Стамбульскі экспрэс
Грэм Грын
Выдавец: Мастацкая літаратура
Памер: 335с.
Мінск 1993
— Як ён ставіўся да споведзі? Вядома, ён нарадзіўся католікам.
— Як там у «Гамлеце»...— пачаў быў містэр Оўпі, але доктар Цынер не дачакаўся, пакуль той закончыць фразу. Ен падняўся і злёгку пакланіўся абодвум.
— Добрай ночы,— сказаў ён. Яму хацелася выказаць сваё абурэнне і расчараванне, але ён толькі вымавіў: — Усё было дужа цікава.
Калідор, ледзь асветлены шэрагам цьмяных блакітных лямпачак, змрочны, цягнуўся паўз цёмныя вагоны, якія гайдаліся ў такт руху, Нехта ў вагоне трэцяга класа варочаўся ў сне і мармытаў: «Немагчыма. Немагчыма».
Кінуўшы доктара, Корал заспяшалася з сакваяжам па цягніку, які кідаўся з боку на бок. Яна цяжка дыхала і здалася Майету амаль прыгожай. калі ён убачыў, як яна торгае ручку дзвярэй у купэ. Ен адклаў убок карэспандэнцыю Экмана і спіс рыначных цэн ужо мінут дзесяць назад, пераканаўшыся, што побач з фразамі і лічбамі дзелавых папер
у яго ў галаве ўвесь час настойліва гучыць голас дзяўчыны: «Я вас кахаю» — «Ну і жартачкі,— падумаў Майет.— Ну і жартачкі».
Ен зірнуў на гадзіннік. Наступны прыпынак будзе толькі праз сем гадзін. Да таго ж ён даў на чай кандуктару. Ці прывыклі яны да такіх любоўных спраў у цягніках? Юнаком ён чытаў кнігі пра каралеўскіх паслоў, якіх спакушала чароўная графіня, што падарожнічала адна, без нікога, і падумаў: ці выпадзе яму калі-небудзь такая прыгода? Ен агледзеў сябе ў люстры і прыгладзіў напамаджаныя валасы. «Нішто сабе з твару, вось толькі скура магла б быць лепшая». Аднак, скінуўшы футра, ён міжволі нагадаў, што таўсцее, падарожнічае толькі па справах гандлю разынкамі і ў яго няма партфеля з запячатанымі сургучом дакументамі. « А Корал непрыгожая руская графіня, але я ёй падабаюся, і яна зграбная».
Майет прысеў, потым ізноў паглядзеў на гадзіннік, ізноў падняўся. Ен хваляваўся. «Ах ты, дурань,— падумаў ён,— у ёй няма нічога надзвычайнага: міленькая, добрая, але праставатая — такую можна сустрэць у любы вечар на Спаніердзроўд». Аднак, нягледзячы на такія думкі, ён усё адно адчуваў, што ў гэтай прыгодзе было нешта незвычайнае. Магчыма, справа тут толькі ў абставінах: падарожжа з хуткасцю сорак міль у гадзіну на паліцы шырынёй крыху болей двух футаў. Магчыма, прычынай было яе прызнанне за вячэраю — знаёмыя яму дзяўчаты не адважыліся б вымавіць такіх слоў, яны б сказалі: «Я кахаю цябе», толькі калі б іх запыталі перад гэтым, але па сваёй волі яны хутчэй бы сказалі: «Ты неблагі хлопец». Ен пачаў думаць пра яе, як ніколі не думаў ні пра якую вядомую яму жанчыну: «Яна мілая і прыгожая, мне хацелася зрабіць ёй што-небудзь прыемнае». Яму і ў голаў не прыходзіла, што ў яе ўжо ёсць падставы быць яму ўдзячнай.
— Заходзьце,— запрасіў Майет,— заходзьце.
Ен узяў у яе сакваяж, засунуў яго пад паліцу і потым схапіў яе за рукі.
— Ну, вось я і прыйшла да вас,— з усмешкай сказала яна.
Нягледзячы на гэту ўсмешку, яму здалося, што яна напалохана, і ён не мог зразумець чаму. Ен адпусціў яе рукі, каб завесіць фіранкі на шкляных дзвярах у калідор, і яны засталіся адны ў цеснай каробачцы купэ. Ен пацалаваў яе і адчуў, што яе вусны, халаднаватыя і мяккія, няўпэўнена падатныя. Яна апусцілася на сядзенне, ператворанае на ноч у ложак, і спытала:
— Вы сумняваліся, ці прыйду я?
— Вы ж абяцалі!
— А магла б і перадумаць.
— А чаму?
