Стамбульскі экспрэс
Грэм Грын
Выдавец: Мастацкая літаратура
Памер: 335с.
Мінск 1993
Частка т рэцяя
ВЕНА
1
Езеф Грунліх схаваўся ад ветру за комінам, наўкол на дах снег валіў камякамі. Унізе, пад ім, нібы вогнішча, зіхацеў у цемры вакзал. Пачуўся пранізлівы свісток, і, павольна рухаючыся, паказалася доўгая чарада агеньчыкаў. Ен зірнуў на свой гадзіннік, калі на вакзале прабіла дзевяць. «Гэта Стамбульскі экспрэс,— падумаў ён.— Спазняецца на дваццаць мінут — відаць, затрымаўся з-за снегападу». Ен падвёў свой
пляскаты сярэбраны гадзіннік і зноў засунуў яго ў кішэню камізэлькі, расправіўшы складкі на жываце. «Ну, у такую ноч, як гэтая,— падумаў ён,— няблага быць крышачку тлустым». Перш чым зашпіліць паліто, Грунліх засунуў рукі паміж кальсонамі і штанамі і паправіў рэвальвер, які вісеў унутры штаніны на шнурку, замацаваным да гузіка. «Езефу можна давяраць толькі ў трох выпадках,— самазадаволена прыгадаў ён сам сабе,— калі справа тычыцца жанчын, яды ці выгаднага крадзяжу з узломам». Ен пакінуў надзейнае сховішча за комінам.
Дах быў вельмі коўзкі, і гэта было небяспечна. Снег сляпіў вочы, а на падэшвах ператвараўся ў лёд. Адзін раз Грунліх паслізнуўся, і перад ім, нібыта нейкая дзівосная рыба, якая ўсплывае на паверхню з цёмнай глыбіні вады, узнікла асветленая навісь кафэ. «Божа літасцівы, ратуй мяне»,— прашаптаў ён, упёршыся абцасамі ў снег і сілячыся ўхапіцца рукамі за што-небудзь. Учапіўшыся за край рыны, ён стаў на ногі і ціха засмяяўся — навошта дарма скардзіцца на прыроду. Крыху пазней ён знайшоў жалезныя парэнчы пажарнай лесвіцы.
Наперадзе чакаў спуск, які быў, на яго думку, найбольш небяспечным месцам, бо хоць лесвіца і была на тыльнай сцяне жылога будынка і яе не відно з вуліцы, але яна выходзіла на таварны склад, а там — канец паліцэйскага абходу. Паліцэйскі прыходзіў туды кожныя тры мінуты, цьмяная лямпа на рагу склада адсвечвала на яго чорных навашчаных крагах, скураной папрузе і кабуры рэвальвера. Глыбокі снег заглушаў крокі, і Езеф не мог разлічваць на тое, што па кроках ён даведаецца пра набліжэнне паліцэйскага, а ціканне гадзінніка прымушала яго ўвесь час памятаць пра небяспеку. Нізка прыгнуўшыся на пачатку лесвіцы, з трывогай усведамляючы, што яго лёгка можна заўважыць на белым фоне снежнага даху, ён крыху перачакаў, пакуль паліцэйскі з’явіўся і пайшоў назад. Потым Грунліх пачаў спуск. Яму трэба было мінуць толькі адзін нежылы паверх, але калі ён дабраўся да акна верхняга паверха, дык трапіў у прамень святла
і пачуў свісток. «Хіба мяне можна злавіць? — з недаверам падумаў ён.— Дагэтуль мяне яшчэ нікому не ўдавалася злавіць. Са мной такога ніколі не здарыцца». Павярнуўшыся спінай да акна, ён чакаў ці вокрыку, ці кулі, а ў галаве ў яго варушыліся добра падмазаныя колцы: адна думка чаплялася за другую і рухала трэцюю. Калі нічога не здарылася, ён павярнуў твар ад лесвіцы і сцяны — на дварэ нікога не было, святло ішло ад лямпы, якую нехта паставіў на паддашак склада, а свісток быў адным з мноства гукаў, якія чутны на вакзале. Гэтая памылка каштавала яму некалькіх дарагіх секунд, і цяпер ён пачаў шпарка спускацца, кінуўшы думаць пра свае абледзянелыя чаравікі і пераступаючы цераз дзве перакладзіны.
Дабраўшыся да наступнага акна, ён пастукаў. Адказу не было, і ён ціха вылаяўся, не зводзячы вачэй з таго рага склада, адкуль вельмі хутка павінен з’явіцца паліцэйскі. Ен ізноў пастукаў, і гэтым разам усярэдзіне пачуўся шоргат пантофляў. Зашчапка акна пасунулася, і жаночы голас спытаў:
— Антон, гэта ты?
