• Газеты, часопісы і г.д.
  • Станіслаў Шушкевіч Пуцявіна лёсу: Партрэт палітыка, навукоўца, чалавека

    Станіслаў Шушкевіч

    Пуцявіна лёсу: Партрэт палітыка, навукоўца, чалавека

    Выдавец: Полымя
    Памер: 175с.
    Мінск 1994
    43.83 МБ
     ён не бачыць асаблівай патрэбы афішаваць іх імёны.
    * * *
    Ягоны кабінет — на пятым паверсе масіўнага жоўтага будынка v цэнтры Мінска. Да жнівеньскага путчу гэта быў штаб беларускіх камуністаў.
    Прайграўшы бунт супраць грамадскіх перамен, партыя мусіла развітацца і са сваёй маёмасцю, у значнай ступені нажытай за народны кошт...
    У свой час яму неаднойчы даводзілася бываць у гэтым будынку па выкліках. Партыйныя багі не заўсёды вызначаліся пунктуальнасцю. Іншым разам просты смяротны гадзіну, a то і болей марнуецца ў прыёмнай, пакуль пра яго не «прыгадаюць». Трэба ж, каб багі паказвалі сваю веліч і тытанічную загружанасць больш маштабнымі справамі. А выкліканы ўсё адно чакаць будзе, нікуды не падзенецца, галубок...
    Аднойчы — тады яго «запрасілі» па нейкай справе разам з сакратаром універсітэцкага парткама — Шушкевіч, раз-другі зірнуўшы на гадзіннік, не вытрымаў:
    — Ты як хочаш, а ў мяне справы. Перадай прывітанне!
    I пайшоў. Такой дзёрзкасці ў гэтых сценах, мусіць, яшчэ не назіралася...
    Партыя — дакладней, яе апаратная каста — так і не адчула, што няўмольна надыходзіць іншы час, што яе нахабнае панаванне выклікае ў людзей ужо не страх, а толькі раздражненне і нянавісць. Калі Шушкевіч паклаў на парткамаўскі стол заяву аб выхадзе з КПСС, гэта ўжо не выглядала сенсацыяй. Тады, у тыя месяцы, такіх людзей былі тысячы і тысячы. Непапраўныя артадоксы будуць крычаць услед; «Пярэваратні!».
    Шушкевіч згадае тады афарызм класіка пра тое, што сваіх поглядаў не мяняюць адны дурні...
    * ♦ *
    «Давайце толькі факты’» — рашуча запатрабаваў Шушкевіч ад работнікаў апарату ў першыя дні сваёй працы Старшынёю.
    Бо калі трэба было падрыхтаваць даведачны матэрыял па нейкай праблеме, многія па старой завядзёнцы шчодра аздаблялі тэксты пустапарожнімі пасажамі ў стылі бюракратычнага «навамоўя».
    За шмат гадоў апарат прызвычаіўся: не кіраўнік піша даклад, а кіраўніку пішуць... 3 кавалкаў, падрыхтава-
    Свой пункт погляду даводзіцца тлумачыць, даказваць, адстойваць...
    ных у розных аддзелах і службах, амаль што механічна склейваўся гатовы «выраб». Шаноўнаму шэфу заставалася толькі «агучыць» тэкст. У каго-кольвечы і гэта атрымлівалася, на жаль, не бліскуча...
    Шушкевіч, атрымаўшы лапідарныя даведкі, узбройваецца ўлюбёнай аўтаручкай з чорным чарнілам і усё астатняе робіць самастойна. У многіх выпадках (калі гэта не штосьці такое звыш-звышафіцыйнае) яму дастаткова для выступу накідаць толькі сціслыя тэзісы. А іншым разам пад настрой ён увогуле адсоўвае паперчыну ўбок і аддае перавагу экспромту, бо хвіліну назад, гледзячы ў вочы аўдыторыі, адчуў: людзі чакаюць менавіта вось гэтых слоў... I тады атрымліваецца, бадай, найлепей.
    Быў выпадак, калі дэпутат-ветэран, вядомы дакучлівым пракламаваннем сваіх артадаксальных поглядаў, імпэтна абрынуўся на адну недапушчальную, на ягоны розум, думку, выказаную Шушкевічам у газетнай публікацыі. Ветэран зрабіў з’едлівую выснову: відаць, Старшыня паленаваўся нават прачытаць перад адпраўкай у друк тую бязглуздзіцу, што нехта ад ягонага імя напісаў...
    — Прабачце, шаноўны,— звярнуўся Шушкевіч да
    свайго крытыка,— гэта, мусіць, вы, у адрозненне ад мяне, прызвычаіліся, каб за вас нехта пісаў...
    Дэпутату, які падчас свайго выступу сапраўды не адрываў вачэй ад паперчыны, не было чаго адказаць.
