Стараабраднiцтва на Беларусi ў канцы XVII ― пачатку XX ст.ст.
Памер: 19с.
Мінск 1999
Да папоўцаў, якія пасяліліся пераважна на паўднёва-усходніх землях, адносіліся ў асноўным заможнае сялянства, рамеснікі, купцы. Ідэалогія папоўцаў давала ім магчымасць будаваць, прычым вельмі хутка, храмы, якія нічым не ўступалі праваслаўным храмам.
Асаблівае месца ў гісторыі стараабрадніцтва на Беларусі займае Ветка. Хутка на востраве Ветка сабралася вялікая колькасць прыхільнікаў старога абраду. За некалькі вёрст ад вострава былі створаны слабады: Касецкая, Раманаўская, Лявонцьеўская і Веткаўская. I тут Казьма і Стэфан адпраўлялі ўсе службы, акрамя літургіі.
Геаграфічнае размяшчэнне веткаўскіх слабод, палітычнае становішча Рэчы Паспалітай давалі надзею стараабрадніцкім лідэрам і іх прыхільнікам на доўгае пражыванне. Яцічэ больш узмацнілася становішча стараабраднікаў на гэтых земдях, калі зрабіла свае высновы спецыяльная ўрадавая камісія (сакратар камісіі А.М. Пацей), створаная ў 1690 годзе “для азнаямлення з новай верай”. Каміеія не знайшла ніякай схізматычнасці і канстатавала, што стараабраднікі не належаць да ліку небяспечных для дзяржавы і царквы сектантаў. Такія абставіны дазвалялі паляпшаць умовы жыцця, у тым ліку і духоўнага. У 1695 г. на Ветцы была асвечана царква ў імя Пакрова Прасвятой Багародзіцы дзевы МАрыі на старажытным антымінсе. 3 гэтага часу пачынаецца новая эпоха ў гісторыі ўсяго папоўства. Ветка становіцца цэнтрам усяго папоўства.
У другой палавіне ХУІІІ ст. на паўночных беларускіх землях, галоўным чынам паблізу расійскіх межаў - усходняя частка Дынабургскага, Рэжыцкага і
частка Люцынскага паветаў - з беспапоўскага накірунку жылі федасееўцы. Дакладных дадзеных пра час пасялення стараабраднікаў па ўсіх беларускіх гарадах, мястэчках і вёсках не знойдзена. Вядомыя пакуль паасобныя даты і падзеі, а больш поўны матэрыял прадстаўлены XIX і XX ст. Справа ў тым, што стараабраднікі, як правіла, пранікалі на беларускія землі тайком і сяліліся ў глухіх і непраходных лясах. Праходзіў час, пакуль іх паселішчы станавіліся вядомыя землеўласнікам, на абшарах якіх стараабраднікі жылі. Вялікую цікавасць, у плане атрымання гістарычнай інфармацыі пра першыя пасяленні і першыя пабудаваныя стараабраднікамі храмы на беларускіх землях, уяўляе “Дегуцкнй летопнсец”, які быў знойдзены ў 1973 г. у час археаграфічнай экспедыцыі Пушкінскага Дома ў Прыбалтыцы. Падзеі летапісу адносяцца як да , гісторыі Расіі, так і да гісторыі сумежных дзяржаў.
Першыя паселішчы стараабраднікаў федасееўцаў былі адасобленымі, размяшчаліся здалёк ад паселішчаў іншаверцаў. Стараабраднікі стараліся захаваць чысціню сваёй веры, свае абрады, звычаі і традыцыі. “Дегуцклй летопнсец” сведчыць, піто стараабраднікі спачатку з’явіліся ў Дынабургскім павеце.
У рукапісным аддзеле Літоўскай нацыянальнай бібліятэкі імя Марцінаса Мажвідзіса намі знойдзены цікавы дакумент: “Положенне старообрядцев в Ковенской губерннн”, дзе паведамляецца, што пасяленне ў губерню стараабраднікаў розных сагласаў адбылося ў 1655 г., а аднымі з першых месц, дзе яны пасяліліся, былі землі вакол Браслава, Салок і Відзаў. Таму можна меркаваць, што на землях сучаснай Браслаўшчыны стараабраднікі з’явіліся ў 1655 г. яшчэ да афіцыйнага расколу Рускай праваслаўнай царквы. У 1660 г., як адзначаецца ў “Дегуцком летопнсце”, у вёсцы Лігінішкі, паблізу ракі Дзвіны недалёка ад г.Дынабурга, быў заснаваны храм, а ў 1667 г. сюды прыйшоў свяпічэннаіерэй Цярэнцій, “старажытнаправаслаўнага хрышчэння і пасвячэння існы, які святаайцоўскія паданні моцна і надзейна захоўвае”. Далей гаворыцца, што прыбыў ён з сынам і жыў набожна.
