• Часопісы
  • Станіслаў Шушкевіч Пуцявіна лёсу: Партрэт палітыка, навукоўца, чалавека

    Станіслаў Шушкевіч

    Пуцявіна лёсу: Партрэт палітыка, навукоўца, чалавека

    Выдавец: Полымя
    Памер: 175с.
    Мінск 1994
    43.83 МБ
    ўся па тэлефоне то з Масквой, то з Кіевам, і тое, аб чым яму паведамлялі, выразна сведчыла, што і ў расійскім, і ў украінскім Вярхоўных Саветах «працэс пайшоў» з гэткай жа імклівасцю і ашаламляльным поспехам.
    Аднак да лунання ў аблоках было далёка. Як-ніяк, Прэзідэнт СССР заставаўся .рэальнай фігурай і неўзабаве пасля «нямой сцэны» падчас тэлефоннага дыялогу з Шушкевічам авалодаў сабой. У сродках масавай інфармацыі прагучала ягоная прасякнутая гнеўнымі нотамі заява. Гарбачоў абвяшчаў белавежскія рашэнні авантурыстычнымі і незаконнымі, абмовіўшыся, праўда, што ўдзел Украіны ў сустрэчы падаецца яму добрым сімптомам, адыходам ад гранічна сепаратысцкіх настрояў. «Кожная рэспубліка мае права выхаду з Саюза, але лёс шматнацыянальнай дзяржавы не можа быць вызначаны воляй кіраўнікоў . трох рэспублік»,— зазначыў Гарбачоў, імкнучыся, йапэўна, сыграць на амбіцыях лідэраў Малдовы, Закаўказзя, Сярэдняй Азіі.
    Якраз з імі і вёў у гэты час інтэнсіўныя тэлефонныя перамовы беларускі Старшыня. Потым ён прызнаецца, што ніколі ў жыцці не праводзіў столькі часу са слухаўкай у руцэ. Важна было як мага хутчэй схіліць усіх патэнцыяльных партнёраў да ідэі Садружнасці. А тут, як на грэх, гэтая мядзведжая паслуга журналістаў, што імгненна раструбілі на ўвесь свет пра «новы саюз славянскіх дзяржаў». Вось і вылузвайся цяпер са скуры, даводзячы, што ніякай славянскай фанабэрыяй тут і не патыхае...
    Неўзабаве сродкі масавай інфармацыі пачалі паведамляць: за Садружнасць выказаліся Назарбаеў, Муталібаў, Тэр-Петрасян, Акаеў...
    Гарбачоў яшчэ працягваў свае філіпікі, пагражаў, што звернецца «непасрэдна да народа»... Але сама гэтая фразеалогія, у той час як нават зацятыя фундаменталісты пазбягалі ўжо тэзісу пра «адзіны савецкі народ», выклікала міжволі іранічныя ўсмешкі. I шмат хто адчуваў, што ўсё гэта проста блеф. У рэшце рэшт і сам Прэзідэнт СССР зразумее, што пачаў выглядаць фігурай трагікамічнай. I, да ягонага гонару, зробіць, бадай, адзіна дастойны ў тым двухсэнсоўным становішчы крок — уласнымі вуснамі адрачэцца ад свайго тытула. Далёка не ўсе, дарэчы, адзначаць як след гэты ўчынак. Між тым, хто ведае, што магло б усчацца ва ўзбуджанай, знерваванай «перабудовачным» бязладдзем, нашпігаванай страшэннай зброяй .краіне, каб у Гарбачова не хапіла тады цвярозасці мыслення, каб ён адчайна наважыўся ісці лоб у лоб да апошняга!
    Неўзабаве знойдзецца багата ахвотнікаў без усялякай ужо рызыкі выцерці падэшвы аб былога Прэзідэнта СССР — ад эстрадных парадыстаў да шаноўных дзяржаўных мужоў. 3 Гарбачова будуць з асалодай здзекавацца і рэфарматары, і артадоксы, вінавацячы — кожны са сваёй званіцы — ва ўсіх магчымых і немагчымых грахах. Шушкевічу, у свой час перажыўшаму драму расчаравання ў былым куміру, будзе тым не менш ніякавата ад гэтай бязлітаснасці на мяжы садызму. Многія хутка забыліся, што менавіта былы генеральны сакратар ЦК КПСС адважыўся некалі ўскалыхнуць ідэямі рэфарматарства тую могілкавую атмасферу таталітарнай краіны, дзе палітычныя анекдоты расказвалі толькі паўшэптам на кухнях... I гэта вялікая чалавечая драма Гарбачова — тое, што «працэс пайшоў» значна далей, чым ён мог прадбачыць, пакінуўшы на ўзбочыне самога ініцыятара, у якога, мовячы спартыўным жаргонам, «не хапіла дыхалкі». Нават калі абставіны будуць вымушаць яго, Шушкевіча, да крытычных заўваг па адрасу экс-прэзідэнта Савецкага Саюза, слухачы будуць нязменна адчуваць ноткі тактоўнасці і чыста чалавечай павагі ад адной з самых неардынарных гістарычных асоб дваццатага стагоддзя.
