Станіслаў Шушкевіч
Пуцявіна лёсу: Партрэт палітыка, навукоўца, чалавека
Выдавец: Полымя
Памер: 175с.
Мінск 1994
. Сціплым і цярплівым беларусам унушалі, што такога народа наогул няма, што яго мовы — адной з самабытных і старажытнейшых славянскіх моў — таксама няма, што ў яго няма ні гісторыі, ні культуры. Нацыянальныя святыні і культурныя рэліквіі, якія цудам захаваліся пасля нашэсцяў заваёўнікаў, былі вывезены ў музеі іншых краін.
Як гэта ні горка, але наш народ, які змог выжыць і адстаяць сваё нацыянальнае «я» ў крывавых бойнях і прыгнётах мінулага, напаткала новая страшная трагедыя — чарнобыльская катастрофа, якая ўсеяла радыеактыўным попелам нашу краіну і паставіла пад сумненне захаванасць генафонду беларускай нацыі. Пацярпеўшы больш за ўсіх у гэтай бядзе, мы спадзяёмся на сумесную дапамогу і падтрымку з боку еўрапейскіх дзяржаў, многія з якіх згубнае чарнобыльскае воблака таксама не абышло.
Я думаю, з улікам сказанага не трэба растлумачваць, чаму ў Дэкларацыі аб дзяржаўным суверэнітэце Рэспублікі Беларусь дакладна сфармулявана мэта — зрабіць рэспубліку нейтральнай дзяржавай, а яе тэрыторыю — бяз’ядзернай зонай. Для Беларусі гэта — гістарычная неабходнасць, выказаная ў волевыяўленні нашага народа і парламента».
4 лютага 1993 года Вярхоўны Савет Беларусі pa-
3 Лехам Валенсам на прэс-канферэнцыі. Мінск, 1993 год
тыфікаваў Дагавор аб скарачэнні і абмежаванні стратэгічных наступальных узбраенняў (СНУ-1) і Лісабонскі пратакол да яго. Было прынята таксама рашэнне аб далучэнні да Дагавора аб нераспаўсюджанні ядзернай зброі. Неўзабаве Шушкевічу патэлефанаваў новы прэзідэнт ЗША Біл Клінтан. Вітаючы міралюбівы курс Беларусі, ён запэўніў, што ягоная краіна прадаставіць маладой рэспубліцы гарантыі бяспекі, фінансава і тэхнічна дапаможа працэсу раззбраення. Меней чым праз паўгода, у ліпені, Вашынгтон цёпла сустрэне афіцыйную беларускую дэлегацыю. «Я нават здзівіўся такому добраму стаўленню да Рэспублікі Беларусь, такой павазе да яе пазіцый»,— скажа журналістам Станіслаў Шушкевіч. Падчас візіту была прынята сумесная дэкларацыя аб адносінах паміж ЗША і Беларуссю, якая акрэсліла спрыяльныя перспектывы супрацоўніцтва ў самых розных сферах.
Лайнер з выявай бел-чырвона-белага сцяга раз за разам бярэ курс на замежныя сталіцы. На працягу 1992—1993 гадоў Шушкевіч на чале афіцыйных дэлегацый сваёй краіны праводзіць плённыя перамовы з кіраўніцтвам Францыі, ФРГ, Кітая, Польшчы, Румыніі...
Станіслаў Шушкевіч і генеральны сакратар UK КПК ІІзян Цзэмін. Пекін, 1993 год
Не застаецца па-за ўвагай і так званае блізкас замежжа — былыя савецкія рэспублікі. У той час як працягваюць бязлітасна знішчаць адзін аднаго армяне і азербайджанцы, калі не сціхае дыпламатычная перастрэлка паміж Расіяй і краінамі Балтыі, калі спрэчкі за Чарнаморскі флот і ядзерныя боегалоўкі раз-пораз напаляюць да крытычнай тэмпературы стасункі паміж Масквой і Кіевам,— Беларусь упэўнена мацуе ўзаемаразуменне з суссдзямі.
Удалося дамовіцца з Расіяй, каб яна хутчэй, чым меркавалася, ачысціла беларускую зямлю ад ядзерных ракет. Адна з сустрэч Шушкевіча з Леанідам Краўчуком адбылася на поўдні Беларусі, на Гомельшчыне, дзе, як высветлілася толькі ў наш час, загінуў на савецка-германскім фронце і быў пахаваны бацька ўкраінскага прэзідэнта. Вось так, бывас, і асабісты душэўны боль яшчэ раз нагадвае пра перапляценне гістарычных лёсаў двух народаў...
