Станіслаў Шушкевіч Пуцявіна лёсу: Партрэт палітыка, навукоўца, чалавека

Станіслаў Шушкевіч

Пуцявіна лёсу: Партрэт палітыка, навукоўца, чалавека

Выдавец: Полымя
Памер: 175с.
Мінск 1994
43.83 МБ
е дапусціць, каб быў сарваны візіт Клінтана на Беларусь, запланаваны на студзень 1994-га. 3 маёй адстаўкай гэты візіт рабіўся б немагчымы. Я ж лічыў яго надзвычай важным для нашай краіны, для перспектыў яе інтэграцыі ў сусветную супольнасць. I вырашыў, што хоць тут не дам сябе перайграць...
Дарэчы, калі вяртацца яшчэ далей назад, варта зазначыць, што ў свой час праз наша Міністэрства замежных спраў рабіліся вялікія высілкі, каб на чале беларускай дэлегацыі ў Штаты паляцеў Кебіч. Я тады ад амерыканскага пасла даведаўся, што наш галоўны дыпламат Краўчанка, як кажуць, касцьмі клаўся, каб запрашэнне з Вашынгтона было адрасавана менавіта кіраўніку ўрада. Але яно прыйшло, як вы ведаеце, усё ж да мяне... I калі мы знаходзіліся ў Вашынгтоне ў ліпені 1993-га, я выразна ўсвядоміў яшчэ адну рэч: на перамовах за мяжой — калі гаворка ішла, напрыклад, пра крэдыты для рэфармавання эканомікі — пэўныя нашы высокапастаўленыя прадстаўнікі гаварылі адно, a вярнуўшыся дадому, рабілі зусім іншае. Прасілі грошы, не шкадуючы рэфарматарскіх абяцанак, а ў выніку толькі памнажалі дзяржаўны доўг (жахліва нават уявіць — за 1993 год ён падскочыў да мільярда долараў: палеву запазычылі Захаду, палову — Расіі!). Эканоміка ж засталася па сутнасці старой і працягвае дэградаваць...
Пасля вяртання дэлегацыі з Амерыкі спадар Краўчанка зрабіў заяву, што візіт, маўляў, практычна безвыніковы. Хай гэта застаецца на ягоным сумленні. Я ж ганаруся, што ўдалося хоць у нейкай ступені прарваць інфармацыйную ізаляцыю, у якой знаходзілася Беларусь, што наш курс на поўнае ядзернае раззбраенне заваяваў такую павагу і ў ЗША, і ва ўсім свеце. A
Сустрэча Прэзідэнта ЗША Біла Клінтана ў аэрапорце «Мінск-2»
Клінтана, як вы ведаеце, я запрасіў наведаць нашу краіну.
Дык вось, як я ўжо сказаў, рабіліся ўсе захады, каб гэтаму перашкодзіць. I нават калі стала ясна, што амерыканскі прэзідэнт усё-такі едзе, барацьба працягвалася. Узняўся, напрыклад, страшэнны вэрхал з-за намеру Клінтана наведаць Курапаты. Нашы слаўныя ветэраны палічылі такі крок страшэннай для сябе абразай. Вядома ж, амерыканцам пра гэта адкрытым тэкстам не гаварылі. Дыпламатычна намякнулі: маўляў, няма ўпэўненасці, што ў Курапатах удасца забяспечыць належны ўзровень аховы. Але ж амерыканцы — людзі разумныя... Ад шэфа бяспекі Клінтана неадкладна прыйшоў факс: маўляў, ніколькі не сумняваемся, што ўсё будзе «о’кей».
Урэшце быў дасягнуты кампраміс. Памянялі месцамі пункты праграмы: напачатку Клінтан ускладае вянок да абеліска воінам і партызанам Вялікай Айчыннай на плошчы Перамогі, а потым ужо накіроўваецца аддаць даніну памяці курапацкім ахвярам.
Я лічу, гэта быў прыгожы візіт. Усе галоўныя перамовы выпала весці мне, і думаю, што падчас іх, пры ўсёй павазе да магутнай заакіянскай дзяржавы, Беларусь не выглядала ўгодлівай, прыніжанай беднай сваячкай.
— Няцяжка здагадацца, што, калі вы гаварылі з Клінтанам з вока на вока, прагучалі і зусім канфідэнцыйныя рэчы...
— Я на ўсіх этапах перамоў падкрэсліваў, што Беларусь — самастойная дзяр_жава, і, мяркую, той бок добра адчуваў мяжу, перасячэнне якой магло б кваліфікавацца як спроба ўмяшання ў нашыя ўнутраныя справы. Разам з тым, безумоўна, я хацеў як мага больш аб’ектыўна абмаляваць той няпросты, супярэчлівы пераходны стан, у якім знаходзіцца пакуль што наша дзяржаўнасць. Для мяне было важна, каб Амерыка адчула давер да Беларусі, упэўнілася, што тут ёсць здаровыя, прагрэсіўныя сілы, якія шчыра імкнуцца да інтэграцыі ў міжнароднае супольніцтва. Аднак у любых абставінах я лічу недапушчальным, ганебным для палітыка станавіцца псрад некім на калені з працягнутай рукой, незалсжна ад таго, куды працягваць руку — на Захад ці на Усход. I тут мой гонар, маё сумленне — чыстыя.
