• Газеты, часопісы і г.д.
  • Стараабраднiцтва на Беларусi ў канцы XVII ― пачатку XX ст.ст.

    Стараабраднiцтва на Беларусi ў канцы XVII ― пачатку XX ст.ст.


    Памер: 19с.
    Мінск 1999
    17.79 МБ
    23
    24
    Адным з паказчыкаў нарастаючага крызісу царскай сістэмы быў сялянскі рух. Калі ў першай трэці XIX ст. адбылося 46 буйных сялянскіх выступленняў, то ў другой трэці - болей за 90. У Беларусі сацыяльныя супярэчнасці былі звязаныя і з нацыянальна-рэлігійнымі адрозненнямі паміж сялянамі і памешчыкамі. Гэтыя супярэчнасці асабліва ўзмацніліся пасля паўстання 1863 г., “...калі стараабраднікі аказалі ўраду значныя паслугі пры падаўленні мецяжу”.
    Mae сваю адметную гісторыю на Беларусі і аднаверства. Аднаверства было ўмоўным яднаннем стараабраднікаў з праваслаўнай цэрквай.
    Урад і Сінод разумелі, што ўвесці аднаверства на Ветцы, дзе стараабраднікі вызначаліся асаблівай стойкасцю, будзе няпроста. Каб раз’яднаць стараабраднікаў Веткі ўрадам было зроблена многа намаганняў.
    Чацвертая глава прысвечана гаспадарча-этнаграфічным асаблівасцям жыцця стараабраднікаў на Беларусі.
    На землях Веткаўшчыны, што ўваходзілі ў Менскае ваяводства, а пазней у Магілёўскую губерню, пражывала найбольшая колькасць стараабраднікаў. Як у Ветцы, так і ў цэлым на Гомельшчыне, земляробства было выгадным, тут былі спрыяльныя прыродныя ўмовы, урадлівая глеба і добры клімат. Пры дастатковым угнаенні зямля давала добрыя ўраджаі. 3 азімых збожжавых стараабраднікі высявалі пераважна жыта, у нязначнай колькасці пшаніцу, з яравых - пераважна авёс, грэчку, ячмень, каноплі, лён, у нязначнай колькасці яравую пшаніцу, rapox, чачавіцу, проса. Вялікімі былі пасевы бульбы, якая ішла як на харчаванне людзей, так і на корм жывёле. Вырошчваліся таксама буракі, галоўным чынам для патрэб хатняга ўжытку. Усе пералічаныя культуры высяваліся ў канцы ХУІІ ст. і ў ХУІІІ ст. пры трохпольнай сістэме севазвароту.
    У ХУІІІ ст. на землях, дзе пражывалі стараабраднікі, назіраецца спецыялізацыя паасобных паветаў. У Сенненскім і Магілёўскім паветах і ў слабадзе Новая Мільча Рэчыцкага павета (пасля падзелу Рэчы Паспалітай яны ўваходзілі ў Магілёўскую губерню) стараабраднікі вырошчвалі таварны лён не толькі на землях уласных, але і на арандуемых. У XIX ст. за арэнду дзесяціны зямлі пад лён у Магілёўскім і Сенненскім паветах плацілі за аблогу ад 5 да 10 руб., а за ўгноеную зямлю (у слабадзе Новая Мільча Гомельскага павета) - па 55 руб. за дзесяціну. Ільняное семя стараабраднікі прадавалі па цане 1-1,55 руб. за пуд, а льносаломку - 3 - 4 руб. за пуд. Свае палі стараабраднікі добра ўгнойвалі і атрымлівалі вышэйшы, чым сяляне-беларусы, ураджай.
    У перыяд сяўбы і ўборкі ўраджаю стараабраднікі Гомельшчыны дапамагалі адзін аднаму, асабліва пры сяўбе, уборцы, мачэнні і падборцы таварнага ільну.
    У XIX ст. больш заможныя стараабраднікі побач з трохполлем пачалі выкарыстоўваць шматпольную сістэму севазвароту. У другой ггалавіне XIX ст. мелі свае землі і свае гаспадаркі ў Рэчыцкім павеце Зубаў Іван Мацвеевіч (75 дзесяцін зямлі), Гарбуноў Грыгорый Міхайлавіч (60 дзесяцін зямлі), Фількоў
    Васілій Ларыёнавіч (38 дзесяцін зямлі), Худобнікаў Пётр Ларыёнавіч (30 дзесяцін зямлі), Пчолаў Купрыян Васільевіч (33 дзесяціны зямлі).
    Займаліся стараабраднікі і жывёлагадоўляй. Жывёла ў іх была больш пародзістая, чым у мясцовага насельніцтва. Каровы і коні, як правіла, рускай пароды, былі большыя па сваіх паказчыках і пераўзыходзілі мясцовае пагалоўе. Гэта былі ў асноўным пароды кароў і коней, якіх стараабраднікі прывозілі з Варонежскай і Тамбоўскай зямель.