Таксама цесна перапляла гісторыя лёсы беларусаў і літоўцаў. Як вядома, у часы сярэднявсчча яны жылі ў адзінай дзяржаве — Вялікім княствс Літоўскім. У
Станіслаў Шушкевіч і Леанід Краўчук у Акцябрскім раёне
Вітаўтас Ландсбергіс наведаў парламент Беларусі
апошнія гады гісторыкі дзвюх рэспублік разгарнулі зацятую палеміку: кожнаму боку хочацца давесці, што менавіта ягоны народ дамінаваў у жыцці княства. He абмінула спрэчка і тэрытарыяльную праблему... 3 падобных спрэчак, дарэчы, некалі пачыналася карабахская трагедыя. Лідэрам Літвы і Беларусі ўдалося паразумецца, канстатаваць узаемную адсутнасць тэрытарыяльных прэтэнзій, дамовіцца аб сумесным клопаце пра інтарэсы беларускіх літоўцаў і літоўскіх беларусаў. Станіслава Шушкевіча цёпла вітаў Вільнюс, Вітаўтаса Ландсбергіса і Альгірдаса Бразаўскаса — Мінск.
...Няўрымслівыя крытыкі не аднойчы за гэты час патэтычна ўсклікалі: «У рэспублікі няма сапраўднай канцэпцыі знешняй палітыкі! Мы плывём без руля і без ветразяў!» Што ж, маладая беларуская дыпламатыя і сапраўды яшчэ шмат чаму вучыцца, што-кольвечы спасцігае на памылках. Але і таго, што на нас не глядзяць спадылба суседзі, што Беларусь прыкмецілі — і здаецца, не з горшага боку — у свеце, для пачатку, бадай, не так ужо і мала.
* * *
У гэты самы час Шушкевіч паспеў даволі паездзіць і па Беларусі — Барысаў, Орша, вёскі Магілёўшчыны... I хоць падчас публічных сустрэч вострыя пытанні сыпаліся як з мяшка, звычайна зала праводзіла Старшыню воплескамі.
Часам даводзілася твар у твар сутыкацца з палітычнымі антыподамі, якія не выбіралі дыпламатычных выразаў...
Так, аднойчы, на самым пачатку сустрэчы з афіцэрамі-вайскоўцамі,бы Піліп з канапель^выскачыў наперад маёр з палаючымі лютасцю вачыма. Ён абрынуўся з праклёнамі за «развал» Саюза і адзінай савецкай арміі: там, маўляў, так выдатна служылася, а вось цяпер. калі вайскоўцы трапілі пад юрысдыкцыю Беларусі, усё дрэнна... Назваўшы белавежскае пагадненне здрадай, маёр закончыў філіпіку пагрозлівым рытарычным пытаннем:
— А вам вядома, што заўсёды рабілі са здраднікамі на Русі?!
— Пачнём з таго, што вы не на Русі, а ў незалежнай Беларусі,— спакойна заўважыў Шушкевіч.
Выслухаўшы іншых афіцэраў (больш ніхто з іх не дазволіў сабе хамства, але пра свае шматлікія праблемы — і прафесійныя, і бытавыя — кожны гаварыў з болем, a то і крыўдай), Старшыня ўзяў слова. У яго
не было напісанага тэксту, але выступ прагучаў фантастычна бездакорна і пераканаўча — на гэтай думцы сышліся потым усе журналісты, што былі ў зале.
Шушкевіч на канкрэтных лічбах паказаў, да якой неверагоднай ступені перанасычана Беларусь войскам і ўзбраеннямі. «Людзей з ружжамі» прыпадае тут на душу насельніцтва прыкладна ў пяць разоў болей, чым гэта лічыцца нормай у цывілізаваных краінах! Вось вынік старой, імперскай ваеннай дактрыны, і рэспубліцы такія каласальныя ўзброеныя сілы зусім не патрэбны. Можна было б проста адправіць лішніх вайскоўцаў на ўсе чатыры бакі... «Беларусь і не прэтэндавала б на тое, каб браць пад сваю юрысдыкцыю ўсё войска на яе тэрыторыі,— зазначыў Шушкевіч.— Але ж чые вы тады будзеце? Каму станеце прад’яўляць прэтэнзіі?»
