Станіслаў Шушкевіч Пуцявіна лёсу: Партрэт палітыка, навукоўца, чалавека

Станіслаў Шушкевіч

Пуцявіна лёсу: Партрэт палітыка, навукоўца, чалавека

Выдавец: Полымя
Памер: 175с.
Мінск 1994
43.83 МБ
ы, а складаны навуковы тэкст, нашпігаваны безліччу формул і мудрагелістых вузкаспецыяльных тэрмінаў. Але, хоць іншым разам
пад вечар пачыналі ўжо плысці кругі перад вачыма, запланаваны тэмп вытрымліваўся амаль што бездакорна.
Паставіўшы апошнюю кропку, падышоў да акна і, здаецца, упершыню заўважыў, што на дварэ ўжо май, ззяе сонца і зелянеюць дрэвы. I ўвогуле — жыццё цудрўнае і дзівоснае’
Ен сабраў рукзак і махнуў з сябрам (добра, калі ёсць сябар з аўтамабілем!) у фантастычна бестурботнае і хвацкае падарожжа: акуратныя, зялёныя прыбалтыйскія гарадкі з вастрыямі касцельных вежаў, мілым акцэнтам ветлівых людзей і духмянай кавай ва ўтульных падвальчыках-кавярнях; Калінінград, дзе так і не сцерліся рысы ранейшага Кёнігсберга; залатыя цыбуліны-купалы пскоўскіх і наўгародскіх храмаў...
I ўжо нейкім неверагодным сном здаваліся месяцы знясільваючай працы, тэмп якой быў прадыктаваны не самымі ўдалымі жыццёвымі абставінамі. А пачалося з таго, што двума гадамі раней Шушкевіч атрымаў
прэстыжную прапанову — стаць прарэктарам па навукова-даследчай рабоце ў Мінскім радыётэхнічным інстытуце. He вельмі хацелася развітвацца з універсітэтам, з кафедрай, дзе ён працаваў тады загадчыкам сектара лабараторыі, але новая перспектыва выглядала вельмі заманлівай — па-першае, сур’ёзнае павышэнне, па-другое, абяцаюць самыя спрыяльныя ўмовы для асабістай навуковай працы, кватэру... Узважыў — і згадзіўся. Напачатку ўсё на новым месцы ішло як мае быць. Але чым далей, тым усё больш напружанымі станавіліся адносіны з рэктарам «радыётэха». Гэты ўладны, наравісты чалавек не цярпеў пярэчанняў, імкнуўся жорстка дыктаваць сваю волю. У выпадку з Шушкевічам каса наскочыла на камень. Пасля шэрагу сур’ёзных сутычак, пагаварыўшы па-мужчынску з вока на вока, прыйшлі да высновы, што паразумецца наўрад ці змогуць, суіснаваць жа пад адным інстытуцкім дахам як той кот з сабакам — толькі абодвум на шкоду. Дамовіліся разысціся мірна: Шушкевіч звальняецца, але перад тым атрымлівае паўгадавы творчы водпуск, каб напісаць нарэшце шматпакутную дысертацыю, да якой (між іншым, і з-за ўсёй гэтай калатні таксама) рукі так і не даходзілі...
Абодва сваё слова стрымалі.
Шушкевіч, датэрмінова скончыўшы дысертацыю, паспеў яшчэ трохі і адпачыць.
У верасні 1969-га ён вярнуўся ў альма-матэр, на родную кафедру ядзернай фізікі. Праз нейкі час яго выберуць загадчыкам.
* * *
Будзе, праўда, яшчэ адзін крытычны момант, калі Шушкевіч ледзь не надумае пакінуць не толькі кафедру, але і Мінск.
Прымчацца ганцы аж са Львова, прапануюць высокую пасаду ў навукова-даследчым інстытуце, паабяцаюць шыкоўную кватэру ў цэнтры горада, каля Замкавай гары...
Іх візіт быў невыпадковы. Львавяне прачулі, што вядомы мінскі навуковец (яны даўно марылі пра такога спецыяліста!) застаўся фактычна без даху над галавой, пакінуўшы трохпакаёвую кватэру пасля разводу былой жонцы...
3 Алай, хімікам па адукацыі, ён пазнаёміўся ў свой час таксама на кафедры. У 1963-ім пажаніліся, у 1964-ым нарадзілася дачка, якую ў гонар ягонай маці назвалі Алёнкай. Але сумеснае жыццё, на жаль, не склалася. I вось у 1972-ім аформілі развод. Ён не перашкодзіць, аднак, захаваць прыстойныя, добразычлівыя стасункі.
Дачка ж увогуле застанецца ягоным блізкім, верным сябрам.
