Станіслаў Шушкевіч Пуцявіна лёсу: Партрэт палітыка, навукоўца, чалавека

Станіслаў Шушкевіч

Пуцявіна лёсу: Партрэт палітыка, навукоўца, чалавека

Выдавец: Полымя
Памер: 175с.
Мінск 1994
43.83 МБ
рнасцю жывых фарбаў. Пра складаныя рэчы ён гаварыў не толькі проста, але і сапраўды артыстычна. Студэнты хадзілі «на Шушкевіча», як эстэты ходзяць у тэатр на любімага акцёра.
Ва універсітэце не памятаюць выпадку, каб хтосьці са студэнтаў быў выключаны па ягонай ініцыятыве за непаспяховасць. Ен неаднойчы казаў іншым выкладчыкам: «Калі вы выганяеце студэнта,— значыць, дрэнна вучылі».
* * *
Распавядае дацэнт кафедры ядзернай фізікі БДУ Ганна Максімаўна ЗАЙЦАВА:
— Ён стварыў такую кафедру, што потым спатрэбілася вельмі шмат часу, каб яе разваліць. Выдатны арганізатар. Прыклаў каласальныя высілкі, каб мы мелі самае сучаснае лабараторнае абсталяванне. Увесь час падштурхоўваў нас, не даваў спыняцца. Цяпер бачым: як толькі у 1986-ым Шушкевіч перайшоў на пасаду прарэктара універсітэта,— пачалася дэградацыя кафедры. Ён па-ранейшаму лічыўся загадчыкам, працягваў чытаць лекцыі, але столькі часу, як раней, удзяляць кафедры ўжо не мог. Шкада, што не паклапаціўся як след пра добрую замену...
Так, іншым разам яго падводзіла залішняя імпульсіўнасць. Бывалі выпадкі нейкай бравады: вы кажаце так, а я вазьму ды і зраблю наадварот. Потым сам прызнаваўся: гэтае рашэнне было памылкай... Мы з ім часта спрачаліся. Упарты, але злосці ні на кога доўга не трымае.
А ўвогуле я яго даўно ведаю. Некалі вучыліся разам ва універсітэце, толькі на розных курсах. Ён вылучаўся, у першую чаргу, сваім уменнем дасціпна жартаваць, быць душой кампаніі. I на кафедры такім самым заставаўся. Калі адпачываем — усе рабочыя праблемы ўбок. Часта ўсёй грамадой за горад ездзілі. Калі Шушкевіч
шашлыкі падсмажыць — пальчыкі абліжаш. А ў сябе дома заўжды частаваў капустай, гуркамі ўласнага прыгатавання — таксама ўсе елі так, што аж за вушамі трашчала. Анекдоты расказвае проста артыстычна. Прычым кожны раз новыя, «барадатых» ад яго ніколі не чулі. I гумарыстычную насценгазету. «Антысмехатрон» на кафедры проста прымушаў нас рэгулярна выпускаць, кажучы напаўжартам: «Інакш — звольню!». Хтосьці з універсітэцкага начальства нават зазначыў аднойчы з іроніяй: «Асноўны від дзейнасці кафедры ядзернай фізікі — гэта насценны друк». На розыгрышы Шушкевіч ніколі не крыўдзіўся, гэта ў нас традыцыя была.
Дзякуй Богу, іумар дапамагаў нам трымацца ўбаку ад таго маразму, што захлістваў краіну. Патрабавалася, напрыклад, каб мы рэгулярна вывучалі працы класікаў марксізму-ленінізму. Ну што — збяромся, чаю разам пап’ём, складзём патрэбную справаздачу «наверх»... I калі гарбачоўская антыалкагольная кампанія пачалася і ў некаторых арганізацыях начальства прымушала ледзь ці не ўсіх пагалоўна ў таварыства цвярозасці запісвацца, на кафедры толькі пажартавалі з гэтай нагоды.
Мы не з’яўляліся нейкімі дысідэнтамі, проста было здаровае непрыняцце абсурду, маразму.
* * *
Калі казаць шчыра, то ён стараўся ўвогуле як мага меней думаць пра палітыку, пра Сістэму. Ёсць мора працы, якая табе падабасцца, ёсць процьма сяброў, з якімі можна весела адпачываць,— што яшчэ трэба?
I потым, хіба не прыгожа, не высакародна выглядас сама Ідэя — каб ніхто нс быў прыніжаным, прыгнечаным, выкінутым на ўзбочыну? Можа, краіне, дзе задумалі гэтую ідэю рэалізаваць, проста не шанцуе на правадыроў?