    Эфектыўна займаліся стараабраднікі і агародніцтвам. Гэты від дзейнасці быў добра развіты вакол Гомеля, Рэчыцы, Добруша, Магілёва і буйных слабод. Высокі даход атрымлівалі ад продажу капуснай расады, агуркоў, цыбулі і капусты. Прыбытак залежыў ад спрактыкаванасці агародніка, велічыні агароду і ўраджаю агародніны. У першай палавіне ХУІІІ ст. агародніцтва вакол Гомеля мела ўжо таварны характар. Тут ім займаліся Кірыл Рудак (меў 1/2 валокі зямлі, 3 сенажаці, плаціў 9 злотых і 1 грош чыншу), удава Герасімава-Міхайлава (мела % валокі зямлі, 3 сенажаці, 3 агароды, плаціла 5 злотых і 2 грошы чыншу), Павел Шванскі (меў 14 валокі зямлі, 2 сенажаці, 2 агароды, плаціў 6 злотых 10 грошаў чыншу), С. Канавалёнак (меў У2 валокі зямлі, 6 сенажацяў, 1 агарод, плаціў 7 злотых 6 грошаў чыншу). Падчас першага выгнання стараабраднікаў з беларускіх зямель агародніцтву іх была прычынена вялікая шкода. У 1736 г. страты агароднікаў Гомеля склалі 488 злотых.
    У XIX ст. стараабраднікі расшырылі агародніцтва вакол гарадоў і буйных слабод. Маючы ўласныя агароды, яны бралі ў арэнду пад агароды землі, размешчаныя непадалёку ад гарадоў і буйных населеных пунктаў. За дзесяціну арандаванай пад агарод угноенай зямлі яны плацілі за сезон ад 20 да 40 руб. Асобныя гаспадары, якія спецыялізаваліся толькі на агародніцтве, атрымлівалі ў сярэдзіне XIX ст. да 300 руб. даходу за сезон.
    У пачатку XIX ст. стараабраднікі на Гомельшчыне і Магілёўшчыне эфектыўна займаліся садаводствам і арэндай садоў. У вялікіх памерах было развіта садаводства ў Гомельскім павеце. У прадмесцях Гомеля, Беліцы, Добруша, Агародні-Гомельскай і ў буйных слабадах стараабраднікі мелі сады, якія прыносілі да 800 руб. даходу ў год. Пры некаторых садах былі гадавальнікі на некалькі тысяч саджанцаў. Маладыя дрэўцы - ад двух да чатырох гадоў -увосень выкопвалі і развозілі па паветах губерні, а іншы раз і ў суседнія губерні - для продажу. За дрэўца з пасадкай на месцы і з падсадкай (г.зн. пры ўмове калі дрэўца “не прымецца”, - у наступным годзе пасадзіць новае) плацілі ад 50 кап. да 1 руб. 50 кап. і больш, у залежнасці ад велічыні саджанца, яго якасці і сорту. За арэнду вялікіх садоў стараабраднікі плацілі за сезон па 2000 руб. Садавіну з такіх гаспадарак прадавалі ў Маскве, Пецярбургу, Старадуб’і, Кіеве.
    Надзвычай разнастайнымі былі заняткі і промыслы стараабраднікаў Гомельшчыны. У канцы ХУІІІ ст. тут пражывалі багатыя купцы-стараабраднікі, якія на сотні тысяч рублёў гандлявалі збожжам, соллю, лесам, а таксама коньмі і жывёлай; дробныя гандляры прадавалі вырабы мясцовых рамеснікаў. Сярод стараабраднікаў былі лоцманы, рамізнікі і возчыкі, цесляры, муляры,
    25
    26
    фарбавальшчыкі і суднаўладальнікі, і такія, што займаліся фрахтаваннем. Шмат хто займаўся адыходным промыслам.
    Высокага ўзроўню дабрабыту дасягнулі ў ХУІІІ ст. стараабраднікі, якія жылі на беларускіх землях. Асабліва славіўся гандаль. Веткаўскія купцы былі вядомымі ў Маскве, Пецярбургу, Кіеве, Рызе, Варшаве, Вільні і іншых гарадах. Інтэнсіўным быў гандаль са Старадуб’ем.
