Станіслаў Шушкевіч Пуцявіна лёсу: Партрэт палітыка, навукоўца, чалавека

Станіслаў Шушкевіч

Пуцявіна лёсу: Партрэт палітыка, навукоўца, чалавека

Выдавец: Полымя
Памер: 175с.
Мінск 1994
43.83 МБ
ягнецца да канца бацькавых дзён. Лёс увогуле зблізіць гэтыя дзве сям’і. Стась добра пазнаёміцца з Кацярынай Аляксееўнай, яе дзецьмі, дапаможа у свой час аднаму з іх, Лёньку, які ні на адной працы не мог доўга ўтрымацца, знайсці нарэшце справу па душы, стаць паважаным чалавекам...
I потым, калі Станіслава Пятровіча не стане, яны будуць працягваць штогод збірацца ўсе разам 19 лютага — у дзень ягонага нараджэння. Будуць згадваць лагодна-сумную ўсмешку і словы, што ён не раз паўтараў:
— Ну што ж ты зробіш, калі жыццё ў нас так склалася...
* * *
— Вось, мама, збылася твая мара, любуйся!
Стась расчыніў маленькі футлярчык, і яна асцярожна ўзяла ў рукі сярэбраны дыск медаля... Сапраўды, гэта была перш за ўсё яе, матчына, мара. «Старайся, сынок,— не аднойчы даводзіла яна,— бо без медаля наўрад ці куды паступіш. На экзаменах усё зробяць, каб «зрэзаць». Ты ж ведаеш, якая на нас пячатка...»
Медаль адкрываў дарогу у інстытут ці універсітэт без экзаменаў.
Яны яшчэ не ведалі, што радавацца рана...
ВЫБАР ПУЦЯВІНЫ
«Куды пайсці вучыцца».
Летам 1951-га Стась стаў надзвычай старанным чытачом усіх аб’яў пад гэтай рубрыкай. Вось і цяпер спыніўся, пачаў вывучаць тэкст на шматку папсры, прымацаваным да дзвярэй гарадской тэлефоннай станцыі.
«Маскоўскі інстытут сувязі аб’яўляе прыём абітурыентаў для навучання па спецыяльнасцях...»
I тут з калонкі стандартнага казённага тэксту позірк выхапіў слова, ад якога аж закружылася галава.
«Тэлебачанне»!
Гэтае слова гучала як заклінанне, як пароль, што адчыняе браму ў таямнічы, фантастычны свст. Няўжо і сапраўды ёсць месца, дзе звычайнага смяротнага са школьным атэстатам могуць ператварыць ва ўсемагутнага мага блакітнага экрана?
Дадому шыбаваў амаль што подбегам.
— Мама, еду ў Маскву!
Маці, толькі зірнуўшы на яго — расчырванелы, узбуджаны твар, бліскучыя вочы,— адразу зразумела: пярэчыць — марна.
Сталіца сустрэла зусім па Ільфу і Пятрову — адразу ж згадаўся іранічны пасаж з «Дванаццаці крэслаў», што пачынаецца фразай «У Маскве любяць замыкаць дзверы»...
Парадны ўваход у будынак інстытута быў зачынены — мяркуючы па ўсім, «усур’ёз і надоўга». Каб адшукаць прыёмную камісію, давялося прабірацца праз брудны, засмечаны двор. Пасярод яго Стась спыніўся, абвёў позіркам аблупленыя, неахайныя сцены, перасмыкнуўся ад нейкіх падазроных водараў і... хуцснька рушыў назад.
Намаляваная фантазіяй рамантычная казка была бязлітасна, ушчэнт разбурана. He, сярод гэтага смецця і смуроду не могуць вучыць на чараўнікоў... Ды і ўвогуле, пасля гадзін блукання ў вар’яцкім тлуме
2 Класкоўскі
33
велізарнага горада родная мінская ўскраіна — утульны дамок, матчыны спагадлівыя вочы, нават надакучлівае казінае мэканне на двары — усё гэта здалося раптам запаветным кавалачкам так неразважліва пакінутага раю. Дадому, хутчэй дадому!
Пазней ён не аднойчы пасмяецца над Той сваёй залішняй уражлівасцю юнага правінцыяла. Але тады выбар быў зроблены. I заставаўся варыянт, які ўжо даўно і грунтоўна абмяркоўвалі з маці і настаўнікамі: універсітэт, фізмат.
Настаўнікі, даючы такую параду, зыходзілі з элементарнай логікі: трэба выбіраць навукі, да якіх у цябе, мы ж бачым, найбольшыя здольнасці. Маці не аднойчы паўтарала тое самае, але, як высветлілася, мела яшчэ і іншае, патаемнае меркаванне. Аднойчы яна наважылася і выказала гэта ўслых: ты, маўляў, ужо дарослы, сын, і нам трэба пагаварыць адкрыта. Ведаеш жа, як скалечылі лёс твайму бацьку. I колькі такіх, каго сцёрлі ў лагерны пыл за вершы, за гістарычныя нарысы, за слова ў абарону роднай мовы! А дакладныя навукі ёсць дакладныя: строгая формула — зусім не тое, што вольная паэтычная метафара, да формулы так лёгка не прычэпішся, не прыпляцеш крамольны сэнс.
