• Часопісы
  • Станіслаў Шушкевіч Пуцявіна лёсу: Партрэт палітыка, навукоўца, чалавека

    Станіслаў Шушкевіч

    Пуцявіна лёсу: Партрэт палітыка, навукоўца, чалавека

    Выдавец: Полымя
    Памер: 175с.
    Мінск 1994
    43.83 МБ
    ахам атмасферы жыцця велізарнай краіны выразна адчуліся свежыя павевы. Газетчыкі, праўда, хутка зашмальцуюць да брыдоты метафару «красавіцкі вецер перамен», ды і самі перамсны набудуць у вачах многіх жахлівы, катастрафічны выгляд, але тады, на самым пачатку, утапічныя лозунгі перабудовы, рэфармавання камуністычнай сістэмы сапраўды заваражылі, ап’янілі — перш за ўсё інтэлігенцыю — салодкай мрояй пра новы, «гуманны» сацыялізм.
    Ды што там казаць, калі пасля эпохі панавання «крамлёўскіх дзядоў» сапраўдны фурор рабіла ўжо адно тое, што новы генеральны сакратар ЦК КПСС гаворыць без паперкі і без рызыкі згубіць пры гэтым штучную сківіцу!
    Пройдзе даволі шмат часу, перш чым прамовы Гарбачова пачнуць выклікаць у савецкіх грамадзян напачатку лёгкае, а затым усё нарастаючае раздражненне, бо з удасканаленнем ягонага красамоўства справы ў падначаленай яму дзяржаве будуць ісці ўсё горай і горай...
    Шушкевіч жа ўпершыню зірнуў на Гарбачова іншымі вачьша пасля жахлівых дзён вясны 1986-га, калі
    чарнобыльскі выбух абсыпаў Беларусь смяротным радыеактыўным попелам. Генсек ЦК КПСС, безумоўна, быў да драбніц інфармаваны аб жудасных маштабах трагедыі. Але мужнасці сказаць усю праўду так і не знайшоў: выступаючы неўзабаве па Цэнтральным тэлебачанні, настойліва даводзіў, што ніякай небяспекі, можна лічыць, няма... Ужо каго-каго, а фізіка-ядзершчыка Шушкевіча такія заявы ўвесці ў зман не маглі. Ён выдатна ўяўляў, што здарылася на справе, як добра ведаў і тое, што многія наступствы можна было прадухіліць элементарнымі экстранымі захадамі (каб людзі, напрыклад, пілі для прафілактыкі ёд, які абараняе ад нуклідаў шчытападобную залозу, ушчыльнілі вокны і дзверы, па магчымасці не выходзілі на вуліцу). I грунтоўныя, падрабязныя інструкцыі на гэты конт меліся ва ўсіх штабах грамадзянскай абароны. Аднак час быў злачынна змарнаваны, бо там, на камуністычна-дзяржаўным Алімпе, найперш захваляваліся не пра лёс мільёнаў ахвяр чарнобыльскага выбуху, а, як заўсёды, пра імідж Сістэмы, пры якой, згодна са шматгадовай афіцыйнай міфалогіяй, ніякіх катастроф проста быць не можа...
    Менавіта тады, у першыя дні, людзей зноў прынеслі ў ахвяру традыцыйнай Вялікай Хлусні. I беларускія, украінскія, расійскія дзеці бесклапотна корпаліся ў пяску, размахвалі чырвонымі сцяжкамі, седзячы на таткавых плячах падчас першамайскіх дэманстрацый (дні стаялі такія цёплыя, пагодлівыя, і ўсіх так цягнула на вуліцу!), а на іх усё сыпаўся і сыпаўся нябачны радыеактыўны пыл, што праз некалькі гадоў абернецца для многіх агоніяй на ложку анкалагічнага дыспансера...
    Пазней, стаўшы народным дэпутатам СССР, Шушкевіч убачыў яшчэ шмат з таго, што не даносілі да мільёнаў радавых грамадзян тэлекамеры, усталяваныя ў Крамлёўскім Палацы з’ездаў,— вытанчаную закулісную механіку выкручвання рук, жорсткага ціску на дэмакратычную апазіцыю, на тых людзей, што напачатку так шчыра паверылі Гарбачову і якіх ён потым, калі прастора для кампрамісаў паміж рэфарматарамі і артадоксамі пачала катастрафічна звужацца, усё часцей і часцей з’едліва называў «так званымі дэмакратамі», раз за разам усё выразней ад іх адмяжоўваючыся. He дадало сімпатый да Гарбачова і ягонае спантаннае, няўзважанае абяцанне Захаду ў нерэальна імклівым тэмпе вывесці савецкія войскі з краін былога «сацыялістычнага лагера». Бо расплачвацца за наступствы гэтага шырокага жэста давялося найперш
    менавіта Беларусі, і без таго самай мілітарызаванай савецкай рэспуёліцы, куды хлынулі з захаду новыя палкі і дывізіі — тысячы ды тысячы людзей у пагонах, што, як і ўсе астатнія смяротныя, хочуць есці і мець дах над галавой.