    * * *
    Да пачатку прамой тэлетрансляцыі — некалькі хвілін.
    Грымёрка спяшаецца трохі прыпудрыць твары Старшыні і вядучага — інакш будуць блішчэць пад распаленымі юпітэрамі. Папярэдне, каб пудра не трапіла на адзенне, завязвае шаноўнаму госцю студыі экзатычны чырвоны фартух.
    Шушкевіч азірае сябе:
    — А што, нядрэнна! Можа, так і выйсці ў эфір?
    Ён у гуморы, хоць справа чакае нялёгкая. Тут, у студыі, у яго няма ніякіх шпаргалак. Выхад у эфір, як кажуць тэлевізійшчыкі,— «жыўцом».
    Успыхвае чырвонае вочка тэлекамеры. Паехалі!
    У студыі бесперапынна звоняць тэлефоны, на стол вядучага кладуцца дзесяткі, сотні запісак з толькі што атрыманымі пытаннямі гледачоў. Каго хвалююць маштабныя палітычныя праблемы, каго — адсутнасць гарэлкі ў краме...
    Жывы эфір адразу «распранае» таго, хто перад тэлекамерай. Тугадумства, коснаязыкасць, няшчырасць — усё як на далоні. Мабыць, таму ранейшыя кіраўнікі рэспублікі лічылі за лепшае не завітваць у тэлестудыю.
    Шушкевіч першы стаў з’яўляцца на экране рэгулярна і гаварыць без паперкі. Так званыя «прамыя лініі» з ім пачалі збіраць ля экранаў зайздросную для палітычных перадач аўдыторыю. За гадзіну эфіру ён звычайна паспявае даць трыццаць-сорак адказаў: лаканічных і ёмістых, калі трэба — эмацыянальных, калі ёсць нагода — жартоўных. Той, хто знаёмы са спецыфікай тэлебачання, ведае: такі дынамічны тэмп можа трымаць далёка не кожны госць студыі...
    I што яшч'э адметна — адказы гэтыя гучаць на выдатнай, бездакорнай беларускай мове.
    Дарэчы, і ў самім Вярхоўным Савеце толькі з прыходам да кіраўніцтва Шушкевіча праз старшынёўскі мікрафон упершыню загучала спрадвечная мова таго народа, які і выбраў гэты парламент.
    * * *
    Як жа яе затапталі, закатавалі, нашу мову, калі гэта стала для нас дзівам!
    За вершы, складзеныя на роднай мове, дваццаць гадоў адпакутаваў у Сібіры бацька Шушкевіча. А колькі такіх, аб’яўленых «нацыяналістамі», і ўвогуле сталі лагерным' пылам... Дзесяцігоддзямі Сістэма няўхільна праводзіла на Беларусі цынічную, езуіцкую палітыку русіфікацыі. А сёння духоўныя нашчадкі Сістэмы (якія, дарэчы, і мовячы па-руску, у масе сваёй далёка не выглядаюць Цыцэронамі) натужліва крычаць на мітынгах ды і ў парламенце: «Какая мова?! Да посмотрнте — народ ее знать не хотнт!»
    I то сказаць: як ён яшчэ ўвогуле выжыў, гэты народ.
    * * *
    Неяк адзін з дэпутатаў, даводзячы з трыбуны, што беларуская мова нікому не патрэбная, стаў спасылацца на даныя сацыялагічнага апытання.
    — Прабачце, а выбаркі рэпрэзентатыўныя? — пацікавіўся Шуцікевіч.
    Бядак страшэнна збянтэжыўся і як вады ў рот набраў. Хутчэй за ўсё, увогуле ўпершыню чуў гэты тэрмін.
    На жаль, з першых жа дзён працы гэтага складу парламента незайздросны ўзровень эрудыцыі і палітычнай культуры прадэманстраваў далёка не адзін дэпутат... У Вярхоўны Савет прыйшлі пераважна палітыкі-дылетанты. Нават тыя, хто ўжо не адзін год меў дачыненне да дзяржаўных спраў, былі абсалютна не гатовыя да новых «правілаў гульні», бо засвоілі зусім іншыя правілы: без усіх гэтых працэдур, дэбатаў і іншых дэмакратычных «штучак», а проста — як сказаў, так падначаленыя павінны і зрабіць...
    I гэтая акалічнасць ужо сама па сабе — нават калі не браць пад увагу спецыфіку поглядаў большасці — вызначыла не надта вялікі стваральны патэнцыял выбранага ў 1990-ым Вярхоўнага Савета.
