Стараабраднiцтва на Беларусi ў канцы XVII ― пачатку XX ст.ст.
Памер: 19с.
Мінск 1999
стараабраднікаў. Матэрыял параграфа пададзены ў кароткай форме: займае ўсяго адзінаццаць старонак.
Недахопам названай працы, на наш погляд, з’яўляецца адсутнасць аналізу жыцця стараабраднікаў на землях цяперашніх Віцебскай, Мінскай і Магілёўскай абласцей у канцы ХУІІ - XIX стст. Першую главу ўзбагаціла б выкарыстанне архіўнага матэрыялу.
У 1998 г. у рэспубліцы з’явілася калектыўная навуковая праца пад агульнай рэдакцыяй У.І. Навіцкага - “Канфесіі на Беларусі (канец ХУІІІ - XX ст.)”. Аўтары гэтай працы, А.М. Філатава і В.В. Грыгор’ева, даюць агульную характарыстыку стараабрадніцтва на Беларусі па губернях у другой палавіне ХУІІІ ст. - пачатку XX ст. і закранаюць пытанні аб адносінах паміж праваслаўнымі свяшчэннікамі і стараабраднікамі.
Другая глава прысвечана гісторыі стварэння сагласаў і толкаў у папоўстве і беспапоўстве.
Шырокі рух за стары абрад, які ахапіў Маскоўскую дзяржаву, не быў аднародным. Ідэі “старой веры”, чысціні старажытнай набожнасці вызнавалі як прыгонныя сяляне і бяспраўныя гараджане, так і купцы і баяры. Яны ў гэтай барацьбе мелі розныя мэты, але імкненні, як правіла, былі аднолькавыя. Стараабрадніцкі рух з самага пачатку стаў набываць сацыяльную афарбоўку, хоць як адкрытая апазіцыя праявіўся найперш сярод нізавога духавенства.
У папоўства выдзелілася найбольш заможная частка стараабраднікаў, якія з прычыны эканамічнага становішча не хацелі карэнных пераўтварэнняў грамадства і імкнуліся да прымірэння з дзяржавай і пануючай царквою. Папоўцы былі, можна сказаць, “царыстамі” аднак прызнаць цара-рэфарматара памазаннікам божым, тым больш кіраўніком царквы, адмаўляліся, спасылаючыся на евангельскую догму: “Кесарава - кесару, божае - богу”. Стараабрадніцкія свяшчэннікі ў сваіх богаслужэннях упаміналі імя імператара, але называлі яго толькі “высакародным”, а не “набожным і благаверным”, як патрабавалася па ніканаўскай рэформе. Папоўцы адкрыта і актыўна выступалі супраць урадавай царквы, якую лічылі “прадажнай блудніцай”.
У папоўцаў былі свае свяшчэннікі і ўвесь духоўны лад. Яны лічылі, што пераемнае права правядзення таінстваў, якое перадаецца пасвячэннем і памазаннем, захавалася толькі ў пяці ўсяленскіх цэрквах, адна з якіх - руская. Паколькі таінствы праведныя, а рашэнні ўсяленскіх і іншых сабораў не страцілі сілу і нязменныя, то існуючая з часоў Нікана праваслаўная царква з яе рэформамі ёсць царква ератычная, а ў ёй гаспадарыць антыхрыст.
Папоўства бярэ свой пачатак з той самай крыніцы, што і беспапоўства, адрозненнем было тое, што папоўцы прымалі збеглых папоў. Унутрыпалітычныя падзеі ў Рускай дзяржаве прывялі да таго, што папоўства станавілася неаднародным, у ім утварыліся розныя сагласы. Даследчыкі называюць розную колькасць гэтых сагласаў, напрыклад, даследчык стараабрадніцтва ХУІІІ ст. А.І. Жураўлёў асноўнымі называе пяць: веткаўскі, дыяканаўскі, перамазанаўскі (іаржэнцы), епіфанеўскі, чарнобальскі. Даследчык
17
18
стараабрадніцтва XIX ст. П.С. Смірноў колькасць сагласаў даводзіць да дзесяці. Адзначым, што з-за разыходжанняў у тлумачэнні паняццяў “саглас” і “толк” дакладна вызначыць колькасць сагласаў цяжка.
Папоўства першапачаткова з’явілася ў выглядзе збеглапапоўства, першыя абшчыны якога былі заснаваны ў Ніжагародскім, Данскім, Чарнігаўскім краях і ў Рэчы Паспалітай.
