Стараабраднiцтва на Беларусi ў канцы XVII ― пачатку XX ст.ст.
Памер: 19с.
Мінск 1999
2. Стараабраднікі хутка ўключаліся ў сістэму эканамічных адносін у Рэчы Паспалітай, займаючыся адначасова ўмацаваннем эканамічнай базы стараабрадніцкіх абшчын і фарміраваннем рэлігійна-ідэалагічных стымулаў.
3. Стараабраднікі здолелі стварыць на беларускіх землях свой быт, свой спосаб жыцця, які адрозніваўся ад быту мясцовага насельніцтва, быў станоўчы і варты пераймання.
4. На беларускіх землях стараабраднікі здолелі за кароткі тэрмін адрадзіць сваё культурна-духоўнае жыццё, улічыўшы мясцовыя асаблівасці.
5. Значныя эканамічныя страты былі прычыненыя Рэчы Паспалітай у выніку выгнанняў стараабраднікаў з беларускіх зямель.
6 Асаблівасцю пражывання стараабраднікаў на беларускіх землях было адкрытае спавяданне сваёй веры, і іх мірнае суіснаванне з мясцовым насельніцтвам.
7 Стараабрадніцтва на Беларусі стала фактычна самастойнай канфесіяй.
8 Погляды стараабраднікаў у палітычным плане нельга назваць стабільнымі. Яны заўсёды памяталі, што іх радзіма Расія, і не парывалі кроўных сувязяў з ёю, захоўвалі рускую мову, у час вайны з Напалеонам у 1812 г. актыўна змагаліся на баку рускіх войскаў, a падчас паўстання 1863 года зноў сталі на бок рускіх войскаў, якія падаўлялі паўстанне на беларускіх землях.
9. Палітыка Расійскай імперыі ў дачыненні да стараабраднікаў, якія пражывалі на беларускіх землях, мела сваю спецыфіку: а) да падзелу Рэчы Паспалітай Расійскія ўлады рабілі ўсё, каб не дапусціць аб’яднання і згуртавання стараабраднікаў на беларускіх землях, баючыся стварэння стараабрадніцкай уплывовай сілы супраць рускай дзяржавы; б) пасля падзелу Рэчы Паспалітай расійскім уладам было выгадна знаходжанне стараабраднікаў у беларуска-літоўскіх губернях, як сваёй надзейнай апоры - таму жорсткая палітыка, якая была характэрная ў дачыненні да ўсяго расійскага стараабрадніцтва, атрымала больш паблажлівы характар у дачыненні да стараабраднікаў на беларускіх землях.
Асабісты ўклад суіскальніка. Аўтар з 1992 г. праводзіў даследаванні ў беларускіх, расійскіх і літоўскіх архівах. Адначасова праводзіў этнаграфічныя экспедыцыі ў месцах, дзе і цяпер жывуць стараабраднікі. Вынікі даследаванняў апублікаваны ў манаграфіі і 22 артыкулах. Змешчаная ў манаграфіі перыядызацыя гісторыі стараабрадніцтва аўтарам распрацавана самастойна.
Апрабацыя вынікаў дысертацыі. Вынікі даследавання дакладваліся аўтарам і атрымалі станоўчую ацэнку на наступных навуковых канферэнцыях:
1. Третьн обіцественно-полнтнческне чтення, посвяіценные памятн К.
Лытннского. (Брест, май 1993 г.). Тэма даклада: “Мз нсторнн старообрядчества”.
2. Рэгіянальная навукова-практычная канферэнцыя “Праблемы чалавека ў сучасных філасофскіх і іуманітарных ведах”. (Брэст, 1993). Тэма даклада: “Некаторыя асаблівасці веравучэння і культу старавераў”.
3. Рэспубліканская навукова-практычная канферэнцыя “Дыялектыка свядомасці сучаснай моладзі”. (Брэст, 25 - 26 кастрычніка 1994 г.). Тэма даклада: “Правіла жыцця ў міру для моладзі старавераў”.
4. Рэспубліканская навуковая канферэнцыя “Рэгіянальныя асаблівасці беларуска-пінскага палесся ў мове, фальклоры і літаратуры”. (Брэст, 9 -10 лістапада 1994 г.). Тэма даклада: “Звычай хаджэння па сонцу ў старавераў”.
5. ІУ чытанні, прысвечаныя К. Лышчынскаму. (Брэст, 23 мая 1995 г.). Тэма даклада: “Аб любві і дзесяці запаведзях Божых у старавераў”.