    Напачатку парламент безнадзейна блытаўся ўжо на стадыі працэдурных пытанняў. 3 прыходам на кіруючую пасаду Шушкевіча сесіі, дзякуй Богу, сталі трохі меней нагадваць бязладны калгасны сход. Праўда, гучалі і крыўды: маўляў, Старшыня паводзіць сябе на пасяджэннях занадта ўладна, па-дыктатарску, «затыкае рот»... Але ў хуткім часе адчулася: у парламенце з’явіўся нарэшце сапраўдны спікер, які дасканала вывучыў працэдуру, умела ўціхамірвае бязладдзе, лагічна і доказна прапануе аптымальны варыянт абмеркавання таго ці іншага складанага пытання. Карацей кажучы, вядзе рэй так, як і належыць спікеру.
    Так, Старшыня Вярхоўнага Савета Беларусі гэта не зусім тое ж, што спікер у брытанскім парламенце...
    Безумоўна, і сам Шушкевіч спасцігаў шмат якія сакрэты палітычнага рамяства, ужо «ўвязаўшыся ў бойку» і атрымліваючы кухталі. Абклаўся кнігамі палітолагаў, перш за ўсё замежных (пра белетрыстыку, чытанне «для душы» давялося, як ні сумна, практычна забыць).
    На жаль, айчыннае палітычнае жыццё занадта доўга працякала ў вельмі спецыфічных умовах, таму вартасць адпаведных тэарэтычных прац, напісаных савецкімі аўтарамі, сёння можна ацаніць, як правіла, толькі макулатурным коштам змарнаванай на гэтыя фаліянты паперы. He дзіўна, што такое, напрыклад, паняцце як «іміджмейкінг» для большасці нашых палітыкаў — цёмны лес. Шушкевіч спасцігаў яго ў свой час інтуітыўна. Ды і цяпер не мае ў сваім штаце тых, хто б прафесійна дапамагаў «ляпіць вобраз». Тым не менш,' прагледзеўшы падараваныя за мяжой відэакасеты з запісамі некалькіх сваіх выступленняў, зрабіў выснову, што вялікіх падстаў для роспачы няма...
    I ўсё ж, адказваючы напрыканцы 1992 года на пытанне карэспандэнта газеты «Звязда» — маўляў, ці можаце вы ўжо назваць сябе палітыкам — Шушкевіч выглядаў самакрытычна: «Не. Але я не лічу палітыкамі
    Сесія будзе цяжкай...
    і многіх, хто тут так называўся і называецца па сённяшні дзень. Каб прафесійна займацца гэтай справай, трэба перш за ўсё мець адпаведную адукацыю ў галіне паліталогіі. У мяне стыхійная адукацыя ў гэтай галіне, а на інтуіцыі тут далёка не паедзеш. I калі я нават адчуваю сябе палітыкам, калі здаецца, што нешта людскае зрабіў — удалося, напрыклад, адстаяць у міжнародных перамовах нашы інтарэсы, пазіцыі,— пасля я пераконваюся, што выкарыстаў ардынарны прыём, які ўвайшоў у падручнікі...».
    На жаль, у многіх дэпутатаў да гэтых падручнікаў увогуле рукі не дойдуць.
    Дарэчы, менавіта перавага ў эрудыцыі, тактычным мысленні, прамоўніцкім майстэрстве не аднойчы дапаможа маленькай апазіцыі валіць у пыл парламенцкую болыпасць, як Давід Галіяфа.
    Шушкевічу ж будзе надзвычай цяжка працаваць яшчэ і таму, што тая самая большасць стане раз за разам з асалодай «заразаць» прапануемых ім кандыдатаў на вакансію намесніка Старшыні.
    Шмат часу з першых жа дзён пачала адбіраць і адрасаваная на яго імя пошта. Шушкевіч узяў за правіла
    асабіста знаёміцца практычна з усімі такімі лістамі. Іншая справа, што далёка не ўсе пытанні, узнятыя ў тых зваротах, уваходзяць у кампетэнцыю Старшыні. Простыя грамадзяне ў масе сваёй пакуль што, на жаль, не ўсвядомілі як след, што такое падзел уладаў. За шмат гадоў існавання Сістэмы людзі прызвычаіліся да таго, што ў рэспубліцы абавязкова ёсць «першы», «гаспадар» — так клікалі за вочы вышэйшых партыйных босаў, карацей, чалавек, якому падуладна ўсё. Адсюль — і крыўды на Старшыню, калі накіраваны на яго імя ліст перапраўляецца для прыняцця адпаведных захадаў у нейкую інстанцыю. I паспрабуй растлумач, што мы ж нездарма абвясцілі лозунг прававой дзяржавы, што не можа ён, Шушкевіч, росчыркам уласнага пяра «караць і мілаваць», як колішнія самадзержцы!
    3 іншага боку, ліст да Старшыні — гэта нярэдка жэст гранічнага адчаю, калі чал