Стамбульскі экспрэс  Грэм Грын

Стамбульскі экспрэс

Грэм Грын
Выдавец: Мастацкая літаратура
Памер: 335с.
Мінск 1993
82.37 МБ
— Восемдзесят шэсць пара — гэта маё апошняе слова.
Трое афіцэраў сядзелі за сталом, келіхі былі ўжо прынятыя. Два салдаты з вінтоўкамі з прымкнутымі штыхамі стаялі каля дзвярэй. Доктар Цынер з цікаўнасцю сачыў за палкоўнікам Хартэпам: апошні раз ён бачыў яго на судзе над Камнецам, калі ён, насуперак правасуддзю, спрытна кіраваў сваімі ілжэсведкамі. Гэта было пяць гадоў таму, аднак гады мала што змянілі ў яго знешнім выглядзе. Валасы гэтаксама прыгожа серабрыліся на яго скронях, толькі ў куточках вачэй з'явілася некалькі дабрадушных зморшчыкаў.
— Маёр Петкавіч,— сказаў ён,— прачытайце, калі ласка, абвінаваўчае заключэнне падсудным. Прапануйце даме крэсла.
Доктар Цынер выняў рукі з кішэняў плашча і працёр акуляры, Ен прымусіў свой голас гучаць цвёрда, аднак не змог стрымаць лёгкага трымцення рук.
— Абвінаваўчае заключэнне? — спытаў ён.— Што вы маеце на ўвазе? Хіба гэта суд?
Маёр Петкавіч, трымаючы ў руцэ паперу, абарваў яго: — Змоўкніце!
— Гэта разумнае пытанне, маёр,— сказаў палкоўнік Хартэп.— Доктар быў за мяжой. Бачыце,— працягваў ён мякка і вельмі зычліва,— мы мусілі былі прыняць рашучыя захады, каб забяспечыць вашу бяспеку. У Белградзе ваша жыццё было б у небяспецы. Народ настроены еупраць паўстання.
— Усё адно я не разумею, якое вы маеце права абыходзіцца без папярэдняга следства.
— Гэта ваенны трыбунал. Ваеннае становішча было абвешчана ўчора на світанку,— растлумачыў палкоўнік Хартэп.— Маёр Петкавіч, пачынайце.
Маёр Петкавіч пачаў чытаць доўгі, напісаны ад рукі дакумент, многія месцы яму цяжка было разабраць.
— «Арыштаваны Рычард Цынер... змова супраць урада... пазбег пакарання за ілжэсведчанне... фальшывы пашпарт. Арыштаваны Езеф Грунліх абвінавачваецца ў нашэнні зброі. Арыштаваная Корал Маскер абвінавачваецца ў саўдзеле з Рычардам Цынерам у змове супраць урада».— Ен паклаў паперу на стол і сказаў палкоўніку Хартэпу: — Я не ўпэўнены ў законнасці складу гэтага суду. Абвінавачаныя павінны мець абаронцу.
— Так, ваша праўда, гэта, вядома, памылка. Магчыма, вы, маёр?..
— He. Суд павінен складацца, прынамсі, з трох афіцэраў, сама меней.
— He турбуйцеся. Я абыдуся без абаронцы,— перабіў яго доктар Цынер,— гэтыя двое не разумеюць ніводнага слова з таго, што вы гаворыце. Яны не будуць супраць таксама.
— Гэта не па правілах,— сказаў маёр Петкавіч.
Начальнік паліцыі паглядзеў на гадзіннік.
— Я прыняў пад увагу ваш пратэст, маёр. Цяпер мы можам пачынаць.
Тоўсты афіцэр кіўнуў, паднёс да рота руку і падміргнуў Хартэпу.
— Дзевяноста пара.
— Адзін дынар.
Майет патушыў цыгарэту. Ен ужо найграўся.
— Ну, згодзен. Адзін дынар. Сёння а дзевятай гадзіне вечара.
Ен хутка вярнуўся ў сваё купэ. Але Корал там усё яшчэ не было. Пасажыры выходзілі з цягніка, размаўлялі, смяяліся, пацягваліся. Машыніста акружыў невялікі натоўп, і ён з гумарам тлумачыў прычыну аварыі. Хоць наўкол не было відаць ніводнага будынка, некалькі сялян ужо з’явіліся каля цягніка, яны прадавалі бутэлькі з мінеральнай вадой і ледзянцы на палачках. Шаша праходзіла паралельна чыгунцы, іх раздзяляла толькі града снежных сумётаў. Шафёр нейкага грузавіка гудзеў клаксонам і гучна крычаў:
— Хутка дамчым да Белграда! Сто дваццаць дынараў. Хутка даставім у Белград!