У Чарнігаўскай губерні цэнтрам папоўства стала Старадуб’е. Ідэі расколу сюды прынёс маскоўскі свяшчэннік Казьма, які не падпарадкаваўся рашэнням сабора 1666 - 1667 гадоў і ўцёк з Масквы да свайго сябра, старадубскага палкоўніка Гаўрылы Іванова. 3 Казьмою ўцяклі яшчэ дваццаць яго аднадумцаў.
Ужо ў першай палавіне ХУІІІ ст. папоўства канчаткова адасобілася ад беспапоўства. Разам з тым у папоўстве пачалі ўзнікаць рознагалоссі і спрэчкі, што прывяло да ўтварэння трох новых сагласаў: веткаўскага, дыяканаўскага і епіфанеўскага. У стараабрадніцтве выдзяляўся папоўскі саглас, які прымаў белакрыніцкае свяшчэнства. Вырашэнне сваёй праблемы папоўцы пачалі з стварэння ўласнай Белакрыніцкай мітраполіі. Гэтае пынанне мае значэнне не толькі для гісторыі стараабрадніцтва, але і для палітыкі Расіі таго часу. Роля ж мітрапаліта Амвросія, які быў запрошаны абаронцамі старога абраду, ацэньваецца неадназначна як гісторыкамі стараабраднікамі, так і гісторыкамі афіцыйнай Рускай праваслаўнай царквы.
Прыгнечаная частка стараабраднікаў, якая адмаўляла ўсякі кампраміс з дзяржавай і афіцыйнай праваслаўнай царквою, утварыла беспапоўства. Яго карані маюць свае асаблівасці як сацыяльныя, так і гісторыка-геаграфічныя.
Кліматычныя ўмовы поўначы Русі не спрыялі земляробству, таму гэтае месца мала прыцягвала памешчыкаў. У асноўным тут жылі чарнасошныя сяляне, якія існавалі за кошт розных промыслаў: рыбалоўства, палявання, солеварэння, здабычы рачнога жэмчугу, збіральніцтва ягад і грыбоў, распрацоўкі балотных руд. Частка сялян займалася кавальскімі справамі, будаўніцтвам суднаў, чаканкай на срэбры і золаце, вышываннем залатой ніткаю.
Такім чынам, доўгі час на поўначы ствараліся ўмовы для ўзнікнення народнай апазіцыі, якая ў той перыяд набывала палітычную афарбоўку ў выглядзе рэлігійнага пратэсту, або “расколу”. Але тут “раскол” меў сваеасаблівы характар. Калі на поўдні ўтваралася патрыярхальнае папоўства, то на поўначы - плебейскае, у яго ўваходзілі паўсялянскія элементы. Як вынікае, беспапоўства - гэта светапогляд неаднародных сялян, якія паступова збаўляліся ад шматвяковых традыцый. У беспапоўстве галоўнымі пытаннямі абмеркаванняў і спрэчак сталі Бог і цар. Беспапоўства характарызавалася стыхійнасцю пратэсту супраць сацыяльнага зла, пошукам праўды як нябеснай, так і зямной.
Яшчэ ў 1654 г. ідэолаг расколу I. Няронаў гаварыў аб тым, што ў выніку рэформы Нікана руская праваслаўная царква страціла набожнасць. У далейшым у найбольш радыкальна настроеных абаронцаў “старой веры” з’яўляецца
суджэнне аб тым, што ў свеце ўсталяваўся антыхрыст, ён знішчае ў праваслаўі сапраўдную веру, а свяшчэнства трапіла ў ніканаўскую ерась, прапаведнікі новага пад выглядам чатырохканцовага крыжа стварылі сабе куміра пад імем Ннсус (з дзвюма літарамі “н”), пакланяюцца антыхрысту, апаганілі таінствы, змянілі верапавучальныя прынцыпы і г.д. Ужо першапачаткова беспапоўцы адмовіліся ад інстытута свяшчэнства (адсюль іх назва), а значыць, не было патрэбы праводзіць шэраг таінстваў, дзе неабходна прысутнасць свяшчэнніка. Канчаткова беспапоўства сфарміравалася ў 90-х гадах ХУІІ ст. У ім паступова пачалі ўтварацца свае сагласы: паморскі саглас, федасееўскі, філіпаўскі (спальшчыкі або марэльшчыкі), нетаўскі (спасавы саглас), пастуховы (адамантавы саглас). Неабходна адзначыць, што з пералічаных сагласаў у далейшым утварыўся яшчэ не адзін дзесятак розных толкаў.
