Станіслаў Шушкевіч Пуцявіна лёсу: Партрэт палітыка, навукоўца, чалавека

Станіслаў Шушкевіч

Пуцявіна лёсу: Партрэт палітыка, навукоўца, чалавека

Выдавец: Полымя
Памер: 175с.
Мінск 1994
43.83 МБ
о гэта за старэйшыны такія — сівыя дзяды з бародамі?
А яшчэ сказаў адкрытым тэкстам:
— Уладу фактычна атрымлівае апарат, а не выбраныя дэпутаты... У нас утварылася цэлая плеяда кіраўнікоў,
чый галоўны прынцып кіраўніцтва — гэта абсалютная падначаленасць зверху данізу. Улічваючы, што партыйныя, дзяржаўныя і гаспадарчыя кіраўнікі складаюць болыпасць у цяперашнім Вярхоўным Савеце Беларусі, ёсць верагоднасць, што гэтыя метады кіраўніцтва могуць узяць верх...
Ен усё ж змякчыў выказванне гэтым асцярожным «ёсць верагоднасць». Пазней і ўвогуле не аднойчы давядзецца падшукваць у адносінах да дэпутацкай большасці гранічна дыпламатычныя фармулёўкі. Стаўшы Старшынёй, ён будзе старацца зрабіць максімум магчымага, маючы справу з тым парламентам, які ёсць.
Тут трэба ўлічыць яшчэ і спецыфіку ягонага амплуа: не даючы вышэйшай службовай асобе дзяржавы вялікіх уладных паўнамоцтваў, закон адначасова адвёў ёй няўдзячную ролю спікера...
На жаль, спадзяванні на тое, што ўдасца перайначыць мысленне людзей, звыклых кіраваць старымі метадамі, акажуцца перабольшанымі. Шушкевіч ускладніць стасункі з апазіцыяй і ў той самы час не стане «сваім» для парламенцкай большасці. Настойліва заклікаючы падчас жорсткіх палітычных баталій да згоды, ён раз-пораз будзе апынацца між двух жоранаў.
* * *
Напярэдадні ж першай сесіі дэмакратычна настроеныя дэпутаты абвясцілі сябе ініцыятыўнай групай і «выбілі» для сваіх пасяджэнняў пакой у будынку Вярхоўнага Савета. Назва групы, у якую увайшоў і Шушкевіч, гучала дастаткова абстрактна, але ўсім было зразумела: гэта менавіта тая купка «бунтаўнікоў», што кідае выклік сцэнарыю партакратаў. Яна пачала распрацоўваць сваю тактыку дзеянняў на сесіі.
* * *
I, трэба сказаць, дэмакраты падрыхтаваліся даволі ўдала. Іх праціўнікі былі злёгку ашаломлены нечакана магутным наступам.
He адчуваючы гарачых сімпатый да кіраўніка парламента Мікалая Дземянцея, апазіцыйная плынь дэпутатаў разумела, аднак, што «зваліць» яго пакуль ім не пад сілу. Таму скіравала намаганні на тое, каб прадстаўнік дэмакратычных поглядаў заняў крэсла першага намесніка Старшыні. Стаўка была зроблена на Шушкевіча.
Большасць, трохі ашалелая ад атрыманых удараў,
вырашыла пакуль не лезці на ражон і ахвяраваць гэтым крэслам. Тым болып што Шушкевіч на фоне самых імпэтных дэмакратаў выглядаў даволі памяркоўнай фігурай. I нават спрабаваў трохі супыніць тых, хто клеіў камуністам занадта ўжо бязлітасныя ярлыкі...
Для Шушкевіча ж стала поўнай нечаканасцю, што выбар у гэтай сітуацыі выпадзе менавіта на яго. Напачатку запратэставаў, маўляў, лічыць неэтычным згаджацца на ролю «правай рукі» чалавека, з якім даволі рэзка разыходзішся ў поглядах.
Яго пераканалі: так трэба, іншай кандыдатуры, якая б дапамагла бакам разысціся з мірам, не зацягваць пятлю канфрантацыі з першых жа дзён працы новага парламента, проста няма.
Шушкевіч, дарэчы, здолее пабудаваць свае адносіны з Дземянцеем так, што і значна пазней, калі першы стане Старшынёй Вярхоўнага Савета, а другі — радавым дэпутатам, яны пры сустрэчах не будуць адварочвацца адзін ад аднаго. Адкрыта выказваючы сваю нязгоду ў многіх сітуацыях, першы намеснік тым не менш ніколі не пойдзе на крокі, якія ў прастамоўі характарызуюцца выразам «падкласці свінню». Да таго ж, ён зробіць для сябе выснову, што Дземянцей — зусім не такая адыёзная, карыкатурная асоба, якой малявала яго апазіцыйная прэса, асабліва акцэнтуючы ўвагу на хібах у вымаўленні і граматыцы.