Безумоўна, яшчэ не надышоў час публічна распавядаць пра ўсе дэталі той прыватнай гаворкі з Клінтанам і гэткай самай папярэдняй гутаркі з дзяржсакратаром ЗША Крыстаферам. Гэта не значыць; што ёсць нейкія таямніцы, пра якія ніхто ніколі не даведасцца. Усё зафіксавана ў пратаколах, што захоўваюцца ў адпаведных нашых архівах. Дарэчы, гэта не былі, строга кажучы, дыялогі тэт-а-тэт. Побач знаходзіўся перакладчык, але такі, што стопрацэнтна гарантуе канфідэнцыйнасць. Пройдзе час, і ўсё будзе абнародавана — так, як гэта звычайна і робіцца ў практыцы міжнародных зносін.
* * *
А візіт і сапраўды быў прыгожы. I ягоным апафеозам (тут гэтае ўрачыстае, узнёслае слова якраз дарэчы) стала сустрэча Клінтана з мінчукамі на плошчы Перамогі.
Пасля таго як лёг вянок да абеліска, Шушкевіч па-англійску прапанаваў амерыканскаму прэзідэнту павітаць встэранаў. (Увогуле, трэба заўважыць, прафссару Шушкевічу найчасцей даводзілася мець справу з вузкаспецыяльнымі навуковымі тэкстамі на гэтай мове,
а ў размоўным жанры віртуозам ён зусім сябе не адчуваў, але тут патрэбная фраза склалася неяк сама па сабе — і надзвычай дарэчы.)
Клінтан — элегантны, усмешлівы, падобны ў сваім доўгім чорным паліто і беласнежнай кашулі на дырыжора — рушыў да натоўпу, што цясніўся за металічнымі бар’ерамі вакол плошчы, і пачаў паціскаць рукі — адну, дзве, дзесяць, дваццаць... Мінчукі наваліліся на бар’еры, наперабой працягваючы далоні для жаданага поціску; бедакі-міліцыянты, тытанічна напружваючы мускулы, ледзь стрымлівалі гэты парыў; узмакрэлыя агенты спецслужбаў, як чаўнакі, снавалі ў людскім віры, і можна было толькі ўявіць, як шалёна калаціліся іх прасякнутыя звышсуровай адказнасцю сэрцы... I было яскрава бачна, што ў тым людскім парыве няма ні кроплі халопства, што гэта, бы крынічны струмень, прарываецца з нетраў чалавечых душ шчырае пачуццё павагі да лідэра вялікай нацыі, якая здолела пабудаваць для сябе заможнае і вольнае жыццё, і ў прагных поцісках рук пульсавала гарачая вера, што гэткае самае дастойнае жыццё здолеюць пабудаваць і беларусы.
Было відавочна, што распісаная да хвіліны праграма візіту ўжо трашчыць па ўсіх швах, але не было тае сілы, што магла разарваць гэты спантанна замкнёны энергетычны ланцуг яднання чалавечых душаў. I Клінтан працягваў агінаць аточаную бар’ерамі плошчу, і поціскі рук па-над гэтымі жалезнымі перагародкамі дарылі рэпарцёрам фенаменальныя кадры-сімвалы.
Шушкевіч у тыя хвіліны заставаўся па-за рамкамі рэпарцёрскіх відашукальнікаў. Ён ішоў трохі паводдаль услед за амерыканскім прэзідэнтам, і мала хто бачыў, што ў ягоных вачах свяціліся адначасова і радасць і сум...
А тым часам высокага госця ўжо чакала зала беларускай Акадэміі навук...
* * *
Адступленне. Аўтарскі «допыт» (красавік 1994 года)
— Сустрэчу з Білам Клінтанам у Акадэміі навук трансліравала беларускае тэлебачанне. I ўсё ж нешта цікавае, мусіць, засталося па-за кадрам?
— Калі на плошчы Перамогі была сустрэча, так бы мовіць, эмацыянальная, то тут, у Акадэміі,— сэнсоўная.
Дарэчы, не абышлося без кур’ёзаў. Прадстаўнік Акадэміі спачатку трымаў уступнае слова па-англійску, а потым сказаў тое самае па-беларуску. Клінтан
занепакоіўся (відаць, вырашыў, што ў нас няма адпаведнай тэхнікі): маўляў, няўжо мяне таксама будуць «падаваць» у два прыёмы? Я кажу: не турбуйцеся, будзе сінхронны пераклад праз навушнікі. Тады ён супакоіўся...
