• Газеты, часопісы і г.д.
  • Стараабраднiцтва на Беларусi ў канцы XVII ― пачатку XX ст.ст.

    Стараабраднiцтва на Беларусi ў канцы XVII ― пачатку XX ст.ст.


    Памер: 19с.
    Мінск 1999
    17.79 МБ
    НАЦЫЯНАЛЬНАЯ АКАДЭМІЯ НАВУК БЕЛАРУСІ ІНСТЫТУТ ГІСТОРЫІ
    УДК 283/289+281.9](476)(091)
    ГАРБАЦКІ Андрэй Аляксандравіч
    СТАРААБРАДНІЦТВА НА БЕЛАРУСІ Ў КАНЦЫ ХУІІ -ПАЧАТКУ XX стст.
    07.00.02 - айчынная гісторыя
    Аўтарэферат дысертацыі на атрыманне вучонай ступені доктара гістарычных навук
    Мінск - 1999
    2
    Работа выканана ў аддзеле гісторыі Беларусі ХШ-ХУІІІ стст. Інстытута гісторыі НАН Беларусі
    Афіцыйныя апаненты:
    доктар гістарычных навук, праф. Грыцкевіч А.П.
    доктар гістарычных навук, праф. Корзун М.С.
    доктар гістарычных навук, праф. Навіцкі У.І.
    Апаніруючая арганізацыя - Гродзенскі дзяржаўны універсітэт
    Абарона адбудзецца “^£” СрММіР 1999 г. у /^ гадзін на паседжанні савета Д 01.40.01 па абароне дысертацый на атрыманне вучонай ступені доктара гістарычных навук пры Інстытуце гісторыі НАН Беларусі (220072, г.Мінск. вул.
    Ф.Скарыны, 1;тэл. 284-18-39)
    3 дысертацыяй можна азнаёміцца ў цэнтральнай навуковай
    бібліятэцы імя Я.Коласа НАН Беларусі
    Аўтарэфератразасланы “2f ” Хі>еІрт?^^1999 г.
    Вучоны сакратар савета па абароне дысертацый кандыдыт гістарычных навук
    В.В. Грыгор’ева
    АГУЛЬНАЯ ХАРАКТАРЫСТЫКА ДЫСЕРТАЦЫІ
    Актуалыіасць тэмы дысертацыі. Вывучэнне стараабрадніцтва без разгляду сацыяльна-эканамічных і палітычных праблем як у Расіі, так і ў суседніх дзяржавах, уяўляецца малаэфектыўным. У адносінах да стараабрадніцтва назіраем неаднастайнасць, якая залежыць у першую чаргу ад адрозненняў у сацыяльным складзе грамадства, ад рознай ступені дагматычнага і арганізацыйнага акасцянення стараабрадніцкіх сагласаў і толкаў, ад зменлівага ўрадавага курсу ў адносінах да “расколу”.
    Антыфеадальны сацыяльна-палітьгчны пратэст народных мас у традыцыйнай сярэдневяковай форме рэлігійнага руху быў магчымы ў канцы ХУІІ ст. і ў ХУІІІ ст. таму, што асноўны прынцып саюза царквы і феадальнай дзяржавы не быў парушаны асвечаным абсалютызмам. Проціраскольніцкая практыка асвечаных цароў ХУІІІ ст. напоўнена мноствам прыкладаў самага грубага паліцэйскага ўмяшання ў справы веры дзеля абароны пануючай царквы. У пачатку 20-х гадоў ХУІІІ ст. былі канчаткова сфармуляваныя інквізіцыйныя законы, якія часткова яшчэ абапіраліся на Улажэнне 1649 г., згодна з якім уся карная магутнасць дзяржавы магла быць выкарыстана для аховы рэлігійна-ідэалагічнай манаполіі пануючай царквы.
    Інквізіцыйныя законы, прынятыя ў пачатку 20-х гадоў ХУШ ст. былі дапоўненыя і расшыраныя ў першай палавіне XIX ст. з улікам новых сацыяльна-эканамічных і палітычных умоў.
    Аналіз канкрэтных падзей на беларускіх землях у канцы ХУІІ - пачатку XX ст.ст. - гэта важная даследчая праблематыка, без вывучэння якой не могуць бьшь поўнымі нашы ўяўленні аб рускім стараабрадніцтве.