    Разнастайнымі былі промыслы стараабраднікаў Гомельпічыны і Магілёўшчыны. Многія з іх на працягу ХУІІІ і XIX стст. былі суднаўладальнікамі. На прыстанях Сожа і яго прытоках, у Ветцы, Гомелі, каля Беліцы і Пеставатай, у вёсках Скітка, Дзятлавічы, у Новых Церашковічах будаваліся берліны (невялікія судны), гаспадары якіх займаліся сплавам грузаў (фрахтам). Яны наймалі рабочых, звычайна сваіх аднадумцаў, бралі на свае берліны розны груз і атрымлівалі за сплаў у сярэдзіне XIX ст. ад 15 да 20 кап. і болей за пуд. На невялікае судна ўмяшчалася ад 10 да 12 тысяч пудоў грузу. За сезон гаспадары суднаў рабілі не менш як два сплавы. Тавар сплаўляўся ў Рыгу, Пецярбург, Кіеў, Дынабург, Віцебск. Некаторыя стараабраднікі былі лоцманамі, або, як іх называлі, “атаманамі” на плытах і барках у час сплаву лесу па рэках, асабліва па Сожы і Дняпры. “Атаманы” кіравалі рабочымі пры сплаве лесу. Атрымлізалі яны за тыдзень працы ад 7 да 10 рублёў.
    Былі сярод стараабраднікаў прафесійныя цесляры, муляры, маляры і іншыя майстры, якія займаліся адыходнымі промысламі. Мужчыны ішлі ў гарады, галоўным чынам у Гомель, Кіеў, Маскву. За сезон зараблялі ад 100 да 150 руб. і болей.
    Пэўныя асаблівасці былі і ў гаспадарчым жыцці стараабраднікаў Віцебшчыны. Асноўнай формай заняткаў стараабраднікаў тут было земляробства і падсобныя гаспадаркі ў межах свайго населенага пункта або невялікай тэрыторыі. Акрамя гэтага абаронцы старога абраду на Віцебшчыне займаліся рамесніцтвам і гандлем. Гандлявалі віцебскія стараабраднікі і за межамі сваёй губерні. Гандлявалі коньмі і рагатай жывёлай, птушкай, лесам і ільном, які куплялі ў сваіх аднадумцаў. Лес у вялікай колькасці сплаўляўся за мяжу. Галоўным шляхам для сплаву была рака Дзвіна і яе прытокі. У зімовы час лес падвозілі да берагоў рэк, рабілі плыты, а ўвесну сплаўлялі да месц прызначэння - у прускі горад Цільзіт. Будаўнічы лес сплаўляўся бярвеннямі або абчасанымі брусамі.
    На Віцебшчыне стараабраднікі займаліся і адыходнымі промысламі, мелі падсобныя гаспадаркі. Яны займаліся лоўляй рыбы, возніцтвам, цяслярствам, выраблялі цэглу, арандавалі сады, у аколіцах Браслава вязалі рыбалоўныя сеткі і рабілі снасці. Акрамя таго, значны даход атрымлівалі ад капання равоў і працы на чыгунцы. У другой палавіне XIX ст. у Новааляксандраўскім павеце значны даход стараабраднікам прыносіла рыбалоўства. 3 мясцовых азёраў багатымі на рыбу былі Дрысвяцкае (Браслаўскае) і Дрывяцкае. Асабліва багатым быў улоў судака і шчупака: у адзін заход выцягвалі да 500 пудоў рыбы. Занятыя пры гэтым стараабраднікі атрымоўвалі па 15 кап. ад тоны. Рыбу
    прадавалі ў Дзвінску, Вільні, Варшаве. Добры даход давала і лоўля ракаў, якія сотнямі тысяч адпраўляліся за мяжу.
    На Міншчыне, стараабраднікі з’явіліся пазней - у сярэдзіне ХУІІІ ст. Другая хваля перасяленняў прыпадае пад канец ХУІІІ ст. У 1735 г. і 1764 г. стараабраднікі, пасля выгнання іх з Веткі і часткова з Віцебшчыны, пасяліліся ў непраходных лясах Бабруйшчыны і Барысаўшчыны. Яны тут і аселі. Спачатку бралі зямлю ў арэнду, а пазней пачалі набываць яе ва ўласнасць. Зямлю стараабраднікі апрацоўвалі больш старанна, чым мясцовае насельніцтва, і атрымлівалі добры ўраджай. У гаспадарках стараабраднікаў і жывёла была лепшай пароды. У другой палавіне XIX ст., з першага студзеня 1875 г. па першае студзеня 1883 г., у Ігуменскім павеце 61 сям’я стараабраднікаў набыла сваю зямлю і эфектыўна займалася земляробствам. 3 іх 26 гаспадароў былі мяшчане, 35 - сяляне. Дзевяць гаспадароў мелі зямлі больш як па 100 дзесяцін, а астатнія - да 100 дзесяцін. Міхайлоўскі Васілій Пятровіч меў 139 дзесяцін зямлі, столькі ж зямлі мелі Наумаў Павел Ільін, Ларыонаў Кузьма Іванавіч, Кандрацьеў Агафон Максімавіч, 180 дзесяцін меў Недарэзаў Карп Клімавіч, 134 дзесяціны - Селязнёў Макарый Платонавіч.