Шушкевіч не адчуе у ім той апантанасці, таго цынізму, з якімі змагаліся за свае «карытныя» інтарэсы іншыя прадстаўнікі партакратычнага клану. Мікалай Іванавіч, падобна, шчыра верыў, што засвоеныя ім з маленства лозунгі сапраўды скіраваны на карысць народа і што ён, Дземянцей, выконваючы волю партыі, служыць святой справе.
* * *
Ідэолагам Сістэмы ўдалося, дарэчы, упэўніць мноства простых працаўнікоў, што' казарменны «рай», у якім яны існуюць,— найлепшы ў свеце варыянт пабудовы грамадства. Глядзіце: на «гнілым» Захадзе людзі пакутуюць ад беспрацоўя, ад росту цэнаў,— а ў нас жа гэтага няма. Ты заўжды можаш разлічваць на бляшанку таннай кількі і куфаль таннага піва...
Рэзкае пагаршэнне эканамічнага стану краіны прымусіла саюзны ўрад Паўлава з 1 красавіка 1991 года падняць большасць цэнаў адразу прыкладна ўдвая. Гэта выклікала ў тады яшчэ адзіным Саюзе сапраўдны сацыяльны выбух. I — што было вялікай нечаканасцю —
эпіцэнтр яго прыйшоўся менавіта на заўжды ціхую, пакорлівую Беларусь. Дзесяткі тысяч мінскіх пралетарыяў, кінуўшы працу, змрочнымі калонамі, у зашмальцаваных робах і пудовых чаравіках, рушылі, паралізаваўшы рух гарадскога транспарту, да будынка Вярхоўнага Савета. Чуліся абураныя галасы:
— Што ж гэта робіцца — учора абед у заводскай сталоўцы рубель • каштаваў, а сёння і ў два не ўкладзешся!
Праз пару гадоў, калі за такі самы абед давядзецца плаціць тысячы, тыя цэны пададуцца проста легендарнымі. I людзі будуць даставаць з кішэняў пачкі купюр ужо без аніякіх эмоцый...
Але тады эмоцыі ў калонах наігадвалі зарад навальнічных хмараў.
Неяк так атрымалася, што на той момант Шушкевіч застаўся на «гаспадарцы» за старэйшага.
Да яго ўбег хтосьці з начальнікаў, адказных за грамадскі парадак:
— Што рабіць? Разганяць?
Натоўп за вокнамі гудзеў, як растрывожаны вулей. Гледзячы на яго, асаблівай утульнасці, мякка кажучы, зведваць не даводзілася...
Ён адарваў позірк ад акна і сказаў:
— He. Разганяць не будзем. Я пайду туды.
Няма сэнсу пераказваць тыя спантанныя, імпульсіўныя дыялогі, што адбыліся тады на плошчы перад Домам урада. Вядома ж, сітуацыя была зусім адрозная ад той, калі па прадуманай схеме выкладаеш чарговую тэму перад студэнтамі, якія старанна канспектуюць твае думкі. Але, мабыць, галоўнае заключалася не столькі нават у канкрэтных словах, колькі ў самім учынку: дзяржаўны кіраўнік выйшаў насустрач разгневанаму натоўпу — выйшаў не ў ачапленні міліцыянтаў з дубінкамі, а проста так, на свой страх і рызыку... I ўдалося дасягнуць прынцыповай дамовы: кіраўніцтва рэспублікі пачне дыялог з лідэрамі бунтуючага люду — страйкавым камітэтам, а пакуль што трэба захоўваць спакой і не зрывацца на стыхійныя дзеянні.
Перамовы са страйкамам праходзілі цяжка, нервова.
Кіраўніцтва Беларусі аператыўна прыняло рашэнні, якія дазволілі трохі у межах сціплых магчымасцяў і без таго дзіравага бюджэту змякчыць цэнавы ўдар, падтрымаць людзей матэрыяльна.
Між тым прастоі на многіх прадпрыемствах нанеслі новыя разбуральныя ўдары па рэспубліканскай эканоміцы. Страты ад таго, што нейкі час быў практычна
паралізаваны шэраг індустрыяльных гігантаў — напрыклад Мінскі трактарны завод, выліліся ў мільёны і мільёны рублёў. Працяг страйкаў толькі тужэй зацягнуў бы пятлю крызіснай сітуацыі.
Але страйкамаўцы не аслаблялі свой прэсінг, пагражаючы зноў узняць народ на дыбы.