Так, дарэчы, мсркаваў і ягоны бацька. Чалавек, што два дзесяцігоддзі прабыў у сібірскай няволі, тым не менш працягваў лічыць, што сталінізм — гэта толькі выродлівы выкідыш той Ідэі, якая сама па сабе здольная нарадзіць сапраўды светлую будучыню. Менавіта па перакананнях, а не дзеля кар’еры — якая магла быць у той час кар’ера ў чалавека з такой анкетай? — Станіслаў Пятровіч ужо ў сталым узросце, у 1965 годзе, уступіў у камуністычную партыю.
Станіслаў неаднойчы бываў ў ягонай кватэрцы па Горным завулку, якую бацька атрымаў ад Саюза пісьменнікаў пасля вяртання з Сібіры, калі стаў працаваць
у газеце «Літаратура і мастацтва». Шушкевіч-старэйшы распавядаў пра тое, што давялося перажыць: як па чацвёра-пяцёра сутак блукаў па дрымучай тайзе, начаваў пад заснежанымі піхтамі, правальваўся ў сцюдзёную ваду, пад першы енісейскі лёд... Але бацька быў упэўнены, што ва ўсіх ягоных пакутах вінаватыя толькі тыя асобна ўзятыя нягоднікі, што сказілі Ідэю дзеля сваіх карыслівых, драпежных мэтаў.
3 гэткім жа перакананнем памерла і Станіславава маці.
I ён таксама доўгі час успрымаў маразм Сістэмы толькі як маразм яе кіраўнікоў.
♦ * *
Між тым заставацца зусім убаку ад так званага «грамадска-палітычнага жыцця» не мог тады ніхто. Ужо нават каб цябе зацвердзілі дацэнтам кафедры, трэба было атрымаць станоўчыя рэзалюцыі на адпаведных паперах ад раённага партыйнага начальства. Калі зацвярджалі загадчыкам кафедры, прарэктарам, ранг «дазваляльнікаў» быў яшчэ вышэйшы. I ўвогуле, прарэктару тады па ўсіх канонах ніяк не выпадала заставацца па-за шэрагамі КПСС.
У 1967 годзе Шушкевіч напісаў заяву аб ўступленні ў камуністычную партыю. Ен не рваўся туды,— многія аднагодкі, каб забяспечыць кар’еру, зрабілі гэта куды раней,— але і не адмаўляўся. Вырашыў для сябе: што б там, у вышэйшых сферах, ні рабілася, а я буду сумленным камуністам.
Ён выйдзе з партыі ў чэрвені 1990-га,— пераканаўшыся, што ўсе ілюзіі рухнулі. Зробіць гэта, у адрозненне ад многіх іншых, без усялякіх «шумавых эфектаў». Проста занясе заяву ў парткам і пойдзе ў чарговы адпачынак.
* * *
Адзін з балючых удараў па ягонай наіўнай веры ў Ідэю быў атрыманы яшчэ ў тыя часы, якія потым назавуць застойнымі.
Як вядома, навукоўцаў прымалі тады ў КПСС строга па «ліміту» — каб у партыі захоўвалася патрэбная прапорцыя паміж прадстаўнікамі рабочага класу, якія не вельмі туды імкнуліся, але, па тэорыі, з’яўляліся партыйным ядром, і інтэлігенцыяй, прадстаўнікам якой без партбілета нечага было і марыць пра павышэнне па службе, але якую, згодна з той жа тэорыяй, лічылі не надта надзейнай грамадскай праслойкай.
Прыняць у партыю па атрыманаму нарэшце
доўгачаканаму «ліміту» вырашылі маладога, перспектыўнага дацэнта Яноўскага. Усе належныя паперы пайшлі на зацвярджэнне ў райкам. I раптам адтуль ледзяным тонам паведамляюць: кандыдатура недастойная! Як высветлілася, райкам атрымаў з «органаў» інфармацыю, што некалі, яшчэ ў 1932 годзе, бацька Яноўскага адмаўляўся ўступіць у калгас. Уступіў, але не адразу. Праявіў, карацей кажучы, несвядомасць...
Усе спробы пераканаць партыйных чыноўнікаў сталіся дарэмнымі. Урэшце, хто-ніхто з іх нават спачуваў напаўголаса: верым, маўляў, што чалавек сумленны, але ж ... з такімі плямамі ў біяграфіі прымаць катэгарычна забаронена. Пасля безвыніковых размоў у кабінетах з партрэтамі Ільіча Шушкевіч адчуў пякучы сорам і расчараванне...
Праз нейкі час на той самай падставе хацелі забараніць паездку Яноўскага на Кубу. Тут ужо Шушкевіч не стрымаў абурэння, пайшоў напралом.
