Станіслаў Шушкевіч
Пуцявіна лёсу: Партрэт палітыка, навукоўца, чалавека
Выдавец: Полымя
Памер: 175с.
Мінск 1994
ліся з кансерватарамі на пасадзе Старшыні Вярхоўнага Caeema... A ваш палітычны лёс хто-кольвечы параўноўвае з лёсам Гарбачова, якога ў свой час таксама шмат крытыкавалі за непаслядоўнасць, палавіністасць рашэнняў, лавіраванне...
— Хачу падкрэсліць адно сваё катэгарычнае адрозненне ад Гарбачова: той быў пры магутнай уладзе і імкнуўся яе захаваць, я ж пры такой уладзе ніколі не быў, вось што самае цікавае. Так, спікер у нас фармальна з’яўляецца вышэйшай службовай асобай краіны, а практычна... Я, напрыклад, не меў права нікога ні зняць з намеклатурнай пасады, ні прызначыць на яе, увогуле не меў доступу да рычагоў выканаўчай улады. Спікер — гэта чалавек, які толькі кіруе тымі, хто піша законы... I хіба можна такога чалавека параўноўваць з некалі амаль што ўсеўладным генсекампрэзідэнтам Гарбачовым? Хіба што, у нейкай ступені,— у сэнсе знешнепалітычнай дзейнасці. I я ганаруся, што за апошнія тры гады пра Беларусь даведаліся ў свеце, што да яе добра ставяцца...
Пытанні ж рэфармавання эканомікі, напрыклад, я мог толькі выносіць на абмеркаванне ў парламенце, што і рабіў сістэматычна. А ўрад усё рабіў па-свойму, бо рэформы — яго магільшчык.
Ну на якія больш рашучыя крокі я мог пайсці? Перавысіць свае канстытуцыйныя паўнамоцтвы? Папершае, хто б мне дазволіў, а па-другое, такім шляхам мы ніколі не пабудуем дэмакратычную прававую дзяржаву... Выйсці мітынгаваць на плошчу? Для Старшыні Вярхоўнага Савета метад, мякка кажучы, нязручны. Вось цяпер гэта зручна, што я і раблю, каб арыентаваць думку беларусаў у патрэбным накірунку.
— Як прымае вас аўдыторыя ў новай ролі?
— Красамоўная ў гэтых адносінах — сустрэча ў Барысаве з людзьмі, якіх у свой час намеснік старшыні гарвыканкама Трусаў абяцаў, калі будуць скардзіцца на жыллёвыя ўмовы, «згнаіць у бараках». Удалося ўсё ж такі гэтых людзей перасяліць, і вось зараз яны мяне сустракалі з хлебам і соллю. Здаецца, я ўпершыню ў жыцці адчуў іх сапраўдны смак...
Сустрэчу ж гэтую ў Барысаве ўсяляк імкнуліся забараніць лідэры тамтэйшых камуністаў. Нават тады, калі яна была ў самым разгары, разыгралі спектакль: з’явіўся кіраўнік раённай міліцыі і прапанаваў «освободнть всем помеіценне, так как здесь заложена мнна». Я звярнуўся да залы: «Ну, што, пасмяёмся разам?»Пасмяяліся і далей размаўляем. I вы ведаеце, як адрэагаваў на гэта той жа Іван Іванавіч Трусаў: маўляў, каб Шушкевіч клапаціўся аб людзях, хіба дазволіў бы ён праводзіць гэту сустрэчу, калі існуе пагроза выбуху?
Несумленнасць стала для многіх уладу маючых галоўным сродкам дасягнення мэтаў. Такая філасофія ў барысаўскіх бальшавікоў, якія там валодаюць усім. Але людзі ўсё бачаць і добра разумеюць, хто ёсць хто. Я вельмі, напрыклад, баяўся, што ў Гродне — пасля контрагітацыі па радыё — людзі не прыйдуць да мяне. Але зала была забіта цалкам. I такі высокі ўзровень культуры, адукаванасці, беларускасці! Праўда, і..супрацьстаянне адпаведнае — ветэранская кагорта. Але прыемна, што пляскалі ў далоні і ветэраны, калі прымалі рэзалюцыю. Так што і іх можна вывесці з таго зману, у які іх заводзяць.