I яшчэ: хоць задумвалася сустрэча менавіта з маладымі інтэлектуаламі (папярэдне ішла гаворка, што для дэпутатаў, у прыватнасці, узроставай мяжой будзе 1956 год нараджэння), у зале ў рэшце рэшт апынулася багата асоб, што зусім не адпавядалі першапачатковаму «цэнзу». Бо напярэдадні пачалі патрабаваць для сябе месцы члены Прэзідыума Вярхоўнага Савета, потым — члены ўрада... Карацей, выявілася псіхалогія старых партыйных часоў: крый Божа не заняць ганаровае крэсла на чарговым мерапрыемстве — яшчэ падумаюць, што цябе перасталі паважаць у адпаведнасці з санам...
* * *
Але Клінтан, трэба меркаваць, дакладна ведаў, каму ў той зале трэба адрасаваць словы надзеі на дастойную будучыню беларускага народа.
Аглядальнік «Народнай газеты» не без вытанчанай з’едлівасці адзначыў у сваёй справаздачы: «Большасць аўдыторыі, а былі там пераважна маладыя навукоўцы, маладыя палітыкі і журналісты, культурная эліта, слухалі прэзідэнта ЗША, як гаворыцца, «жыўцом». У адрозненне ад дзяржаўных мужоў, што адразу пацягнуліся да навушнікаў з сінхронным перакладам. Як тут не згадзіцца з Білам Клінтанам, што гэтае новае, высокаадукаванае і таленавітае пакаленне і ёсць наша асноўная надзея’».
Але ля рычагоў рэальнай улады ў маладой краіне заставаліся на той момант пераважна людзі з навушнікамі...
НЕЗАВЕРШАНЫ РАЗДЗЕЛ
Вось і ўсё.
Ён сышоў з трыбуны і, абмяняўшыся парай слоў з намеснікам, паволі рушыў да «закуліснага» выхаду з Авальнай залы — стомлены, трохі ссутулены ад нябачнага цяжару чалавек з вялікім маршчакаватым ілбом.
Даносчыкі-мікрафоны агучылі на ўсю рэспубліку ягоны яўна не разлічаны на такую аўдыторыю дыялог з намеснікам, што выглядаў прыблізна так:
— Хіба вы не застаяцеся на галасаванне? Ваш голас, дарэчы, таксама будзе ўлічвацца...
— Ат, ведаеце, мне ўжо ўсё адно... Паеду дадому!
Ён мог прадказаць вынікі, якія праз пару гадзін абнародуе падліковая камісія, з дакладнасцю практычна да голаса. Гэтаксама дакладна было ўсё пралічана і ягонымі праціўнікамі. Праз некалькі хвілін пачнецца тайнае галасаванне па пытанні аб змяшчэнні старшыні парламента з пасады. I 209 дэпутатаў выкрасляць у бюлетэнях ягонае прозвішча.
За некалькі дзён да таго, акурат у дзень прыбыцця ў Мінск амерыканскага прэзідэнта, парламенцкая большасць атрымала дзівосны падарунак. Цяжка сказаць, ці быў ён нечаканы — падаплёка падзеі так і засталася таямніцай за сямю пячаткамі. Фактам жа стала тое, што раніцай 15 студзеня са згоды кіраўнікоў беларускіх МУС і КДБ агенты літоўскіх спецслужбаў арыштавалі двух функцыянераў тамтэйшай нелегальнай кампартыі, якія хаваліся ў Мінску ад вышуку, абвінавачаныя ў злачыннай дзейнасці супраць суверэннай Літвы.
Іх беларускія браты па духу, з’ехаўшыся на парламенцкую сесію пасля калядных вакацый, адразу ж адсунулі ўбок усе запланаваныя пытанні і, выставіўшы за дзверы журналістаў, адключыўшы трансляцыю, аж на чатыры дні далі волю пачуццю святога гневу. 3
глыбокім абурэннем асуджаючы дазвол на паланенне ў Мінску літоўскіх падпольшчыкаў, згадалі і пра зганьбаваны беларускі суверэнітэт, і пра міжнародныя каноны чалавечых правоў — карацей, менавіта пра тое, напамінак аб чым раней звычайна выклікаў у каго-кольвечы з выступоўцаў нешта падобнае на алергію. Зыход гэтага дружнага збівання на порхаўку міністра ўнутраных спраў і старшыні КДБ, бадай, ні ў кога не выклікаў сумненняў. Свярбела толькі адно пытанне: як такія мацёрыя прафесіяналы трапілі ў прымітыўную, дрэнна замаскаваную «воўчую яму»? Ды яшчэ пасля таго, як кінулі такі небяспечны выклік сваім нашумелым адкрытым лістом?
Больш зручнага выпадку, каб пакласці на плаху галовы апальных Ягорава і Шырко