Алена скончыць музычнае вучылішча, кансерваторыю, аспірантуру, пачне выкладаць у Мінскім інстытуце культуры... Яна заўжды будзе адчуваць шчырую бацькаву ўвагу і падтрымку — і адказваць яму гэткай жа шчырай любоўю і разуменнем.
А тады ён усё ж адмовіўся ад спакушальнай прапановы львавян. Перайшоў жыць ва універсітэцкі інтэрнат. Жартаваў: «Я, мусіць, адзіны ў свеце прафесар, што жыве ў інтэрнаце». Праз год атрымаў двухпакаёўку ў доме па вуліцы Адоеўскага. Тут давядзецца пражыць амаль два дзесяцігоддзі, у тым ліку два гады — ужо працуючы Старшынёй Вярхоўнага Савета. Заняўшы гэтую пасаду, Шушкевіч катэгарычна адмовіцца ад прапанаванай яму раскошнай загараднай рэзідэнцыі. Хоць да таго часу ў кватэрцы на Адоеўскага стане даволі цесна: ён будзе жыць тут з другой жонкай і сынам.
Знаёмства з Ірынай Сіманенка, дачкой вайскоўца, таксама адбудзецца ва універсітэцкіх сценах. У 1976-ым, скончыўшы вучобу і атрымаўшы дыплом фізіка, яна стане Ірынай Шушкевіч. У 1984-ым народзіцца Стасік... I толькі праз дзесяць гадоў, калі падыдзе чарга, сям’я перабярэцца ў чатырохпакаёўку. Знойдуцца, дарэчы, дэпутаты, якія папракнуць Шушкевіча нават гэтым. Ен
3 дачкой Аленай. 1971 год
не стрымаецца, адкажа аднаму саноўнаму парламентарыю: «Прабачце, але такую кватэру, як у мяне зараз, вы мелі ўжо шмат-шмат гадоў таму...» Тады ж нехта з нядобразычліўцаў пусціць плётку, быцца Старшыня Вярхоўнага Савета патаемна будуе сабе шыкоўны палац у Польшчы. Давядзецца зазначыць у адным з тэлеінтэрв’ю: «Нідзе я нічога не будую, а ў накірунку да Польшчы, каля Негарэлага, у мяне на універсітэцкай пляцоўцы ёсць чатыры з паловай соткі зямлі. I ўжо калі нехта хоча праверыць, што не пяць — дык, калі ласка, я запрашаю. I там у мяне ёсць дамок, у якім я вельмі добра сябе адчуваю і які збудаваў пераважна сваімі рукамі, з дапамогай сяброў».
Сапраўды, атрымаўшы ў 1986 годзе лапік зямлі ў садова-агародніцкім таварыстве, ён вырашыў абысціся без паслуг шабашнікаў. Сам прыдумаў праект дачнага дамка, сам і стаў яго ажыццяўляць. Як толькі выпадала вольная часіна, клаў у багажнік сваіх «Жыгулёў», купленых двума гадамі раней, усе неабходныя цяслярскія прычындалы і кіраваў у бок Негарэлага. Набыты калісьці спрыт у абыходжанні з інструментам стаўся тут вельмі дарэчы. Працаваў з сапраўднай асалодай, адпачываючы душою ад усіх гарадскіх клопатаў.
Пазней, калі стане ўжо Старшынёй Вярхоўнага Савета, «дачную» тэму дашчэнту зашмальцуюць журналісты. 3 публікацыі ў публікацыю будуць качаваць замілаваныя вохі ды ахі: уяўляеце, кіраўнік дзяржавы сам габлюе дошкі!
А ён пры кожнай магчымасці будзе з яшчэ большым задавальненнем з’язджаць сюды, у прыгожы ціхі куток, дзе можна хоць ненадоўга спачыць ад бясконцых палітычных боек, падчас якіх хто-ніхто з апанентаў не грэбуе самымі непрыгожымі сродкамі. I прыдумаюць жа — «палац у Польшчы»!
* * *
У яго заўжды было шмат сяброў, але хапала і непрыяцеляў.
Распавядае загадчыца лабараторыі Інстытута ядзерных праблем пры Белдзяржуніверсітэце Ірына Якаўлеўна ДУБОЎСКАЯ:
— Я ў свой час трапіла на кафедру ядзернай фізікі менавіта дзякуючы Шушкевічу: жанчыну не вельмі хацелі браць, але ён дамогся...
I адразу ж заўважыла ў адносінах да яго выразную палярызацыю. Адны — шчыра паважалі, захапляліся ім, іншыя ж не ўтойвалі сваіх антыпатый. На самой
Дзень заключэння шлюбу. Справа — жонка Ірына. 1976 год
кафедры большасць складалі, безумоўна, ягоныя прыхільнікі, калектыў у нас быў увогуле дружны, згуртаваны. А вось на факультэцкім, універсітэцкім узроўнях хапала тых, хто глядзеў на Шушкевіча скасавурана...