* Другім месцам буйнога пасялення стараабраднікаў стала ўсходняя частка
цяперашняй Віцебскай вобласці. (Тады гэта былі Полацкае і Віцебскае ваяводствы). У гэтых месцах, як адзначае ў сваёй кнізе В.І. Волкаў, беспапоўцы , федасееўцы пасяліліся ў пачатку ХУІІІ ст. Пра першае ж з’яўленне вялікаросаў
у Полацкім ваяводстве А. Семянтоўскі паведамляе наступнае: “Велнкороссы появнлнсь в г.Дннабурге между 1656 н 1667 годамн, когда город этот носнл названне Борнсово-Глебска н начнная с 1563 г. в теченне последуюіцнх 18 лет в городе Полоцке н его окрестностн”, а ў Віцебску яны з’явіліся яшчэ раней - у 1552 г. А. Семянтоўскі называе іх духаборцамі.
На цяперашняй тэрыторыі Віцебскай вобласці жылі і стараабраднікі папоўцы. У 1735 г. і 1764 г. папоўцы веткаўскага сагласа пасяляюцца ў Віцебску, Полацку, Лепелі і іх ваколіцах. У гэтыя гады па царскіх указах з Веткі і яе ваколіц было здзейснена два выгнанні і частка стараабраднікаў, якім удалося пазбегнуць “лавушак” рускіх войскаў, перасяліліся ў гэтыя мясціны.
21
22
Г'валтоўнае высяленне стараабраднікаў было здзейснена таксама з паўночна-ўсходніх зямель Рэчы Паспалітай у 1736 г. На адным з сеймаў Літоўскай дзяржавы адзначалася, што рускімі войскамі гвалтоўна выселена больш за 60 тыс. федасееўцаў.
У канцы 70-х гадоў ХУІІІ ст. на землях Віцебшчьты з’яўляюцца філіпаўцы. Дзяленне стараабрадніцтва на сагласы і толкі закранула і паморцаў, з якіх першымі выдзеліліся філіпаўцы, якія яшчэ мелі назву спальвальнікі і марэлыпчыкі. Кіраўніком філіпаўцаў, як ужо адзначалася, выступіў былы стралец Фоцій Васільеў, у манастве Філіп. В. Волкаў адзначае, што філіпаўцы прыйшлі на Віцебшчыну з Наўгародскай губерні, каб пазбегнуць урадавага суда за рабаванне праваслаўных цэркваў і манастыроў. 3 гісторыі вядома, што ў 1765 г. філіпаўцы ўварваліся ў Зелянецкі праваслаўны манастыр Наўгародскай епархіі, выгналі адтуль манахаў, абрабавалі царкву (забралі з сабою іконы і старажытныя рэчы) і падпалілі манастыр. Частка філіпаўцаў самаспалілася ў гэтым манастыры. Зыходзячы з гэтага, трэба меркаваць, што філіпаўцы ўцяклі на Віцебшчыну не раней як у 1765 г.
У Мінскім ваяводстве стараабраднікі з’явіліся ў 1735 г., пасля выгнання іх з Веткі. Пасяліліся яны ў непраходных лясах Бабруйскага і Барысаўскага паветаў, якія з часам сталі пастаянным месцам жыхарства для беспапоўцаў федасееўскага і філіпаўскага сагласаў. Другая хваля перасяленняў у Бабруйскі і Барысаўскі паветы была ў 1765 г., калі стараабраднікаў паўторна выгналі з Веткі. Першапачаткова абаронцы старога абраду арэндавалі зямлю, а потым пачалі набываць яе ва ўласнасць.
3 прычыны абмежаванай тэрыторыі і невялікай колькасці сагласаў і толкаў беларускія землі сталі тым месцам, дзе абаронцы старога абраду здолелі стварыць строгую цэнтралізацьпо, кіруючыя цэнтры, напісаць свой Статут. Тут таксама рабіліся спробы займець свайго епіскапа і стварыць адзіны стараабрадніцкі папоўскі цэнтр. Усё гэта трывожыла расійскі ўрад, які не хацеў мець каля сваіх граніц непакорлівых і, што таксама важна, з’арганізаваных падданых. 3 мэтай іх вяртання на ранейшае месца жыхарства расійскі ўрад праводзіў так званую “запрашальную” палітыку, якая, аднак, вялікага поспеху не мела. Вынікам гэтай палітыкі сталі два выгнанні стараабраднікаў рускімі войскамі ў 1735 г. і ў 1764 г., якія насільна ўварваліся ў межы Рэчы Паспалітай.