6. Міжнародная навуковая канферэнцыя “Гражданское н нацнональное согласме - первооснова консолвдацнн белорусского обіцества”. (Мннск, 9 - 10 февраля 1995 г.). Тэма даклада: “Некаторыя асаблівасці стараверчаскай абшчыны і сучаснасць”.
7. Навукова-практычная канферэнцыя “Брестчнна от прошлого к будуіцему: Наука. Полнтнка. Бнзнес. Образованне”. (Брест, 12 - 13 декабря 1995 г.). Тэма даклада: “Стараверства на Беларусі ў першай палове XIX ст.”.
8. Міжнародная навуковая канферэнцыя “Брэсцкай царкоўнай уніі - 400”. (Брэст, 8-9 кастрычніка 1996 г.). Тэма даклада: “Перыядычны друк у старавераў”.
9. Міжнародная навукова-практычная канферэнцыя “Чалавек. Этнас. Тэрыторыя. Праблемы развіцця заходняга рэгіёна Беларусі”. (Брэст, 23 -24 кастрычніка 1998 г.). Тэма даклада: “Едмноверне н судьба русского этноса на Беларусн”.
10. Рэспубліканская навукова-практычная канферэнцыя “Мнровоззренне н наука на рубеже третьего тысячнлетня” (Брэст, 17-18 лістапада 1998 г.). Тэма даклада: “Прнрода свадебных обрядов старообрядцев на Белорусн в конце XIX - начале XX вв.”.
Апублікаванасць вынікаў даследавання. Вынікі даследавання выкладзены ў спецыяльнай манаграфіі “Стараабрадніцтва на Беларусі ў канцы
7
8
ХУП - пачатку XX стст.” (Брэст: 1999) і 22 артыкулах (з іх 2 у зборніках, 9 у часопісах, у тым ліку 9 у рэцэнзаваных).
Структура і аб’ём дысертацыі. Дысертацыя складаецца з уводзін, агульнай характарыстыкі, 5 глаў, заключэння. Тэкст дысертацыі займае 227 старонак. Спіс выкарыстаных крыніц складае 380 назваў.
АСНОЎНЫ ЗМЕСТ ДЫСЕРТАЦЫІ
Дысертацыя складаецца з уводзін, пяці глаў і заключэння.
Ва Уводзінах агаворваюцца храналагічныя рамкі даследавання, удакладняецца ўжыванне некаторых тэрмінаў. Храналагічныя рамкі даследавання прыняты: канец ХУІІ - пачатак XX ст.ст. Гэта перыяд з пачатку расколу РПЦ і з’яўлення стараабраднікаў на беларускіх землях і да пачатку прызнання расійскай дзяржавай стараабрадніцтва. Аналіз гістарычнага развіцця стараабрадніцкага руху як на расійскіх, так і на беларускіх землях у канцы ХУІІ - пачатку XX ст.ст. дазволіў выдзеліць восем этапаў.
У працэсе напісання дысертацыі паўстала пытанне адносна выбару тэрмінаў паняццяў староверство і старообрядчество, старовер і старообрядец і перакладу іх на беларускую мову. У дысертацыі ўжываюцца тэрміны стараабраднік і стараабрадніцтва і даецца гэтаму абгрунтаванне. У даследаванні тэрмінам саглас азначаецца буйны падзел стараабрадніцтва, тэрмін толк азначае больш дробны чым саглас падзел.
Першую главу дысертацыі складае крыніцазнаўчы і гістарыяграфічны аналіз. У першым раздзеле першай главы аналізуюцца крыніцы даследавання. Пры напісанні працы выкарыстаныя два галоўныя віды крыніц: пісьмовыя і этнаграфічныя. Акрамя таго, аўтар звяртаўся да картатрафічных матэрыялаў, пададзеных у спецыяльных публікацыях.
Большая частка інфармацыі аб пражыванні стараабраднікаў на беларускіх землях знойдзена ў архівах: Нацыянальны гістарычны архіў Рэсрублікі Беларусь (НГАРБ), Расійскі дзяржаўны архіў старажытных актаў (РДАСА), Расійскі дзяржаўны гістарычны архіў у Санкт-Пецярбургу (РДГА), Літоўскі дзяржаўны гістарычны архіў (ЛДГА). Усе астатнія крыніцы толькі дапаўняюць архіўны матэрыял.
