Стамбульскі экспрэс  Грэм Грын

Стамбульскі экспрэс

Грэм Грын
Выдавец: Мастацкая літаратура
Памер: 335с.
Мінск 1993
82.37 МБ
прыйшоў да высновы, што трэба аддаць перавагу дэбету. Паліцыя ў Будапешце кваліфікаваная і спрактыкаваная, у балканскіх краінах яна прадажная — там няма чаго баяцца мытні. Да таго ж, ён там будзе далей ад месца злачынства. У Стамбуле ў яго ёсць сябры. Езеф Грунліх вырашыў ехаць далей. Прыняўшы гэта рашэнне, ён ізноў паглыбіўся ў сон пераможцы: у галаве ў яго мітусіліся імгненна выхапленыя рэвальверы, нечыя галасы гаварылі пра яго: «Гэта Езеф. Ужо пяць гадоў ён ніводнага разу не быў зняволены. Гэта ён забіў Кольбера ў Вене».
— Будапешт.
Доктар Цынер на хвіліну-другую прыпыніў сваю пісаніну. Гэта маленькая паўза была данінай павагі да горада, дзе нарадзіўся яго бацька. Пакінуўшы Венгрыю маладым чалавекам, бацька пасяліўся ў Далмацыі. У Венгрыі ен працаваў на зямлі, якая яму не належала. У Спліце і, нарэшце, у Белградзе ён навучыўся шавецкаму рамяству і пачаў працаваць на сябе. Аднак усё-такі тое ранейшае, яшчэ больш паднявольнае існаванне і атрыманая ў спадчыну ад бацькі кроў венгерскага селяніна дазволілі доктару Цынеру адчуць дыханне шырокай цывілізацыі, водгукі якой даносіліся ў цёмныя, смярдзючыя балканскія завулкі. Ен быў нібы афінскі раб, які зрабіўся вольным чалавекам у нецывілізаВанай краіне: той сумаваў па статуях, паэзіі, філасофіі,— аДным словам, па культуры, да якой сам не меў дачынення. Станцыя пачала адплываць ад доктара Цынера, міма праносіліся назвы на мове, якой бацька яго не навучыў: «Restoracioj», «Posto», «Informoj»'. Зусім блізка ад вагона мільганула афіша «Teatzoj Kaj Amuzejoj»2, i ён машынальна запомніў незнаёмыя назвы тэатраў і кабарэ, якія адчыняцца якраз тады, калі цягнік будзе падыходзіць да Белграда: «Опера», «Ройял
1 Рэстаран, пошта, бюро даведак (скаж. эсперанта).
2 Тэатры і кабарэ (скаж. эсперанта).
Орфеум», «Табарэн» і «Жардэн дэ Пары». Ен згадаў, як бацька разважаў у цёмных сутарэннях за майстэрняй: «У Будзе жывуць весела». Яго бацька гэтак жа трохі павесяліўся ў цэнтры горада, ён без зайздрасці назіраў, прыціснуўшыся тварам да вітрыны рэстарана, якія падаюць там дзівосныя стравы, бачыў скрыпачоў, якія пераходзілі ад століка да століка, і прастадушна радаваўся з усімі. Цынера злавала, што бацька яго задавальняўся малым.
Доктар папісаў яшчэ мінут дзесяць, а потым склаў паперы і сунуў іх у кішэню плашча. Ен хацеў быць падрыхтаваным да любой выпадковасці, ведаў, што яго ворагі не будуць з ім далікатнічаць: яны заб’юць яго ў якой-небудзь глухой вулачцы, абы толькі не ўбачыць яго на лаве падсудных. У яго цяперашнім становішчы была адна перавага — яны не ведалі пра ягоны прыезд: яму трэба аб’явіць пра сваё дабравольнае вяртанне ў Белград, перш чым яны даведаюцца, што ён прыехаў, бо тады ўжо будзе немагчыма тайна забіць нікому не вядомага чалавека, у іх не застанецца іншага выйсця, як толькі аддаць яго пад суд. Ен адчыніў чамадан і ўзяў «Бедэкер». Потым чыркнуў запалкай і паднёс яе да ражка схемы: глянцавая папера гарэла марудна. Чыгунка на схеме ўспыхнула язычком полымя, і ён убачыў, як сквер каля пошты ператварыўся ў чорны попел. Потым зеляніна парка «Калімагдан» зрабілася карычневай. Вулічкі трушчоб загарэліся апошнія, і ён падзьмуў на полымя, каб прыспешыць яго.
