Стараабраднiцтва на Беларусi ў канцы XVII ― пачатку XX ст.ст.
Памер: 19с.
Мінск 1999
Умовы жыцця стараабраднікаў на расійскіх і беларускіх землях дазволілі ім набыць вопьгг ва ўзвядзенні драўляных пабудоў. Што датычыцца жылля, адзення, ежы, то трэба адзначыць, што, напрыклад, гомельскія стараабраднікі строга прытрымліваліся бацькоўскіх і дзедаўскіх асноў. Забудова стараабрадніцкіх двароў, як у гарадах і мястэчках, так і ў сельскіх паселішчах мела свае асаблівасці. У гарадах і мястэчках купцы і мяшчане мелі вялікія дамы, у якіх было 5-8 пакояў і болей, дахі пакрывалі гонтамі, бляхай і дошкамі (“тесом”), ля дахаў і над вокнамі былі разныя карнізы, звонку часта маляваныя.
Для жылых дамоў стараабраднікаў былі характэрныя галерэі, веранды, падзел жылля на жылую і чыстую часткі. У другой палавіне XIX ст. з’яўляюцца мураваныя пабудовы, галоўным чынам у Магілёўскай губерні. Тут, асабліва ў Ветцы, для знадворкавага дэкаратыўнага афармлення жылых дамоў шырока выкарыстоўвалася разьба па дрэву, так званая веткаўская разьба, якая вызначалася шматпланавасцю кампазіцыі, дзе пераважалі стылізаваныя раслінныя матывы. На Віцебшчыне ў арнаментальнай разьбе стараабраднікаў сустракаліся і геаметрычныя кампазіцыі.
Вызначалася сваёй адметнасцю ўнутраная планіроўка жылля стараабраднікаў: руская печ з палаткамі; наяўнасць ікон ва ўсіх жылых памяшканнях; наяўнасць ложкаў, крэслаў, куфраў.
Адрозніваліся стараабраднікі ад мясцовага насельніцтва і сваім адзеннем. Стараабраднікі ў адрозненне ад мясцовага насельніцтва мелі больш багатыя гаспадаркі, займаліся гандлем, адыходнымі промысламі і, як вынік, мелі магчымасць набываць больш дарагое адзенне. Фактарам росту дабрабыту стараабраднікаў трэба лічыць іх набожнасць, працавітасць, трывалыя сувязі са
27
28
сваімі аднадумцамі, якія жылі ў іншых рэгіёнах, а таксама іх у многім бсскарыслівую ўзаемадапамогу.
Пятая глава прысвечана культурна-духоўным рысам стараабрадніцтва на Беларусі.
Стараабраднікі на беларускіх землях стварылі свае культурныя традыцыі, беражліва іх ахоўвалі і ўзбагачалі, як святыню перадавалі сваім нашчадкам. Сабраныя ў гарманічную сістэму абрадаў, жыццёвых правілаў, звычаяў, светаўяўленняў, гэтыя традыцыі з’яўляліся асновай жыццядзейнасці стараабраднікаў.
Духоўнае жыццё стараабраднікаў праходзіла, як правіла, у замкнутай старажытнахрысціянскай абшчыне. Грунтуючыся на сваіх паданнях, стараабраднікі толькі сябе лічылі сапраўднымі хрысціянамі. Іх абшчына мела сваю іерархію кіраўніцтва: ад вышэйшай ступені - апосталаў - да ніжэйшай -гірарокаў і духоўных настаўнікаў.