Самы каштоўны матэрыял знойдзены ў НГАРБ і ЛДГА. У беларускім і літоўскім архівах знаходзіцца багаты і цікавы матэрыял аб занятках стараабраднікаў, землекарыстанні, купецкіх справах. У ЛДГА, напрыклад, намі знойдзены матэрыял, з якога відаць, чым займаліся стараабраднікі ў Відзах (ф.725), (матэрыял даецца ўпершыню), у Гомельскім старостве (ДА 3774, 3787), (матэрыял даецца ўпершыню). У НГАРБ знойдзены штогадовыя ведамасці па паветах і губернях аб колькасці “раскольнікаў” і “раскольніцкіх” храмах (ф.242,295,1416,1430,2014,2001).
Мінскае губернскае “прнсутствне” патрабавала ад павятовых прадстаўнікоў, якія складалі спісы, указваць род заняткаў усіх мяшчан-
стараабраднікаў (НГАРБ, ф.1595). Сярод стараабраднікаў на беларускіх землях было шмат купцоў, у большасці 3-й гільдыі. Аб гэтым сведчаць матэрыялы архіваў: (НГАРБ, ф.1430, ф.2001, ф.2014; РДАСА, фЛ6; ЛДГА, ДА 4070; ф.752; РДІ'А, ф.1405). (Матэрыял аб купцах-стараабрадніках на беларускіх землях даецца ўпершыню).
У дакументах змешчана інфармацыя аб тым, чым гандлявалі стараабраднікі, якой маёмасцю валодалі, якія ў іх былі цяжкасці.
Адметнай і багатай была культура стараабраднікаў. Імі былі пабудаваны і багата аздоблены храмы і манастыры. Архівы расказваюць аб унутраным выглядзе храмаў. Апісаннем займаліся прадстаўнікі праваслаўнай царквы, таму яно носіць прафесійны характар. У гэтым плане цікавымі з’яўляюцца матэрыялы з (НГАРБ, ф.1430, ф.2001, ф.1297, ф.797; РДГА, ф.815, ф.381). (Матэрыял фонду 2001, воп.1, сп.259 даецца ўпершыню).
Цікавасць для гісторыкаў уяўляе разглядаемая ў дысертацыі такая з’ява, як аднаверства. Архіўныя матэрыялы даюць даведкі, рапарты і данясенні прадстаўнікоў Рускай праваслаўнай царквы аб узнікненні і станаўленні аднаверства. Шмат інфармацыі аб аднаверстве знаходзім у дакументах Свяшчэннага Сінода. Крыніцы такога роду вызначаюцца падрабязнай характарыстыкай таго або іншага сагласа ці толка і адносінамі ўсіх структур РПЦ да стараабраднікаў, якія пражывалі ў канкрэтным павеце. Матэрыялы па гэтай праблеме знаходзяцца ў наступных фондах (НГАРБ, ф.1430, ф.295, ф.1297, ф.2014).
Да неапублікаваных адносяцца дакументы аб матэрыяльных стратах, прычыненых староствам Рэчы Паспалітай “выганкамі” стараабраднікаў. Такімі дакументамі з’яўляюцца “ннвентарь” (вопіс маёмасці) Гомельскага староства Рэчыцкага павета, 1738 г. (ЛДГА, ДА 3774) і люстрацыя (рапарт аб праведзенай інспекцыі) Гомельскага староства Рэчыцкага павета, 1765 г. (ЛДГА, ДА 3787).
У дысертацыі вялікая ўвага ўдзелена вывучэнню ўказаў рускіх цароў, пастаноў расійскага Сената і афіцыйных дакументаў Свяшчэннага Сінода, якія датычаць стараабрадніцтва.
Значную цікавасць уяўляюць дзелавая перапіска і выказванні дзяржаўных і царкоўных дзеячоў. Гэта перш за ўсё перапіска адносна выканання ўказаў аб закрыцці стараабрадніцкіх культавых будынкаў і аб вяртанні рускіх стараабраднікаў з-за мяжы, якую вялі мясцовыя губернскія ўстановы з уезднымі і цэнтральнымі ўстановамі - Сенатам, Кабінетам Міністраў, Ваеннай калегіяй, Калегіяй замежных спраў, Свяшчэнным Сінодам. He меншую цікавасць уяўляе перапіска, якую вялі цэнтральныя ўстановы паміж сабой, перапіска паміж царамі і военачальнікамі адносна стараабрадніцтва. Да такога віду архіўных матэрыялаў неабходна аднесці наступныя дакументы: 1. Данясенне Сената ў 1741 г. імператрыцы “О разбойннчьнх нападеннях н грабнтельствах, промзводнмых нз-за граннцы Польской в МалоросснйскнХ стародубском н черннговском полках”, у якім увага звярталася на ваяўнічасць расійскіх збеглых людзей (РДАСА, ф.12, воп.1, сп.95.); 2. Пісьмо Кацярыны II
9
10