Станіслаў Шушкевіч Пуцявіна лёсу: Партрэт палітыка, навукоўца, чалавека

Станіслаў Шушкевіч

Пуцявіна лёсу: Партрэт палітыка, навукоўца, чалавека

Выдавец: Полымя
Памер: 175с.
Мінск 1994
43.83 МБ
ўскага, не прыдумаў бы і сам д’ябал.
Лідэр Беларускай сацыял-дэмакратычнай грамады дэпутат Алег Трусаў перад тайным галасаваннем аб адстаўцы сілавых міністраў зазначыў у гутарцы з журналістам «Звязды»: «...Калі ім удасца пазбавіцца ад гэтых дзвюх асоб — яны праз некалькі дзён паставяць пытанне аб адстаўцы Шушкевіча. Шлях да поўнага захопу ўлады будзе адкрыты. План у іх адпрацаваны, і яны яго стараюцца выканаць».
Гэта гучала хутчэй нават не прагнозам, а проста канстатацыяй непазбежнага.
Па частцы ўзорнага выканання планаў «яны» заўсёды былі мастакамі.
* * *
У запланаваным парадку дэпутаты і вярнуліся да пытання, якое не здолелі «дабіць» перад калядамі,— аб нашумелым «антымафіёзным» дакладзе. Трэба ж было неяк рэагаваць на «кампрамат», прымаць пастанову, што дапамагла б у святым змаганні супраць «гідры карупцыі». I з падачы аўтара даклада большасць ахвотна прыйшла да высновы, што таму змаганню найбольш замінае... Старшыня Вярхоўнага Савета. Цвіком у праект адпаведнай пастановы быў забіты пункт аб адкліканні Станіслава Шушкевіча з займаемай пасады. Дзеля справядлівасці трэба дадаць, што праект прапаноўваў аналагічную меру пакарання і для прэм’ера Вячаслава Кебіча. Але апошняе, на думку многіх, рабілася толькі дзеля адводу вачэй: маючы ў парламенце магутнае лобі, Старшыні Саўміна не было чаго надта баяцца... Што і пацвердзіла потым галасаванне, па выніках якога Кебічава крэсла за ім жа і засталося.
Ну, а пра дзесяткі іншых важных персон, чые прозвішчы фігуравалі ў скандальным дасье Аляксандра Лукашэнкі, ніхто ўжо, здаецца, і не згадваў, тым болей, што не адна з тых персон якраз і засядала ў Авальнай зале...
Такім чынам у якасці свяшчэннай ахвяры на алтар барацьбы з карупцыяй кінулі неспрактыкаванага ў закулісных гульнях, мала прыстасаванага да «схваткі бульдогаў пад дываном» ідэаліста-спікера. Яго адправілі ў адстаўку з фенаменальнай фармулёўкай — «у сувязі з непрыняццем мераў па барацьбе з карупцыяй, адсутнасцю кантролю за работай праваахоўных органаў і праяўленую асабістую нясціпласць». Асаблівае замілаванне выклікае гэтае «праяўленую» — для філолага бясспрэчны плеаназм, слова-паразіт, але ў дадзеным выпадку яно міжволі правакуе пытанне: а што, маглі б — і за «непраяўленую»? Дарэчы, апошні варыянт, бадай, болей адпавядаў бы ісціне, бо на момант галасавання абвінавачванне, быццам бы Шушкевіч за нешта там недаплаціў будаўнікам, было, прынамсі, не даказана, a пазнейшая грунтоўная праверка і ўвогуле дашчэнту развеяла той «кампрамат».
Але хіба кагосьці з праціўнікаў Шушкевіча хвалявала тады такая «дробязь» як прэзумпцыя невінаватасці? Пра яе згадаюць пазней, калі дэпутат-змагар Лукашэнка, увайшоўшы ў смак славы, не задаволіцца адведзенай яму роляю Шушкевічава «магільшчыка» і стане «падкопвацца» пад вышэйшых урадавых чыноўнікаў і саноўных парламентарыяў. Ён імгненна атрымае жорсткі адпор, а ягоную камісію проста скасуюць (што, зрэшты, толькі дадасць яму палітычных дывідэндаў напярэдадні прэзідэнцкай кампаніі). Светлую ж памяць пра «антымафіёзную» камісію ўвекавечыць частушачны фальклор:
Аляксандр Лукашэнка —
Беларуская ЧэКа: Міліярды правароніў, Скінуў Стася з-за цвіка.
