Станіслаў Шушкевіч Пуцявіна лёсу: Партрэт палітыка, навукоўца, чалавека

Станіслаў Шушкевіч

Пуцявіна лёсу: Партрэт палітыка, навукоўца, чалавека

Выдавец: Полымя
Памер: 175с.
Мінск 1994
43.83 МБ
за тысячу кіламетраў ад Белавежы, слухаўку зняў Гарбачоў.
Калі вырашалі, хто з траіх патэлефануе .ў Маскву, Ельцын і Краўчук ледзь ці не ў адзін голас сказалі яму, Шушкевічу: давай, маўляў, табе прасцей — ты ж заўсёды размаўляў з Гарбачовым так шчыра. Прагучала гэта нават з нейкімі жартаўлівымі ноткамі, бы гаворка ішла аб запрашэнні на сумеснае паляванне. Цікава, яны сапраўды адчуваюць сябе гэтак спакойна ці то зайздроснае ўменне валодаць сабою?
Урэшце, як ні дзіўна, сам ён зусім не хваляваўся. Роўным, будзённым тонам давёў Гарбачову сэнс сумеснага рашэння. На афіцыйнай мове толькі што падпісанага кіраўнікамі трох рэспублік «Пагаднення аб стварэнні Садружнасці Невалежных Дзяржаў» гэта гучала так: «...канстатуем, што Саюз ССР як суб’ект міжнароднага права і геапалітычная рэальнасць спыняе сваё існаванне». I напрыканцьр «Аформлена ў горадзе Мінску 8 снежня 1991 года ў трох экземплярах кожны на беларускай, рускай і ўкраінскай мовах, прычым тры тэксты маюць аднолькавую сілу».
Мінск згадалі ў тэксце ці то па інерцыі, ці то для большай важкасці — хто там надта ведае пра тыя Віскулі, беларускую ўрадавую рэзідэнцыю, схаваную ў нетрах Белавежы? Ды і ва ўсіх газетных публікацыях напярэдадні сустрэчы яна фігуравала менавіта як «мінская». Зрэшты, якраз жаданне вызваліцца з-пад жорсткага журналісцкага прэсінгу стала далёка не апошнім матывам, каб аблюбаваць гэты ўтульны двухпавярховы дамок сярод хвойнага гушчару за тры з гакам сотні кіламетраў ад беларускай сталіцы.
Праўда, Ельцын, прыляцеўшы ў Мінск раней за Краўчука, мусіў-такі правесці досыць часу перад мікрафонамі. Але ягоная публічная заява наконт таго,
што дні «трохбаковых кансультацый» могуць стаць гістарычнымі, наўрад ці выклікала фурор: болын дэвальваванага эпітэта, чым «гістарычны», у лексіконе айчынных кіраўнікоў, бадай, і не знойдзеш... Ды і сам тэрмін «трохбаковыя кансультацыі» бы акрэсліваў нейкія нябачныя межы, далей якіх вынікі сустрэчы сягнуць не маглі. Беларуская «Народная газета» прагназавала іх так: «Сустрэча ў Мінску з’явіцца генеральнай рэпетыцыяй новай сустрэчы ў вярхах — 4 + 1, якая ўжо ў панядзелак адкрыецца ў Маскве. Тады да кіраўнікоў славянскіх дзяржаў далучацца прэзідэнт Казахстана Н.Назарбаеў і саюзны прэзідэнт М.Гарбачоў. Без папярэдняй сустрэчы і прапрацоўкі пазіцый у Мінску было б цяжка скласці прадуктыўны дыялог Украіны з Цэнтрам у Маскве».
Панядзелак — гэта заўтра, 9 снежня. Журналісты яшчэ не ведаюць, што ніякай сустрэчы «4 + 1» не будзе.
Усё вырашана, масты спалены. I ў гэтую хвіліну прэзідэнт Савецкага Саюза выслухоўвае па тэлефоне рэзюме «трохбаковых кансультацый»: «...Саюз ССР як суб’ект міжнароднага права і геапалітычная рэальнасць спыняе сваё існаванне... Аформлена ў горадзе Мінску... тры тэксты маюць аднолькавую сілу».
Маюць сілу? Няўжо і сапраўды вось гэтыя росчыркі пяра здольныя падвесці рысу пад амаль што сямідзесяцігадовай гісторыяй каласальнай звышдзяржавы, моц якой прымушала скаланацца ўвесь астатні свет?
* * *
Адступленне. Аўтарскі «допыт» (люты 1993 года)
— Ці было ў вас гпады адчуванне, што Цэнтру кінуты надзвычай рызыкоўны выклік, наступствы якога могуць быць непрадказальнымі, можа, нават трагічнымі для Вашага лёсу? Усё ж Гарбачоў быў і Вярхоўным Галоўнакамандуючым, увогуле ўсе так званыя сілавыя струкгпуры падпарадкоўваліся менавіта яму. Дастаткова было загадаць, і...