    Ну, і, нарэшце, тая восень 1991-га, калі новаспечаны кіраўнік беларускага парламента адчуў на пасяджэннях Дзяржсавета ў Маскве ўсю моц гарбачоўскага прэсінгу, накіраванага на тое, каб падмяць волю астатніх і навязаць-такі свой варыянт аб’яднання рэспублік. Дзяржсавет патрэбен быў яму толькі як шырма для дыктоўкі сваіх умоў. Трэшчына ва ўзаемаадносінах станавілася ўсё шырэйшай. А паміж Віскулямі і Крамлём была ўжо непераадольная бездань...
    * * *
    Адступленне. Аўтарскі «допыт» (люты 1993 года)
    — Як вядома, Вам потым даводзілася неаднойчы сустракацца ўжо з экс-прэзідэнтам СССР. Ці закранаў ён пры гэтым хоць раз «белавежскую» тэму?
    — He, ніколі. Праўда, выказваў крыўду з іншай нагоды. У верасні 1992 года і яго, і мяне запрасілі на прадстаунічы міжнародны кангрэс у нямецкі горад Вольфсбург. Мне давялося там выказаць меркаванне — у тактоўнай форме, вядома, што Гарбачоў занадта эксплуатуе сваю папулярнасць на Захадзе, дае шмат парад, аднак лепш было б, каб ён сам імі як след карыстаўся, калі меў уладу. Міхаіл Сяргеевіч вельмі пакрыўдзіўся, асабліва на маю фразу пра тое, што ён быццам адчувае сябе прэзідэнтам Злучаных Штатаў Свету. Але я лічу, што для тых маіх выказванняў мелася падстава. Ну як, прабачце, можна разглядаць Гарбачова ў якасці патэнцыяльнага прэзідэнта Сусветнага Зялёнага Крыжа, калі на ягоным сумленні — утойванне маштабаў чарнобыльскай трагедыі? Маё перакананне: трэба перш за ўсё сапраўды рабіць дабро Радзіме, а не біць сябе ў грудзі, пераконваючы ў гэтым увесь свет.
    * * *
    Тых, хто заседзеўся ля тэлеэкранаў позна вечарам 8 снежня, адначасова бы тарганула электратокам. Імгненна зляцела дрымота, людзі ўскоквалі з канап, каб пабольшыць гук...
    Беларускае тэлебачанне паведамляла пра вынікі белавежскай сустрэчы.
    Фразы, што гучалі з тэледынамікаў, шмат каму падаваліся ірэальнымі, фантастычнымі, іх сэнс ніяк не хацеў укладвацца ў свядомасці. Саюза больш няма... створана Садружнасць трох незалежных дзяржаў... каардынацыйны цэнтр — Мінск.
    Безумоўна, тое, што стары, збудаваны па сталінскай мадэлі Саюз асуджаны, тады ўжо разумелі, бадай, усе. Але мала хто мог прадбачыць, што разрыў з мінулым будзе менавіта такім — маланкавым, дзёрзкім, ашаламляльным...
    I няўжо Гарбачоў капітулюе? Хто-ніхто апасліва адсоўваў фіранку: можа, ужо выязджаюць на вуліцы бронетранспарцёры?
    Шушкевіч вярнуўся ў Мінск апоўдні 9 снежня. Журналісты ўжо каравулілі літаральна ля трапа. Далажылі: у замежных сродках масавай інфармацыі — натуральны фурор, «радыёгаласы» і тэлетайпныя стужкі няспынна даносяць усё новыя заявы палітыкаў і каментарыі экспертаў, дзе вылучаецца нота трывогі за магчымае развіццё падзей...
    Шушкевіч выглядаў спакойна і ўпэўнена:
    — Ці так драматычна, як гэта бачаць за мяжой, пагадненне змяняе сітуацыю ў краіне і ў свеце?.. Нам неабходна было знайсці дастойны варыянт для таго, каб, атрымаўшы сапраўдную суверэннасць, не раз’ядноўвацца граніцамі, праводзіць самастойную, але ўзгодненую з суседзямі палітыку. Вы ведаеце, што ў апошні час сітуацыя ў краіне стала крытычнай. Народ Украіны адназначна выказаўся за незалежнасць. Расія абнародавала сваю праграму жорсткіх эканамічных рэформ, якія не могуць не закранаць інтарэсы яе суседзяў... Думаю, не толькі мяне хвалявала пытанне: ці можна зрабіць так, каб не ўзводзіліся агароджы паміж Беларуссю і Украінай, Беларуссю і Расіяй? Мы, здаецца, знайшлі адказ і на гэта пытанне... У нас ёсць вера і надзея, што да гэтага пагаднення далучацца іншыя рэспублікі... Мяркуем, што да яго могуць далучыцца і тыя дзяржавы, якія не былі суб'ектамі былога СССР.
