• Газеты, часопісы і г.д.
  • Стараабраднiцтва на Беларусi ў канцы XVII ― пачатку XX ст.ст.

    Стараабраднiцтва на Беларусi ў канцы XVII ― пачатку XX ст.ст.


    Памер: 19с.
    Мінск 1999
    17.79 МБ
    Дакладных звестак аб часе пасялення стараабраднікаў у Віцебскай губерні Волкаву знайсці не ўдалося, ён выкарыстаў у асноўным успаміны старажылаў. Яго даныя дазваляюць меркаваць, што стараабраднікі, якія жылі ў Віцебскай губерні, былі неаднародныя па свайму паходжанню, рассяленне іх адбывалася не адначасова. Стараабраднікі, якія жылі на захадзе і паўночным захадзе губерні, - гэта патомкі выхадцаў з Пскоўскай і Наўгародскай зямель, а продкі стараабраднікаў, якія жылі на поўдні і ўсходзе губерні, прыйшлі з поўдня, з Веткі.
    Варта спыніцца і на працы старшага выкладчыка Віцебскай духоўнай семінарыі І.Т. Нікіфароўскага “На ннве протнвораскольннческой мнсснн: Сборннк старшего преподавателя Внтебской духовной семннарнн по нсторнн н облнченню раскола”. Аўтар вядзе палеміку з прафесарам Н. Капцеравым і са стараабраднікамі па наступных пытаннях: аб абаронцах аўстрыйскай іерархіі; аб чытанні восьмага сімвала веры; аб высокапакланяемым імені Хрыста Збавіцеля; ці было ўжо прышэсце ў свет антыхрыста; аб таінствах хрышчэння, мірапамазання, свяшчэнства, прычашчэння, пакаяння.
    У сваёй кнізе І.Т. Нікіфароўскі змясціў “Воззванне к Внтебскнм старообрядцам”, дзе зазначаў: “С велнкою о вас скорбню мы внднм, что сей веры Хрнсту Спаснтелю, его словесам н обетованнем о Святой Церквн в вашнх обіцествах не обретается. Вы пребываете без нерархнн, не нмеете н всех спаснтельных таннств”. Далей у адозве стараабраднікам прапанавалася
    14
    13
    перайсці ў праваслаўе або аднаверства, каб мець магчымасці задавальняць усе свае духоўныя патрэбы.
    Усіх гісторыкаў ііікавілі пытанні аб уплыве стараабраднікаў на мясцовае насельніцтва, аб метадах, якімі яны карысталіся ў сваёй агітацыі праваслаўных і вернікаў іншых канфесій. У гэтых адносінах з’яўляюцца цікавымі працы двух аўтараў: Н.Д. Ізвекава - “Нсторнческйй очерк состоянйя Православной церквв в Лнтовской епархйй за время с 1839 по 1899 г.” і В. Лужынскага - “Зэпйскй Васнлйя Лужннского архнепйскопа Полоцкого”.
    Н.Д. Ізвекаў пісаў: “Раскольннческйе наставннкй велй свою пропаганду средй всего населення, что йх окружало”. Далей аўтар паведамляе, што ў Завілейскім павеце Літоўскай епархіі ў 1839 г. перайшло “в раскол 247 лйц православных, с большйм препятствйем удалось вернуть в православне только 57 человек”. Аўтар называе прычыны, якія спрыялі поспеху стараабрадніцкай агітацыі: “1. Зэвйсймость детей от матерей й влнянне раскольнйческмх наставннков на все старообрядческое населенйе. 2. Отсутствйе православных церквей в местах прожйванйя раскольннков й вышедшйх йз раскола. 3. Большое колнчество раскольнмческнх молелень построенных протавозаконно. 4. Раскольнйкй, которые жввут в Лйтовской епархнн чувствуют себя свободно в отношеннй открытого йсповеданкя своей веры. 5. Лйтовское епархйальное начальство мало вннманмя обраіцало на раскольннков будучй само поглаіцено борьбой с католйцйзмом й полонйзмом”.
    Расказваючы пра асаблівасці жыцця стараабраднікаў у Літоўскай епархіі, Н.Д. Ізвекаў адзначае, што стараабраднікі: “... продолжалй жйть в Внтебской й Ковенской губернйй так прйвольно, как ннгде, н возбуждалч к себе завнсть co стороны раскольннков, жйвшйх в другнх местностях Россйй й даже в соседнем Прйбалтвйском крае”.