Гэта была нечуваная цана, і адзін мажны камерсант адгукнуўся на прапанову шафёра. Каля шашы пачаўся доўгі гандаль. «Мінеральныя воды! Мінеральныя воды!» Немец з коратка падстрыжанай галавой крочыў узад і ўперад, незадаволена размаўляючы сам з сабой. Майет пачуў у сябе за спінай нечы голас, які сказаў па-англійску:
— Ізноў пойдзе снег.
Ен азірнуўся з надзеяй, што гэта Корал, але то была жанчына, якую ён сустрэў у вагоне-рэстаране.
— He надта весела затрымацца тут,— сказаў ён.— Спатрэбіцца некалькі гадзін, пакуль прышлюць другі паравоз. А што, калі паехаць да Белграда на машыне?
— Гэта што, прапанова, запрашэнне?
— У складчыну.
— Але ў мяне няма ні гроша.
Яна абярнулася і памахала рукой:
— Містэр Сейвары, хадземце сюды, можна наняць у складчыну машыну. Вы, вядома, заплаціце маю долю?
Містэр Сейвары локцямі праціснуўся праз натоўп пасажыраў, якія скупіліся вакол машыніста.
— He магу ўцяміць, пра што гаворыць гэты хлапец. Нешта наконт катла,— сказаў ён.— Паехаць разам на машыне? — працягваў містэр Сейвары ўжо павольней.— Напэўна, гэта будзе каштаваць даволі дорага?
Ен пільна паглядзеў на жанчыну, нібыта чакаючы ад яе адказу на сваё пытанне. «Ен, вядома, прыкідвае, узважвае, якую карысць ён будзе мець з гэтага»,— падумаў Майет. Ваганні містэра Сейвары, насцярожанае маўчанне жанчыны абудзілі ў ім інстынкт суперніцтва. Яму захацелася паказаць ёй сваё багацце, як паўлін разгортвае хвост, і асляпіць яе раскошаю сваіх скарбаў.
— Шэсцьдзесят дынараў — з вас дваіх.
— Я толькі пайду і пагавару з начальнікам цягніка, можа, ён ведае, як доўга...
Пайшоў снег.
— Калі вы захочаце падзяліць са мной кампанію, міс...
— Джанет Пардаў,— сказала яна і падняла каўнер футра да самых вушэй. Яе шчокі гарэлі, разрумяненыя снегам. Майет мог уявіць сабе абрысы яе ахутанага футрам цела і параўнаць яе з хударлявай голай Корал. «Мне давядзецца Корал узяць з сабой»,— падумаў ён.
— Так, так, яна выйшла з цягніка ў Субоціцы. Я ведаю, каго вы маеце на ўвазе. Вы абедалі з ёй учора.— Яна ўсміхнулася яму.— Гэта, пэўна, ваша каханка?
— Яна выйшла з сакваяжам?
— Ды не, здаецца. У яе з сабой нічога не было. Я заўважыла, як яна прайшла з мытнікам на станцыю. А яна забаўная малышка, праўда? 3 вар’етэ? — спытала Джанет, але даволі абыякава. Па яе тоне Майет зразумеў, што яна асуджае не дзяўчыну, а яго самога за тое, што ён марна траціць грошы.
Гэта яго ўзлавала, нібыта яна крытыкавала яго разынкі, быў кінуты цень на яго праніклівасць і дабрачыннасць. «Зрэшты, я выдаткаваў на яе не болей, чым патраціў бы на вас, калі б узяў вас з сабой у Белград,— падумаў ён,— а ці расплаціліся б вы са мной такім самым спосабам і з такой
самай шчодрасцю, як яна?» Аднак розніца паміж імі выклікала ў ім жаданне і горыч, таму што гэтая дзяўчына была бліскучая статуэтка з срэбра, а Корал — у лепшым выпадку прывабным кавалачкам каляровага шкла. Корал абуджала чыста сентыментальныя пачуцці, а ў Джанет была нейкая ўнутраная каштоўнасць. «Яна не з тых, каму трэба не толькі грошы, але і прыгожае цела, якое задаволіла б яе пажадлівасць, розум, адукаванасць. Я яўрэй, і мяне навучылі толькі таму, як рабіць грошы». Але тым не меней яе пагарда ўзлавала яго і дапамагла адмовіцца ад недасяжнага.
— Яна, пэўна, адстала ад цягніка. Мне трэба вярнуцца за ёй.
Ен не папрасіў прабачэння за парушанае абяцанне і хутка рэціраваўся. Добра, што было яшчэ не позна.
Камерсант усё яшчэ таргаваўся з шафёрам. Той панізіў суму да ста дынараў, а той падняў да дзевяноста. Майету было няёмка ўблытвацца ў іх здзелку, ён разумеў: абодва яны будуць пагарджаць ім за тое, што ён пора гарачку і паводзіць сябе такім чынам не да твару самавітаму бізнесмену.
— Я дам вам сто дваццаць дынараў, калі вы адвязеце мяне ў Субоціцу і назад.— Калі ён убачыў, што шафёр збіраецца працягваць торг, ён павялічыў суму: — Сто пяцьдзесят дынараў, калі вы даставіце мяне туды і назад да адыходу гэтага цягніка.
