Станіслаў Шушкевіч Пуцявіна лёсу: Партрэт палітыка, навукоўца, чалавека

Станіслаў Шушкевіч

Пуцявіна лёсу: Партрэт палітыка, навукоўца, чалавека

Выдавец: Полымя
Памер: 175с.
Мінск 1994
43.83 МБ
Людміла КЛАСКОЎСКАЯ Аляксандр КЛАСКОЎСКІ Станіслаў ШУШКЕВІЧ
ПУЦЯВІНА ЛЁСУ
ПАРТРЭТ ПАЛІТЫКА, НАВУКОЎЦА, ЧАЛАВЕКА
Мінск «Полымя» 1994
ББК 66.3(4Бем)6
К47
УДК 323(476) (092)+929 Шушкевіч
3230000000 — 025
К	 Без аб'яўл.
М 306(03) — 94
ISBN 985-07-0061-0
© Л. У. Класкоўская, А. У. Класкоўскі, 1994
ТРЫВОЖНЫ СВІТАНАК
Хлопчыка назвалі Стасем — як бацьку. Сын — першынец! — з’явіўся ў сям’і беларускага паэта і журналіста Станіслава Пятровіча Шушкевіча 15 снежня 1934 года.
У драўляным дамку на ціхай мінскай ускраіне, дзе толькі зрэдчас разганялі курэй вазы ехаўшых пад чаркаю з кірмашу сялян, прагучалі традыцыйныя для такой падзеі тосты. Немаўляці і ягоным бацькам зычылі доўгага жыцця і шчаслівага лёсу. Каб заўжды радасна і заможна жылося пад гэтым дахам, куды на агеньчык да вясёлага, кампанейскага гаспадара і гасціннай, ветлай гаспадыні так любілі зазіраць шматлікія сябры — пераважна гэткія ж маладыя літаратары.
Але тосты, як і ўвогуле размовы ў іх даўнім таварыскім коле, на той час ужо страчвалі пакрысе ранейшую акрыленасць і непасрэднасць. I ўсё часцей нават у звыклых пажаданнях адчуваўся нейкі новы, трывожны сэнс. Бы то гучала патаемная малітва: каб не зачапіла, каб злітавалася, каб згінула ўрэшце тая жахлівая пачвара, драпежнае дыханне якой кожны, здавалася, ужо адчуваў за сваёй спінай.
I ўжо не адна ахвяра была на страшным рахунку. I хто ведае, каму наканавана стаць наступнай...
* * *
На дварэ — глыбокая ноч.
Даўно разышліся госці, спарадкаваны посуд, соладка заснуў у калысцы віноўнік урачыстасці, а яны, Стась і Алена, усё сядзяць ля стала і сцішана гутараць. Што ні кажы, а іх жыццё пайшло цяпер на новы круг, і, як часта здараецца ў такіх выпадках, чарадой набеглі ўспаміны.
— А памятаеш, як сустрэліся ў інстытуце?
— А то не... Адразу ўсіх кавалераў адпудзіў!
Пасмяяліся. Але ж і сапраўды было, як у старых
раманах,— «з першага погляду». Так і хадзіў за сваёй каханай па пятах, не адпускаючы ні на крок, увесь час, пакуль вучыліся разам у Беларускім педінстытуце. Калі зблізіліся, то высветлілася, што і ў лёсах, і ў захапленнях — шмат агульнага, сугучнага. Пачынаючы з таго, што і ён, і яна выраслі ў вялікіх сем’ях, дзс кавалак хлеба ніколі не даваўся без мазаля, але сэнс жыцця, перш за ўсё дзякуючы бацькам, зусім не зводзіўся да прымітыўных клопатаў пра сытыя страўнікі.
Іх цяперашняе жытло прыдбаў у свой час бацька Алены, Людвік Антонавіч. Ведама ж, не харомы — вось гэты пакойчык, дзе яны вядуць гаворку, ды яшчэ кухня і спальня,— але і такі набытак каштаваў Людвіку Антонавічу нямала. Хоць і захоўваў ён атрыманае ў 1913 годзе аж з Санкт-Пецярбурга, з дэпартамента герольдыі царскага сената, пасведчанне аб тым, што з’яўляецца патомным дваранінам, але папера тая магла хіба што цешыць самалюбства, бо ўвогуле іх, Раманоўскіх, род вёўся ад прыгонных сялян і ніколі не ведаў вяльможных раскошаў. Сам жа Людвік Антонавіч мусіў зарабляць капейчыну нялёгкай працай чыгуначнага правадніка, а пазней, калі пагоршала са здароўем, і ўвогуле стаў рабіць у лазні. Да рэвалюцыі ягоная пасада на чыгунцы называлася даволі гучна — обер-кандуктар, і жонка Францішка надзвычай тым ганарылася. Дарэчы, нарадзілася ў іх ні многа ні мала — трынаццаць дзяцей! I каб яны выбіліся ў людзі, займелі добрую працу, трэба было найперш, ахвяруючы многім, даць малым належную адукацыю. Здольная, кемлівая Алена скончыла спачатку сямігадовую школу, потым — тэхнікум, а крыху панастаўнічаўшы на вёсцы, паступіла ў інстытут. Тут яна хутка вылучылася першымі літаратурнымі поспехамі, а таксама бліскучым веданнем польскай мовы (культура суседняй краіны ўвогуле была адным з вялікіх яе захапленняў). Праз нейкі час дзяўчыне даверылі нават чытаць лекцыі па польскай літаратуры малодшым студэнтам. А пазней, пасля інстытута, узялі на Беларускае радыё — весці перадачы па-польску. Ну, і, вядома ж, як даўно было дамоўлена, атрымаўшы дыпломы, пажаніліся са Стасем.