    * * *
    Адступленне. Аўтарскі «допыт» (люты 1993 года)
    — I ўсё ж ці не падаецца Вам, Станіслаў Станіслававіч, што фармальна Гарбачоў меў нейкую рацыю, заяўляючы, што трыма росчыркамі пяра
    нельга вырашаць лёс шматнацыянальнай краіны? Як-ніяк у яе і сапраўды ўваходзілі не толькі славянскія рэспублікі...
    — Нагадаю: аб дэнансацыі Саюзнага дагавора 1922 года абвясцілі тры з чатырох рэспублік, якія ў свой час яго і падпісалі. I ва ўсякім разе пасля ратыфікацыі белавежскага пагаднення парламентамі Беларусі, Украіны і Расіі ўсе юрыдычныя праблемы, я лічу, былі знятыя. Ну, а крыху пазней, у Алма-Аце 21 снежня, як вы ведаеце, у СНД уступілі яшчэ восем рэспублік і такім чынам кропкі над «і» оылі расстаўлены канчаткова.
    А ўвогуле я прапанаваў бы зірнуць на сітуацыю з іншага боку: можа, неправамоцным быў якраз той, стары Саюз, утвораны сілай, бальшавіцкім прымусам? 1 мы проста адшукалі хай сабе, можа, і не стопрацэнтна дасканалы, але ўсё ж варыянт цывілізаванага выйсця з гэтага гістарычнага тупіка і аднаўлення справядлівасці. Скажыце, хто ў свой час пытаўся ў беларусаў, які шлях ім больш даспадобы?
    * * *
    I сапраўды — не пыталіся. Гвалтам загналі ў таталітарны бальшавіцкі «рай», а неўзабаве каванымі ботамі сталі выбіваць з душаў усё беларускае, з асаблівым садысцкім імпэтам аорушваючы ўдары на самых неардынарных, таленавітых — на эліту нацыянальнай культуры. Здавалася, што змрок ахутаў шматпакутную зямлю беларусаў назаўсёды, што жалезныя абдымкі крыважэрнага цмока не расціснуцца ніколі... I кінуты ў сібірскі лагер паэт-беларус Шушкевіч, вядома ж, нават у самых дзёрзкіх думках не мог сабе ўявіць, што менавіта ягонаму сыну наканавана праз паўстагоддзя з лішкам стаць адным з тых, хто вынесе канчатковы прысуд ужо калапсуючай савецкай імперыі.
    «...Канстатуем, што Саюз ССР, як суб’ект міжнароднага права і геапалітычная рэальнасць спыняе сваё існаванне... 8 снежня 1991 года... За Рэспубліку Беларусь — С. Шушкевіч...»
    ДАЙСЦІ ДА БЕЛАРУСІ
    За ранішнім кубкам гарбаты ён з усмешкаю сказаў жонцы:
    — А ведаеш, што сёння прымроілася спрасоння, калі будзільнік пачуў? Што трэба ва універсітэт спяшацца — лекцыю чытаць.
    Сказаў без задняй думкі, але адразу ж заўважыў па Ірыніных вачах, што міжволі закрануў балючую для яе тэму. Жонка з самага пачатку была не ў захапленні ад ягонага рашэння стаць палітыкам. Ад дабра дабра не шукаюць. Меў жа цікавую і прэстыжную працу, поспех, што выпадае далёка не кожнаму навукоўцу...
    I раптам, усё кінуўшы,— у гэтае пекла. Палітыкам заўсёды і ўсюды на абаранкі добра давалі. Што ўжо казаць пра наш час і пра наша грамадства — хворае, затузанае, узбуджанае. Ды яшчэ са шматгадовай традыцыяй — абавязкова знаходзіць ворага, на якога можна спіхнуць віну за ўсе беды і няўдачы. Для студэнтаў ён быў богам, аракулам — а цяпер кожны, хто не лянуецца, можа вешаць усіх сабак. I не лянуюцца...
    Між тым навука на месцы не стаіць. Былыя калегі мкнуць наперад, а ён і ранейшую кваліфікацыю, здаецца, пакрысе страчвае. Хіба што зрэдчас дапаможа сыну камп’ютэр наладзіць... I калі што якое — ці ўдасца вярнуцца на кругі свая, ці не чакаюць наперадзе разбітыя ночвы?
    — Ты думаеш пра гэта, Станіслаў?
    Ён усміхнуўся:
    — Ведаеш, адно добра: пасля тваёй знішчальнай крытыкі мне ўжо любыя дэпутацкія наскокі дробяззю здаюцца...