— Я,— адказаў Езеф,— Антон. Хуценька ўпусці мяне.— Фіранку адшмаргнулі, і хударлявая рука пачала цягнуць на сябе верхнюю раму.— Ніжнюю,— падказаў шэптам Езеф.— Навошта верхнюю? Ты, пэўна, лічыш, што я акрабат.— Калі рама паднялася, ён з нечаканым для такога таўстуна спрытам ступіў з пажарнай лесвіцы на падаконнік, але праціснуцца ў пакой яму было нялёгка.— Ты што, не можаш падняць раму хоць бы на дзюйм вышэй?..
Нейкі паравоз прагудзеў тры разы, і яго мозг машынальна вызначыў сэнс гэтага сігналу: цяжкі таварняк. Потым ён улез у пакой, жанчына зачыніла акно, і шум станцыі заціх.
Езеф стрэс снег з паліто, выцер вусы і глянуў на гадзіннік: пяць мінут на дзесятую, цягнік на Пасаў пойдзе не раней, чым праз сорак мінут, а білет у яго ўжо ёсць. Павярнуўшыся спінай да акна і да жанчыны, ён крадком аглядзеў пакой: усе рэчы былі на тых самых месцах, як іх зафіксавала яго памяць,— той самы збан і міска на ўмывальніку чырванавата-
карычневага колеру, расколатае люстра ў пазалочанай рамцы, жалезны ложак, начны гаршчок, карціна на біблейскі сюжэт.
— Акно лепей пакінуць адчыненым. На выпадак, калі твой гаспадар раптам вернецца.
— He магу. Ой, не магу! — вымавіла яна тонкім спалоханым голасам.
Ен павярнуўся да яе і сказаў з прыязнай усмешкай:
— Ах, якая ты сціплая, Ганна,— і ўтаропіўся ў яе пранікнёным вопытным поглядам.
Яны былі аднагодкі, але ў яе не было яго вопыту: хударлявая, усхваляваная, стаяла яна каля акна, яе чбрная спадніца ляжала ўпоперак ложка, а чорная блузка з белым каўнерыкам, якія носяць служанкі, усё яшчэ была на ёй. Яна трымала перад сабой ручнік, прыкрываючы ім ногі.
Ен насмешліва глядзеў на яе.
— Ух, якая ж ты мілая, Ганна.
Яна разявіла рот і нібы зачараваная моўчкі ўтаропілася ў яго. Езеф з агідаю заўважыў, якія ў яе крывыя і счарнелыя зубы. «Што б мне ні давялося яшчэ рабіць з ёю,— падумаў ён,— але цалавацца з ёй я не буду». Яна, пэўна ж, чакала, калі ён кінецца яе абдымаць: яе сціпласць ператварылася ў агіднае какецтва пажылой жанчыны, на якое яму давялося неяк рэагаваць. Прысеўшы ўскрай шырокага ложка так, каб ён іх раздзяляў, Езеф пачаў размаўляць з ёй на дзіцячай мове:
— Ну і хто ж гэта прыйшоў да нашай міленькай маленькай Ганначкі? Такі вялізны дзядзька! А як жа ён яе паціскае! — Потым дурасліва пагразіў ёй пальцам.— Мы адны, Ганна. Мы з табой яшчэ павесялімся. Га? — Крадком, скоса зірнуўшы на дзверы, ён з палёгкай зазначыў, што яны не замкнёныя: ад гэтай старой сучкі ўсяго можна было чакаць — яна магла замкнуць дзверы і схаваць ключ. Аднак на яго чырвонай тлустай фізіяноміі не было ні трывогі, ні агіды.— Ну, як?
Яна ўсміхнулася і глыбока і шумна ўздыхнула:
— Ox, Антон.
Ен усхапіўся на ногі, а яна выпусціла з рук ручнік і ў чорных баваўняных панчохах дробненька, па-птушынаму затупала да яго.
— Хвілінку,— сказаў Езеф.
Ен, нібыта абараняючыся, падняў руку, жахаючыся той існуючай са спрадвечных часоў пажаднасці, якую сам жа і разбудзіў у ёй. «Абое мы далёка не прыгажуны»,— падумаў ён, а прысутнасць бела-ружовай мадонны ператварыла гэтую сцэну ў наўмыснае блюзнерства. Настойлівым шэптам ён спыніў яе:
— А ты ўпэўнена, што ў кватэры нікога няма?
Твар яе пачырванеў, нібыта ён пачаў да яе груба прыставаць.
— He бойся, Антон, мы зусім адны.
Яго мозг пачаў працаваць дакладна і ясна: яго заўсёды бянтэжылі толькі звычайныя чалавечыя адносіны, а калі надыходзіла небяспека ці патрэба дзейнічаць, яго розум рабіўся надзейным, як выпрабаваная і добра падмазаная машына.
— Дзе сумка, якую я табе даў?
— Вунь там, Антон, пад ложкам.
Яна выцягнула невялікую чорную доктарскую сумку, Езеф пагладзіў яе пад падбародкам і сказаў, што ў яе прыгожанькія вачаняткі.