Цэнтрамі культурнага і духоўнага жыцця стараабраднікаў былі ў іх дыяспарах слабоды, манастыры, цэрквы і малельні. Цікавасць уяўляе Макар’еўскі манастыр, які знаходзіўся прыкладна за 15 вёрст ад Гомеля. Ён меў халодную і цёплую цэрквы. Халодная прызначалася на веснавы, летні і асенні час і не мела сістэмы ацяплення, цёплая мела сістэму ацяплення і выкарыстоўвалася ў зімовы час. Немалаважным з’яўляецца той факт, што халодныя культавыя памяшканні былі своеасаблівымі сховішчамі для старажытных дарагіх ікон, для якіх цяпло з’яўляецца адмоўным фактарам падчас захоўвання. Халодная царква была пабудавана з дрэва і мела шэсць купалаў, на кожным з якіх знаходзіўся крыж. Побач знаходзілася званіца, купал якой таксама быў увенчаны крыжам. Багата выглядаў іканастас. Пад Нерукатворнай іконай знаходзілася распяцце Ісуса Хрыста з меднай лампадай, вакол якога двума раздзяленнямі (радкамі) вісела 18 ікон. У другім і трэцім радках у пазалочаных ківотах і рамках было 30 ікон, у чацвёртым радку -дзевяць ікон у пазалочаных рамках, у пятым - шэсць вялікіх ікон. 3 правага боку ад Царскіх варот размяшчалася пяць ікон. Ікона Збавіцеля, у сярэбраным акладзе і з вянцом, мела даўжыню і'/г аршына і такую ж шырыню. Перад вянцом вісела невялікая сярэбраная лампада, а над вянцом віселі дзве лепты. За іконай Збавіцеля размяшчалася пазалочаная ікона Уладзімірскай Божай Маці. Яна мела такую ж велічыню, як і ікона Збавіцеля, а над вянцом вісела лепта з тафты з невялікай сярэбранай лампадай. 3 левага боку ад Царскіх варот першай вісела ікона Казанскай Божай Маці даўжынёй у 1'/2 аршына і шырынёй 1'/4 аршына, пакрытая сярэбранай пазалотай. Вялікі верхні вянец іконы быў сярэбраны і пазалочаны, ніжні вянец меў памеры % аршына даўжыні і Й аршына шырыні. Жамчужны бераг ніжняга вянца ўпрыгожвалі 103 рознага колеру каштоўныя камяні, поле вянца аздаблялі восем вялікіх і 17 малых зорак з каштоўных камянёў. Перад іконай Казанскай Божай Маці на доўгім ланцугу вісела сярэбраная пазалочаная лампада. Драўляныя Царскія вароты былі пазалочаныя. На іх вісела шэсць ікон, перад якімі былі тры лампады, адна
медная і дзве фарфоравыя, з вялікімі свечкамі. Два аналоі былі абшытыя тканінай, на адным з іх, пакрытым яшчэ адной тканінай, ляжала Евангелле.
У паветах Віцебскай губерні малельні будаваліся і абсталёўваліся падобным чынам. У даўжыню і шырыню яны мелі ад 10 да 14 аршынаў, падлога і столь былі з дрэва. Абавязковай лічылася наяўнасць сеняў, адкуль дзверы вялі ў хату. 3 захаду, ля ўваходу, з правага боку два вакны выходзілі на вуліцу і адно, з левага боку, - у агарод. У малельні на процілеглай ад уваходных дзвярэй сцяне на ўсю даўжыню рабілі драўляную паліцу, на якой размяшчалася да 20 ікон. Перад кожнай іконай замацоўвалася да берагу паліцы свечка. Пасярэдзіне гэтай паліцы стаяў драўляны стол, які выкарыстоўваўся ў якасці прастола. Пакрываўся прастол шарсцяной тканінаю цёмнага колеру, абшытай у два радкі галунамі, а на пярэднім баку тканіны вышываўся крыж. Побач з прастолам стаяў стол меншых памераў, гэта быў ахвярнік, на ім стаялі дзве невялікія скрынкі. 3 бакоў гэтых двух сталоў стаялі два аналоі, пакрытыя паркалём. У правым кутку над іконнай паліцай знаходзіўся плецены кошык, у якім захоўваліся памінальныя кніжачкі. Тут жа ляжалі рознакаляровыя шарсцяныя і паркалёвыя “подручннкн”, якімі карысталіся падчас зямных паклонаў. На сценах у розных месцах віселі “лестовкм” і белыя ручнікі. На іконнай паліцы знаходзілася медная кадзільніца з ручкаю. Уздоўж сцен стаялі драўляныя лаўкі.
Веткаўскія манастыры і скіты былі не толькі асяродкамі духоўнага жыцця стараабраднікаў, але і цэнтрамі іх адукацыі і пісьменнасці, а таксама захавальнікамі старадрукаванага слова. Айцы і старцы, манахі і манашкі навучалі ў келлях хлопчыкаў і дзяўчынак, нярэдка і дарослых, азбуцы, чытаць Часаслоў і Псалтыр. Гэтых настаўнікаў, якія былі непасрэднымі пераемнікамі стараабрадніцкіх настаўнікаў, называлі майстрамі і майстрыхамі. Істотным у навучанні было патрабаванне, каб дзеці ўмелі чытаць “по снле”, г.зн. захоўваючы націск у словах са стараабрадніцкім тлумачэннем, напрыклад, “вб векн”, “на Бога”. Такое навучанне існавала тут з часу адкрыцця Веткаўскага манастыра. Гэтыя традыцыі былі перанесены і ў іншыя манастыры на Ветцы.
Дзякуючы асветніцкай дзейнасці веткаўскіх майстроў і майстрых, пашыралася іраматнасць сярод стараабраднікаў, якія жылі ў Рэчы Паспалітай. У манастырах і скітах была сканцэнтравана вялікая колькасць рукапісаў і старадрукаваных кніг. Асабліва багатым на іх быў Веткаўскі Пакроўскі манастыр, аб чым сведчыць той факт, што ў 1735 г. палкоўнік Сыцін забраў у манахаў гэтага манастыра 682 кнігі. У Лаўрэнцьеўскім манастыры пэўны час захоўваўся выдатны рукапіс Івана Дамаскіна ў перакладзе князя Андрэя Міхайлавіча Курбскага.