Ён не мог цярпець пустой балбатні, дылетанцтва. Вышэй за ўсё ставіў прафесіяналізм. Сам працаваў вельмі шмат і таго ж патрабаваў ад іншых. Так, ён практыкаваў дэмакратычны, разняволены стыль узаемаадносін. Але часам мог і ўзарвацца, нагаварыць рэзкасцяў... Ягоная катэгарычнасць не ўсім была па нутру. Хто-ніхто надоўга затойваў крыўду, a то і дробна помсціў пры зручнай нагодзе...
I яшчэ. Шушкевіч страшэнна ненавідзеў усялякія хітрыкі, махінацыі. Калі даведваўся, напрыклад, што хтосьці паквапіўся на казённае дабро,— гэта прыводзіла яго ў сапраўдную лютасць. Сам ён у гэтых адносінах выглядаў сапраўды крыштальна — не пабаюся такога гучнага слова. Хоць іншы на ягоным месцы, каб
3 сынам Стасікам. 1989 год
захацеў, мог бы добра пагрэць рукі. Кафедра ж была багатай: дарагое абсталяванне, тэлевізары, халадзільнікі — усё што хочаш. Заказы буйныя, мільёны рублёў штогод праз кафедру пракручваліся... Я ўпэўнена — да ягоных рук ніводная казённая капейка не прыліпла. Мы, напэўна, здзівіліся б, даведаўшыся, што Шушкевіч знёс дадому з кафедры хаця б нейкі часопіс...
* * *
Урэшце, аднаму спецыфічнаму віду дробнага зладзейства на кафедры ніяк не маглі даць рады. Раз за разам таямніча знікалі экземпляры падручніка «Асновы радыёэлектронікі», напісанага Шушкевічам сумесна з М. Яфімчыкам. Кніга, дзе таямніцы складанай навукі былі выкладзены фенаменальна проста, лапідарна і паслядоўна, лічылася сярод студэнтаў фізфака бестселерам № I. Нават адпеты прагульшчык, адолеўшы гэты на дзіва кампактны падручнік (пад адной вокладкай, на 16 друкаваных аркушах,— праграма чатырох семестраў!), мог потым адказваць на экзамене бы рэпу секчы. У бібліятэцы ж на ўсіх экземпляраў не хапала...
У 1986 годзе «Асновы радыёэлектронікі» выйшлі другім, перапрацаваным і дапоўненым выданнем. Аўтары атрымалі Дзяржаўную прэмію Беларусі. Сам жа падручнік быў добра вядомы і за межамі рэспублікі. Масква афіцыйна рэкамендавала яго для навучання ўсіх будучых фізікаў на тэрыторыі Савецкага Саюза.
Дарэчы, удасканаліць падручнік дапамаглі і самі студэнты. Умовы былі ўзаемавыгадныя: за кожную недакладнасць, друкарскую памылку, знойдзеную ў першым выданні, адзнака на экзамене павышалася на бал. Эфект атрымаўся цудоўны... Але ж, вядома, галоўную працу выканалі самі аўтары. У выніку, захаваўшы ранейшы аб’ём, падручнік увабраў у сябе шмат дадатковага матэрыялу, стаў яшчэ больш лаканічным і зразумелым.
* * *
— Я ніколі не патрабую, каб студэнты акуратна наведвалі мае лекцыі. Хто зможа адолець курс самастойна — калі ласка. Так што хочаце — хадзіце, хочаце — не. Мяне цікавіць толькі канчатковы вынік — якія веды прадэманструеце на экзамене.
Прыкладна так пачынаў Шушкевіч першую лекцыю напачатку чарговага навучальнага года.
Кожны, хто быў студэнтам, ведае: ёсць выкладчыкі, якія пільна сочаць, хто як ходзіць на іх лекцыі, і
потым, на экзамене, даюць добрага пытлю тым, чые фізіяноміі на працягу семестра мільгалі ў аўдыторыі не надта часта. Іншым разам толькі гэтая акалічнасць ды яшчэ страх перад дэканацкай праверкай, пасля якой можна як двойчы два застацца без стыпендыі, дапамагаюць стварыць кволы «кворум» на лекцыях нелюбімага, сумнага прафесара.
У Шушкевіча ніколі не было патрэбы змагацца за ўвагу да сябе такімі вось рэпрэсіўнымі сродкамі. Калі шчыра, то, даючы «індульгенцыю» прагульшчыкам, ён добра ведаў, што ёю мала хто пакарыстаецца.
На лекцыях Шушкевіча сухая матэрыя пачынала пульсаваць, пералівацца шматкол