Стамбульскі экспрэс  Грэм Грын

Стамбульскі экспрэс

Грэм Грын
Выдавец: Мастацкая літаратура
Памер: 335с.
Мінск 1993
82.37 МБ
«Там будзе прэса,— думаў Цынер, і перад яго вачыма паўстала журналісцкая ложа на працэсе над Камнецам: людзі ў ёй нешта шпарка пісалі, а адзін накідваў алоўкам партрэт Камнеца.— Цяпер гэта будзе мой партрэт. Суд будзе апраўданнем доўгіх гадзін, праведзеных мною на халоднай пляцоўцы для прагулак, дзе я шпацыраваў туды-сюды, разважаючы над тым, ці правільна я зрабіў, што пакінуў радзіму. Кожнае маё слова павінна быць неабвержным, мне трэба ясна ўсведамляць, за што я змагаюся, памятаць, што справа не толькі ў бедняках Белграда, а ў бедняках усёй зямлі». Шмат разоў ён пратэставаў супраць нацыяналістычных поглядаў ваяўнічай фракцыі сацыял-дэмакратычнай партыі. Нават іх выдатная песня «Ідзіце, славяне, ідзіце!» была нацыяналістычная — яе зрабілі гімнам, нягледзячы на яго пратэст. Яму было прыемна, што пашпарт у яго ў кішэні — англійскі, схема ў чамадане — нямецкая. Ён купіў гэты пашпарт у маленькім канцылярскім магазінчыку каля Брытанскага музея, гаспадаром магазіна быў паляк. Пашпарт аддалі яму за столікам у заднім пакоі, і худы прышчаваты чалавек — прозвішча яго ён ужо забыўся — папрасіў прабачэння за цану. «Выдаткі надта ўжо вялікія,— скардзіўся ён і, дапамагаючы кліенту апрануць паліто, спытаў машынальна і без усякай цікаўнасці: — Як у вас?» Па ўсім было відно, што ён
прыняў яго за злодзея. Потым гаспадару давялося пайсці ў магазін і прадаць нумар французскага парнаграфічнага часопіса школьніку, які зайшоў у магазін крадком. «Ідзіце, славяне, ідзіце!» Чалавека, які стварыў музыку гэтага гімна, праткнулі штыхом каля сартавальнай залы.
— Тушаная курыца! Смажаная цяляціна! — ідучы па Ba­rone, гучна крычалі афіцыянты: яны парушылі мінутнае маўчанне. Усе раптам загаманілі.
— Я лічу, што венгры вельмі лёгка прызвычаіліся да крыкета. У мінулым сезоне ў нас адбылося шэсць матчаў.
— Гэтае піва зуеім не лепей. Мне проста захацелася шклянку «Гінеса».
— Я, прынамсі, спадзяюся, што гэтыя разынкі...
— Я кахаю вас.
— Наш прадстаўнік... Што вы сказалі?
— Сказала, што я вас кахаю.
Анёл цішыні адляцеў, а экспрэс, запоўнены бадзёрымі галасамі, грукатам колаў, брынканнем талерак, размовамі, бразганнем шклянак, праносіўся міма доўгіх радоў хвой і зіхатлівага Дуная. У кабіне машыніста стрэлка манометра паказвала, як павялічваецца ціск пары, машыніст павярнуў ручку рэгулятара, і хуткасць цягніка адразу павялічылася на пяць міль у гадзіну.
3
Корал Маскер на хвілінку затрымалася, стоячы на жалезных лістах пераходу з вагона-рэстарана ў вагоны другога класа. Трасенне цягніка дзейнічала ёй на нервы, яе нудзіла, яна не магла сябе прымусіць пайсці і забраць сакваяж з купэ, дзе былі містэр Пітэрс з сваёй жонкай Эймі. Забыўшыся на грукат металу, на стук буфераў, яна ў думках падымалася па лесвіцы ў сваю кватэру, захутаная ў футра. На
стале ў гасцёўні — кошык руж з аранжарэі і картка «Ад Карла, з любоўю» — яна вырашыла называць яго так. Нельга ж казаць: «Я кахаю цябе, Карлтан», а вось вымавіць «Я горача люблю, я проста закахалася ў цябе, Карл» — зусім іншая справа. Яна гучна засмяялася і запляскала ў далоні, раптоўна зразумеўшы, што каханне — справа няпростая і вось з чаго яно складаецца: з пачуцця ўдзячнасці, падарункаў, звыклых жартаў, кватэры, служанкі,— а яшчэ: няма патрэбы зарабляць сабе на пражытак.