Шушкевіч зрабіў выснову, што сярод прадстаўнікоў таго боку ёсць людзі, для якіх важна перш за. ўсё скарыстаць сітуацыю на карысць уласным палітычным амбіцыям. Яны не столькі імкнуцца да сапраўднага дыялогу, да разумнага кампрамісу, колькі спрабуюць душыць відавочна нерэальнымі, ультыматыўнымі патрабаваннямі, іграючы на эмоцыях узбуджанай масы, каб зарабіць арэол гераічных змагароў за яе інтарэсы. Гэтыя жарты з агнём маглі скончыцца сапраўднай трагедыяй.
I тады Шушкевіч фактычна ўзяў на сябе ролю маланкаадвода. У той час, калі іншыя кіраўнікі рэспублікі ў большасці сваёй лічылі за лепшае адседжвацца за тоўстымі сценамі адміністрацыйных будынкаў, за міліцэйскімі кардонамі, ён зноў і зноў ідзе да людзей, звяртаецца да іх разважнага сэнсу праз сродкі масавай інфармацыі, не пазбягаючы, калі трэба, і даволі жорсткіх, калючых фармулёвак. Разам з тым, імкнецца скарыстаць любы шанц для кампрамісу.
У адным з ягоных інтэрв’ю тых дзён прарвецца сапраўды спавядальная фраза:
— У мяне такое адчуванне цяпер, быццам я нясу цяжкі выбухованебяспечны груз па няроўнай дарозе. Мне нельга спатыкнуцца.
Далёка не ўсе яго тады зразумелі. У тыя дні Шушкевічу давялося пачуць з натоўпу і гнеўныя воклічы накшталт «перараджэнец!», «прадаўся апарату!». А аднойчы яго проста «падставілі», наўмысна скажона перадаўшы ўзбуджаным людзям на плошчы сэнс сказанага ім падчас чарговага дыялогу са страйкамаўцамі...
Але ён да канца выканаў добраахвотна ўзятую на сябе няўдзячную ролю. Вялікага паўторнага ўсплеску страйкаў удалося не дапусціць. Вядома, гэта была не выключна ягоная заслуга, і усё ж...
Тыя падзеі часова знізяць палітычны рэйтынг Шушкевіча. Але праз нейкі час шмат хто пераасэнсуе, пачне па-новаму ўспрымаць тыя аргументы, што настойліва паўтараў ён у красавіку—маі 1991-га. Многім стане зразумела, што вырашаць сацыяльныя, палітычныя праблемы барыкадным шляхам — сапраўды не лепшы
варыянт. Гэта паспрабавалі ўжо аднойчы зрабіць бальшавікі. Ды і ў нашыя дні барыкаднае мысленне спарадзіла крывавыя трагедыі не ў адной былой рэспубліцы СССР.
* * *
Утрымліваючы людзей ад стыхійнага бунту, ён разам з тым выразна разумеў справядлівасць іх патрабаванняў наконт неабходнасці радыкальных эканамічных і палітычных рэформаў. Народ, у прыватнасці, рашуча запатрабаваў ліквідацыі партыйных органаў на прадпрыемствах, у войску, міліцыі, КДБ. У Шушкевіча ў тыя месяцы хутка раставалі апошнія надзеі на тое, што кампартыя адчуе ўсё ж выклік часу, добраахвотна падзеліцца хоць часткай узурпаванай некалі ўлады. Прыкрасць і расчараванне прынёс удзел у рабоце XXXI з’езда КПБ у снежні 1990-га. Дэлегатам абралі Шушкевіча рабочыя — у піку парткамаўскім кандыдатам. Ён пайшоў на з’езд з наіўнай надзеяй дастукацца да свядомасці тых, хто мёртвай хваткай учапіўся за ржавыя, дыскрэдытаваныя догмы. Купісу прагрэсіўна настроеных дэлегатаў там проста задзяўблі...
Згасалі і ілюзіі наконт таго, што можна неяк зварыць кашу з Цэнтрам, з Гарбачовым, які таксама ўпарта чапляўся за старое, не жадаючы пасля атрымання прэзідэнцкага крэсла пакінуць пасаду генеральнага сакратара ЦК КПСС, даць больш волі рэспублікам.
Сваёй упартасцю Сістэма сама капала сабе яму.
I усяго праз некалькі месяцаў на адной шостай частцы зямной сушы, якая амаль што сем дзесяцігоддзяў пазначалася на картах свету ружовай фарбай і размашыстай абрэвіятурай «СССР», адбудуцца такія падзеі, што ўразяць свет не менш, чым фантастычная перамога бальшавікоў у 1917-ым.
БЕЛАВЕЖСКАЯ ПУШЧА
...Хвіліна чакання — і вось на тым канцы тэлефоннага дроту,