    Гісторыя стараабрадніцтва на беларускіх землях набыла асаблівую актуальнасць у пачатку 90-х гадоў XX ст., калі больш шырока пачалі вывучацца канфесіі, якія існавалі і існуюць на Беларусі. На сённяшні дзень пытанне аб гісторыі стараабрадніцтва на беларускіх землях з’яўляецца важным як для беларускай гістарычнай навукі, так і для расійскай гісторыі. Рускія стараабраднікі, якія ў канцы ХУІІ ст. вымушаны былі перасяліцца на беларускія землі, здолелі за кароткі тэрмін адрадзіць сваё духоўнае жыццё, наладзіць гаспадарку; немалаважным з’яўляецца і тое, што яны знайшлі паразуменне з мясцовым насельніцтвам і з мясцовымі ўладамі. Таму так важна вывучэнне асаблівасцей жыцця стараабраднікаў на беларускіх землях, яно дае магчымасць пашырыць нашы веды аб славянскай культуры, зразумець, чаму беларуская зямля на доўгія гады стала месцам жыхарства для пераселеных з Расіі абаронцаў старога абраду. Даследаванне гісторыі стараабрадніцтва на беларускіх землях дае станоўчыя прыклады суіснавання славянскіх народаў, вызначае ў гэтых адносінах ролю беларускага народа, яго характар і менталітэт.
    Сувязь працы з навуковымі праграмамі і тэмамі. На кафедры культуралогіі Брэсцкага дзяржаўнага ўніверсітэта аўтар дадзенай працы ў 1992
    3
    4
    г. прымаў удзел у распрацоўцы метадычнага дапаможніка і планаў практычных заняткаў па курсу ‘Тісторыя і тэорыя рэлігіі і атэізму”.
    Мэта і задачы даследавання. Мэта работы заключаецца ў тым, каб паказаць прычыны перасялення рускіх стараабраднікаў на землі Рэчы Паспалітай, а таксама спецыфіку сацыяльнай арыентацыі, сацыяльна-эканамічных, культурна-духоўных адносін і маральных установак стараабрадніцкіх сагласаў і толкаў на беларускіх землях. У сувязі з гэтым вызначаны задачы:
    -	паказаць гісторыю ўзнікнення найбольш уплывовых сагласаў і толкаў у рускім стараабрадніцтве, працяг іх узнікнення на беларускіх землях;
    -	разгледзець асаблівасці сацыяльна-эканамічнага і духоўнага жыцця стараабраднікаў на беларускіх землях;
    -	раскрыць спецыфіку гаспадарчых заняткаў і промыслаў стараабраднікаў на Беларусі, асаблівасці іх побыту;
    -	паказаць умяшанне расійскіх улад ва ўнутраныя справы Рэчы Паспалітай у час “выганак” 1735 і 1764 гг. і наступствы гэтых выганк;
    -	паказаць асаблівасці культурна-духоўнага жыцця абаронцаў старога абраду на беларускіх землях;
    -	прааналізаваць палітыку Расійскай імперыі ў дачыненні да стараабраднікаў у беларуска-літоўскіх губернях у канцы ХУІІ - пачатку XX ст.ст.
    Аб’ект і прадмет даследавання. Аб’ектам даследавання з’яўляюцца архіўныя дакументы і этнаграфічныя матэрыялы, якія датычаць жыцця стараабраднікаў на беларускіх землях. Гэтыя дакументы, апублікаваныя і не апублікаваныя, складаюць асноўную базу навуковай працы, усе матэрыялы якой можна падзяліць на дзве группы: дакументы-арыгіналы і копіі, што захаваліся ў архівах.
    Прадметам даследавання з’яўляецца важны гістарычны працэс: перасяленне ў межы Рэчы Паспалітай, а канкрэтна на беларускія землі, вялікай колькасці рускіх стараабраднікаў і жыццё іх на Беларусі.
    Выбар храналагічных рамак навуковай працы абумоўлены адсутнасцю комплекснага даследавання гэтага перыяду гісторыі стараабрадніцтва на Беларусі. Для выяўлення асаблівасцей узнікнення рускага стараабрадніцтва і перасялення абаронцаў старога абраду на беларускія землі даследаванне ў некаторых выпадках выходзіць за вызначаныя тэмай храналагічныя рамкі.
    Тэорыя праблемы і метады праведзенага даследавання. Тэорыю праблемы мы бачым у тым, што ў сённяшнім цывілізаваным свеце нельга не прызнаць значэнне рэлігіі ў жыцці народаў. Гэта асабліва важна ў цяперашні час, калі на Зямлі не спыняюцца войны і ваююць паміж сабой не толькі дзяржавы, але і прыхільнікі розных рэлігій. У сувязі з гэтым вучоныя даследуюць як станоўчыя, так і адмоўныя прыклады ўплыву рэлігіі на суіснаванне народаў і канфесій. Наша дысертацыя прысвечана даследаванню гісторыі рускага стараабрадніцтва на беларускіх землях, гісторыі створанай на
    гэтых землях стараабрадніцкай культуры і эканомікі, гісторыі мірнага суіснавання стараабраднікаў з мясцовым насельніцтвам. Асноўным метадам праведзенага даследавання з’яўляецца гісторыка-абагульняльны метад: аналіз і абагульненне архіўных матэрыялаў, стараабрадніцкіх рукапісаў і гістарычных даследаванняў па нашай тэме. Выкарыстоўваліся таксама гісторыка-сістэмны, гісторыка-генетычны і гісторыка-тыпалагічны метады.