    Аб тым, што спрыяла агітацыі стараабраднікаў на беларускіх землях, піша ў сваёй кнізе “Зэпйскй В. Лужннского архйепнскопа Полоцкого” В. Лужынскі. Аўтар звяртае ўвагу на добрыя адносіны рыма-каталіцкіх памешчыкаў да стараабраднікаў: “Успех прйсоеднненйя раскольннков к едйноверню поднял обпшй вой помеіцвков рнмско-католнков, которые всякйе безчестные вымыслы й клеветы пускалй в ход протчв нас...”.
    Фарміраванню рэалістычнага пункту гледжання на праблему стараабрадніцтва садзейнічала ў значнай меры кніга вядомага этнографа А. Семянтоўскага “Этнографнческйй обзор Вйтебской губернйй. У ёй, побач з апісаннем побыту карэннага насельніцтва - беларусаў і літоўцаў, аўтар падрабязна паведамляе аб побыце рускіх стараабраднікаў. У прыватнасці аўтар гаворыць аб рассяленні ў паветах стараабраднікаў, дае даныя аб прыналежнасці да таго ці іншага толка або сагласа.
    Для рэальнага ўяўлення ўмоў жыцця і быту кожнай этна-групы найбольшую каштоўнасць мае аналітычны і статыстычны матэрыял. Знаходзім яго ў кнізе А.С. Дэмбавецкага “Опыт опнсання Могйлевской губерннй”, дзе даецца этнаграфічны агляд народнасцей, якія жылі ў губерні, у тым ліку і
    рускіх стараабраднікаў. А.С. Дэмбавецкі, як і А. Семянтоўскі, адзначае характэрную асаблівасць стараабраднікаў-папоўцаў у Магілёўскай губерні, a менавіта іх імкненне пасяляцца асобна, замкнута, іх здольнасць ужывацца з мясцовым насельніцтвам: “Во всех поселеннях свонх в Могвлевской губернвй старообрядцы не слнлнсь с местным белорусскнм населеннем, но держатся отдельно, хотя й не враждебно, а жчвут дружескн с кореннымв жнтелямн, соседямй. Вступая в супружество только между своймй же старообрядцамй й не роднясь с белорусскйм населенйем, старообрядцы сохранйлв велнкорусскйй ТЙП...”.
    Вялікую ўвагу гісторыка-этнаграфічнаму аналізу жыцця і побыту стараабраднікаў на Ветцы ўдзяліў I. Абрамаў у сваёй працы “Старообрядцы на Ветке. Этнографнческйй очерк”. Аўтар працаваў на Ветцы па заданні этнаграфічнага аддзела Геаграфічнага таварыства Расіі. Працягваючы лепшыя традыцыі гісторыка-этнаграфічнага даследавання, закладзеныя яго папярэднікамі, I. Абрамаў сканцэнтраваў сваю ўвагу на шляхах перасялення стараабраднікаў на Ветку; апісаў асаблівасці веравучэння стараабрадніцкіх толкаў на Ветцы; стан мястэчка Ветка ў пачатку XX ст.; звычаі стараабраднікаў; іх промыслы.
    1917 г. - канец XX ст.
    У гэты перыяд былі напісаны працы па гісторыі стараабрадніцтва ў рэспубліках былога СССР, у некаторых з іх разглядаліся агульныя праблемы расколу РПЦ і зараджэнне стараабрадніцтва. Асноўная колькасць даследаванняў у гэты час прыпадае на 60-я - 90-я гады XX ст. Да 1960 г. было выдадзена мала прац аб стараабрадніцтве, толькі дзве з іх заслугоўваюць увагі: кніга С.Ф. Платонава “Памятннкн нсторйн старообрядчества ХУІІ в.” і кніга І.Н. Завалокі “Нсторня Церквв Хрйстовой”.
    С.Ф. Платонаў сканцэнтраваў сваю ўвагу на біяграфіях першых лідэраў стараабрадніцтва і аналізе багаслоўскіх твораў.
    У 1937 г. выйіпла кніга выдатнага стараабрадніцкага прапаведніка і гісторыка І.Н. Завалокі “йсторня Церквн Хрйстовой”. Аўтар быў вядомы не толькі латвійскім стараабраднікам, але і ўсёй стараабрадніцкай Царкве як глыбокі знаўца стараабрадніцкай і старажытнарускай культуры. У сваёй кнізе ён у сціслай форме падае гісторыю выпраўлення царкоўных кніг і прычыны расколу РПЦ.
