Станіслаў Шушкевіч Пуцявіна лёсу: Партрэт палітыка, навукоўца, чалавека

Станіслаў Шушкевіч

Пуцявіна лёсу: Партрэт палітыка, навукоўца, чалавека

Выдавец: Полымя
Памер: 175с.
Мінск 1994
43.83 МБ
ыя спрыяльныя фактары, рэфарматары правялі цэлы шэраг рашэнняў, якія спакваля, пядзь за пяддзю, паглыблялі рэчышча для неабарачальных грамадскіх перамснаў. Апазіцыя, вядома ж, будзе лічыць, што гэтага замала, але іншы бок аднойчы прыйдзе да высновы: не, гэта ўжо занадта...
Замаячыла перспектыва масавай, справядлівай прыватызацыі дзяржаўнай маёмасці. Пакрысе пайшло ў рост фермерства. Стала надзвычай папулярнай ідэя новай, дэмакратычнай сістэмы выбараў кіраўнікоў мясцовай улады. Пачалося адраджэнне беларускай духоўнасці, культуры, мовы... Карацей, народ стаў пакрысе распростваць плечы, радавыя грамадзяне адчулі, што яны могуць і павінны быць не «вінцікамі» Сістэмы, a гаспадарамі на сваёй Бацькаўшчыне.
А калі так, то ў хуткім часе большасць тых, хто прызвычаіўся ўсім камандаваць і ўсё размяркоўваць (вядома ж, не крыўдзячы і сябе), проста застануцца «па-за гульнёй».
Вось яны, адчуўшы, што глеба пачынае сплываць з-пад ног, і абрынулі ўсю сваю нянавісць да пераменаў на парламенцкага кіраўніка.
* * *
Пасля бурных падзеяў у парламенце, 2 ліпеня, Станіслаў Шушкевіч зазначыў на прэс-канферэнцыі, што, па сутнасці, толькі раскрылася сітуацыя, што існавала ўвесь час. «Шукаючы згоду,— сказаў Старшыня,— я ішоў па шляху павольнага рэфармавання... Але далей трэба рэфармаваць эканоміку. Эканоміку нельга рэфармаваць дэкларацыямі, а гэта ўжо закранае інтарэсы правіцеляў... Я стаў небяспечнай фігурай, я ўжо не прыкрываю, а неяк псую настрой».
Адкрыта выказаўся ён наконт падаплёкі таго, што адбылося, і ў інтэрв’ю БелаПАН, надрукаваным днём пазней: «Я зразумеў, што для большасці парламента важней не справа, а свая каманда. Калі на іх ціснуў страх, яны пагадзіліся з абраннем мяне на пасаду Старшыні Вярхоўнага Савета. Я тады ўспрыняў гэта як пошук імі ўзаемапаразумення. I пры такіх падыходах мы ўсё-такі многае зрабілі. Зараз жа пад уздзеяннем урадавага лобі вырашана, што я перашкаджаю ім панаваць».
Апазіцыя ў тыя самыя дні публічна заявіла, што «ў сённяшняй сітуацыі адхіленне С. Шушкевіча ад пасады азначала б неабмежаваную канцэнтрацыю ўлады і ўсіх
органаў кантролю за ўладай (у тым ліку і КДБ) у руках адной структуры — Савета Міністраў, палітыка якога не вызначаецца кампетэнтнасцю і дальнабачнасцю, клопатам пра дзяржаўную незалежнасць і доўгатэрміновыя інтарэсы». Апазіцыйны дэпутат Лявон Баршчэўскі выказаўся ў друку так: «Мы абаранялі не Шушкевіча. Сітуацыя была больш сур’ёзная, бо не пра Шушкевіча ішла размова. Фактычна стаяла пытанне пра лёс дэмакратыі, пра нашу незалежнасць... Ім трэба пасада Шушкевіча, каб узяць пад свой поўны кантроль усё: і КДБ, і знешнюю палітыку, і наступныя выбары...».
* * *
Фармальнай жа падставай для рашучага наступу на Шушкевіча была выбрана пазіцыя, занятая ім падчас дыскусіі аб мэтазгоднасці далучэння Беларусі да сістэмы калектыўнай бяспекі краін СНД. Гэтая дыскусія старанна распальвалася пачынаючы з сакавіка 1993-га. Шушкевіч, як і чакалася, адразу ж катэгарычна запратэставаў супраць далучэння да дагавора аб калектыўнай бяспецы, нагадаўшы, што Вярхоўны Савет заканадаўча канстатаваў у свой час імкненне рэспублікі да нейтралітэту і бяз’ядзернасці, абвясціў пра гэта на ўвесь свет...
I адразу ж па ім ударыла з усіх ствалоў загадзя падрыхтаваная цяжкая артылерыя.
