Стамбульскі экспрэс  Грэм Грын

Стамбульскі экспрэс

Грэм Грын
Выдавец: Мастацкая літаратура
Памер: 335с.
Мінск 1993
82.37 МБ
невядомы заменнік аспірыну, каб не балела галава, якая расколваецца ад стомы,— замест усяго гэтага вяртацца ў раскошную кватэру, дзе бліскучыя краны і заўсёды ёсць гарачая вада, дзе мяккі ложак, пакрыты квяцістым шаўковым пакрывалам — за ўсе гэтыя выгоды варта перацярпець любы зубны боль, любыя непрыемнасці. «Аднак пра такое жыццё можна толькі марыць,— думала яна,— і сёння ўначы, калі ён даведаецца, якая я халодная, напалоханая і нязвыклая да ўсяго такога, ён мяне болей не захоча».
— Пачакайце яшчэ крышку. Можа, я вам болей не спатрэблюся.
— He, вы мне заўсёды патрэбны.
— Пачакайце да снедання. Спытайце ў мяне за снеданнем. Ці наогул не пытайцеся болей ніколі.
— He, не крыкет, не крыкет,— сказаў Езеф Грунліх, выціраючы вусы.— Мы ў Германіі вучымся бегаць.
Незвычайнасць такой заявы выклікала ў містэра Оўпі ўсмешку.
— А самі вы калі-небудзь бегалі?
— У маладосці я быў выдатны бягун. Ніхто не бегаў лепей за мяне. Ніхто не мог мяне злавіць.
— «Д’ябал».
— He трэба лаяцца, Джым.
— Гэта зусім не лаянка. Гэта такая марка піва. У ім меней газаў. А тое, што ты раней піла, называецца «Дункель».
— Мне вельмі прыемна, што вам спадабалася.
— Гэтая маленькая служанка. He магу ўспомніць яе імя, але яна проста цудоўная.
— Прыходзьце яшчэ. Пагаворым трохі пасля абеду.
— А вы не будзеце займацца глупствам, містэр Сейвары?
— Я абавязкова ў вас спытаюся.
— He кідайцеся пустымі абяцанкамі. He трэба. Пагаворым пра што-небудзь іншае. Раскажыце, чым вы будзеце займацца ў Канстанцінопалі?
— Толькі справамі. Складанымі. Калі наступны раз будзеце есці «пярэстага сабаку», успомніце пра мяне. Разынкі. Я — разынка,— дадаў ён з пацешнай гордасцю.
— Значыцца, я буду называць вас «пярэстым сабакам». He магу ж я называць вас Карлтанам. Гучыць нібы мянушка.
— Ведаеце што, пачастуйцеся ягадкай. Я заўсёды нашу з сабой крыху разынак. Вазьміце адну. Смачная, праўда?
— Сакавітая.
— Гэта нашай фірмы — «Майет, Майет і Пейдж». А цяпер вазьміце адгэтуль. Што вы пра яе скажаце?
— Паглядзі вунь туды, у першы клас, Эймі. Бачыш яе? Грэбуе нашай кампаніяй. Надта ўжо задзірае нос угору.
— Тая, што з яўрэем? Усё зразумела.
— Вядома, я стаўлюся з вялікай павагай да рымскакаталіцкай царквы,— гаварыў містэр Оўпі.— Я не фанатык. Як прыклад добрай арганізацыі...
— Вось што?
— Я нічога не магу зразумець.
— Сакавітая.
— He, не, гэта зусім не сакавітая.
— Я нешта не тое сказала?
— Гэта разынка фірмы Стэйна. Танная разынка нізкай якасці. 3 вінаградніку, які расце на ценявым баку ўзгоркаў. Таму такая сухая. Паспытайце яшчэ вось гэтую. Хіба вы не адчуваеце розніцы?
— Сапраўды, яна зусім сухая. Але ж тая была сакавітая. Яны ў вас, пэўна, пераблыталіся.
— He можа такога быць. Я асабіста выбіраў узорныя экземпляры. Дзіўна. Надта дзіўна.