    Найбольш плённымі ў плане даследавання сучаснага стараабрадніцтва і яго гісторыі былі 70-я - 90-я гады XX ст. У гэты перыяд вышлі працы В.Ф. Мілавідава, А.Е. Катунскага, А. Падмазава, В.Г. Карцава, Ю.В. Гагарына, Е. Іванца, П.І. Мельнікава, Д.Л. Мардоўцава, Н.Н. Пакроўскага, А.В. Карташова, Н.Ю. Бубнова, С.А. Зянькоўскага, Н.С. Гур’янавай, А.В. Вазнясенскага. Працы 70-х - 80-х гадоў XX ст. носяць атэістычны характар, а працы 90-х гадоў -культурна-асветніцкі, крыніцазнаўчы.
    Пачатак навуковаму даследаванню стараабрадніцтва быў пакладзены ў канцы 50-х - пачатку 60-х гадоў, калі асноўная ўвага пачала ўдзяляцца
    16
    15 канкрэтна-сацыялагічным даследаванням рэлігій у СССР. Даследаванні стараабрадніцтва рабіліся ў Беларускай, Латвійскай, Эстонскай і іншых савецкіх рэспубліках. На падставе атрыманых матэрыялаў былі апублікаваны працы, прысвечаныя аналізу сучаснага стараабрадніцтва. У іх змешчаны вывады аб працэсах, што адбываліся ў стараабрадніцтве, у некаторых дадзена характарыстыка стану стараабрадніцтва ў тым або іншым рэгіёне. Гэта працы В.Ф. Мілавідава, А. Падмазава, А. Катунскага, В.Г. Карцава і інш.
    У 1977 г. з’явілася праца польскага гісторыка Е. Іванца “Z dziejow Staroorz^dowcow na ziemiach Polskich ХУІІ - XX w.”. У ёй аўтар разгледзеў наступныя пытанні: раскол РПЦ і генезіс руху стараабраднікаў; фарміраванне галоўных стараабрадніцкіх толкаў і асаблівасці іх веры; пасяленні стараабраднікаў на землях Рэчы Паспалітай; стараабраднікі ў Беластоцкім ваяводстве; стараабраднікі на Мазурах у Альштынскім ваяводстве; элементы традыцыйнай рэлігійнай культуры і традыцыйнай матэрыяльнай культуры стараабраднікаў.
    Гісторыя канфесій як галіна асобых даследаванняў сфарміравалася ў беларускай навуцы ў апошнія дваццаць гадоў. Найбольшая колькасць даследаванняў была зроблена ў галіне вывучэння гісторыі РПЦ і каталіцызму, некаторыя працы прысвечаны вывучэнню пратэстантызму і іншых канфесій.
    Першым з беларускіх даследчыкаў, які яшчэ ў 1931 г. звярнуўся да гісторыі РПЦ, быў М.М. Нікольскі. У кнізе “Нсторня русской церквн”, трэцяе выданне якой выйшла ў 1985 г., ён звяртаецца да прычын расколу РПЦ, аналізуе рэлігійна-сацыяльныя рухі ў другой палавіне ХУІІ ст.; разглядаючы асаблівасці стараабрадніцтва ў ХУІІІ ст., звязвае рост гандлёвага капіталу з дзейнасцю расійскіх пасадніцкіх стараабраднікаў (аўтар паказвае тры накірункі ў стараабрадніцтве: баярскі, пасадскі і сялянскі).
    У 1984 г. выйшла кніга М.С. Корзуна “Русская православная церковь на службе эксплуататорскнх классов X век - 1917 г.”. Разглядаючы стараабрадніцтва як своеасаблівы этап у гісторыі РПЦ, аўтар звяртаецца галоўным чынам да пытання сацыяльнай сутнасці царкоўнага расколу.
    Заўважым: М.М. Нікольскі і М.С. Корзун у сваіх працах не разглядаюць гісторыю рускага стараабрадніцтва на беларускіх землях, не даюць аналізу адносін паміж Расіяй і Рэччу Паспалітай у пытаннях аб рускіх стараабрадніках.
    Значнае месца ў беларускай гістарыяграфіі займае калектыўная навуковая праца Т.П. Кароткай, К.С. Пракошынай, А.А. Чуднікавай “Старообрядчество в Белорусснн”, у якой асноўны матэрыял пададзены ў філасофска-сацыялагічным плане, а гістарычная частка - у агульным. У першай главе разглядаюцца наступныя пытанні: узнікненне расколу, фарміраванне асноўных уяўленняў стараабраднікаў, пашырэнне стараабрадніцтва ў Беларусі, а другая глава -стану сучаснага стараабрадніцтва.
    У параграфе “Распространенне старообрядчества в Белорусснн” аўтары вызначаюць час засялення стараабраднікамі Веткі, паведамляюць пра асаблівасці веткаўскага сагласа, пра адносіны ўлад Рэчы Паспалітай да