To быў увогуле багаты на падзеі год. Іх імёны загучалі ў літаратурным асяродку. Убачыў свет першы зборнік Стасевых вершаў. А яна, ужо чакаючы дзіця, пабывала на Першым з’ездзе савецкіх пісьменнікаў у Маскве. Бачылася нават з Крупскай, паказвала ёй свае кніжкі. Але цяпер усе творчыя дасягненні адступілі перад гэтай доўгачаканай падзеяй — нарадзіўся сын!
Маці — Алена Людвікаўна
— Пацяплее — давай з’ездзім са Стаськам у Шчытоміравічы, да маіх...
Алена згодна кіўнула мужу. Ведама ж, хочацца, каб усе сваякі хутчэй пабачылі нашчадка.
Там, у вёсцы, што ў дзесяці кіламетрах ад Мінска, жыў Пятро Іосіфавіч, мужаў бацька. Алена паспела ўжо добра пасябраваць са свёкрам — разумным, дасціпным селянінам. У ягоных вялікіх, натруджаных руках часта можна было бачыць старыя, дарэвалюцыйныя календары, газеты з вершамі Коласа, Купалы. Усё гэта старанна захоўвалася шмат гадоў, з таго часу, як Пятро Іосіфавіч упершыню быў зачараваны простымі і мілагучнымі радкамі, складзенымі на роднай, «сялянскай», мове. Ён вельмі хацеў, каб сын стаў адукаваным чалавекам. Урэшце, Стася не трэба было цягнуць у навуку за вушы: той сам з ахвотай карпеў пры газнічцы над кніжкамі, потым падаўся на вучобу ў Мінск і таксама, як
і ягоная будучая жонка, не пазбег салодкай спакусы ўласных літаратурных спроб.
Сталіца сусгрэла хлопца сапраўдным віраваннем маладога творчага жыцця. Хутка з’явілася шмат сяброў — пераважна гэткіх жа сялянскіх сыноў, што, паклаўшы ў торбачку бохан хлеба ды некалвкі аркушаў з наіўнымі рыфмаванымі радкамі, рушылі ў сталічны горад, каб здабыць веды, а мо — чым чорт не жартуе!— і паэтычную славу. Бацька — Станіслаў Пятровіч ' To быў час прастадушнай юначай веры ў гучныя лозунгі «новага жыцця», абвешчаныя партыяй бальшавікоў. Усталяваўшы сваю жалезную ўладу на каласальных абсягах ад Палесся да Камчаткі, партыя паабяцала пабудаваць тут нябачаны ў гісторыі зямны рай для мільёнаў і мільёнаў людзей, для дзесяткаў народаў. I замардаванаму вайной, галечай, разрухай простаму люду так хацелася, каб гэты цуд зоыўся! Здавалася, ягоныя абрысы паўстаюць ужо на гарызонце — і ахоплены рамантычным імпэтам літаратурны маладняк 1920-ых гадоў спаборнічаў ва ўзнёслым рыфмаванні сваіх шчырых ілюзій.
Так напісаў ён, у 1926-ым.
Радасць мая звоніць Словам маладым Ад сялянскіх гоняў, Ад сялянскіх ніў. Ад дуброў шумлівых, Ад вясковых хат, Дзе жыцця імклівы Крочыць новы лад.
паэт-пачатковёц,
восем гадоў назад,
«Крочыць новы лад». I ў рамантычным ап’яненні яшчэ не заўважаўся злавесны, драпежны поступ пачвары, якая неўзабаве распачне свой крыважэрны баль, раз-пораз выдзіраючы са знаёмага асяродка новыя і новыя ахвяры.
...Здалося, рыпнулі веснічкі. Яны абодва на хвіліну сціхлі, прыслухоўваючыся. He, нікога.
За акном — глухая, чорная ноч. I зіма — сцюдзёная, лютая. Але ў хатцы цёпла, утульна, і бесклапотна пасопвае ў калысцы маленькі чалавечак — іх крывінка.