Маё цвёрдае перакананне: наменклатура і партыя ўлады заўсёды спрытна выкарыстоўвалі супярэчнасці ў дэмакратычных рухах. Калі знайсці спосаб аб’яднаць дэмакратычны рух на Беларусі на адной перадвыбарнай платфіорме, не сумняваюся, што дэмакраты б перамаглі,
і мы б пайшлі па шляху рэфармавання. Маё найпершае жаданне зараз — дасягнуць адзінства дэмакратаў. Многія гэта трактуюць так, што я хачу, каб яны вылучылі мяне кандыдатам у прэзідэнты. Схіляюся да думкі, што ўся дэмакратычная плынь рэспублікі павінна вылучыць аднаго кандыдата. I таго, верагоднасць абрання якога найбольшая.
Аб’яднанне гэта можа адбыцца на падставе трох пазіцый усіх дэмакратычных рухаў — беларускай дзяржаўнасці, дэмакратыі і рынку. Думаю, БНФ, на жаль, будзе выступаць як асобная сіла, але гэта не значыць, што нельга знайсці спосаб узаемадзеяння і каардынацыі намаганняў.
— Цяперашняе кіраўніцтва Вярхоўнага Савета зазначае, што парламент, маўляў, пачаў працаваць дружна, эфектыўна, многія пытанні ўдалося зрушыць з мё'ртвай кропкі. Ці падзяляеце вы гэты аптымізм?
— Большасць цяпер адкрыта паказвае, што яна большасць. Мне здаецца, што трэба чакаць і антырэфарматарскіх захадаў. Мячэслаў Грыб у сваім першым на пасадзе спікера інтэрв’ю газеце «Правда» заявіў: мы не будзем будаваць капіталізм, але мы будзем развіваць свабоднае прадпрымальніцтва. Гэта азначае наступнае: мы не будзем рабіць у доме светла, але ўключым электрычныя асвятляльнікі. Такія супярэчлівыя заявы на такім узроўні!
Я б сказаў так: мы не павінны дапусціць, каб быў антаганістычны, ненародны капіталізм. Дзяржава павінна рэгуляваць, каб уладальнікамі маёмасці былі не адзін, не пяць, a 60—70 працэнтаў жыхароў рэспублікі. Трэба правесці такую прыватызацыю. Ну, а проста так дэклараваць лозунгі... Многія дэпутаты быццам бы і хочуць нешта рэфармаваць, але не хочуць адрачыся ад таго, што дала ім папярэдняя ўлада. He могуць расстацца з размеркавальнай сістэмай, паколькі ім вельмі падабаецца размяркоўваць.
Стан эканомікі сёння абвальны. Больш за тое, ствараюцца ўмовы для агрэсіўнай люмпенізацыі. Людзі шмат дзе атрымліваюць грошы, нічога не робячы. Чалавек павінен патрабаваць справядлівую заработную плату за тое, што ён зрабіў. А ўтрымліваць чалавека, здольнага працаваць, і плаціць яму заробак за кошт тых, хто добра працуе,— значыць, рабіць утрыманства афіцыйнай з’явай.
Дзяржава, калі яна няздольна ў межах дзяржаўнай маёмасці забяспечыць функцыянаванне прадпрыемстваў, павінна ісці на прыватызацыю аб’ектаў. Паглядзіце,
што зрабіў Баладзюр у Францыі. Ён падняў пытаннс аб прыватызацыі самых прэстыжных дзяржаўных карпарацый. А мы баімся. У той жа час аддаём на кабальных умовах газаправод расійскаму капіталу. Гэта ганебная палітыка ўрада, які аддас тое, што можа Беларусі прынесці вялікія грошы, аддас, каб зараз атрымаць сродкі і тут жа іх праесці. Такая палітыка накіравана на ліквідацыю беларускай дзяржаўнасці, на кабальную залсжнасць ад нашага ўсходняга суседа. Толькі маласвядомы ўрад можа такую палітыку праводзіць.
Наконт аб’яднання грашовых сістэм. Першай пазіцыяй павінна быць пытанне аб мытным саюзе, калі гэтага няма — няма ніякай патрэбнасці v такім аб’яднанні. Расія, быццам злавіўшы тую рыбку на вуду — а рыбка даволі-такі вялікая, выцягнуць адразу цяжка,— вымучвае яе цяпер. Мы на трыццаць экю болей за сусветны кошт плацім за тону нафты, і яе цана ўкладаецца ў асноўным у тую прадукцыю, якая ідзс ў Расію, сабекошт яе шалёны, яна робіцца неканкурэнтаздольнай. Мы руйнусм сваю прамысловасць. Урад здае пазіцыю за пазіцыяй. Таму я гавару прама: з гэтым урадам да самастойнай Беларусі прыйсці немагчыма.
— Якім вам бачыцца далейшае развіццё падзей?