Зрэшты, многія ініцыятары Шушкевічавай адстаўкі нават не ўтойвалі, што ім самім слаба верыцца ў тыя міфічныя цвікі, за якія ён нібыта не разлічыўся з казной. На прэс-канферэнцыі, што адбылася адразу ж пасля падвядзення вынікаў галасавання, вечарам 26 студзеня, дэпутат Віктар Ганчар спакойна канстатаваў: «Фармальныя падставы для адстаўкі Шушкевіча не супадаюць з рэальнымі прычынамі». I пераможна дэклараваў: «паў першы «белавежскі зубр». Даведаўшыся пра гэтае выказванне, Шушкевіч неўзабаве ў
адным з інтэрв’ю падтрымае і дапоўніць метафару апанента: «Не мышы разважаць аб зубрыных паводзінах».
Апазіцыя ж, ахарактарызаваўшы адстаўку як адзін з этапаў «паўзучага камуністычнага перавароту» (выраз Зянона Пазьняка), разам з тым дала даволі суровую ацэнку і старшынёўскай дзейнасці Шушкевіча. Галоўнымі былі папрокі ў нерашучасці, непаслядоўнасці, згодніцтве з пракамуністычнай болыпасцю.
Сам жа Шушкевіч на нейкі час з’ехаў з Мінска на дачу, каб трохі расслабіцца і спакойна сабрацца з думкамі. Праўда, шматлікія журналісты дапялі і туды. Прынамсі, можна было ў натуры прадэманстраваць ім «аб’ект», што трапіў у славутае «антымафіёзнае» дасье. «У гэтым доме амаль усё зроблена маімі ўласнымі рукамі,— тлумачыў гаспадар лсцішча дасціпным працаўнікам пяра.— Але любому нармальнаму чалавеку зразумела, калі патрэбны зварачныя работы, тынкоўка, без майстроў не абысціся... Няма ніводнага рахунка, які б я не аплаціў. Калі хтосьці мяркуе, што тут усё робяць за капейкі, клянуся, гэта не так. Увесь мой заробак за апошнія два гады «лёг» у дачу. Жылі на жончыны грошы». На пытанне ж, чаму не даводзіў пра ўсё гэта на той чорнай для яго сесіі,— адказаў: «Уступаць у дыскусію па гэтым брудзе я лічу ніжэйшым за сваю годнасць. Тады, калі вы памятаеце, я сказаў на сесіі: маім дзецям за мяне чырванець не давядзецца. I палічыў, што гэтага дастаткова». А напрыканцы інтэрв’ю прызнаўся:
— Я шалёна стаміўся...
* * *
Але ўжо дзён праз дзесяць людзі ўбачылі іншага Шушкевіча — не стомленага, не прыціснутага цяжкімі думамі, а бадзёрага, энергічнага, упэўненага ў сабе. Першым пасля адстаўкі «выхадам у свет» стаў для цяпер ужо радавога дэпутата Шушкевіча публічны выступ у адной з аўдыторый Фрунзенскага раёна сталіцы, адкуль яго ў свой час і выбралі ў беларускі парламент. Былы Старшыня пацвердзіў сваё жаданне зноў уключыцца ў палітычную барацьбу.
Неўзабаве ён пачынае серыю паездак па краіне — Гомель, Брэст, Гродна, Барысаў, Віцебск... У залах, дзе Шушкевіч сустракаецца з суграмадзянамі,— не ўпасці яблыку. «Не ліпнуць да яго смехатворныя абвінавачванні ў асабістай нясціпласці,— канстатаваў у тыя дні аглядальнік «Народнай газеты».— Так што разборкі ў
Апошняя прамова Станіслава Шушкевіча на пасадзе Старшыні Вярхоўнага Савета. 26 студзеня 1994 года
сталі-цы адгукнуліся для экс-спікера ў правінцыі, бадай, толькі павышэннем рэйтынгу».
Шушкевіч рэзка крытыкуе урад і парламент, выступае за іх тэрміновую адстаўку, хутчэйшае правядзеннс новых выбараў у Вярхоўны Савет, аб’яднанне дзеля гэтай мэты ўсіх дэмакратычных сілаў Беларусі. Тры кіты, на якіх павінна трымацца тое адзінства, гэта, на думку Шушкевіча, дзяржаўнасць, дэмакратыя, рынак.
Тым часам парламснт прымае нарэшце новую Канстытуцыю, якая прадугледжвае пасаду прэзідэнта, а неўзабаве з’яўляецца і закон аб прэзідэнцкіх выбарах. Хутка будзе абвешчана і іх дата — 23 чэрвеня 1994 года. Але да таго часу неафіцыйная перадвыбарная барацьба будзе ўжо ў разгары. Аб намеры падтрымаць у гэтай барацьбе Шушкевіча абвесціць блок дэмакратычных партый і рухаў «Вясна-94». Лідэры БНФ адрэагуюць на новыя палітычныя планы былога спікера холадна і нават з дрэнна схаваным раздражненнем, зноў нагадаўшы пра ягоныя ранейшыя «грахі» перад апазіцыяй. Народны фронт назаве сваім кандыдатам у прэзідэнты Зянона Пазьняка.