    Праз колькі часу, перачытваючы гэтае інтэрв’ю, надрукаванае ў беларускай прэсе пад гучным загалоўкам «36 гадзін, якія ўскалыхнулі свет», ён з сумнаватым гумарам зазначыць: і нас тады не абмінула бальшавіцкая мроя пра «сусветную рэвалюцыю»! Прыбалтыка, нягледзячы на ўсе захады, ідэяй далучэння да Садружнасці
    не загарыцца. Ды і ўнутры СНД справы пойдуць не так гладка, як хацелася. Расія і Украіна пачнуць зацята, абменьваючыся пагражальнымі заявамі палітыкаў, спрачацца за Чарнаморскі флот, потым — за лёс размешчанай на Украіне ядзернай зброі былога СССР. На межах рэспублік стануць паспешліва будавацца мытні, a друкарскія станкі пачнуць тыражаваць сурагаты нацыянальных валют — украінскія карбованцы, беларускія рублі-«зайчыкі», кыргызскія сомы... Паміж краінамі СНД будуць падпісвацца ўсё новыя эканамічныя пагадненні, але колькасць гэтых дакументаў упарта не захоча пераходзіць у іх якасць. I раз за разам Шушкевічу давядзецца трываць жорсткія, бязлітасныя ўдары апанентаў — тых, каму менавіта белавежскія рашэнні пададуцца той скрыняй Пандоры, адкуль раптам пасыпаліся ўсе беды. Ашалеламу ад дарагоўлі і чэргаў у крамах простаму люду будуць нагадваць пра танную каўбасу і гарэлку часоў СССР. А купка камуністаў, сабраўшыся ў пушчы ў гадавіну сустрэчы трох лідэраў, з імпэтам заб’е ў зямлю тры асінавыя калы...
    Ну, з тымі, урэшце, усё зразумела. Куды больш крыўдна будзе, што і многія дэпутаты беларускага парламента хутка забудуцца, як дружна прагаласавалі яны ў свой час за ратыфікацыю падпісанага іх кіраўніком пагаднення, і ператворацца ў яго гнеўных крытыкаў.
    А ў той дзень, 10 снежня, Шушкевіч і сам не чакаў, што справа вырашыцца гэтак імкліва. Спадзяваўся на трохі іншы, больш «лагодны» варыянт: калі ўдасца пераканаўча давесці парламентарыям сэнс белавежскага кроку, то Вярхоўны Савет адобрыць асноўныя палажэнні пагаднення і даручыць сваім камісіям дапрацаваць дэталі, каб потым ужо зрабіць канчатковы разгляд. Але абмен думкамі напачатку ў кулуарах, а потым і на парламенцкім пасяджэнні засведчыў нечакана рашучы настрой дэпутатаў: калі ўжо наважыліся на галоўнае, дык ці варта, маўляў, секчы хвост у некалькі прыёмаў — давайце ўжо адным махам!
    Вынікі галасавання выглядалі эфектна: за ратыфікацыю — 263, устрымаліся — 2, супраць — толькі 1.
    To быў, бадай, момант, . калі прадстаўнікі самых розных парламенцкіх плыняў фенаменальна сышліся на глебе агульнай незадаволенасці палітыкай Гарбачова. Калі нацыянальна-дэмакратычная апазіцыя, напрыклад, націскаючы кнопкі галасавання, з асалодай помсціла Прэзідэнту СССР за ягоныя імперскія амбіцыі, то носьбіты артадаксальных, кансерватыўных поглядаў
    разлічваліся такім чынам за ягоную «здраду справе КПСС», за абрыдлую нерашучасць, палавіністасць у барацьбе супраць «сепаратыстаў» і ўвогуле «так званых дэмакратаў». Тыя, хто марыў пра рэванш за страту «сацыялістычных заваёў», употай разважалі, відаць, што не бывае ліха без дабра: калі ўжо Цэнтр не здолеў гэтыя заваёвы абараніць, то, можа, якраз суверЗнітэт дазволіць стаць гаспадарамі становішча ў асобна ўзятай невялікай рэспубліцы, дзе ўсё знітавана старымі наменклатурнымі сувязямі. Між іншым, далейшая хада падзей пакажа, што спадзяванні тыя былі не такімі ужо і беспадстаўнымі. Магутнае кансерватыўнае лобі, адчуўшы ў парламенце сваю сілу, будзе не аднойчы зводзіць на нішто намаганні рэфарматараў, «выкручваць рукі» Старшыні...
    Тады ж, 10 снежня, быў поўны трыумф Шушкевіча. На працягу дня ён раз-пораз звязв