Паездку дазволілі. Але гэта было не надта вялікім суцяшэннем.
* * *
А потым прагрымеў чарнобыльскі выбух.
Шушкевіча як спецыяліста ў галіне ядзернай фізікі ўключылі ў склад створанай у рэспубліцы камісіі, што даследавала наступствы катастрофы.
Наступствы былі страшныя. Патрабаваліся тэрміновыя і маштабныя захады, каб ратаваць мільёны людзей ад смертаносных нуклідаў, што нябачным ліўнем абрынуліся на беларускую зямлю. А дзеля гэтага патрабавалася перш за ўсё ўголас сказаць поўную праўду аб небяспецы.
Але якраз гэтага не хацела рабіць ні маскоўскае, ні мінскае вышэйшае кіраўніцтва. Сістэма, пабудаваная на хлусні, і на гэты раз засталася вернай сабе. «Нічога страшнага!» — такі быў лейтматыў афіцыйных паведамленняў у сродках масавай інфармацыі. Даныя аб маштабах трагедыі часткова ўтойваліся, часткова фальсіфікаваліся. Пільныя цэнзары строга сачылі, каб у друк не трапіла нічога «лішняга». Тым жа, хто, разумеючы ступень бяды, спрабаваў біць у званы, бесцырымонна затыкалі рот, выкручвалі рукі. Шуііікевіча, які настойліва дамагаўся, каб былі абнародаваны сапраўдныя даныя аб выніках катастрофы, проста выкраслілі са спісу членаў камісіі...
Што маглі, рабілі на кафедры. Тады, летам 1986-га, ніводзін супрацоўнік не пайшоў у адпачынак. Ар-
ганізавалі праверку прадуктаў на радыеактыўнае забруджванне. Сюды з сумкамі і авоськамі прыходзілі людзі з усяго Мінска. Яшчэ раней, у першыя дні мая, па загаду Шушкевіча на кафедры быў створаны пункт, дзе кожны жадаючы мог праверыць, ці не «наглытаўся» ён радыеактыўнага ёду.
Прачуўшы пра гэта, яго выклікалі ў гаркам партыі.
— Што за самадзейнасць вы там развялі?! Неадкладна спыніце!
Ён не падпарадкаваўся. Сказаў першаму сакратару гаркама Уладзіміру Галко: можа, у палітычных праблемах вы і вялікі знаўца, што ж да радыелагічных — дазвольце ўжо мне вас адукаваць... Насуперак усяму Шушкевіч арганізаваў на кафедры навучанне спецыялістаў метадам прафілактыкі радыеактыўнай небяспекі. У цэлым шэрагу арганізацый і ўстаноў дзякуючы супрацоўнікам кафедры ядзернай фізікі запрацавала дарагая апаратура, прызначаная для гэтых мэтаў і паспеўшая ўжо зарасці пылам... He шкадавалі, аддавалі ў карыстанне і адпаведныя прыборы з кафедры. Шушкевіч рабіў усё што мог. Але што значылі ягоныя высілкі ў маштабах рэспублікі! Мільёны беларусаў, ні аб чым не падазраючы, працягвалі падстаўляць сябе пад бязлітасны абстрэл радыяцыі. Праз год-другі гэта агукнецца нябачаным раней усплескам хвароб.
Сістэма ўчыніла яшчэ адно жахлівае, цынічнае злачынства.
Цяпер ён выразна разумеў: справа — не ў кіраўніках, справа — менавіта ў Сістэме.
Гэта быў час пакутлівага пераасэнсавання ранейшых поглядаў, час развітання з ілюзіямі.
Між тым абвешчаная Гарбачовым палітыка перабудовы, нягледзячы на сваю палавіністасць, непаслядоўнасць, пакрысе ўсё ж стварала глебу для першых кволых парасткаў дэмакратыі. На мітынгах, у газетных артыкулах публічна загучалі думкі, якія год-два назад можна было выказаць хіба што напаўголаса на кухні, ды і то толькі надзейнаму сябру. Нешматлікі, але дзёрзкі атрад тых, хто загарэўся ідэямі рэфарматарства, распачаў цяжкі бой з магутным войскам кансерватыўнай наменклатуры. Кожны дадатковы «штык» быў для рэфарматараў на вагу золата. Заставацца простым назіральнікам не выпадала...
I калі калегі прапанавалі Шушкевічу стаць кандыдатам у народныя дэпутаты СССР — ён згадзіўся.
3 гэтай хвіліны пачнецца ягоны палітычны лёс.
ГАРАЧЫ КРАСАВІК
— А што, Станіс