Стараабраднiцтва на Беларусi ў канцы XVII ― пачатку XX ст.ст.
Памер: 19с.
Мінск 1999
да генерал-фельдмаршала графа Салтыкова перад аб’явай маніфеста ад 19 ліпеня 1762 г. У гэтым пісьме царыца абгрунтоўвала неабходнасць выгнання стараабраднікаў з Рэчы Паспалітай (РДАСА, ф.248, воп.42, сп.3672.); 3. Данясенні князю Пацёмкіну-Таўрыцкаму “Аб сваявольствах палякаў”, Аб рускіх стараабрадніках у Польшчы, тамашніх замяшаннях і інш. (РДАСА, ф.12, воп.1, сп.118.); 4. Перапіска Ваеннай калегіі са Свяшчэнным Сінодам. Ваенная калегія перадавала звесткі аб выселеных з Рэчы Паспалітай стараабрадніках (РДГА, ф.796, воп.46, сп.55.).
Да неапублікаваных архіўных матэрыялаў адносяцца наступныя дакументы: выступленне іераманаха Феафана Леонцьевіча ў 1762 г. у Свяшчэнным Сінодзе “0 пользе от заіцнты Росснею православных, жнвушнх в Польше” (РДАСА, ф.12, воп.1, сп.111.); пісьмо Кацярыны II графу генерал-паручыку Мельгунову аб неабходнасці ўшіыву на польскую шляхту, каб апошняя перадавала рускіх збеглых. Кацярына II прапанавала спальваць падазроныя будынкі “на польскім боку без разбору” (РДАСА, ф.12, воп.1, сп.118.); рапарт Сената Кацярыне II у жніўні 1763 г., у якім ішла гаворка аб адносінах польскіх памешчыкаў да стараабраднікаў (РДАСА, ф.163, воп.1, сп.20.); рапарт епіскапа Астраханскага Мяфодзія Свяшчэннаму Сіноду ў 1765 г. “О выходцах нз-за граннцы н поселнвшнхся в Астраханской епархнн раскольннках”. Аўтар рапарту падрабязна апісвае заняткі перасяленцаў і выказвае заклапочанасць з прычыны ўплыву “раскольнікаў” на праваслаўных (РДГА, ф.796, воп.46, сп.ЗО8.); данясенне епіскапа Уладзімірскага ў 1784 г. Свяшчэннаму Сіноду “0 вышедшнх нз-за граннцы раскольннцкнх монахах н монахннях”. У данясенні ўказвалася месца нараджэння стараабраднікаў, род заняткаў, дзе былі за мяжой і чым займаліся (РДГА, ф.796, воп.64, сп.347.); рапарт мітрапаліта Новарасійскага і Дняпроўскага Гаўрыіла Свяшчэннаму Сіноду ад 4 жніўня 1798 г., у якім мітрапаліт паведамляў аб становішчы ў Чонскім і Лаўрэнцьеўскім стараабрадніцкіх манастырах, што знаходзіліся на беларускіх землях (РДГА, ф.1341, воп.ЗОЗ, сп.44.); пісьмо цара Мікалая I ад 17 красавіка 1847 і. Ф. Паскевічу “О Могнлевскнх раскольннках” (РДГА, ф.1О18, воп.5, сп.305.); рапарт архіепіскапа Мінскага і Бабруйскага Міхаіла ад 7 жніўня 1854 г. Свяшчэннаму Сіноду “0 раскольннках в Мннской губерннн н мерах борьбы с ннмн” (РДГА, ф.796, воп.135, спЛ287.); пісьмо міністра ўнутраных спраў ад 21 красавіка 1855 г. обер-пракурору Свяшчэннага Сінода аб мерах барацьбы з “раскольнікамі” ў Магілёўскай губерні (РДГА, ф.796, воп.136, сп.463.); перапіска паміж магілёўскім губернатарам, Камітэтам міністраў і Свяцічэнным Сінодам у 1862 г. “0 закрытнн Пахомьева й Ннкольского монастырей старообрядцев в Могалевской губерннн”, “О уннчтоженнн Белнцкой раскольннческой часовнн” (РДГА, ф.1263, воп.1, сп.2970.).
Рукапісная стараабрадніцкая літаратура - гэта ўнікальная з’ява старажытнарускай культуры, з’ява, якая не мае аналогіі ні да ўзнікнення стараабрадніцтва, ні ў наступны перыяд рускай гісторыі. Гэта непаўторнасць заключаецца ў асаблівых умовах, якія складваліся для стараабраднікаў як на
беларускіх, так і на іншых землях, дзе ім давялося жыць. У сваіх рукапісах пісьменнікі-стараабраднікі паказвалі ўмовы свайго жыцця, свой побыт, погляды на пытанні веры і абрадаў, вялі палеміку і перапіску з прадстаўнікамі іншых сагласаў і толкаў. Асаблівую цікавасць уяўляе палеміка і перапіска папоўцаў з беспапоўцамі.
