яго правасхадзіцельства, відаць, іншаземец. Ен не разумее. Такая завядзёнка ў нашай краіне: браць за вясёлыя спевы даражэй, чым за маркотныя. О, гэта надта стары звычай. Паўтара дынара.
    I раптам, нягледзячы на нецярплівасць і тугу, Майетам авалодала жаданне патаргавацца. Грошы тут не мелі ніякага значэння, гаворка ішла пра нейкія там паўкроны, але гэта было дзелавое пагадненне, і ён не збіраўся ўступаць.
    — Семдзесят пяць пара. Hi на грош болей.
    Скрыпач ветліва ўсміхнуўся: іншаземец прыйшоўся яму па сэрцы.
    — Дынар трыццаць пара. Гэта маё апошняе слова, ваша правасхадзіцельства. Я прынізіў бы сваю прафесію, калі б запрасіў меней.
    Пах чэрствага хлеба і пракіслага віна ўжо не раздражняў Майета: такі пах быў на рынку яго продкаў. Гэта была сапраўдная паэма дзелавых зносін — выйгрыш ці пройгрыш тут не меў аніякага значэння,— ішла барацьба за пары,
    1 Югаслаўская манета, адна сотая дынара.
    а кожная з іх каштавала меней чвэрці пенса. Майет пераступіў парог купэ, але не сеў.
    — Восемдзесят пара.
    — Ваша правасхадзіцельства, кожнаму чалавеку трэба жыць. Адзін дынар дваццаць пяць. Я пасаромеўся б узяць меней.
    Майет прапанаваў скрыпачу цыгарэту.
    — Шклянку ракіі, ваша правасхадзіцельства.
    Майет кіўнуў і, не грэбуючы, узяў тоўстую шклянку з адбітым краем.
    — Восемдзесят пяць пара. Хочаце — пагаджайцеся, хочаце — не.
    Яны пілі і палілі разам, цудоўна разумеючы адзін аднаго, і таргаваліся ўсё болей люта.
    — Вы абражаеце мяне, ваша правасхадзіцельства. Я ж усё-такі музыка.