Яна пабегла па калідоры, стукаючыся то аб адну сцяну, то аб другую і не зважаючы на гэта. «Прыйду ў тэатр, спазніўшыся на тры дні, і спытаю: «Магу я бачыць містэра Сіднея Дана?» Але швейцар — ён, вядома ж, будзе турак — толькі буркне нешта скрозь кашэчыя вусы, таму давядзецца самой прабірацца па калідорах у грымёрныя, пераступаць цераз раскіданыя паўсюль пажарныя шлангі. Я ўсуну галаву ў агульную грымёрку, скажу: «Bong jour»1 і спытаю: «Дзе Сід?» Ен, магчыма, будзе рэпеціраваць на авансцэне, тут я і выгляну з-за кулісаў, ён убачыць мяне і спытае: «Хто вы такая?» — працягваючы адбіваць такт, а «Дзяўчынкі Дана» ўсё скочуць, скочуць, скочуць. «Корал Маскер».— «Чорт пабяры, вы спазніліся на тры дні, што гэта такое?» А я скажу: «Я проста завітала да вас, каб папярэдзіць, што я звальняюся». Аднак ад грукату цягніка яе словы, вымаўленыя з удаванай храбрасцю, прагучалі як баязлівае хныканне.
— Прабачце,— звярнулася яна да містэра Пітэрса — ён трохі пераеў за абедам і цяпер драмаў у кутку, выцягнуўшы ногі ўпоперак купэ і замінаючы ёй.
— Прабачце,— паўтарыла яна. Містэр Пітэрс прачнуўся і папрасіў прабачэння.
— Вярнуліся да нас? Правільна зрабілі!
— He, я прыйшла па сакваяж.
Эймі Пітэрс, скурчыўшыся на сядзенні, з мятнай таблеткай у роце, ублыталася ў іх размову з нечаканай злосцю:
1 Добры дзень (ламаная фр.).
— He гавары з ёй, Герберт. Хай забірае свае транты. Строіць з сябе немаведама каго — бач, мы ёй не кампанія.
— Я толькі хачу ўзяць свой сакваяж. Чаго вы на мяне накінуліся? Я і слова не сказала.
— He хвалюйся з-за дробязей, Эймі,— сказаў містэр Пітэрс.— Гэта не наша справа, як паводзіць еябе гэтая маладая дама. Вазьмі яшчэ адну таблетку. Гэта ўсё яе страўнік. У яе нястраўнасць,— растлумачыў ён Корал.
— Скажаш: «маладая дама». Распусніца — вось хто яна такая.
Корал ужо выцягнула сакваяж з-пад сядзення, але тут жа з сілай апусціла яго на ногі містэра Пітэрса. Яна ўперла рукі ў бокі і павярнулася да жанчыны, адчуваючы сябе вопытнай, упэўненай у сябе і рашучай: іх сварка нагадала ёй маці — як тая, узяўшыся ў бокі, усчыняла сварку з суседкай, якая ўпікала яе за шашні з кватарантам. У гэты момант Корал ператварылася ў сваю маці: лёгка, нібы сукенку, яна скінула з сябе тое, чаму навучыла яе жыццё — штучную вытанчанасць тэатральнага свету і асцярожную манеру размаўляць.
— Паглядзі на сябе: хто ты такая? — Яна ведала сапраўдную цану гэтым людзям: крамнікі ў адпачынку, едуць у Будапешт з турысцкай групай агенцтва -Кука» — гэта ж крыху далей, чым Остэндэ, дома яны потым будуць выхваляцца, якія яны заўзятыя падарожнікі, паказваць усім яркія наклейкі танных гатэляў на сваіх чамаданах. Раней і на яе гэта зрабіла б уражанне, але цяпер яна ўжо навучылася не надаваць значэння такім рэчам, не дазваляць сабе абводзіць вакол пальца, быць праніклівай.— 3 кім гэта ты так гаворыш? Я не якая там ваша прадаўшчыца. He з тых, каго вы прымаеце з задняга ходу.
— Ну, даволі ўжо,— сказаў містэр Пітэрс, крануты за жывое яе здагадлівасцю,— Няма прычыны сварыцца.
— Ах, няма! А вы чулі, як яна мяне абразіла? Пэўна, бачыла, як вы ладзіліся да мяне.
— Ну, вядома ж, ён табе не пара. Лёгкі заробак, вось чаго
ты хочаш. He думай, не вельмі ты нам патрэбная ў гэтым вагоне. Я ведаю, дзе тваё сапраўднае месца!
— Вымі з рота гэтую штучку, калі гаворыш са мной!
— На Орбакл-авеню. Ловіш мужчын проста з цягніка на Падынгтонскім вакзале.