Майета ахапіла нецярплівасць. Яму мала было проста сядзець і весці размовы: яна махала нагамі, і дастаючы імі да падлогі, і гэта яго распальвала.
— Мы цудоўна прабавім час.
Ен зняў з яе туфлі, і рукі яго пабеглі ўверх па панчохах.
— Вы чалавек вопытны, праўда?
Ен пачырванеў.
— А вам гэта непрыемна?
— О, не, я рада, вельмі рада. Я б проста не перанесла гэтага, калі б вы не былі такі спрактыкаваны.
Яе вочы, вялікія і напалоханыя, яе твар, бледны пад цьмянай блакітнай лямпачкай, спачатку забаўлялі яго, потым здаліся прывабнымі. Ен хацеў, каб яе адчужанасць змянілася палкасцю. Ізноў пацалаваўшы яе, ён паспрабаваў спусціць сукенку з яе плеч. Цела дзяўчыны трымцела і варушылася пад сукенкаю, нібыта кошка, завязаная ў мяху. Раптам яна падняла твар і пацалавала яго ў падбароддзе.
— Я на самай справе кахаю вас, праўда.
Незвычайнае пачуццё ўсё болей ахоплівала яго. Ен нібыта выйшаў з дому на штодзённы шпацыр, мінуў газавы завод, прайшоў цагляным мостам цераз Уімбль, перасёк два палеткі і раптам аказаўся не на сцяжынцы, якая вяла на ўзгорак, да новай дарогі з загараднымі дамамі, а на паляну ў нейкім невядомым лесе, на цяністую дарожку, па якой ён ніколі не
хадзіў, і вяла тая дарожка бог ведае куды. Ен зняў руку з яе плячэй і, адсунуўшыся крыху ад яе, сказаў:
— Якая вы мілая,— а потым здзіўлена дадаў: — Якая родная.
Ніколі раней ён не ўсведамляў, як у ім нарастае жаданне і як яно ўзмацняецца якраз таму, што ён разумее гэта. Раней яго любоўныя прыгоды заўсёды пачыналіся з прымітыўнага ўзбуджэння.
— Што мне рабіць? Распранацца?
Ен кіўнуў — яму цяжка было гаварыць — і ўбачыў, як яна паднялася з ложка, пайшла ў куток і пачала распранацца, павольна і вельмі старанна здымаючы кожную рэч паасобку: блузку, спадніцу, сарочку, станік — і складаючы ўсё гэта акуратна на сядзенне насупраць. Назіраючы за яе няспешнымі, засяроджанымі рухамі, ён разумеў, якое ў яго недасканалае цела.
— Вы такая цудоўная,— сказаў ён, злёгку запінаючыся ад невядомага раней хвалявання.
Калі яна прыйшла да яго з другога канца купэ, ён зразумеў, што памыляўся: яе спакой быў падобны да нацягненай струны, твар яе гарэў ад узбуджэння, а вочы глядзелі спалохана, і яна не ведала, смяяцца ёй ці плакаць. Але тут яны кінуліся ў абдымкі адно аднаму ў вузкай прасторы паміж паліцамі.
— Няблага было б патушыць святло,— сказала Корал. Яна стаяла, шчыльна прынікнуўшы да яго, а ён гладзіў яе, і абое злёгку пагойдваліся ў такт руху цягніка.
— He, а мне б наадварот хацелася запаліць усё святло,— запярэчыў ён.
— Сапраўды, так было б лепей,— сказала яна і ціха засмяялася сабе. Яе смех, нібыта ледзь прыкметная крынічка, быў амаль не чуцен на фоне грукатання і пыхкання экспрэса, і, размаўляючы, яны, замест таго каб нашэптваць адно аднаму пяшчотныя словы, мусілі былі вымаўляць іх гучна і дакладна.
Пачуццё незвычайнасці не знікла і пасля звыклага для
яго збліжэння: лежачы на ложку, яна аказалася нейкая таямнічая і па-дзіцячы недасведчаная, і гэта ўразіла яго. Яна болей не смяялася, прычым смех яе не спыніўся спакваля, а раптам абарваўся, як толькі Майет падумаў — пэўна, ён прыняў за яе смех скрып колаў цягніка.
— Набярыся цярпення. Я зусім нявопытная,— раптам сур’ёзна сказала яна.
I потым ускрыкнула ад болю. Калі б нават з’явілася ў купэ здань, захутаная ў старамоднае адзенне, якое насілі яшчэ да таго, як быў вынайдзены паравоз, Майет не быў бы так здзіўлены. Ен адсунуўся б ад яе, калі б яна сама не ўтрымала яго рукамі і не сказала ледзь чутным голасам, амаль зусім заглушаным грукатам цягніка:
— He ідзі ад мяне. Прабач. Я не хацела...