Раптам у рэстаране запанавала поўная цішыня — у такіх выпадках кажуць звычайна: анёл праляцеў. Але ў гэтай раптоўнай цішыні было чутна, як пазвоньваюць шклянкі на століках, глуха пагрукваюць па жалезных рэйках колы, злёгку дрыжаць вагонныя вокны, за якімі ў цемры, нібыта галоўкі запалак, мігацяць іскры. Доктар Цынер не паспеў да апошняй змены, ён увайшоў у вагон-рэстаран якраз у той момант, калі там панавала цішыня, калені ў яго былі злёгку сагнутыя, як у марака, які сіліцца цвёрда ўстаяць на нагах пад час шторму. Паперадзе ішоў афіцыянт, але доктар не ўсведамляў, што той вядзе яго да свабоднага століка. У яго галаве гарэлі словы, якія ператварыліся ў фразу: «Вы кажаце, што я здрадзіў радзіме, але я не пазнаю сваёй радзімы. Прыступкі, што вядуць у цемрадзі ўніз, гной каля глухой сцяны, змарнелыя твары. Гэта ж не толькі елавяне так пакутуюць, гэта — гаротнікі ўсяго свету»,— думаў ён. Словы яго былі звернуты да ваеннага трыбуналу, які засядаў пад арламі і перакрыжаванымі шпагамі. «Гэта вы перажылі свой час з вашымі кулямётамі, з вашымі ўдушлівымі, слёзацечнымі газамі і з вашай балбатнёй пра айчыну». Рухаючыся па праходзе ад століка да століка, ён машынальна папраўляў туга завязаны гальштук, кратаў старамодную заколку. «Я належу да нашага часу». Але ў яго ўзнёслыя мары на імгненне ўварваліся ўспаміны пра доўгія рады зласлівых твараў падлеткаў, пра кпіны за спінай, пра мянушкі, пра карыкатуры, пра запіскі ў падручніках па граматыцы, якія перадаваліся пад партамі, пра шэпты, якія чуліся паўсюль — парушальніка нельга было знайсці і пакараць.
Ен сеў за столік і няўцямным поглядам утаропіўся ў меню.
«Так, я б не адмовіўся апынуцца на месцы гэтага яўрэя,— думаў містэр Пітэрс, пакуль анёл цішыні лунаў наўкол.— Яму дасталася неблагая спаднічка. Неблагая! Але і не скажаш, што дужа прыгожая. Ну, нельга сказаць, што прыгожая, але зграбная, дый усё, як кажуць, на месцы,— разважаў ён сам сабе, азіраючы доўгую, вуглаватую постаць жонкі, нагадваючы яе бурклівы страўнік.— А гэта самае галоўнае».
Дзіўна. Ен выбіраў узоры асабліва старанна. Можна дапусціць, вядома, што нават разынкі Стэйна могуць быць не ўсе нізкай якасці, але ў гэтым шмат што выклікае падазронасць. Дапусцім, напрыклад, што Экман, маючы на ўвазе нейкую карысць сабе, перадаў Стэйну партыю разынак іх фірмы — гэта на нейкі час павысіць якасць яго тавару, і дзякуючы палепшанай якасці Экман пераканае фірму Моўлта вызначыць вышэйшую цану за гэту фірму. Экман, пэўна, перажывае непрыемныя хвіліны, гартаючы расклад руху цягнікоў, глядзіць на гадзіннік, прыкідвае, ці праехаў ужо Майет палавіну дарогі. «Заўтра дам тэлеграму і даручу ўсю справу Джойсу,— думаў Майет.— Экману трэба даць адпачынак на месяц, а за гэты час Джойс хай праверыць бухгалтарскія кнігі». Ен уявіў сабе, якая пачнецца мітусня, туды-сюды, нібыта ў мурашніку, патрывожаным нагой чалавека: тэлефонны званок ад Экмана да Стэйна ці ад Стэйна да Экмана, таксі, выкліканае ў адным месцы і адпушчанае ў другім, абед, на гэты раз без віна, а потым крутая лесвіца ў канторы, а наверсе адданы, недалёкі Джойс правярае бухгалтарскія кнігі. I ўвесь гэты час місіс Экман будзе сядзець у сваёй мадэрнавай кватэры, на моднай канапе і вязаць дзіцячыя кофтачкі англіканскай місіі, а вялізная пашарпаная Біблія — першая хлусня Экмана — пачне пакрывацца пылам на неперагорнутай старонцы.
К. С. Сейвары націснуў на кнопку, якая падымала пры дапамозе спружыны штору, і святло месяца ўпала на яго твар.
праслізнула па рыбным нажы і пасерабрыла сталёвыя чыгуначныя рэйкі ціхага паўстанка. Снег ужо перастаў, сумёты ляжалі ўздоўж адхона і паміж шпаламі, пабліскваючы ў цемры. 3 некалькіх ярдаў, нібыта ртуць, зіхацеў Дунай. Містэр Сейвары бачыў, як высокія дрэвы ляцяць назад, тэлеграфныя слупы праносяцца міма і ловяць святло месяца сваімі жалезнымі рукамі. Пакуль у вагоне панавала цішыня, ён пакінуў убаку думкі пра Джанет Пардаў і пачаў разважаць пра тое, якімі словамі ён апісаў бы гэтую ноч. Усё залежыць ад адбору і расстаноўкі слоў. «Мне не трэба апісваць усё, што бачу, трэба выказаць сваё ўспрыманне, падабраўшы нейкія характэрныя, яркія дэталі. Няма патрэбы апісваць цені на снезе — іх абрысы і фарбы неакрэсленыя, але я магу выхапіць пунсовы агонь святлафора, які ззяе на фоне белага покрыва зямлі, полымя ачага ў зале чакання на вясковай станцыі, пацерынкі агнёў на баржы, якая цяжка паўзе супраць цячэння».