Шмат хто з афіцэраў у зале, бадай, упершыню асэнсаваў гэтую элементарную, здавалася б, ісціну. Саюза ўжо няма, ад савецкай арміі засталіся толькі пагоны з зорачкамі, і трэба ацаніць высакародства беларусаў, што разумеюць драму людзей, якіх службовы лёс сюды закінуў... Разумеюць — і як могуць дзеляцца жытлом, прадуктамі, усім, чаго і так небагата. Утрыманне войска ды змаганне з чарнобыльскай бядою «з’ядаюць» аж чвэрць рэспубліканскага бюджэту... I ўсё ж беларускае кіраўніцтва дало афіцэрам досыць часу, каб падумаць, ці гатовы яны прыняць прысягу на вернасць рэспубліцы, вырашыла скарачаць войска плаўна, па магчымасці бязбольна для лёсу службоўцаў, прадугледзела шэраг захадаў, якія ў бліжэйшы час падмацуюць матэрыяльна-бытавое становішча людзей у пагонах...
У канцы сустрэчы ўзняўся хтосьці з афіцэраў:
— Даруйце нам, Станіслаў Станіслававіч, за таго маёра...
А праводзілі Шушкевіча стоячы, пад дружныя воплескі.
Вядома, наіўна было б меркаваць, што гэтая сустрэча як рукой здыме вайсковыя праблемы. Працэс стварэння беларускага войска — сучаснага, кампактнага, заснаванага на прынцыпах выключна абарончай дактрыны і, што надзвычай важна, шчыра адданага народу гэтай зямлі — будзе натыкацца не толькі на бюджэтныя цяжкасці, але і на ўпартае супраціўленне тых высокіх чыноў у мундзірах, што так і не змогуць пазбавіцца тугі па часах імперыі. А хто-кольвечы будзе муціць ваду не з-за ідэйных перакананняў, а проста таму, што за час вайсковага бязладдзя прызвьічаіўся грунтоўна
ўладкоўваць свой «суровы» быт за кошт казённай маёмасці ды дармавой салдацкай працы.
I ўсё ж надыдзе дзень, калі над урачыстым строем залунаюць словы клятвы на вернасць народу Беларусі. Прысягу прымуць практычна ўсе афіцэры. Беларускае войска пачне сваю гісторыю. I дай Божа, каб яму заўсёды даводзілася страляць толькі на палігонах.
* * *
Хіба ж не нонсенс: руплівы народ, спрадвеку прызвычаены да сёмага поту шчыраваць на ніве, сёння не можа як след сябе пракарміць?
Сталін, гвалтам зганяючы сялян у калгасы, абяцаў краіне прадуктовы рай. Сёння нашыя суайчыннікі душацца ў чэргах за дрэннай каўбасой і намазваюць на скібкі заморскае «гуманітарнае» масла.
Сталінская мадэль калектыўнага гаспадарання на зямлі пацярпела фіяска. Перш за ўсё таму, што не стала сапраўднага гаспадара.
Вядома, бязглузда было б заклікаць сёння да бязлітаснага руйнавання калгасна-саўгаснага ладу. На гэтым ужо апякліся суседзі беларусаў — літоўцы. Але тое, што гранічна неабходна даць на вёсцы прастору прыватнай ініцыятыве,— бясспрэчна... Логіка ж эканамічнага развіцця ўсё расставіць па сваіх месцах...
Такія ці прыкладна такія меркаванні Шушкевіча шмат разоў за апошнія гады гучалі ў самых розных аўдыторыях.
Здавалася б, якія могуць быць пярэчанні супраць аргументаванай і памяркоўнай праграмы пераўтварэнняў у аграрным сектары?
Аказалася, могуць. Сістэма сфарміравала слой аграрных начальнікаў, якім надзвычай па сэрцу сталася роля ўсемагутных, непадзельных валадароў сваіх «латыфундый». Каб яшчэ нейкія там фермеры вока мазолілі?! A калі заўтра ўсе фермерамі стаць захочуць?
Вось гэта і палохала болей за ўсё. Калі кожны пачне гаспадарыць на ўласнай зямлі і на свой розум, што застанецца рабіць аграрнаму «правадыру» з усёй ягонай канторай? Кім камандаваць?
Маючы прыкметную моц у парламенце, апалагеты татальнага калгасна-саўгаснага ладу не шкадавалі высілкаў, каб «забадаць» ці хоць знявечыць ненавісныя ім законапраекты. 3 вялікімі цяжкасцямі, у пашкуматаным выглядзе ўбачыў свет закон аб фермерскай гаспадарцы. Ен яшчэ не даваў права прыдбаць зямлю, а толькі дазваляў атрымаць надзел у асабістае кары-
Станіслаў Шушкевіч з сынам фермера. Барысаўскі раён, 1992 год
станне. Але ж і дз