* * *
— Ну як вам яшчэ растлумачыць?..— Рэктар ужо стаміўся ад шматлікіх празрыстых намёкаў, што ніяк не даходзілі да хлопца, які, набычыўшыся, сядзеў у ягоным кабінеце.— Разумееце, справа не ў тым, які ў вас атэстат. Атэстат выдатны, ніхто не спрачаецца. Але ж...
Ён абарваў фразу, аднак Стась усё прачытаў у ягоных вачах. Кроў прыліла да твару...
* * *
«Сын за бацьку не адказвае».
Праз слёзы, што засцілалі вочы, ён горка ўсміхнуўся, згадаўшы гэты сталінскі выраз, які на кожным кроку цытаваўся партыйнымі прапагандыстамі: пабачце, маўляў, які ён чалавечны, гуманны, наш вялікі правадыр — нават патомкам ворагаў народа дае шанц стаць упоравень з іншымі, уліцца ў шэрагі свядомых будаўнікоў новага грамадства!
Сёння ён на сабе адчуў, чаго варта гэтая фраза. Яму адкрыта далі зразумець: ты — з кляймом, а таму ведай сваё месца, не сунься куды не належыць...
I як сказаць пра гэта маці — яна была такая шчаслівая, калі ён атрымаў сярэбраны медаль, што
НШ
Станіслаў Шушкевіч — студэнт II курса БДУ. 1952 год
абяцаў «зялёнае святло» на шляху ў студэнцтва! Хіба мала выпала ўжо на яе долю бязлітасных, здзеклівых удараў?
Стась спыніўся, трохі пастаяў, нешта ўзважваючы ў думках, і закусіўшы губу, пашыбаваў назад, да ўвахода ва універсітэцкі корпус.
Рэктар ад нечаканасці аж перасмыкнуўся. Здаецца ж, усё сказана, кропкі над «і» расстаўлены. Але гэты ўпарты вялікалобы хлопец зноў, набычыўшыся, стаіць на парозе:
— Вы не можаце мяне не залічыць, чуеце?!
I тут... Можа, варухнулася нарэшце спагада ў душы сівога універсітэцкага начальніка, а можа, проста не захацеў гучнага скандалу. Гэты ўпарціна, здаецца, на ўсё гатовы, а ў яго, рэктара, і сапраўды няма ніякіх фармальных падстаў, каб адмаўляць у залічэнні, ёсць толькі ліпучы страх: а раптам у адзін цудоўны дзень выклічуць туды і ўкрадлівым голасам спытаюць — ці не прытупілася ў вас, шаноўны, класавая пільнасць?..
Як там ні было б, але першага верасня 1951 года Стась бы на крылах ляцеў на першую лекцыю ва універсітэт. У кішэні старога паліто (таго самага, перашытага з шыняля) ляжаў запаветны студэнцкі білет.
* * *
Распавядае былы аднакурснік Станіслава Шушкевіча — Андрэй Маркавіч ГАНЧАРЭНКА:
— Паступіўшы ва універсітэт пасля вясковай школы, я напачатку трохі, як цяпер модна казаць, «камплексаваў» у кампаніі студэнтаў-гараджан: можа, пасмейваюцца паціху за спінай з «цельпукаватага селяніна»? Дружба са Стасем Шушкевічам дапамагла адчуць сябе больш свабодна, упэўнена. Я ўбачыў, што жыве ён у звычайнай драўлянай хаце — мо, нават горшай, чым у майго бацькі. Але, безумоўна, не гэта было галоўнае. Стась адразу падкупляў сваёй шчырасцю, адкрытасцю.
Пра тое, што ягоны бацька быў рэпрэсіравайы, я даведаўся шмат пазней. Толькі тады зразумеў, як, мабыць, цяжка было часам у сябра на сэрцы, колькі незаслужаных крыўдаў даводзілася яму трываць... Але ён ніколі не скардзіўся, не замыкаўся ў сабе, наадварот, нярэдка падтрымліваў іншых сваёй добразычлівасцю і аптымізмам.
За што я паважаю яго з тае пары і дагэтуль? Перш за ўсё — за надзейнасць. Ніколі не падвядзе, не «прадасць». Калі ўжо ёсць нейкая дамова, калі даверыш
нейкі сакрэт — можаш спадзявацца як на самога сябе. He памятаю выпадку, каб ён не стрымаў слова.