    Навуковая навізна і значнасць атрыманых вынікаў. Шляхам аналізу гістарыяграфіі ўстаноўлена, што знаходжанне стараабраднікаў на беларускіх землях вывучана фрагментарна і недастаткова. Навізна даследавання заключаецца ў тым, што ўпершыню гісторыя стараабрадніцтва на Беларусі з канца ХУІІ ст. да пачатку XX ст. разглядаецца як адзінае цэлае. Гэта дазволіла не толькі выявіць асноўныя прычыны перасялення стараабраднікаў на беларускія землі, але і паказаць асаблівасці іх пражывання на Беларусі, a таксама сцвярджаць, што стараабрадніцтва стала тут самастойнай канфесіяй.
    Дастаткова шырокія храналагічныя рамкі даследавання дазволілі прасачыць палітыку Расіі і Рэчы Паспалітай у адносінах да расійскіх стараабраднікаў.
    Паралельна ў дысертацыі ўпершыню вырашаны і некаторыя іншыя праблемы, а менавіта: перыядызацыя гісторыі ўсяго стараабрадніцтва і гісторыі стараабрадніцтва на Беларусі з канца ХУІІ ст. і да пачатку XX ст.; абгрунтаванне ўжывання ў працы слоў “стараабраднік” і “старавер”; на падставе функцыянальных прымет дадзена тыпалагічная характарыстыка паасобных дакументаў аб стараабрадніцтве, якія былі выдадзены расійскім урадам. Абгрунтавана і шырока даецца ў дысертацыі аналіз адносін рускіх стараабраднікаў і мясцовага насельніцтва; сабраны аўтарам матэрыял аб побыце, абрадах і звычаях стараабраднікаў дае падставы гаварыць аб настойлівай неабходнасці развіцця ў беларускай гістарычнай навуцы этнаграфічнага даследавання рускіх перасяленцаў-стараабраднікаў; удакладнены падлік колькасці стараабраднікаў, якія пражывалі на Беларусі ў вызначаны перыяд.
    Дадзенае даследаванне з’яўляецца своеасаблівым этапам у вывучэнні гісторыі стараабрадніцтва на Беларусі. Атрыманыя высновы дазваляюць вызначыць задачы, шляхі і метады далейшых даследаванняў гэтай праблемы.
    Практычнае значэнне атрыманых вынікаў падаецца ў двух аспектах -навуковым і выхаваўча-дыдактычным. Дысертацыя з’яўляецца першым комплексным даследаваннем гісторыі стараабрадніцтва на Беларусі. Зробленыя аўтарам высновы з’яўляюцца ўкладам у развіццё гістарыяграфіі стараабрадніцтва. Высновы аб асаблівасцях пражывання стараабраднікаў на беларускіх землях маюць значэнне для вучэбных праграм як па гісторыі Беларусі, так і па гісторыі Расіі. Матэрыял дадзенай дысертацыі выкарыстоўваецца ў навучальным працэсе ў Брэсцкім дзяржаўным універсітэце, а таксама ў дзейнасці Цэнтральнага Савета (Старажытнаправаслаўнай) Паморскай Царквы ў Рэспубліцы Беларусь, з
    5
    6
    кіраўніцтвам. якога аўтар падтрымлівае сувязі. Падрыхтаваную на матэрыяле дысертацыі манаграфію можна выкарыстаць як вучэбны дапаможнік па адпаведных курсах лекцый у школах, сярэдніх навучальных установах і ВНУ як у Беларусі, так і за яе межамі.
    Асноўныя палажэнні дысертацыі, якія выносяцца на абарону:
    1.	ТПырокі рух у Маскоўскай дзяржаве за стары абрад не быў аднародным. Ідэі “старой веры”, чысціні старажытнай набожнасці вызнавалі як прыгонныя сяляне і бяспраўныя гараджане, так і купцы і баяры. Абаронцы старога абраду з’явіліся ва ўсіх кутках рускай зямлі, a некаторыя перасяліліся на беларускія землі ў тагачаснай Рэчы Паспалітай да афіцыйнага расколу РПЦ.