Калі схема згарэла, ён кінуў попел пад сядзенне, паклаў пад язык горкую таблетку і паспрабаваў заснуць. Яму было нявесела, а то б ён, адчуўшы раптоўную палёгку, усміхнуўся, калі б убачыў, міль за пяцьдзесят ад Будапешта, пагорак у форме напарстка, пароелы ельнікам, які парушыў аднастайнасць неабсяжнай Дунайскай раўніны. Каб абагнуць гэты пагорак, шаша рабіла вялікі круг, потым кіравала ў горад. I дарога, і пагорак цяпер былі белыя ад снегу, які лахманамі, нібы грачыныя гнёзды, павіснуў на дрэвах. Ен запомніў дарогу, пагорак і лес — гэта было першае, што ён убачыў, адчуўшы поўную бяспеку, калі ўцякаў, перайшоўшы граніцу,
пяць гадоў таму. Яго спадарожнік, які сядзеў за рулём, парушыў упершыню маўчанне з taro часу, як яны выехалі з Белграда, і сказаў: «Будзем у Будзе праз гадзіну з чвэрцю».
Да гэтага часу доктар Цынер не адчуваў бяспекі. Цяпер палягчэла ў яго на сэрцы зусім з іншай нагоды. Ен думаў не пра тое, што да граніцы ўсяго семдзесят міль. Ен быў ужо амаль дома. Яго пачуцці ў той момант узялі верх над розумам. Дарэмна было гаварыць самому сабе: «У мяне няма дома, я еду ў турму». Прычынай гэтай мінутнай радасці, якая агарнула яго, было набліжэнне да піўной Кругера ў садзе, да парку, залітага па вечарах зялёным святлом, да крутых вулачак з развешанай упоперак іх бялізнай. «Урэшце, я ўсё гэта ўбачу зноў,— падумаў ён,— калі мяне павязуць з турмы ў суд». I тут ён прыгадаў з раптоўнай журбою, што на месцы піўной цяпер — жылыя будынкі.
За снеданнем Корал і Майет сядзелі па розных баках століка як чужыя і адчувалі праз гэта вялікую палёгку. Напярэдадні, за вячэрай, яны паводзілі сябе, як даўнія сябры, якім не было чаго сказаць адно аднаму. За снеданнем яны гаварылі бесперапынна, як быццам цягнік паглынаў не мілі, а гадзіны, 1 ім даводзілася запаўняць тыя гадзіны размовамі, якіх хапіла б на цэлае жыццё разам.
— А калі я прыеду ў Канстанцінопаль, што я буду рабіць? Ты ўжо наняў мне пакой?
— He думай пра гэта. Я заказаў нумар у гатэлі. Ты паселішся разам са мной, і ў нае будзе падвойны нумар.
Яна пагадзілася з ім, ад радасці ў яе перахапіла дыханне, але зараз яна не магла стрымаць сваіх пачуццяў, сядзець моўчкі. Скалы, будынкі, голыя пашы праносіліся міма з хуткасцю сорак міль у гадзіну, а колькі яшчэ ім трэба было абгаварыць.
— Мы прыедзем на світанку? Што мы будзем рабіць цэлы дзень?
— Разам паснедаем. Потым мне трэба будзе пайсці ў кан-
тору, даведацца, як там ідуць справы. А ты можаш тым часам пахадзіць па магазінах. Я прыйду надвячоркам, мы паабедаем і пойдзем у тэатр.
— Так? А ў які тэатр?
Ей было дзіўна бачыць, як усё крута змяніла гэтая ноч. Яго твар ужо не быў падобны на твары тых юнакоў, з якімі яна была знаёмая даволі блізка, нават жэст яго рукі — ён бесперапынна прапаноўваў нешта, раскрываючы далонь,— зрабіўся зусім іншы. Яго запал, калі ён расказваў, колькі ён патраціць на яе грошай, якія асалоды яе чакаюць,— быў цудоўны, і яна верыла яму.
— У нас будуць найлепшыя месцы ў тваім тэатры.
— У «Дзяўчат Дана»?
— Так. А потым мы ўсіх іх запросім на вячэру, калі ты захочаш.
— He.— Корал адмоўна пакруціла галавой: тут яна рызыкавала страціць яго, бо многія дзяўчаты Дана маглі аказацца прыгажэйшыя за яе.— Пасля тэатра давай пойдзем дамоў і ляжам спаць.
Яны пырхнулі разам, расплюхаўшы з кубкаў карычневыя кроплі кавы на абрус. Яна смяялася шчыра і адкрыта, шчаелівая тым, што боль застаўся ззаду.