Іншая справа, што ён, бывала, занадта паддаваўся эмоцыям. Гэта і зараз здараецца. Слухаю ягоныя цяперашнія выступленні — і іншым разам думаю: вось тут варта было б стрымацца, выказацца больш дыпламатычна, хітрэй, калі хочаце, каб лішні раз не даць падставу для атакі апанентам... Але ён заўсёды шчыры і імкнецца казаць што думае.
Ведаю выпадкі, калі хто-кольвечы са старых знаёмых звяртаўся да яго з нейкай асабістай просьбай, калі Шушкевіч стаў ужо Старшынёю Вярхоўнага Савета. Здавалася б, толькі накруці «вяртушку» — хто ж адмовіць вышэйшай дзяржаўнай асобе? Але, калі ён, Шушкевіч, адчувае, што пры гэтым хоць на кроплю перавысіць свае паўнамоцтвы, пераступіць нейкія этычныя нормы,— адразу ж адказвае: прабач, дружа, я гэтага зрабіць не змагу, я не цар і не Бог... За шмат гадоў я цвёрда ўпэўніўся: гэта гранічна сумленны чалавек. Таму і «нязручны» ён для многіх наменклатурных дзеячаў, што прызвычаіліся спрытна ўладкоўваць у сваім коле асабістыя справы.
* * *
«Далоў казу!»
Стась яшчэ раз прыдзірліва агледзеў старанна намаляваны ім плакат — здаецца, атрымалася няблага! — і прымацаваў свой твор на бачным месцы, каб бунтарскі лозунг адразу кідаўся ў вочы.
Аднакурснікі былі частымі гасцямі ў ягонай хаце, і Стась іншым разам трохі саромеўся, калі падчас чарговага іх візіту (асабліва калі завітвалі і дзяўчаты) пад вокнамі пачыналася гучнае мэканне неразумнай жывёліны. Цяпер, калі што, можна аджартавацца... Ну, а жарты ягоныя сябры разумеюць.
Курс увогуле быў невялікі — крыху болей за сорак чалавек. Кожны навідавоку, і хутка высветлілася, хто ёсць хто, з кім варта і з кім не варта мець справу.
Былі і такія, што, акрамя падручнікаў ды канспектаў, нічога вакол сябе, здавалася, не бачылі. Звычайна яны заставаліся ў аўдыторыі нават тады, калі грамада вырашала дружна збегчы ў кіно перад чарговай сумнай лекцыяй нелюбімага выкладчыка. Як ні дзіўна, але час пакажа, што амаль ніхто з тых узорных студэнтаў не здолее зрабіць сабе імя ў навуцы — калі праз шмат гадоў курс будзе збірацца на традыцыйныя сустрэчы, то высветліцца, што найбольшых поспехаў дасягнулі
якраз тыя, для каго выдатная адзнака ў залікоўцы не была самамэтай, хто жыў тады натуральным, паўнакроўным маладым жыццём — з вечарынкамі, свавольствамі, пацалункамі ў начным скверы...
* * *
Так, усё гэта было і тады, хоць моладзь 1990-ых, начытаўшыся сучаснай гістарычнай публіцыстыкі, можа зрабіць выснову, што ўвесь народ у гады сталінскага кіравання толькі і рабіў што стагнаў дзень ды ноч пад ярмом таталітарызму. Дарэчы, і крыўдзяцца на сучасную публіцыстыку чытачы сталага ўзросту найчасцей не таму, што шануюць сталіншчыну,— яны шануюць успаміны пра сваю маладосць, калі, насуперак бесчалавечным законам Сістэмы, людзі ўмудраліся заставацца людзьмі, і бескарысліва сябравалі, і ад душы пелі добрыя прыгожыя песні, і па-сапраўднаму кахалі... Так, былі шматлікія сходы і мітынгі, дзе ўсе мусілі завучана паўтараць партыйныя лозунгі дня,— але і пад каўпаком Сістэмы бруілася непадуладнае ёй, натуральнае чалавечае жыццё.
* * *
А потым быў дзень, калі вялікі партрэт вусатага чалавека, што тры дзесяцігоддзі непадзельна ўладарыў агромністай краінай, з’явіўся ва ўсіх газетах у тлустай чорнай рамцы. Іх, студэнтаў, гуртам павялі на мінскую плошчу, дзе ўзвышаўся цыклапічных памераў помнік,— аддаць жалобную даніну адышоўшаму ў нябыт правадыру. «Ну, цяпер чакай новай вайны...»,— шапталіся ў натоўпе цёткі, выціраючы хусцінкамі пачырванелыя вочы. Хто-ніхто плакаў зусім натуральна — урэшце, бадай, не столькі ад тугі па Сталіну, колькі ад трывогі і страху: што ж цяпер будзе?.. Папярэднія дзесяцігоддзі міжволі выпрацавалі перакананне: што ні адбываецца ў гэтай краіне — усё да горшага.
Ніхто яшчэ не ведае, што будзе XX з’езд КПСС, дзе адзін з былых паплечнікаў Ста