У Расійскай нацыянальнай бібліятэцы ў Санкт Пецярбургу і ў Літоўскай нацыянальнай бібліятэцы імя Марцінаса Мажвідзіса намі вывучаны стараабрадніцкія рукапісы, сярод якіх ёсць і напісаныя стараабраднікамі, што жылі на беларускіх землях.
Значная частка інфармацыі здабыта гісторыкамі з апавядальных крыніц. У сваёй дысертацыі мы выкарысталі адну з такіх крыніц - “Дегуцкнй летопнсец”, які быў знойдзены ў 1973 г. у час археаграфічнай экспедыцыі Пушкінскага Дома ў Прыбалтыку, а больш канкрэтна ў Зарасайскім раёне. “Дегуцкнй летопнсец” захоўваўся ў доме І.Ф. Паўлава, галаўшчыка Зарасайскай стараабрадніцкай абпічыны. У летапісе падаюцца падзеі з 1652 г. па 1850 г. у выглядзе розных па аб’ёму гадавых запісаў, прычым ніводны год не прапушчаны. Падзеі ў летапісе адносяцца як да гісторыі Расіі, так і да гісторыі Беларусі.
Намі былі арганізаваны і праведзены экспедыцыі ў раёны, дзе жылі і цяпер жывуць стараабраднікі. Гэта Мінская вобласць (Барысаўскі і Валожынскі раёны), Гомельская вобласць (Гомельскі, Веткаўскі і Добрушскі раёны), Віцебская вобласць (Браслаўскі і Шаркоўіпчынскі раёны). У час экспедыцый даследаваліся абрадавая практыка, побыт і культура стараабраднікаў, іх вытворчая дзейнасць: земляробства, жывёлагадоўля, рамесніцтва і промыслы. Зроблены аўдыязапісы ўспамінаў старажылаў па ўсіх накірунках даследавання, асабліва аб абрадах у канцы XIX - першай палавіне XX ст.ст. Частка сабраных матэрыялаў выкарыстана ў дысертацыі.
Другі раздзел першай главы складае аналіз гістарыяграфіі.
У гэтьш раздзеле ўвага канцэнтруецца на спецыяльных даследаваннях па гісторыі стараабрадніцтва, апублікаваных паасобна або ў складзе абагульненых прац. Аўтар не ставіў задачу апісаць ці хаця б пералічыць усе працы, у якіх упамінаецца аб стараабрадніцтве, а імкнуўся прааналізаваць найбольш значныя. Так, напрыклад, у стараабрадніцкіх радаслоўях і пісьмах знаходзім першыя звесткі аб перасяленні стараабраднікаў на беларускія землі і аб пражыванні на іх.
Гістарыяграфічны агляд друкаваных прац аб стараабрадніцтве аўгар дысертацыі робіць па трох перыядах. Першы: ХУІІІ ст. - першая палавіна XIX ст., другі: другая палавіна XIX ст. - 1917 г., трэці: 1917 г. - канец XX ст.
ХУШ ст. - першая палавіна XIX ст. Гэты перыяд не быў багаты на працы па стараабрадніцтву. Найбольш значныя даследаванні выйшлі ў канцы ХУШ ст. Аўтарамі іх з’яўляюцца А.І. Жураўлёў і Піцярым (епіскап). У сваёй кнізе “Праіцнца протав вопросов раскольннческнх”, Піцярым вядзе дыялог са стараабрадніцкім дыяканам Аляксандрам па наступных пытаннях: што ёсць
12
вера; аб паданні веры; якое ёсць паданне веры; што ёсць дагмат; што ёсць дагмат веры; ці адзінае дагмат веры і паданне веры; аб царкоўным паданні; што ёсць царква; што ёсць адзіная святая саборная і апостальская царква; што ёсць царкоўная аснова; вера, хрышчэнне і паданне і ўвесь лад царкоўны і інш.