У пачатку XIX ст. на беларускіх землях заставалася яшчэ вялікая колькасць стараабраднікаў. Напрыклад, веткаўскія слабоды былі заселены пераважна тымі, каму ўдалося схавацца ад рускіх войскаў, а таксама стараабраднікамі, якія вярнуліся са Старадуб’я, куды былі пераселены ў час “выганкі” 1764 г. Аднак колькасць стараабраднікаў у веткаўскіх слабадах на пачатак XIX ст. была ў два разы меншая, чым перад “выганкай” у 1764 г.
Павялічылася колькасць стараабраднікаў у Бабруйскім і Барысаўскім паветах Мінскай губерні: сюды частка іх перасялілася падчас “выганкі” 1764 г. У меншай ступені “выганкі” закранулі стараабраднікаў Віцебскай губерні,
аднак і тут рускія войскі перыядычна праводзілі рэйды ў пошуках абаронцаў старога абраду.
Трэба адзначыць, што на пачатку XIX ст. збеглыя з Расіі стараабраднікі пражывалі ва ўсіх беларускіх губернях.
3 развіццём капіталістычных адносін стараабраднікі сяліліся ў мястэчках, прыгарадах і гарадах. У пачатку XIX ст. цэнтрамі стараабрадніцтва на Віцебшчыне з’яўляліся Дынабург, Рэжыца, Браслаў, Відзы, Дзісна, Полацк, Лепель, Гарадок, Сураж, Невель, Веліж; у Магілёўскай губерні: мястэчка Ветка, гарады Магілёў, Гомель, Рагачоў, Орша, Сянно, Чаусы, Добруш; у Мінскай губерні: гарады: Бабруйск, Барысаў, Рэчыца, Мозыр, Нясвіж. У канцы 20-х гадоў XIX ст. у мястэчках і гарадах назіраецца павелічэнне колькасці стараабраднікаў, калі ў 1816 г. у Відзаўскай парафіі пражывала 202 стараабраднікі, то ў 1826 г. толькі ў двух маёнтках (Відзы Альбрэхтоўскія і Відзы Лаўчынскія) - 221 чалавек. У 1853 г. у Відзах ўжо было 391 стараабраднік. У 1842 г. у Беліцы Магілёўскай губерні пражывала 553 стараабраднікі, аў 1843 г. 571.
Рост колькасці стараабраднікаў у мястэчках і гарадах тлумачыцца тым, што яны ўцякалі туды ад памешчыцкай эксплуатацыі і разарэння. У гарадах, з дапамогай аднадумцаў, яны знаходзілі прытулак і працу. Трэба адзначыць, што ў большасці сваёй стараабраднікі на Беларусі былі людзьмі стараннымі, працавітымі, дзелавымі.
Адным з самых складаных і насычаных фактамі і падзеямі перыядаў у гісторыі стараабрадніцтва была другая палавіна XIX ст. і пачатак XX ст. У гэты час вельмі хутка вырашаліся працэсы, на якія, здавалася б, патрэбны дзесяцігоддзі. Праблемы стараабрадніцтва пачалі разглядацца даследчыкамі розных навуковых напрамкаў. Доследы, якія пачаліся ў другой палавіне ХУІІ ст. як багаслоўскія спрэчкі ўнутры Рускай праваслаўнай царквы, у другой палавіне XIX ст. закранулі грамадскае, эканамічнае і дзяржаўнае жыццё Расіі. Змянілася ўнутраная сітуацыя і структура дзейнасці ўрадавых ведамстваў, a праблема стараабрадніцтва змянілася настолькі, што ўзнікла неабходнасць даць стараабраднікам пэўныя грамадзянскія правы і свабоды. Аднак вырашыць гэтую праблему было няпроста з-за многіх прычын, але, па-першае, з-за адсутнасці прадуманай сістэмы дзеянняў, якая магла б змяніць сітуацыю; па-другое, афіцыйная праваслаўная царква не ішла на кампрамісы; па-трэцяе, не было ўзгодненасці пастаноў і рашэнняў, якія прымаліся рознымі ведамствамі. I бадай што, найважнейшай прычынай была адсутнасць свабод для стараабраднікаў і наяўнасць сакрэтнасці ў адносінах да праблемы “расколу”.
Гэтак жа няпроста было вырашыць пытанне аб стараабрадніках, якія жылі на беларускіх землях. Тут яшчэ дабаўляліся і свае праблемы, перш за ўсё, звязаныя з землекарыстаннем. Акрамя гэтага ўраду ўдалося дабіцца таго, што ў многім змяніўся спосаб жыцця стараабраднікаў: было ўведзена ў богаслужэнні абавязковая малітва за цара, пачалі прызнавацца шлюбы, пашпарты і інш.