    * * *
    Пад вокнамі кватэры чакае чорны службовы лімузін. Час на працу.
    Сустрэчы на вуліцах Мінска: пытанні, праблемы, просьбы.
    «Ну вось, і сам распанеў, як тыя аматары прывілей, якіх некалі так гнеўна бічаваў»,— іранічна адзначыў ён у думках.
    У свой час прафесар Шушкевіч прызвычаіўся хадзіць на працу ва універсітэт пехатою. Выдатная размінка! Да таго ж — збіраешся з думкамі, яшчэ раз пракручваеш у галаве сюжэт будучай лекцыі. Хады ж ад дома на вуліцы Адоеўскага да галоўнага універсітэцкага корпуса — хвілін пяцьдзесят. Гэта калі няма нагоды асабліва спяшацца. Ну, а калі час падпірае — можна ўкласціся і ў сорак.
    Спакваля прывучыў да рэгулярных шпацыраў і каго-кольвечы з калегаў, што жылі па суседству. У іх коле гэты маршрут атрымаў назву «сцяжыны Шушкевіча».
    Ён спрабаваў спачатку хадзіць гэткім жа чынам і ў парламент. Але пра «сцяжыну Шушкевіча» даведалася занадта шмат людзей. Яго раз-пораз пільнавалі то са скаргамі, то з просьбамі, то з транспарантамі... He адмахнешся ж як ад надакучлівых мух — даводзіцца прыпыняцца, выслухоўваць, адказваць. Зразумеў, што неўзабаве гэткім макарам не дапнеш да працы ўжо і за некалькі гадзін. Здаўся: стаў ездзіць у службовай машыне. Ад другой, на якую па рангу таксама меў права, адмовіўся.
    Надзвычай няўтульна было першым часам у тых выпадках, калі разам з нейкім ганаровым госцем з-за мяжы стралой імчыш у ланцугу картэжа з міліцэйскімі «міргалкамі» праз горад, а паабапал увесь рух перакрыты і, вядома ж, вадзіцелі ды пасажыры спыненага транспарту нервова пазіраюць на гадзіннікі... Напачатку і ад аховы хацеў адмовіцца. Але людзі вопытныя пераканалі: гэта ўжо сціпласць залішняя. Потым, калі стаў часцей бываць за мяжой, упэўніўся: без падобнага ні ў адной краіне не абыходзяцца і дзейнасць адпаведных службаў апраўдана і выверана каласальным вопытам. I ганаровых гасцей усюды заведзена прымаць на належным узроўні. I без службовых машын тамтэйшае кіраўніцтва не абыходзіцца. Іншая справа, што на Захадзе высокапастаўленыя асобы страшэнна баяцца хоць на крок выйсці за межы афіцыйна ўсталяваных прывілей, тады як наша кіраўніцкая каста не толькі раздула гэтыя прывілеі звыш усялякай разумнай меры, але і ведае яшчэ безліч «неафіцыйных» спосабаў трохі палепшыць сваё жыццё за казённы кошт...
    А ўсё ж ён куды больш камфортна адчуваў сябе за
    Віншаванні з нагоды абрання С. С. Шушкевіча Старшынёй Вярхоўнага Савета Рэспублікі Беларусь
    рулём уласных «Жыгулёў» пятай мадэлі! Машына, дарэчы, нягледзячы на свой даволі сталы век, па-ранейшаму ў прыстойнай форме. Толькі цяпер за яе руль садзіцца жонка.
    * ♦ *
    3 універсітэцкае пары захавалася, аднак, завядзёнка з’яўляцца ў службовым кабінеце на гадзіну раней, чым афіцыйна пачынаецца працоўны дзень. Выдатны, спакойны час, калі не турбуюць тэлефоны, калі можна нетаропка паразважаць пра бліжэйшыя справы, сістэматызаваць іх, прадумаць тактыку вырашэння той ці іншай бягучай праблемы... Або пагутарыць, параіцца з чалавекам, якому асабліва давяраеш. Шушкевічу неаднойчы даводзілася чуць: праявіў, маўляў, мяккацеласць, не разагнаў стары апарат, не набраў сабе «каманду». Цікава, што тыя крытыкі разумеюць пад словам «каманда»? Разганяць апарат ён сапраўды не стаў. Тут — служачыя, што займаюцца перш за ўсё, так бы мовіць, тэхнічным забеспячэннем палітыкі. I ў пераважнай большасці сваёй робяць гэта сумленна, кваліфікавана. А што тычыцца генеравання ідэй, мазгавых атак — гэта ўжо трохі іншая задача, і адпаведная каманда, ён лічыць, ёсць. Тыя, хто ў яе ўваходзіць, не атрымліваюць тут зарплаты, кожны з іх пры сваёй справе: хто ў навуцы, хто ў бізнесе... Гэта
    добрыя таварышы, аднадумцы, і плячо яны падстаўляюць як след. Іншая справа, шт