Корал зарагатала. Гэта быў тэатральны рогат яе маці, ён звычайна запрашаў суседзяў прыйсці і паглядзець на свару. Ад узбуджэння пальцы Корал сціснуліся на сцёгнах, яна так доўга паводзіла сябе ўзорна, правільна вымаўляла словы, не выхвалялася сваімі паклоннікамі, не гаварыла: «Вельмі прыемна вас бачыць!» Шмат гадоў няўпэўнена яна кідалася паміж двума рознымі класамі і ні да таго, ні да другога не прыстала, яна належала толькі тэатру. Яна страціла прыроджаную прастату, але і натуральная вытанчанасць была ёй недаступная. А зараз яна з задавальненнем вярнулася да сваіх вытокаў.
— He хацела б я быць такім пудзілам, нават калі б ты мне заплаціла. Нічога дзіўнага — з такой храпай у любой жывот забаліць. Зразумела цяпер, чаму твой стары бегае ад цябе да іншых.
— Ну, хопіць ужо, супакойцеся, дамы.
— Аб цябе ён рукі мараць не стане. Брудны яўрэйчык — вось і ўсё, чаго ты вартая.
Корал раптам заплакала, хоць рукі ў яе ўсё яшчэ рваліся ў бойку, у яе ледзьве хапіла голасу, каб адказаць:
— He чапай яго.
Аднак словы місіс Пітэрс, нібыта дымок паветранай рэкламы, што спакваля знікае ў небе, азмрочылі яе светлыя надзеі.
— Мы добра ведаем: гэта ён — твой палюбоўнік.
— Дарагая мая,— вымавіў за яе спінай нечы голас,— не звяртайце на іх увагі.
— А вось яшчэ адзін твой сябар.
— Хадземце адгэтуль. Ну, і што з таго?
Доктар Цынер узяў Корал пад ручку і паціху пачаў выводзіць яе з купэ.
— Адны яўрэі і іншаземцы. Ніякага сораму.
Доктар Цынер забраў яе сакваяж і выставіў яго на калідор. Калі ён павярнуўся да місіс Пітэрс, на твары яго ўжо не было бездапаможнай разгубленасці настаўніка-іншаземца — ён быў поўны адвагі і сарказму, якія адзначалі журналісты, калі ён даваў паказанні супраць Камнеца.
— Ну, і што далей?
Місіс Пітэрс выняла з рота мятную таблетку. Доктар Цынер, сунуўшы рукі ў кішэні плашча, пагойдваўся на насках. Было відаць, што ён авалодаў становішчам, але яму не прыходзіла ў галаву, што сказаць,— галава ў яго ўсё яшчэ была поўная гучных фраз, рыторыкі сацыялістаў. Сутыкнуўшыся з любым насіллем, ён рабіўся рэзкі, але цяпер не знаходзіў патрэбных слоў, хоць яны, гэтыя словы, несумненна, існавалі ў глыбіні яго свядомасці, гэтыя пякучыя словы, з’едлівыя і едкія, як дым.
— Ну, і што з таго?
Да місіс Пітэрс пачала вяртацца яе адвага.
— Ты чаго суеш нос не ў сваю справу? Толькі гэтага нам не ставала! Спачатку адна ашалела, а цяпер і гаты лезе. Герберт, скажы сваёй слова.
Аднак загаварыў доктар Цынер. Словы яго, вымаўленыя з моцным акцэнтам, гучалі важка і пераканаўча, яны прымусілі місіс Пітэрс змоўкнуць, хоць і не пераканалі яе.
— Я доктар.
Ен сказаў ім, што дарэмна спадзявацца на тое, што ў іх ёсць сумленне. Ноччу дзяўчына страціла прытомнасць, як урач ён параіў ёй перайсці ў спальны вагон. Падазронасць ганьбіць толькі тых, хто яе выказвае. Потым ён выйшаў да Корал Маскер на калідор. 3 купэ іх не было відно, але адтуль можна было добра чуць голас місіс Пітэрс:
— Можа, яно і так, але хто заплаціў за той спальны вагон? Вось што мне цікава ведаць.
Доктар Цынер прыціснуў патыліцу да акна і з нянавісцю прашаптаў:
— Буржуазія.
— Дзякуй вам,— сказала Корал Маскер і дадала, убачыўшы выраз прыкрасці на яго твары: — Вам патрэбна дапамога? Вы захварэлі?
— He, не,— запярэчыў ён.— Аднак я нічым не дапамог вам. Я не здатны гаварыць прамовы.— Прыціснуўшыся спінай да акна, ён усміхнуўся ёй.— Вы зрабілі гэта лепей за мяне. Вы сказалі цудоўна.