Пазіцыю Шушкевіча з нумару ў нумар з усё большай апантанасцю крытыкавала падуладная ягоным апанентам прэса. Уступіла ў бой магутная кагорта прамысловых «генералаў» — кіраўнікоў тых індустрыяльных гігантаў, што дзесяцігоддзямі былі арыентаваныя на выгадныя ваенныя заказы Масквы. «Генералы» пачалі спекуляваць на цяжкасцях канверсіі, на страху рабочых іх прадпрыемстваў страціць свае месцы. На баку прыхільнікаў дагавора выступіла і шматлікая група розным шляхам ангажаваных палітолагаў, сацыёлагаў, экспертаў...
Шушкевічу заявілі, што ягоныя ўяўленні пра нейтралітэт безнадзейна састарэлі, што ад такой палітыкі, маўляў, ужо адыходзяць і класічна вядомыя ў гэтым сэнсе Швецыя ды Швейцарыя. Што калі не пайсці на ваенны саюз — перш за ўсё, безумоўна, з Расіяй,— то вялікая ўсходняя суседка вельмі пакрыўдзіцца і, бы муху, прыдушыць маленькую Беларусь эканамічна. I нарэшце, што ён, Шушкевіч, займаецца звычайным танным папулізмам і наўмысна застрашвае беларускіх мацярок прывідам цынкавых трун з целамі іх сыноў,
Саратнікі ці праціўнікі?
што могуць скласці галовы ў «гарачых кропках» СНД,— застрашвае, каб нажыць палітычны капітал для барацьбы за магчымую ў перспектыве на Беларусі пасаду прэзідэнта. Але народ, маўляў, усё добра разумее і, безумоўна ж, у масе сваёй за ваенны саюз з Масквой.
Шушкевіч прапанаваў: давайце сапраўды даведаемся пра думку простага люду, давайце вынесем пытанне аб дагаворы на рэферэндум! I дадаў: калі высветліцца, што большасць народу думае на гэты конт не так, як я,— падаю ў адстаўку...
На слова «рэферэндум» праціўнікі Шушкевіча адрэагавалі прыблізна так, як рэагуе на чырвоную анучу раз’юшаны бугай. Годам раней йарламенцкая большасць паспяхова пахавала ўжо ідэю аднаго рэферэндуму, прапанаванага апазіцыяй. Цяпер гэтая большасць вырашыла «пахаваць» Старшыню.
Аднак трэба было знайсці нейкую зачэпку. Бо зусім ужо абсурдна здымаць парламенцкага кіраўніка толькі за тое, што ён адважыўся мець уласную думку па спрэчнай праблеме. Ды і выступаць з ініцыятывай рэферэндуму — ягонае законнае права. Так, ён не хавае спадзявання, што народ у рэшце рэшт скасуе ініцыятыву апалагетаў калектыўнай бяспекі, але ж пакуль што выканаў волю парламенцкай большасці — падпісаў адпаведны дагавор.
I тады — а што яшчэ заставалася? — прычапіліся да... формы, у якой тое было зроблена. Яна, гэтая форма, ніяк не рэгламентавалася. Шушкевіч выбраў такі
варыянт: разаслаў кіраўнікам краін — удзельніц сістэмы калектыўнай бяспекі ліст, дзе канстатавалася падпісанне адпаведнага дагавора і Беларуссю.
Вось тут і ўзняўся вэрхал: Старшыня хітруе, падманвае, усё несапраўдна, трэба было ставіць подпіс на самім дакуменце! Дарэмна стараўся Шушкевіч давесці, што такая працэдура не прадугледжана, што дакумент зачынены і ўзяты дэпазітарыем на адказнае захоўванне... Парламенцкая большасць, распаліўшы сябе да сапраўднай лютасці, ужо нічога не хацела чуць. За адным махам зрабілі Старшыню і галоўным віноўнікам эканамічнага крызісу: маўляў, усё гэта з-за ягонай некампетэнтнасці, ну і, вядома ж, з-за «злачыннага развалу Саюза» ў Белавежскай пушчы. А потым хто-кольвечы і ўвогуле адпусціў тармазы, перайшоўшы на звычайнае прымітыўнае хамства. Дарэмна дэпутат Станіслаў Бабачонак заклікаў апамятацца, не дэманстрдваць, як ён выказаўся, узровень пячорнага чалавека. Дарэмна іранізаваў прадстаўнік апазіцыі Сяргей Навумчык: «Калі пасадзіць вельмі няздольных музыкантаў, то дай ім хоць Растраповіча, але Шапэна яны не сыграюць». Дарэмна іншыя парламентарыі-дэмакраты заклікалі прыслухацца да думкі народу.
...Калі 1 ліпеня 1993 года эмоцыі ў Вярхоўным Савеце дасягнулі апагею, адзін з самых зацятых нядобразычліўцаў Шушкевіча, палемізуючы з апазіцыяй, міжволі вымавіў сімвалічную па-свайму фразу:
— Пры чым тут народ?
