Станіслаў Шушкевіч Пуцявіна лёсу: Партрэт палітыка, навукоўца, чалавека

Станіслаў Шушкевіч

Пуцявіна лёсу: Партрэт палітыка, навукоўца, чалавека

Выдавец: Полымя
Памер: 175с.
Мінск 1994
43.83 МБ
кі для лупцоўкі...
I беларускі спікер, і расійскі прэзідэнт адчувалі ў тыя дні адно і тое ж: іх метадычна, бязлітасна заганяюць у кут, каб расправіцца парай рашаючых удараў. Розніца ж оыла ў тым, што магутныя прэзідэнцкія паўнамоцтвы давалі Ельцыну непараўнальна больш магчымасцяў адбівацца і контратакаваць, тым самым трохі стрымліваючы і палітычных праціўнікаў Шушкевіча.
Двое лідэраў, лёсы якіх цесна знітавала белавежскае пагадненне, вядома ж, не сталі афішаваць у прэсе ўсе дэталі той сваёй жнівеньскай гаворкі. Вярнуўшыся ў Мінск, Шушкевіч скупа далажыў на прэс-канферэнцыі: «Я не хадзіў туды з працягнутай рукой... Думаю, мы вырашылі пытанне аб крэдытных лініях, якія забяспечаць Беларусь нафтай і газам у значна болыпай ступені, чым гэта ёсць на сённяшні дзень. Але я хачу заявіць, што звышкатэгарычных змен у гэтым не будзе... Трэба жыць па сродках!» Пытанне ж: чаму ездзіў у Маскву цягніком? — ён парыраваў трохі змрочным жартам: «А вы хацелі, каб я паехаў на танку?»
Пасля цягніка Шушкевіча чакаў верталёт: Старшыня Вярхоўнага Савета наведаў пацярпелыя ад паводкі мясціны Палесся.
Масква ж і сапраўды скаланецца неўзабаве ад ляскату танкавых гусеніцаў...
* * *
У верасні проціборства дзвюх галінаў улады ў расійскай сталіцы стала нагадваць паядынак на самым краі прорвы. Па прыкладу хасбулатаўскай кааліцыі дзейнічала і дэпутацкая оольшасць на Беларусі. Яе правадыры адкрыта пракламавалі намер дэнансаваць белавежскае пагадненне (маючы на ўвазе і адпаведныя наступствы для ягоных ініцыятараў). Беларускі прем’ер Вячаслаў Кебіч, які таксама меў грэх пакінуць у свой час аўтограф на тым злашчасным дакуменце, паспяшаўся пасыпаць галаву попелам і публічна выказаўся за стварэнне Савецкага Саюза «ў абноўленым выглядзе» (праўда, потым, калі кан’юнктура рэзка зменіцца, народу будзе растлумачана, што гэта блытанікі-журналісты не так інтэрпрэтавалі словы прэм’ера).
Шушкевіч, здавалася, нарэшце адчуў, што ў гэтай сітуацыі адзіна магчымым відам абароны застаецца адчайны наступ ў адказ. Ён тэрмінова збірае газетчыкаў на прэс-канферэнцыю, потым выходзіць у прамы эфір рэспубліканскага тэлебачання і радыё. Гэтакай жорсткай
крытыкі ўрада з ягоных вуснаў, бадай, яшчэ не чулі... Хопіць шукаць ахвярнага казла, досыць валіць з хворай галавы на здаровую! — такі быў лейтматыў моцных, эмацыянальных выказванняў спікера. Ён яшчэ раз зазначыў, што суверэннасць Беларусі «не мае ніякага дачынення да ізаляцыі, не перашкаджае, каб мы цесна ўзаемадзейнічалі эканамічна, гандлёва. I калі ісці ў тым накірунку, што быў азначаны ў Віскулях, будзе тое цеснае ўзаемадзеянне, аб якім мараць людзі». Іншая справа, што ўрад замест таго, каб напаўняць канкрэтыкай ужо заключаныя ў рамках СНД эканамічныя пагадненні, плодзіць адзін за адным нейкія манілаўскія пражэкты — накшталт «траістага эканамічнага саюза «славянскіх рэспублік былога Саюза. «Як у анекдоце — навошта мыць брудных дзяцей, калі прыемней рабіць новых»,— з саланаватым гумарам рэзюмаваў Шушкевіч. Адзначыўшы, што «дылетантаў ва ўрадзе больш чым трэба», ён лагічна прапанаваў гаварыць сёння не аб адстаўцы спікера, а «аб іншай адстаўцы, аб тых, што мелі ў сваіх руках усю паўнату выканаўчай улады, але прывялі рэспубліку да цяжкага стану».