— Калі дэмакратычныя сілы аб’яднаюцца і змогуць растлумачыць большасці люду Беларусі, у чым справа — а я выступаў псрад прадстаўнікамі розных партый і ўпэўніўся, што інтэлігенцыя ўсвсдамляс складанасць сітуацыі,— калі здолеюць павесці за сабой народ, то ён зможа адхіліць ад улады старую наменклатуру. У Беларусі шмат здольных людзей, якія могуць яе павссці па шляху рэфармавання. I я буду імкнуцца ўсё рабіць для таго, каб перамогу атрымаў мснавіта такі варыянт. Хаця рэакцыянсры імкнуцца ўсё рабіць для таго, каб застацца пры ўладзе.
Прыняцце Канстытуцыі — гэта вялікі зрух наперад, хаця некалькі пазіцый там мне і нс падабаецца, як і ў законе аб выбарах прэзідэнта. Канстытуцыя дас прэзідэнту надзвычай вялікія правы, і на яе падставс ён можа шмат чаго здзейсніць — як у накірунку дэмакратычным, так і ў накірунку антыдэмакратычным. Гэта, я б сказаў, двухбаковавостры меч, і всльмі важна, каб ён трапіў у рукі сумленнага высокамаральнага і кампетэнтнага палітыка. Ва ўсякім разс, ва ўрад ужо не здолеюць трапіць цсмрашалы, калі не будзс цсмрашалам сам прэзідэнт.
Галоўнае — не спыняцца...
— I калі азірацца на вашу палітычную кар'еру...
— Прабачце, што перабіваю, але навошта я буду азірацца? Лічу, што ўсё галоўнае яшчэ наперадзе. Статус пенсіянера мяне пакуль што не задавальняе. Пасля адстаўкі я меў шмат розных прапаноў, але вырашыў, што буду займацца палітычнымі і эканамічнымі даследаваннямі, напрыклад, у якім-небудзь створаным у рэспубліцы фондзе. Так што крыж на палітыцы ў любым выпадку ставіць не збіраюся. I напрацаваны ў свой час палітычны капітал мне зараз добра дапамагае. Некалі, напрыклад, мне даводзілася тыдзень ездзіць па Германіі, каб у рэшце рэшт сустрэцца з асобай высокага дзяржаўнага рангу. Цяпер, хоць я і не пры пасадзе, атрымліваю шмат запрашэнняў за мяжу, і кожны раз праграма прадугледжвае самы высокі ўзровень сустрэч. Таму, незалежна ад вынікаў маючых адбыцца выбараў, спадзяюся, што яшчэ здолею папрацаваць на карысць Беларусі...
* * *
Гэты дыялог адбываўся не ў самых спрыяльных умовах: у кватэры Шушкевіча раз-пораз звінеў тэлефон, заходзілі людзі з «каманды», а ў рэшце рэшт гаспадар, папрасіўшы прабачэння, мусіў закончыць гутарку — час ужо быў спяшацца на чарговую сустрэчу з выбаршчыкамі.
У блакноце засталося шмат пытанняў, да якіх гаворка не дайшла. Зрэшты, можа гэта і натуральна, што кніга пра лёс Станіслава Шушкевіча пакуль што не дапісана...
ПАСТСКРЫПТУМ
Мы не ставілі на мэце напісаць капітальную, акадэмічную працу ў жанры палітычнай біяграфіі.
Гэта менавіта журналісцкая работа. Пісалася яна даволі хутка, і напэўна ж, не абышлася без тых ці іншых шурпатасцяў.
Толькі не палічыце, што мы гналіся за кан’юнктурай. Іншая справа, што, безумоўна ж, у кнізе прысутнічае пэўны аўтарскі суб’ектывізм. Наўрад ці мы ўзяліся б пісаць працу пра чалавека, да поглядаў і ўчынкаў якога няма ніякіх сімпатый. У кагосьці з чытачоў, натуральна, адрозныя меркаванні і пра Станіслава Шушкевіча як палітычную асобу, і пра тыя падзеі, у віраванні якіх ён апынуўся ў апошнія гады.
Так, сёння ён ужо не Старшыня Вярхоўнага Савета Беларусі, а «просты» дэпутат. Але ж маштаб асобы вызначасцца не пасадай. I бясспрэчна, што Шушкевіч застаецца адной з самых яркіх, неардынарных фігур у палітычным жыцці нашай краіны. Ен не лічыць сваю палітычную біяграфію скончанай.
Як там ні было б, але ягонае імя стала за апошнія гады шырока вядома не толькі