Увогуле ж прэтэндэнтаў на найвышэйшае дзяржаўнае крэсла акажацца на дзіва багата. Сімпатыі «левага» электарату нечакана апынуцца пад пагрозай раздраблення: у якасці патэнцыяльных канкурэнтаў Кебіча
(«пад» якога, на думку многіх, і прымаўся закон аб прэзідэнцтве) пачнуць вымалёўвацца фігуры ўжо добра вядомага Лукашэнкі, новага спікера — былога генерала міліцыі Грыба, каго-кольвечы яшчэ... На вылучэнца цэнтрысцкіх сіл стане прэтэндаваць мэр Маладзечна дэпутат Карпенка.
Шушкевіч з самага пачатку выдатна разумеў, што ягонае «другое прышэсце» ў палітыку зусім не стане бесклапотным шпацырам. I ўсё ж — рушыў...
* * *
Адступленне. Аўтарскі «допыт» (красавік 1994 года)
— Вы з зайздроснай хуткасцю «залячылі раны», адаптаваліся да ролі простага дэпутата, хоць, падобна, не збіраецеся задавальняцца ёю ў перспектыве... Што. дапамагло сабрацца з сіламі, адкуль гэтае моцнае «другое дыханне»?
— А ў мяне, ведаеце, даволі вялікі вопыт адставак. Ён пачаўся з 1946 года, з піянсрскага лагера ў Прылуках, дзе мяне абралі старшынёю савета атрада. Неўзабаве гэтая пасада прыйшлася мне не да густу, бо я павінен быў перастаць быць самім сабой...
Яшчэ адна своеасаблівая адстаўка адбылася, калі я пакінуў пасаду прарэктара радыётэхнічнага інстытута, бо не жадаў удзельнічаць у цкаванні сумленных, таленавітых навукоўцаў, а змагацца супраць лініі рэктара не ставала моцы. Цяпер, праўда, думаю, што тое маё адступленне было памылкай...
Увогуле ж адстаўка ў палітыцы — рэч звычайная, тут не трэба рабіць трагедыі. I званне «простага» дэпутата, за якога прагаласавалі некалі тысячы і тысячы суграмадзян, для мяне, паверце, вельмі ганаровае. Дый увогуле я, відавочна, значна менш сабою асабіста захапляюся, чым вы можаце падумаць.
— Тады, 26 студзеня, вы нават не сталі чакаць вынікаў галасавання...
—...бо ведаў, якія яны будуць. Прыхапіў па дарозс асабістыя рэчы са службовага кабінста і паехаў дадому. Там сабраў сяброў, і мы, так бы мовіць, падвялі рысу...
— Кажуць, у вас адразу адабралі службовую машыну, знялі на кватэры спецсувязь, ахову...
— Што да машыны, то не зусім так: я і цяпср магу выклікаць легкавік з гаража Вярхоўнага Савета, гэтас права прадугледжана адпаведным законам. Іншая справа, што гэтым не злоўжываю, хоць тыя, каму заўсёды
нешта мроіцца, адразу ж сталі падазраваць, што я езджу цяпер па гарадах рэспублікі на казённых «колах»...
Спёцсувязь на кватэры сапраўды адключылі ўмомант, тут усё правільна. Па хлопцах жа з аховы толькі сын трохі пасумаваў, бо паспеў з імі моцна пасябраваць. На журналісцкія ж пытанні, ці не баюся за сваю бяспеку, адказваю: не хвалюйцеся, я «ўзброены і вельмі небяспечны».
Ну, а гарадскі тэлефон я ў той вечар сам адключыў — каб не распачалася ў хаце завочная прэс-канферэнцыя.
— Як успрыняла навіну жонка?
— Спакойна. Яна даўно была падрыхтаваная. Толькі вось цяпер кажа: ну нашто, маўляў, ты зноў лезеш...
— Але ж вы не адмовіцеся ад барацьбы за прэзідэнцтва?
— Калі мяне вылучаць, я буду змагацца. Сёння я падрыхтаваны не толькі тэарэтычна, але і практычна. Добра ўяўляю, якімі метадамі можна эфектыўна змагацца супраць антырэфарматарскіх сіл. Схема адгортвання іх ад улады, за якую яны ўчапіліся мёртвай хваткай, мне зараз добра зразумелая. А адгортваць трэба, бо нельга рабіць рэформы рукамі тых, хто гэтыя рэформы не падтрымлівае.
— Шмат хто з дэмакратаў папракнуў вас за тое, што вы недастаткова рашуча змаг