— Ведаеце, калі шчыра, то я не лічыў Гарбачова настолькі моцнай — у сэнсе рашучасці — асобай, каб ён быў здольны на такія дзеянні, такія контркрокі. Яму заўсёды шанцавала, і даволі-такі лагоднымі захадамі ён шмат чаго дамагаўся. А тут трэба было праявіць сталінскі характар... Гэта не ў яго натуры, ён усё ж палітык іншага складу, і, нягледзячы ні на што, па-чалавечы я паважаю яго і сёння.
Мяркую, што намераў ужыць грубую сілу ў Гарбачова тады не было — ва ўсякім разе, падчас той тэлефоннай гаворкі я нават намёкаў такіх не адчуў. Хоць, скажу шчыра, пэўныя прэвентыўныя крокі там, у Белавежы, мы зрабілі.
He, я маю на ўвазе не тую лухту, якую потым пачалі несці асобныя журналісты: быццам там, у пушчы, вакол рэзідэнцыі, ледзь ці не дывізія акапалася... Была звычайная ахова, як і належыць пры сустрэчах такога рангу.
Я ж хачу сказаць пра іншае. Пра інфармаванне сусветнай супольнасці аб нашых рашэннях. I перш за ўсё — званок Бушу. To была, скажу шчыра, ініцыятыва Ельцына. Сам я пра гэта, мусіць, і не падумаў бы... Толькі потым разважыў, што такі крок зусім не пашкодзіў — ці мала што... Тут трэба аддаць належнае палітычнаму вопыту Барыса Мікалаевіча. Хутчэй за ўсё, гэта была ягоная, як кажуць, хатняя загатоўка...
Карацей, мы дамовіліся: Ельцын тэлефануе Бушу, я — Гарбачову. Дарэчы, тэхнічнаму ўзбраенню расійскай дэлегацыі ў Віскулях можна было пазайздросціць. Мы, напрыклад, друкавалі тэксты дакументаў на звычайнай машынцы, а ў іх — суцэльная электроніка... I калі дайшла справа да тэлефонных перамоў, то Ельцына з Амерыкай звязалі імгненна. Я толькі яшчэ з думкамі збіраўся — як размову з Гарбачовым распачаць,— а ўжо чую: Барыс Мікалаевіч дыялог вядзе і Козыраў яму з англійскай перакладае. Прынамсі, гэта мне задачу аблегчыла. Калі Гарбачоў, выслухаўшы, запытаўся — дарэчы, то быў першы выпадак, калі ён звяртаўся да мяне па тэлефоне на «вы», раней увесь час гучала «ты» — дык вось, калі Гарбачоў запытаўся, а ці ўпэўнены мы, што замежжа нас зразумее,— я адказаў: так, з Бушам, напрыклад, псрагутарылі ўжо... Міхаіл Сяргеевіч потым не раз публічна выказваў крыўду: маўляў, амерыканскаму прэзідэнту патэлефанавалі раней, чым мне. А тады... Тады я адчуў, што на тым канцы тэлефоннай лініі — нешта накшталт гогалеўскай нямой сцэны.
— Хто-ніхто сцвярджае, што Гарбачоў выказаў тады жаданне неадкладна вылецець у Беларусь і сустрэцца з «белавежскай тройкай», каб неяк уладкаваць справу... 3-за гэтага, маўляў, нават ад' езд Ельцына і Краўчука на пэўны час адклалі.
— He, гэтая версія нсдакладная. Гарбачова мы там не чакалі. Чакалі Назарбаева. Хацелі, каб пад белавежскім пагадненнем быў і ягоны подпіс. Як вы ведаецс, казахстанскі прэзідэнт якраз у той дзень вылецеў у
Маскву: назаўтра планавалася наша сумесная сустрэча з Гарбачовым. У нас была сувязь з самалётам Назарбаева. Сам я з ім перамовы не вёў, але ведаю, што той быў праінфармаваны аб белавежскай сустрэчы і абяцаў далучыцца да яе.
Нашы службы ўжо і паветраны калідор забяспечылі, каб ягоны лайнер мог бесперашкодна прызямліцца на адным з вайсковых аэрадромаў непадалёк ад Белавежы. Знайшлі казахстанскі сцяг, каб сустрэць па пратаколу. Тым часам паступалі новыя паведамленні: Назарбаеў прызямліўся ў Маскве... праз паўгадзіны вылятае... вылет трохі адсоўваецца, надта доўга запраўляюць самалёт... I нарэшце: не чакайце... Mary толькі версіі будаваць, чаму ён так і не наважыўся. Хутчэй за ўсё, адыграла сваю ролю заўсёдная, скажам так, асцярожнасць казахстанскага прэзідэнта, які лічыць за лепшае рабіць свой выбар тады, калі зыход той ці іншай палітычнай калізіі ўжо прадвызначаны...