Потым цягнік, які раптоўна спыніўся, адкінуў іх адно ад аднаго.
— Што здарылася? — спытала Корал.
— Станцыя.
— Чаму ж гэта якраз цяпер? — жаласліва вымавіла яна.
Майет крыху прыадчыніў акно і выглянуў. Цьмяны ланцуг агеньчыкаў асвятляў толькі некалькі футаў зямлі каля чыгункі. Тоўстымі сумётамі наўкол ужо наваліла снегу. Недзе ўдалечыні мігацеў чырвоны агеньчык, ён то запальваўся, то знікаў у белай завеі.
— Гэта не станцыя. Толькі семафор. Ен нас затрымаў.
Скрып колаў спыніўся, і навісла начная цішыня. Яе парушаў толькі свісток паравоза. У цягніку пачалі прачынацца людзі, яны выглядалі з вокнаў і перакідваліся паміж сабой словамі. 3 вагона трэцяга класа ў самым канцы цягніка данесліся гукі скрыпкі. Матыў быў немудрагелісты, вясёлы і дакладны. Праходзячы скрозь імглу і снегапад, ён рабіўся ўсё меней дакладны, але ж выцясніў з свядомасці Майета пачуццё разгубленасці і спагады.
— Я ж нічога не ведаў. Як я мог здагадацца?
I тут жа, у вагоне, паміж імі ўзнікла такое цёплае пачуццё, што ён, не зачыніўшы акно, укленчыў перад ложкам
і пачаў гладзіць яе твар, кранаючы яго цікаўнымі пальцамі. I зноў ім авалодала невядомае раней пачуццё: «Якая мілая, якая родная». Яна ляжала ціха і няроўна дыхала ад болю і хвалявання.
У адным вагоне трэцяга класа нехта пачаў па-нямецку лаяць скрыпача, гаворачы, што гукі скрыпкі не даюць яму заснуць. Ен, відаць, не разумеў, што моцна спаў пад грукат цягніка і яго разбудзіла цішыня, на фоне якой сталі чутны ясныя гукі скрыпкі. Скрыпач адказаў лаянкай і працягваў пілікаць, некалькі чалавек загаварылі адначасова, нехта засмяяўся.
— Ты расчараваны? Я аказалася ні на што не вартая?
— Ты была проста цудоўная. Але я ніколі не падумаў бы... Навошта ты прыйшла?
Імкнучыся пазбавіць яго пачуцця збянтэжанасці, яна адказала лёгкім, як гукі скрыпкі, голасам:
— Павінна ж дзяўчына некалі прайсці праз гэта.
Ен ізноў пагладзіў яе па шчацэ.
— Я прычыніў табе боль.
— Але ж, нялёгкая гэта справа!
— Другі раз...— пачаў ён, але яна яго перабіла, і яе сур’ёзны тон рассмяшыў яго:
— Так, значыцца, будзе і другі раз? Значыцца, я табе спадабалася?
— А ты хочаш, каб быў другі раз?
— Так,— адказала яна, але ў той момант думала не пра яго абдымкі, а пра кватэру ў Канстанцінопалі, пра асабістую спальню, пра тое, каб класціся спаць а дзесятай гадзіне ўвечары.— Колькі часу ты там збіраешся прабыць?
— Магчыма, месяц. Магчыма, болей.
— Так мала? — прашаптала яна з такім шкадаваннем, што ён пачаў яе супакойваць абяцаннямі, хоць і ведаў, што раніцай будзе шкадаваць пра гэта.
— Ты можаш вярнуцца са мной у Лондан. Я найму табе там кватэру.— Яе маўчанне, здавалася, пацвярджала, на144
колькі нерэальныя былі яго абяцанкі.— Ты мне не верыш?
— Проста не верыцца,— сказала яна голасам, поўным даверу.
Яго кранула адсутнасць у яе какецтва. I раптам яго зноў уразіла думка: ён жа быў у яе першы палюбоўнік!
— Паслухай, ты прыйдзеш да мяне заўтра?
Яна пачала адмаўляцца, шчыра баючыся, што надакучыць яму, перш як яны прыедуць у Канстанцінопаль. Ен яе нават не слухаў.
— Я наладжу вячэру — адсвяткаваць гэту...
— Дзе? У Канстанцінопалі?
— He. Там у мяне няма каго запрашаць.
I на імгненне думка пра Экмана азмрочыла яго радасны настрой.
— Значыцца, у цягніку? — Яна зноў засмяялася, але на гэты раз весела і без усякага страху.