Машына была старая, пабітая, але вельмі магутная. Яны ехалі супраць ветру з хуткасцю шэсцьдзесят міль у гадзіну па дарозе, якая не рамантавалася цэлую вечнасць. Спружыны сядзення былі зламаныя, і Майета кідала з боку на бок, калі машына правальвалася ў ямы, вылазіла з іх, хілілася набок. Яна бурчала і задыхалася, як чалавек, даведзены да знямогі бязлітасным гаспадаром. Снег паваліў мацней: тэлеграфныя слупы ўздоўж чыгункі мільгалі, нібыта цёмныя правалы ў белай сцяне снегу. Майет нахіліўся да шафёра і крыкнуў панямецку, перакрываючы роў старой машыны:
— Вы што, сляпы?
Раптам машыну рэзка занесла ўбок і кінула ўпоперак ша-
шы, а шафёр крыкнуў яму ў адказ, што баяцца няма чаго, на дарозе нікога няма, але ён не пацвердзіў, што ўсё добра бачыць.
Тым часам вецер узмацніўся. ІПаша, закрытая ад іх сцяной снегападу, цяпер то ўздымалася перад імі, то зноў бегла ўніз, падобная на хвалю з пенай калючага снегу. Майет крычаў шафёру, каб той ехаў цішэй. «Калі б зараз шына спусціла, нам абодвум канец»,— падумаў ён. Ен бачыў, як шафёр паглядзеў на гадзіннік і націснуў на акселератар. Стары аўтамабіль адказаў яму, дадаўшы яшчэ некалькі міль у гадзіну, падобна да тых моцных упартых старых, пра якіх кажуць: «Гэта ўжо апошнія: такую пароду мы болей не выведзем». Майет ізноў закрычаў: «Цішэй!» — але шафёр паказаў на свой гадзіннік і давёў машыну, што грукатала на ўсю моц, да небяспечнай, звышнатуральнай мяжы хуткасці. Гэтаму чалавеку трыццаць дынараў — розніца паміж тым, ці паспеюць яны, ці ўпусцяць цягнік — азначалі некалькі месяцаў забяспечанага жыцця: ён рызыкаваў бы сваім жыццём і жыццём свайго пасажыра і за меншую суму. Раптам, калі вецер падхапіў снег і адкінуў яго ўбок, у прасвеце, на адлегласці дзесяці метраў, перад імі з’явілася павозка. Майет ледзь паспеў заўважыць ачмурэлыя вочы быкоў, разлічыць, у якім месцы іх рогі разаб’юць лабавое шкло, як пажылы чалавек залямантаваў, кінуў пугу і саскочыў з калёс. Шафёр крута павярнуў руль, машына пераскочыла цераз снежны вал, пакацілася як піалёная на двух колах, у той час як два астатнія з шумам круціліся ў паветры па-над зямлёй. Машына нахілялася ўсё болей і болей, пакуль Майету не здалося, што зямля ўстае на дыбкі, як гарачае малако, потым аўтамабіль пераскочыў цераз снежны сумёт, спачатку два колы дакрануліся да зямлі, потым усе чатыры, і маіпына панеслася па шашы з хуткасцю шэсцьдзесят міль у гадзіну, а снег самкнуўся за імі, накрыўшы быкоў, драбіны і здзіўленага старога, здранцвелага ад жаху.
— Едзьце цішэй,— задыхаючыся, сказаў Майет, але шафёр абярнуўся, усміхнуўся яму і бясстрашна махнуў рукой.
Афіцэры сядзелі за сталом, вартаўнікі стаялі каля дзвярэй, а доктар адказваў на пытанні, якія яму бесперапынна задавалі. Корал Маскер заснула. Гэтая ноч змарыла яе, яна не разумела ніводнага слова з таго, што гаварылася, не ведала, чаму яна тут, была напалоханая і пачала ўжо прыходзіць у адчай. Спачатку ёй прыснілася,нібыта яна — маленькая дзяўчынка і ўсё было вельмі проста і вельмі трывала, усё можна было растлумачыць, А потым ёй прыснілася, што яна старая і аглядваецца на сваё жыццё, ёй ужо ўсё вядома, што правільна і што няправільна і чаму здараецца тое і гэтае, і зноў усё было вельмі проста і падпарадкоўвалася законам маралі. Але гэты другі сон не быў падобны на першы: яна ўжо амаль прачнулася і прымушала еон паказваць тое, што ёй хацелася ўбачыць. I ўсе яе сны праходзілі на фоне размовы, якая здалёк даносілася да яе. У апошнім сне, абароненая старасцю, яна пачала згадваць і падзеі мінулай ночы і дня, і ёй здалося, што ўсё ўладзілася, і Майет прыехаў па яе з Белграда.