Езеф Грунліх пагладжваў нагу ў тым месцы, дзе яе намуляў рэвальвер, і разважаў: «Колькі гадзін засталося ехаць да граніцы? Ці паведамяць пагранічнікам пра забойства? Але мне нічога не пагражае. Мой пашпарт надзейны. Ніхто не бачыў, як я ўкраў сумачку. Ніякіх доказаў супраць мяне ў кватэры Кольбера. Можа, трэба было выкінуць рэвальвер? — падумаў ён, але тут жа пераканаў сябе: — Ен мог бы навесці на мой след. Цяпер высвятляюць нават па драпінах на канале ствала любое забойства. 3 кожным годам злачынства робіцца ўсё больш небяспечнай справай: ходзяць чуткі пра нейкі новы фокус з адпячаткамі пальцаў, нейкім чынам умудраюцца атрымаць іх, нават калі рука была ў пальчатцы. Але ж мяне яшчэ пакуль што не злавілі, нягледзячы на ўсю іх навуку».
«Адно, да чаго кінематограф прывучыў наш зрок,— думаў містэр Сейвары,— гэта бачыць прыгажосць пейзажу ў
руху, бачыць, як царкоўная званіца бяжыць прэч, узвышаючыся над дрэвамі, як яна апускаецца і ўздымаецца ў такт няроўнай хадзе чалавека, як самотны комін цягнецца ў неба і хаваецца за лесам такіх самых комінаў. Адчуванне руху можна перадаць і ў прозе». Містэр Сейвары адчуў пільную патрэбу паспрабаваць зараз жа, яму вельмі карцела ўзяць паперу і аловак, пакуль яго не пакінула натхненне, і ён пашкадаваў, што запрасіў Джанет Пардаў сустрэцца пасля абеду і пагаварыць. Яму хацелася працаваць, хацелася на некалькі гадзін вызваліцца ад суседства любой жанчыны. «Мне яна зусім непатрэбная,— падумаў ён і рыўком зноў апусціў шторы, аднак тут жа адчуў прыліў неадольнага жадання ўбачыць яе, Джанет Пардаў.— Яна добра, з густам апранаецца, размаўляе, як свецкая дама, і захапляецца маімі кнігамі». Гэтыя тры рэчы скарылі яго, ён усё яшчэ памятаў, што нарадзіўся ў Балхемі, дый прыкметны акцэнт лонданскага кокні выдаваў месца яго нараджэння. Пасля шасці год выдатнай пісьменніцкай кар’еры, поспех якой можна было прасачыць па тыражах яго кніг: 2000, 4000, 10 000, 25 000, 100 000, ён усё яшчэ здзіўляўся, калі бачыў побач з сабой добра апранутых жанчын, не аддзеленых ад яго тоўстым шклом рэстараннай вітрыны ці шырокім прылаўкам моднага магазіна. Пішаш дзень у дзень па сотні тысяч слоў, часта з напружаннем, але і з радасцю. Які-небудзь клерк запісвае столькі ж у канторскую кнігу, аднак словы, якія піша ён, К. С. Сейвары, колішні прыказчык у магазіне, даюць такі вынік, якога не можа даць нават самая цяжкая праца тых, хто сядзіць на канторскім табурэце. Калупаючы відэльцам рыбу і крадком паглядаючы на Джанет Пардаў, ён думаў не пра рахункі, ганарары і акцыі, не пра чытачоў, якіх даводзяць да слёз кранаючыя эпізоды яго раманаў і весяліць яго гумар кокні, а пра парадныя пад’езды, пра лесвіцы, якія вядуць у лонданскія гасцёўні, пра тое, як гучна аб’яўляюць яго прыход, пра твары жанчын, што паварочваюцца да яго з цікаўнасцю і пашанай.
«Хутка, праз некалькі гадзін, ён будзе маім палюбоўнікам». Ад гэтай думкі і ад цьмянага страху перад невядомай блізкасцю гэты смуглы, спагадлівы мужчына раптам зрабіўся ёй чужы. Калі яна страціла прытомнасць на калідоры, ён выказаў спагаду да яе, рукі яго захуталі яе ў цёплае футра, голас яго прапанаваў адпачынак і камфорт. Вострае пачуццё ўдзячнасці выклікала слёзы ў яе на вачах, і, калі б не цішыня, якая панавала ў вагоне, яна вымавіла б: «Я вас кахаю». Але ўтрымалася — гэтымі словамі яна баялася парушыць іх маўчанне, калі знікне гэтая ўсеагульная цішыня.