* * *
Але народ усё адно сказаў у тыя дні сваё слова. Бязлітасны бой у Вярхоўным Савеце прыкаваў да радыёдынамікаў і тэлеэкранаў увагу тысяч і тысяч людзей па ўсёй Беларусі. Такой масавай і напружанай завочнай аудыторыі дэпутаты не мелі даўно... ГІростыя грамадзяне будуць не толькі слухаць — яны засыплюць Вярхоўны Савет градам лістоў і тэлеграм.
* * *
3 тэлеграм і лістоў тых дзён (канец чэрвеня — пачатак ліпеня 1993 года)
«Мы абураныя той наменклатурнай палітычнай гульнёй, што вядзецца часткай дэпутатаў ва ўгоду ўласным карпарацыйным інтарэсам... Спрабуюць наладзіць гэты палацавы пераварот, а самі няспынна ўзбагачаюцца за
народны кошт, будуючы сабе палацы-катэджы, дачы, прыхватызуюць за бясцэнак прадпрыемствы, дзяржаўную маёмасць, здзекуюцца над людзьмі, карыстаючыся сваёй беспакаранасцю...
Народныя дэпутаты Барысаўскага гарсавета: ГАЎРУСЕЎ, ШЧАРБІНІН, ХАРКОУ, ЕШЧАНКА, СМАГІН, ПІШЧАЛАЎ, ШАРСТНЁЎ, КОРАЧКІН, КАЛЕНІК, КУДЗЕЙКА».
«Дэпутаты, не будзьце іудамі і не лічыце народ за дурняў, калі адхіліце Шушкевіча, будзе югаслаўскі варыянт. Пашкадуйце хоць сваіх дзяцей, калі не шкадуеце нашых.
Выбаршчык ІЛЬЯНКОЎ. Віцебск».
«Падтрымліваем Шушкевіча, выказваем недавер бальшавіцкаму Вярхоўнаму Савету.
ЛЯВОЦКАЯ, ЛЫСАК, ПОДКАС. Пінск».
«Спадары дэпутацкая большасць, народ верыць Шушкевічу больш, чым вам. He стварайце напружання, у выніку прайграеце вы і, на жаль, Беларусь.
Вадзім БАРШЧЭЎСКІ. Віцебск».
«Паважаны Станіслаў Станіслававіч, Вы на правільным шляху. Добрага здароўя, вытрымкі, мужнасці, так неабходных будучаму прэзідэнту. Наша пагарда агрэсіўнай большасці...
Ад групы вашых выбаршчыкаў — ХОЦІНА. Мінск».
«Дарагі Станіслаў Станіслававіч, не паддавайцеся на правакацыі партакратаў. Выбаршчыкі, народ з Вамі.
Сем’і МАКАРЭВІЧ, ДЗЕРБАН, ШАЎЦОВЫ, МУДРАГЕЛАВЫ і іншыя выбаршчыкі. Мінск».
«Да глыбіні душы абураныя правакацыйнай антынароднай дзейнасцю камуністычнай большасці ў Вярхоўным Савеце. Выказваем Вам, Станіслаў Станіслававіч, сваю самую гарачую падтрымку. Вы былі і застаяцеся гонарам і сумленнем беларускай нацыі.
Сям’я БАБІЧ. Глыбокае Віцебскай вобласці».
* * *
Такіх зваротаў былі сотні — з усіх куткоў Беларусі, з вялікіх гарадоў і глыбінных вёсачак, ад рабочых і выкладчыкаў, ад студэнтаў і пенсіянераў... Супраць Шушкевіча выказаліся, здаецца, толькі два ці тры аўтары.
Безумоўна, аналіз гэтай пошты не мог прэтэндаваць на статус сацыялагічнага даследавання. I ўсё ж сама па сабе напрошвалася выснова: народ зрабіў свой выбар.
Гаворка тут, вядома, не толькі пра асобу Станіслава Шушкевіча. Народ зрабіў цвёрды выбар на карысць
рашучага рэфармавання ўсіх сфераў грамадскага жыцця. I яму, падобна, імпануе менавіта той шлях, які спавядае Шушкевіч: без новых барыкад, без гвалту, без крыві... I хай сабе тыя, каму б хацелася адкінуць грамадства ў часы ўсемагутнасці Сістэмы, нават здолеюць атрымаць яшчэ колькі лакальных перамог,— час улады гэтых людзей усё адно катастрафічна мінае. Эпоха запатрабавала кіраўнікоў іншага складу, іншага мыслення — здольных правесці карабель пад назвай Беларусь праз шторм крызісу курсам да вольнага, справядлівага, заможнага жыцця, аб якім так даўно мараць на гэтай шматпакутнай зямлі.
I шмат хто на Беларусі звязвае надзеі са Станіславам Шушкевічам...
* * *
Выблісн