Такіх рэзкіх, тэмпераментных выпадаў у бок Кебіча ад Старшыні Вярхоўнага Савета, які дагэтуль старанна вуаліраваў свае нелады з прэм’ерам, яўна не чакалі. Прэса, адразу ж правёўшы паралель з расійскай сітуацыяй, узбуджана загаманіла пра такі ж самы, як і там, канфлікт дзвюх галінаў улады. Але параўнанне, безумоўна, кульгала. Хаця б таму, што Ельцын меў, як-ніяк, згуртаванае кола адданых саратнікаў-збраяносцаў, Шушкевіч жа мусіў амаль што ў адзіноце трымаць два фронты — супраць кансерватыўнага ўрада і супраць кансерватыўных дэпутатаў. 3 адпаведнымі шанцамі ацалець...
Падзенне Ельцына, безумоўна, паскорыла б і развязку палітычнай драмы Станіслава Шушкевіча.
Але маскоўскія падзеі пайшлі па іншым сцэнарыі. Проціборства дзвюх непрымірымых сіл закруціла крывавую, д’ябальскую інтрыгу...
* * *
Кажуць, што Ельцынава цярпенне лопнула пасля таго, як Хасбулатаў публічна шчоўкнуў пальцам па горле, намякаючы на любоў прэзідэнта да моцных напояў. Калі і так, то, зразумела ж, гэты фрывольны жэст стаў толькі апошняй кропляй, што перапоўніла чашу. Ружжо, якое даўно ўжо вісела перад вачыма гледачоў на маскоўскай палітычнай сцэне, рана ці позна павінна было стрэліць.
21 верасня 1993 года сваім указам № 1400 Ельцын скасоўвае паўнамоцтвы з’езда народных дэпутатаў і Вярхоўнага Савета Расіі і прызначае на снежань выбары ў новы орган заканадаўчай улады — Федэральны сход. Парламент у сваю чаргу кваліфікуе прэзідэнцкі ўказ як дзяржаўны пераварот, аб’яўляе аб прыпыненні паўнамоцтваў Ельцына і прыводзіць да прысягі ў якасці «в. а. прэзідэнта» аднаго з паплечнікаў Хасбулатава — былога лётчыка, удзельніка афганскай вайны, а потым віцэ-прэзідэнта краіны Аляксандра Руцкога. Напружанне дасягае апагею...
Шушкевіч (як і парламенцкая апазіцыя БНФ), не вагаючыся, падтрымаў дзеянні Ельцына, накіраваў яму адпаведную тэлеграму. За што адразу ж трапіў пад жорсткі прэсінг — у большасці членаў Прэзідыума Вярхоўнага Савета Беларусі быў іншы погляд на маскоўскія падзеі.
— Фактычна Прэзідыум паставіў мне ультыматум: асудзіць крокі Ельцына,— распавёў потым Шушкевіч.— Але я адразу даў зразумець, што ніякіх антыельцынскіх заяў падпісваць не буду. I мае апаненты мусілі ў рэшце рэшт пайсці на праўкі ў падрыхтаваным імі (пераважна, наколькі я ведаю, Дзмітрыем Булахавым) тэксце заявы Прэзідыума з нагоды расійскіх падзей. У выніку ўся іх задума практычна была зведзена на нішто.
Сапраўды, у канчатковым, апублікаваным толькі 25 верасня выглядзе заява ўяўляла сабой абсалютна выхалашчаны прадукт цяжкога кампрамісу: ніякіх ацэнак, толькі заклапочанасць драматычнай сітуацыяй у суседзяў — пачуццё, якое аднолькава шчыра маглі дэклараваць нават зацятыя палітычныя непрыяцелі. Хоць гэта, вядома ж, ні на ёту не збліжала іх поглядаў.
Хацелася верыць, што ў Маскве абыдзецца ўсё ж без крыві. Але... хасбулатаўцы дзёрзка атакуюць мэрыю, затым бяруць на аўтаматныя мушкі тэлецэнтр «Астанкіна». Першыя ахвяры...
I вось — жахлівая развязка, бясстрасна паказаная на цэлы свет усюдыіснымі аператарамі Эн-Бі-Сі: танкі б’юць прамой наводкай па Белым доме. 3 вокнаў атачонага парламента паўзе густы чорны дым. Снарады, выпушчаныя аднымі расіянамі, рвуць на шматкі целы іншых расіян. Цэнтр Масквы. Канец дваццатага стагоддзя. Жудасны сон...