Бясспрэчным з’яўляецца той факт, што на беларускіх землях жыло шмат свяшчэннікаў, якія ўнеслі значны ўклад у гісторыю стараабрадніцтва, яго духоўнае жыццё, культуру і побыт. У стараабрадніцтве пакінулі свой след веткаўскія свяшчэннікі Козьма, Дасіфей, Стэфан з Бялёва, Іаасаф, Феадосій (Варыпін) з Рыльска, Аляксандр, Грыгорый.
29
30
Архіўныя матэрыялы сведчаць аб тым, што вядомыя стараабрадніцкія свяшчэннікі і духоўныя настаўнікі жылі доўгі час на беларускай зямлі, у прыватнасці на Ветцы, адкуль выйшла многа тэарэтыкаў папоўства. Тут на працягу ХУІІІ ст. імі былі напісаны працы ў абарону старога абраду, пра маральныя нормы і правілы. Пад кіраўніцтвам гэтых лідэраў былі пабудаваны стараабрадніцкія манастыры і цэрквы.
Сярод стараабраднікаў, у тым ліку і тых, што жылі на беларускіх землях, было шмат таленавітых пісьменнікаў і паэтаў, якія ў сваіх творах паказвалі цяжкасці жыцця не толькі абаронцаў старога абраду, але і ўсяго народа, выяўлялі тагачасныя праблемы. Адным з іх быў Лысенін Цімафей Матвееў (другая палавіна ХУІІ - пачатак ХУІІІ стст.). Сярод яго шматлікіх рукапісных прац такія як, “Опнсанне прення старца Феодосня с Тнмофеем Лысеннным... н с его еднноволннкамм”, “Сказанне вкратце о бранн протопопа Аввакума с Феодором дьяконом о вере н о несогласных пнсьмах Аввакумовых. Нх же многая лета держал н веровал Ануфрнй, н как потом отложнл н похулнл” і шэраг іншых. Аб высокім узроўні тагачаснай стараабрадніцкай літаратуры на беларускіх землях сведчаць і той факт, што ў пачатку ХУІІІ ст. у Веткаўскім манастыры жылі і пісалі свае працы два філосафы Іаан Андрэеў і Фёдар. На Ветцы жыў Іван Філосаф - аўтар “Грамоткн” аб спосабе каджэння, напісанай у 1711 г. па просьбе веткаўскага старца Сергія. Значны след у стараабрадніцкай культуры пакінуў Іларыён Георгіевіч Кабанаў, які пэўны час пражываў на беларускай зямлі. Ім напісаны такія працы, як “йсторня м обьгчан Ветковской церквн”, “Окружное посланне” і інш.
Наяўныя дадзеныя аб стараабрадніцкай літаратуры і самадзейнай творчасці дапамагаюць ствараць адзінае цэлае, якое па сваёй сутнасці з’яўляецца часткай культуры аб’ектыўнага свету. У творах стараабраднікі выказвалі свой светапогляд, сваю мадэль свету, адстойвалі ідэі духоўных айцоў, апісвалі канкрэтныя падзеі. Стараабрадніцкая літаратура і самадзейная творчасць характарызуюцца цэльнасцю і вобразнасцю. Перажыванні за сваю веру, за лёс радзімы з’яўляюцца важнейшымі кампанентамі стараабрадніцкай культуры, а таму можна гаварыць аб патрыятызме стараабраднікаў, іх вернасці радзіме, вернасці ідэям старажытнарускага праваслаўя.
У ЗАКЛЮЧЭННІ падсумаваны агульныя вынікі даследавання, стаўшыя асноўнымі палажэннямі, вынесенымі на абарону:
1. Шырокі рух за стары абрад, які ахапіў Маскоўскую дзяржаву, не быў аднародным. Стараабрадніцкі рух з самага пачатку стаў набываць сацыяльную афарбоўку, хоць як адкрытая апазіцыя праявіўся найперш сярод нізавога духавенства. Сацыяльная разнароднасць абаронцаў даўніны прывяла да таго, што стараабрадніцтва ўжо ў канцы ХУІІ ст. распалася на дзве плыні -папоўства і беспапоўства, якія пазней распаліся на сагласы і толкі. Унутрыпалітычныя падзеі ў Рускай дзяржаве прывялі да таго, што частка рускіх стараабраднікаў перасялілася на беларускія землі і стварыла тут свае сагласы і толкі (1. С. 12 - 47; 2. С. 61 - 62).