* * *
Лейтэнант дзяржбяспекі дзюбнуў пяром у чарніліцу (ох, чарніла ўжо ледзь-ледзь на донцы, столькі пісаць даводзіцца — проста катарга!) і хуценька закончыў чарговую службовую паперу:
«Я... разгледзеўшы следчую справу... знайшоў, што літаратурны супрацоўнік газеты «Звязда» Шушкевіч Станіслаў Пятровіч з’яўляецца актыўным удзельнікам контррэвалюцыйнай фашысцкай арганізацыі, выкрытай у Мінску. А таму пастанавіў: Шушкевіча С. П. ... арыштаваць і ў кватэры зрабіць вобыск».
Ага, пра дату ледзь не забыўся. Так, пазначаем: «1936 г., 14 лістапада».
Ну, вось, цяпер засталося толькі завізаваць у начальніка аддзела ды ў пракуратуры. А за гэтым справа не стане — можна не сумнявацца. План па выкрыццю ворагаў народа ўсім выконваць трэба, інакш нядоўга і самім загрымець да чорта на рогі — за страту рэвалюцыйнай пільнасці...
* * *
Цень пачвары ахінуў усю агромністую дзяржаву. Але і ў гэтым змроку зіхацелі іскрынкі творчага розуму, неардынарнасці, таленту. I яны прыводзілі пачвару ў шаленства. Ёй патрэбна была суцэльная цемра. У гэтай цемры ўлада пачвары будзе непадзельнай і вечнай.
* * *
...Стасік прачнуўся ад грукату і чужых галасоў. У пакоі былі нейкія незнаёмыя дзядзькі. Чаму гэта яны без дазволу бяруць таткавы кніжкі?
Малы пратэпаў па падлозе і з цікаўнасцю дакрануўся да бліскучай скураной цацкі на рамяні аднаго з дзядзькоў. Той адскочыў, бы ўджалены, рэзка крутнуўся, ліхаманкава расшпільваючы кабуру,— перакошаны твар, вылупленыя вочы...
Убачыўшы, што перад ім дзіця, з палёгкай выцер раптоўна ўзмакрэлы лоб і сіпла растлумачыў здзіўленым таварышам:
— Фу, ты, ч-черт — думал, нападенне... Хозяйка, ну-ка, уберн своего постреленка!
Стасік, бы шукаючы паратунку, зірнуў на тату. У таго быў нейкі зусім незнаёмы твар — стары і шэры.
* * *
Змрочны калідор Мінскай турмы НКУС. Гулкае рэха крокаў. Яго вядуць на чарговы допыт. Які гэта па ліку? Пятнаццаты? Дваццаты? I што цяпер — раніца ці вечар? У галаве звініць ад невыноснай стомы, думкі блытаюцца...
Следчы паволі ўздымае ад папер азызлы твар, на якім паспела прабіцца шчацінне, машынальна трэ чырвоныя, бы ў труса, вочы. Ён таксама страшэнна стаміўся, мабыць, ужо каторую гадзіну запар працуючы на гэтым шалёным канвееры...
— Мінулы раз вы назвалі не ўсіх сваіх знаёмых,— манатонна пачынае следчы.— Успамінайце лепей...
I раптам, не даслухаўшы, рэзка:
— А пра сваякоў у Польшчы забыліся?!
Пытанні пачынаюць сыпацца гарохам:
— Хто ўцягнуў вас у контррэвалюцыйную арганізацыю?
— Дзе праходзілі вашыя зборышчы?
— Якую антысавецкую работу праводзілі асабіста вы?
Праз нейкі час, адкінуўшы усе цырымоніі, чалавечак з трусінымі вачыма крычыць ужо так, што напінаюцца сінія жылы на шыі:
— Ты ў мяне зараз загаворыш, шпіёнская морда!
* * *
Калі набягалі думкі пра Алену і Стаську, хацелася ўскочыць з нараў і што ёсць моцы біць, біць, біць у ненавісныя жалезныя дзверы камеры! Родны дом быў зусім побач, усяго за некалькі кварталаў ад гэтага страшнага будынка ў цэнтры Мінска, але адсюль дадому не вяртаўся ўжо амаль ніхто...
У Мінскай турме НКУС яго пратрымаюць амаль цэлы год — столькі працягнецца следства. Спатрэбіцца шмат часу, каб зламаць волю невінаватых людзей, катаваннямі і шантажом дамагчыся ад іх «прызнанняў» у фантастычных злачынствах. Матэрыялы крымінальнай справы, па якой будуць «праходзіць» яшчэ 12 чалавек — пераважна ягоных калег-літаратараў, ледзьве ўтоўпяцца
ў тры пульхныя тамы. Пад пяром следчага іх таварыская кампанія ператворыцца ў