* * *
Шушкевіч цяжка, пакутліва перажываў маскоўскую трагедыю. Але для ягоных апанентаў усё было ясна як
Божы дзень: даўно і метадычна складаемы імі рэестр смяротных грахоў беларускага спікера папоўніўся яшчэ адным радком: падтрымка «крывавага дыктатара» Ельцына. Праўда, паражэнне маскоўскіх мяцежнікаў на нейкі час зблытала карты беларускай парламенцкай большасці. Яна акрыяе духам у снежні, пасля расійскіх выбараў, калі высветліцца, што дэмакраты пацярпелі фіяска і новы тамтэйшы парламент абяцае стаць для Ельцына, бадай, яшчэ мацнейшым арэшкам.
* * *
Шушкевічу звычайна не падабаліся журналісцкія параўнанні палітыкі са спартыўнымі адзінаборствамі. Ен зазначаў прыкладна так: я не імкнуся перамагчы коштам нечага паражэння, я хачу, каб выйгралі ўсе...
На жаль, палітыка амаль ніколі не дае такой магчымасці і рамантызм у ёй дорага каштуе. На справе стасункі паміж парламенцкай большасцю і спікерам усё болей нагадваюць назіральнікам знясільваючы баксёрскі бой, які зацягнуўся даўжэй, чым чакалі. Даўно ўжо бачна, на чыім баку перавага ў грубай і яраснай моцы, але прыціснуты да канатаў праціўнік нейкім цудам ухіляецца чарговы раз ад свінцова-бязлітаснага ўдару — за імгненне да выратавальнага гонга.
Праўда, выратавальная паўза — толькі да наступнага раунда. I з лагера сваіх жа балельшчыкаў гучаць горкія папрокі: нельга адно бараніцца, трэба рызыкаваць і ісці ў контратаку, у такіх паядынках нічыіх не бывае... A ў іншым лагеры тым часам пракручваюцца тактычныя варыянты: як жа правесці нарэшце рашаючы, сакрушальны, накаўтуючы ўдар?
* * *
Ha XII сесіі Вярхоўнага Савета Беларусі, на пачатку чэрвеня 1993 года, адбылася падзея, якую мала хто прыкмеціў, аддаючы ўвагу палкай дыскусіі аб калектыўнай бяспецы. Мусячы неяк рэагаваць на трывогу грамадскасці: «наменклатура рабуе дзяржаву!»,— парламент абвясціў аб стварэнні часовай камісіі для вывучэння дзейнасці камерцыйных структур, дзеючых пры рэспубліканскіх і мясцовых органах улады і кіравання. Старшынёй камісіі абралі дэпутата Лукашэнку.
Сіплаваты, заўжды з гнеўнымі ноткамі голас Аляксандра Лукашэнкі, дырэктара саўгаса «Гарадзец» Шклоўскага раёна, аматары радыётрансляцый з сесій Вярхоўнага Савета вызначалі к таму часу ўжо беспамылкова з першай фразы. Ён рваўся да мікрафона пры
любой нагодзе, гаварыў хоць часам і не па тэме, але заўсёды палымяна. А галоўнае — кожны раз некага клеймаваў, выкрываў. I такім чынам закранаў патрэбныя струны ў душах тых грамадзян, што надзвычай любяць простыя сацыяльныя рэцэпты: вось чарговы вораг, яго трэба сцерці ў кулеш, і тады ўсім стане добра... 3 цягам часу ўлюбёнай мішэнню для філіпік Лукашэнкі стала асоба Станіслава Шушкевіча. Паколькі першы не выбіраў слоў, то другі, паддаючыся натуральным чалавечым эмоцыям, пачаў раз-пораз адказваць таксама колкімі рэплікамі, a то па праву спікера і перапыняў апанента, кваліфікуючы чарговы выпад як абразу... Іх стасункі сталі, мякка кажучы, не самымі цёплымі. Падтрымліваючы кандыдатуру Лукашэнкі на пост старшыні часовай камісіі (якая потым атрымала ў народзе спрошчаную назву «антымафіёзнай»), Шушкевіч спадзяваўся ўпотай, што такім чынам нястрымная энергія ягонага зацятага апанента накіруецца ў іншае рэчышча, што няўрымслівы змагар, раскапаўшы красамоўныя факты з патаемнага жыцця наменклатуры, увойдзе ў клінч з парламенцкай большасцю...
Але атрымалася зусім іначай. Арэол бясстрашнага барацьбіта з мафіяй надзвычай узняў уласныя амбіцыі Лукашэнкі. Ён адчуў сябе рэальным прэтэндэнтам на пакуль што гіпатэтычнае, але ўжо вельмі магчымае прэзідэнцкае крэсла. Адным з наймацнейшых канкурэнтаў на гэтым шляху ўяўляўся, безумоўна, Станіслаў Шушкевіч.
I канфрантацыя паміж старшынёй «антымафіёзнай» камісіі і Старшынёй Вярхоўна