— Ведаеш, колькі мы ўжо праседзелі за снеданнем? — спытала яна.— Цэлую гадзіну. Раней за мной такога не вадзілася. Кубак гарбаты ў ложку а дзесятай гадзіне — вось і ўвесь мой сняданак. Яшчэ зверху дзве скібкі падсмажанага хлеба і крышачку апельсінавага соку —■ гэта калі ў мяне добрая кватэрная гаспадыня.
— А калі ў цябе не было працы?
Яна ўсміхнулася.
— Тады я абыходзілася без апельсінавага соку. Мы ўжо недалёка ад граніцы?
— Зусім блізка.— Майет запаліў цыгарэту.— Ты курыш?
— Уранку не. Я пайду, а ты пакуры.
Корал паднялася, і ў гэты момант цягнік з грукатам пераязджаў стрэлку, яе адкінула да Майета. Яна ўхапілаея за
яго руку, каб захаваць раўнавагу, і праз яго плячо ўбачыла, як імкліва праскочылі міма і зніклі з вачэй сігнальная будка і чорная пуня, заваленыя снегам. Хвілінку яна патрымалася за яго руку, пакуль галава ў яе перастала круціцца.
— Любы, прыходзь хутчэй. Я буду цябе чакаць.
Корал раптам захацелася сказаць яму: «Хадзем са мной». Яна баялася заставацца адна, пакуль цягнік будзе стаяць. Чужыя людзі могуць зайсці і сесці на месца Майета, і яна не зможа нічога ім растлумачыць. I не зразумее, што ёй скажуць мытнікі. Але тут жа падумала: Майет хутка разлюбіць яе, калі яна будзе ўвесь час заяўляць на яго свае правы. Назаляць мужчынам даволі небяспечна, яе шчасце не такое трывалае, каб асмеліцца рызыкаваць ім хоць каліва. Яна азірнулася: ён сядзеў злёгку нахіліўшы галаву і пагладжваў пальцамі залаты партабак. Пазней яна была шчаслівая тым, што кінула на яго гэты развітальны погляд: ён павінен служыць узорам вернасці, яна назаўсёды захавае ў сэрцы яго вобраз, і гэта дасць ёй права сказаць: «Я ніколі не пакідала цябе». Цягнік спыніўся, калі яна ўвайшла ў сваё купэ і зірнула праз акно на маленькую брудную станцыю. На дзвюх лямпах было напісана чорнымі літарамі: «Субоціца». Будынкі станцыі ледзь узвышдліся над шэрагам хлявоў, тут жа была платформа. Група мытнікаў у зялёнай форме і паўтузін салдат ішлі паміж пуцямі. Мытнікі, відаць, не спяшаліся пачынаць агляд. Яны смяяліся і ажыўлена размаўлялі, ідучы да службовага вагона. Каля пуцей у шарэнзе стаялі сяляне, пазіраючы на цягнік, жанчына карміла грудзьмі дзіця. Наўкол валэндаліся салдаты, адзін з іх адагнаў ад цягніка сялян, але тыя зноў скупіліся каля чыгункі, адышоўшы метраў на дваццаць ад станцыі. Пасажыры пачалі выказваць нецярплівасць: цягнік і так ужо затрымалі на паўгадзіны, а яшчэ ніхто нават і не збіраўся прыступаць да агляду багажу ці праверкі дакументаў. Некалькі пасажыраў выбраліся на адхон і перайшлі цераз рэйкі, шукаючы якінебудзь буфет. Высокі хударлявы немец з круглай галавой безупынна хадзіў туды-сюды па платформе ўздоўж цягніка.
Корал Маскер убачыла, як доктар выйшаў з вагона ў мяккім брылі, у плашчы, у шэрых баваўняных пальчатках. Ен і немец увесь час праходзілі адзін міма аднаго, але абодва нібыта існавалі ў розных вымярэннях — так мала ўвагі звярталі яны адзін да аднаго. На некаторы час яны аказаліся побач, пакуль чыноўнік правяраў іх пашпарты, аднак і тут яны належалі да розных светаў: немец абураўся і ўголас выказваў нецярплівасць, доктар абыякава ўсміхаўся сам сабе.
Корал выйшла на платформу, наблізілася да доктара. Яго ўсмешка, добрая і рассеяная, падалася ёй такой недарэчнай, як скульптурная фігурка на трухлявых балясінах.
— Выбачайце, што я звяртаюся да вас,— сказала яна, крыху збянтэжаная яго чапурыстай паважнасцю. Ен пакланіўся і паклаў рукі ў шэрых пальчатках за спіну: яна заўважыла дзірку на вялікім пальцы.— Я думала... мы думалі... ці не адмовіцеся вы павячэраць з намі сёння вечарам?