— Распранайся і кладзіся,— загадаў ён.— Я прыйду да цябе праз хвіліну.
Перш чым яна пачала спрачацца ці патрабаваць тлумачэння, ён на дыбачках спрытна праслізнуў у дзверы і зачыніў іх за сабой. Агледзеўшыся, ён тут жа знайшоў крэсла і засунуў яго ножку за ручку дзвярэй так, каб іх немагчыма было адчыніць з таго боку.
Пакой, куды трапіў Езеф, быў яму добра знаёмы, бо ён тут ужо бываў раней. Пакой выглядаў як нешта сярэдняе паміж канторай і старамоднай гасцёўняй. Там стаяў пісьмовы стол, некалькі іншых столікаў, чырвоная плюшавая канапа,
крэсла на калёсіках, дзве-тры невялікія гравюры дзевятнаццатага стагоддзя, на якіх былі намаляваныя дзеці, што гулялі з сабакамі, і дамы каля садовай агароджы. Адну сцяну амаль цалкам займала вялікая схема цэнтральнай станцыі з платформамі, таварнымі складамі, стрэлкамі і сігнальнымі будкамі — яна была ўсыпаная рознакаляровымі паметкамі. Абрысы мэблі былі цьмяна бачныя ў прыцемках. Цені ад запаленых ліхтароў падалі на столь і на запаленую настольную лямпу, гэтыя цені, нібыта мебельныя чахлы, былі параскіданы па ўсім пакоі. Езеф стукнуўся нагой аб адзін столік і ледзь не перакуліў пальму. Ен нягучна вылаяўся, і тут з спальні пачуўся голае Ганны:
— Што здарылася, Антон? Што ты там робіш?
— Нічога. Нічога. Праз хвілінку я буду з табой. Твой гаспадар не патушыў святла. Ты ўпэўнена, што ён не прыйдзе?
Яе разабраў кашаль, але паміж прыступамі кашлю яна паведаміла:
— Ен на дзяжурстве да поўначы. Ты хутка ўжо, Антон? Езеф скрывіўся.
— Ганна, любая, я ўжо распранаюся.
Праз адчыненае акно ў пакой урываўся шум чыгункі, бесперапынку гудзелі аўтамабілі. Езеф высунуўся за акно і кінуў позірк на вуліцу. Таксі з пасажырамі і багажом сноўдалі па ўсіх напрамках, але ён не звяртаў увагі ні на таксі, ні на мігатлівыя агні рэкламы, ні на звон шклянак у кафэ якраз пад ім. Ен углядаўся ў тратуар унізе: там зараз было няшмат прахожых — надышоў час вячэры, тэатра, кіно. Паліцейскіх нідзе не было відно.
— Антон!
— Сціхні ты! — агрызнуўся ён і завесіў штору, каб нельга было ўбачыць яго з другога боку вуліцы.
Ен ведаў дакладна месца, дзе сейф быў уманціраваны ў сцяну. Спатрэбілася адзін раз павячэраць з Ганнай у кафэ, звадзіць яе ў кіно, некалькі разоў выпіць з ёю — і ўсе звесткі былі атрыманы. Аднак ён пабаяўся спытаць у яе камбінацыю лічбаў: яна магла здагадацца, што не толькі ад яе чараў ён
узлез па абледзянелым даху ў яе пакой. 3 кніжнай шафы за пісьмовым сталом ён выцягнуў шэсць тоўстых тамоў «Эксплуатацыі чыгункі». За кнігамі былі схаваныя сталёвыя дзверцы сейфа. Розум Езефа Грунліха працаваў зараз ясна і дакладна, рухаўся ён упэўнена і няспешна. Перш чым прыступіць да працы, ён паглядзеў на гадзіннік — дзесяць мінут на дзесятую — і разлічыў, што яшчэ можна тут заставацца паўгадзіны. «Процьма часу,— падумаў ён і прыціснуў мокры вялікі палец да дзверцаў сейфа.— Сталь таўшчынёй не болей за паўдзюйма». Паклаўшы сумку на пісьмовы стол, ён дастаў з яе інструменты. Зубілы былі ў ідэальным стане, добра адпаліраваныя, з вострымі канцамі. Езеф ганарыўся высокай якасцю сваіх інструментаў гэтаксама, як і хуткасцю, з якой ён працаваў імі. Можна было ўзламаць такую тонкую сталь ломікам, але Ганна пачуе грукат, а ёй ён не давяраў — яшчэ раптам крык падыме. Таму ён распаліў маленькую паяльную лямпу ў выглядзе трубкі, папярэдне надзеўшы цёмныя акуляры, каб засцерагчы вочы ад асляпляльнага святла. 3 першым жа шалёным выбухам полымя ўсе рэчы ў пакоі вылучыліся з цемры, спякота дыхнула яму ў твар, і сталёвыя дзверцы пачалі шыпець, як алей на гарачай патэльні.