Тое ж, што пагадненне падпісалі напачатку толькі Расія, Украіна і Беларусь, адразу дало журналістам падставу ахрысціць СНД «саюзам славянскіх дзяржаў». Вярнуўшыся ў Мінск, я на першай жа прэс-канферэнцыі рашуча запярэчыў супраць такога азначэння. Мы зусім не збіраліся проціпастаўляць сябе неславянскім рэспублікам былога Саюза. Дарэчы, пазней, у Алма-Аце, з боку іх лідэраў адчувалася напачатку пэўная крыўда і спатрэбіліся намаганні, каб яе пераадолець, перш чым пад пагадненнем з’явіліся новыя подпісы.
— Давайце вернемся ў Віскулі. Белавежскія дакументы датаваны 8 снежня, але ж вы сабраліся там яшчэ вечарам 7-га. Вы адразу ж, без доўгіх ваганняў, дамовіліся «разваліць», як кажуць Вашыя палітычныя апаненты, Саюз?
— He! Мы адразу ж дамовіліся стварыць новую Садружнасць. I гэта катэгарычна важная розніца! Саюз ужо быў разбураны. Па сутнасці, ягоныя перспектывы перакрэслілі якраз тыя, хто ўпарта імкнуўся захаваць любой цаной моцную імперскую структуру.
* * *
Так, адразу ж пасля паражэння путчу ў жніўні 1991-га і наступнай забароны КПСС гіганцкая дзяржава, груба і адвольна скроеная ў свой час па лякалах бальшавіцкай «нацыянальнай палітыкі», пагрозліва затрашчала ледзь ці не па ўсіх сваіх швах, што раней былі жорстка змацаваны магутнасцю таталітарнай партыйна-дзяржаўнай улады Цэнтра.
«Працэс пайшоў».
Цяпер гэтае ўлюбёнае заклінанне Гарбачова. якім ён доўга імкнуўся пераканаць усіх, што перабудова рухаецца акурат па ягонай задуме, у жаданым рэчышчы адзінага «сацыялістычнага выбару» ўсіх народаў СССР,— цяпер гэтае заклінанне цытавалі з нспрыхаваным сарказмам. Газетныя каментатары іранічна канстатавалі: хутка, відаць, рэальныя ўладанні прэзідэнта краіны абмяжуюцца тэрыторыяй Крамля.
I сапраўды, лаяльных да Цэнтра «суб’ектаў федэрацыі» ўсё меншала і меншала...
Прыбалтыка яшчэ да путчу стала лічыцца адрэзанай лустай. На ўпартых літоўцаў, латышоў і эстонцаў, падобна было, махнулі ўжо рукой нават самыя зацятыя адэпты імперскай дактрыны. Студзеньская ж 1991 года спроба запалохаць Вільнюс танкамі і дэсантнікамі не прынесла Маскве нічога, акрамя ганьбы і сусветнага скандалу, а кроў невінаватых ахвяр толькі пашырыла адчужэнне і яшчэ адной плямай лягла на рэпутацыю Гарбачова.
Кроў мірных жыхароў, што сканалі пад ударамі сапёрных лапатак дэсантнікаў, добра запомнілі і ў Тбілісі... А па суседству кроў цякла ўжо рэкамі: армяне і азербайджанцы бязлітасна знішчалі адзін аднаго ў вайне за Нагорны Карабах, і абедзве былыя «рэспублікісястры» слалі чорныя праклёны бездапаможнаму, разгубленаму, не здолеўшаму папярэдзіць бойню Цэнтру.
Захвалявалася Малдова... Ну, а Украіна пасля жніўня 1991-га і зусім стала на дыбкі. Там аб’явілі рэферэндум аб незалежнасці і пра рашучы разрыў з Саюзам гаварылі ўжо адкрытым тэкстам.
Гарбачоў вярнуўся пасля фароскага зняволення ў сапраўды іншую краіну. Урэшце, у прэзідэнта СССР заставаліся надзейныя, на яго думку, плацдармы. Адным з іх уяўлялася Беларусь.
На фоне амаль што татальнага бунту «ўскраін» (ды ці толькі «ўскраін» — Расія, выбраўшы сваім прэзідэнтам Ельцына, таксама паказала нораў!) Беларусь здавалася асабліва рахманай. I дзівам тое зусім не выглядала. Рэспубліканскія начальнікі даўно ўжо заслужылі ў Крамлі рэпутацыю самых надзсйных, адданых хлопцаў, якія ў блін разаб’юцца, але найузорнейшым чынам выканаюць любую дырэктыву «адтуль». Урэшце, лічыла Масква, і ўвесь народ там такі: хоць вяроўкі з яго ві — не пікне...
Вядома ж, хвалі жнівеньскіх падзей дакаціліся і да гэтай ціхай затокі. Шакіра