Будучы першапачаткова з’явай толькі царкоўнага жыцця, раскол у далейшым закрануў усе бакі грамадскага жыцця: стаў прычынай міграцыі людзей, “запаліў” вогнішчы самаспальвання, нарадзіў турмы і катаванні. У выніку антынародных дзеянняў улад і царквы рускі чалавек у другой палавіне ХУП ст. у сваім родным доме аказаўся ізгоем. Ваяваць са знешнім ворагам, весці гасггадарку ён умеў добра, але ў сітуацыі, якая склалася, разгубіўся. Народу былі незразумелымі крокі цара і патрыярха, калі яны аб’явілі ераі-ычным усё тое, што выхоўвалася стагоддзямі, змяшчалася ў кнігах, па якіх засвойвалі першапачатковую грамату дзеці. Гісторыя рыхтавала рускаму народу цяжкія выпрабаванні не на адно стагоддзе, а адзіны ў сваёй веры народ раздзяліўся на абаронцаў даўніны (стараабраднікаў) і прыхільнікаў ніканаўскай царквы. Сацыяльна-эканамічныя і ідэалагічныя ўмовы канца ХУІІ - пачатку ХУІІІ ст. прывялі да таго, што самі стараабраднікі пачалі дзяліцца на сагласы і толкі, а ўнутрыпалітычнае становішча Рускай дзяржавы прымусіла іх мігрыраваць за мяжу. Апынуліся абаронцы старога абраду і на беларускіх землях.
Трэцяя глава прысвечана стараабрадніцкаму руху на Беларусі.
З’яўленне абаронцаў старога абраду на беларускіх землях звязана з абвастрэннем класавых супярэчнасцей у Рускай дзяржаве ў ХУІІ ст. і з барацьбой вакол царкоўнай рэформы. Перасяленне за мяжу, асабліва ў Рэч Паспалітую, давала стараабраднікам магчымасць зберагчы маёмасць і старыя абрады, таму што тут не лічылі “раскол” ерассю, вернікаў не падвяргалі ганенням.
Стараабраднікі траплялі на паўночныя землі Рэчы Паспалітай з Памор’я і Ноўгарада. У выніку перасялення на паўночныя землі ў большасці траплялі паморцы, федасееўцы і філіпаўцы. Яны аселі ў гарадах Дынабурзе, Браславе, Полацку, Себежы, Невелі, Віцебску, Лепелі, Оршы, Сянно, Веліжы; у Полацкім ваяводстве; Аршанскім і Віцебскім паветах Віцебскага ваяводства.
На паўднёва-ўсходнія землі большай часткай траплялі папоўцы і ў невялікай колькасці беспапоўцы (паморцы і федасееўцы). У гэтым раёне асноўнымі гарадамі іх пасяленняў былі Чэрыкаў, Магілёў, Копысь, Гомель,
19
20
Ветка, а таксама землі Мсціслаўскага ваяводства і Рэчыцкага павета Менскага ваяводства.
Перасяленню стараабраднікаў на землі Рэчы Паспалітай спрыялі і яе ўнутраныя абставіны. Так, войны сярэдзіны ХУІІ ст., а таксама Паўночная вайна нанеслі гарадам і мястэчкам вялізарныя страты. Большасць з іх была разбурана і спалена. Каб выправіць становішча, улады прынялі спецыяльныя пастановы, згодна з якімі ў другой палавіне ХУІІ ст. вызваляліся ад вьшлаты падаткаў на некалькі гадоў Віцебск, Полацк, Браслаў, Орша, Магілёў, Ашмяны, Гродна, Брэст і некаторыя іншыя гарады. Вялікія страты былі прычынены паветам. Напрыклад, Браслаўскі павет пад час войнаў быў поўнасцю апустошаны. Працавітыя і прадпрымальныя стараабраднікі траплялі першапачаткова ў гэтыя гарады і паветы, выкарыстоўваючы падатковыя прывілеі і магчымасць хуткай адаптацыі і назапашвання капіталу.
У кожным з названых рэгіёнаў жыццё стараабраднікаў мела свае асаблівасці. Беспапоўцы, якія ў большасці пасяляліся на паўночных беларускіх землях, складалі найбольш прыгнечаную частку сялянства і іншых саслоўяў, таму яны адмаўлялі любы кампраміс з дзяржавай і пануючай царквой. У сваіх службах яны ў асноўным адмаўляліся маліцца за цара. Пад уплывам гэтых асаблівасцей складалася духоўнае жыццё беспапоўцаў. Яны не будавалі вялікіх і багатых храмаў; часта пераязджалі з месца на месца, што не давала магчымасці весці іх дакладны ўлік; яны былі больш адасобленымі і замкнутымі.