Ацэнку стараабрадніцтву, блізкую да той, што дае ў працы Піцярым, выказвае пратаіерэй А.І. Жураўлёў у кнізе “Полное нсторнческое нзвестне о древннх стрнгольннках, н новых раскольннках, так называемых старообрядцах, о нх ученнн, делах н разногласнях”. Прыхільнік афіцыйнай праваслаўнай царквы, ён крытыкуе стараабрадніцтва. Станоўчым з’яўляецца тое, што ў яго кнізе змешчана шмат гістарычнага і фактычнага матэрыялу. Найбольшую цікавасць уяўляюць главы аб беспапоўцах і папоўцах. У главе “О беспоповіцнне” аўтар падае гісторыю ўзнікнення і вучэння паморцаў, федасееўцаў, філіпонаў, нетаўцаў, адамантаўцаў. Падрабязна апісваецца жыццё стараабраднікаў у Аланецкім і Паморскім краях. Разважаючы аб федасееўцах, А.І. Жураўлёў называе іх “злейшнмн н дерзостнейшнмн, каковы едвалн кто вндел”. У гэтай главе паказаны шляхі руху беспапоўцаў на беларускія землі. У главе “0 поповіцнне” А.І. Жураўлёў расказвае пра асаблівасці вучэння і гісторыі Веткаўскай царквы, аб дыяканаўцах, перамазанцах, епіфанеўцах, чарнобыльцах. У гэтай главе змешчаны цікавы матэрыял аб гісторыі стараабраднікаў-папоўцаў на беларускіх землях. “Ветку мы вндам, - піша А.І. Жураўлёў, - прелестннцей суеверов. Сеть ее заблужденнй прнвлекла нз Росснн всякое чнсло всякого звання беглецов. Она горднтся новой Покровской церковью, которую освеіцал чернец Феодоснй, а прн ней собралась монашествуюіцнх обнтель: ветковцев столько населнлось, что появнлась нужда в бракосочетаннн н прочнх требах”. Далей падрабязна пералічаны слабоды на беларускіх землях, дзе жылі стараабраднікі, даецца апісанне “выганак” (1735 г. і 1764 г.) стараабраднікаў з Веткі. У кнізе змешчана шмат этнаграфічнага матэрыялу пра жыццё стараабраднікаў, іх заняткі, адзенне, ежу.
У першай палавіне XIX ст. не было грунтоўных даследаванняў аб стараабрадніцтве. Гэты перыяд характарызуецца жорсткімі адносінамі ўрада да стараабраднікаў, а існаваўшая ў той час сакрэтнасць у адносінах да “раскольнікаў” выявілася і на адсутнасці літаратуры аб іх.
Другая налавіна XIX ст. - 1917 г. Адмена прыгоннага права ў Расіі прывяла да таго, што ва ўрадзе пачалі мяняцца адносіны да стараабрадніцтва і метады барацьбы з ім. З’явілася вялікая колькасць афіцыйнай літаратуры, сярод якой важнае месца займала царкоўная літаратура. За многія дзесяцігоддзі Свяшчэнным Сінодам РПЦ быў сабраны вялікі фактычны матэрыял, які выкарыстоўваўся ў царкоўнай літаратуры. Найбольш вядомымі аўтарамі афіцыйнай царкоўнай літаратуры аб стараабрадніцтве ў разглядаемы перыяд былі В. Волкаў, Н. Іваноўскі, Н.Д. Ізвекаў, Ф.В. Ліванаў, В. Лужынскі, Макарый (епіскап), І.Т. Нікіфароўскі, А.С. Пругавін, Д. Растоўскі.
Еп. Макарый у сваёй кнізе “Нсторня русского раскола мзвестного под нменем старообрядчества” ўдзяляе шмат увагі гістарычным падзеям і датам.
Вось як ён апісвае з’яўленне на беларускіх землях першых беспапоўцаў-федасееўцаў: “Вскоре Феодоснй Васнльев, которого новгородскне раскольннкн посылалн к бежавшнм за шведскнй рубеж, удалнлся с братом н co всем семейством свонм в Польшу, где н сделался основателем особого толка беспоповіцннской секты, назвавшагося его нменем”. Апісвае Макарый і падзеі, звязаныя з паяўленнем на Ветцы папоўцаў, зазначаючы пры гэтым, што з моманту асвячэння тут стараабрадніцкай царквы ў імя Пакрова Прасвятой Багародзіцы (1695 г.): “... начмнается новая эпоха в нсторнн Веткн н в нсторнн всей поповіцнны. Ветка стала быстро возвышаться н сделалась какбы главою поповшйны”.
У асобную групу даследчыкаў, якія прадстаўлялі пункт гледжання афіцыйнай царкоўнай літаратуры, мы выдзяляем В. Волкава, Н.Д. Ізвекава, В. Лужынскага і І.Т. Нікіфароўскага. Гэта звязана з тым, што названыя даследчыкі (акрамя І.Т. Нікіфароўскага) былі свяшчэннікамі РПЦ і ў сваіх працах закраналі асаблівасці пражывання стараабраднікаў на беларускіх землях.
В. Волкаў, будучы протаіерэем, настаяцелем Віцебскага кафедральнага сабора, правёў даследаванне аб “расколе” ў Віцебскай губерні, вынікі якога былі апублікаваны ў часопісах і асобнай працы “Сведення о начале, распространеннн н разделеннн раскола н о расколе в Внтебской губерннн”. У кнізе, якой уласцівы яўна місіянерскі характар, В. Волкаў дае пералік стараабрадніцкіх сагласаў у Віцебскай губерні, указвае час і месца іх рассялення.