Стараабраднiцтва на Беларусi ў канцы XVII ― пачатку XX ст.ст.
Памер: 19с.
Мінск 1999
2. Нельга не адзначыць уклад стараабраднікаў на беларускіх землях у развіццё вытворчасці, промыслаў, рамесніцтва, будаўніцтва, гандлю, у сельскагаспадарчую вытворчасць (1. С. 146- 156).
3. Стараабраднікі на беларускіх землях стварылі адметнае будаўніцтва, промыслы і ўжытковае мастацтва. Бясспрэчную цікавасць уяўляе архітэктурная і мастацкая спадчына стараабраднікаў на беларускіх землях. Абаронцы старога абраду здолелі захаваць сваю адметнасць таксама ў абрадах, кульце і побыце (1. С. 156- 164).
4. У разглядаемы перыяд узнікла і існавала, побач з беларускай культурай, культура рускіх стараабраднікаў. Жывучы на беларускай зямлі, стараабраднікі здолелі за кароткі тэрмін адрадзіць сваё духоўнае жыццё. Адметным было і тое, што як беларуская культура, так і культура рускай дыяспары “мірна” суіснавалі і амаль не змешваліся (3. С. 9 - 10; 9. С. 7 - 8).
5. Рускі ўрад рабіў намаганні вяртання стараабраднікаў з Рэчы Паспалітай выкарыстоўваючы першапачаткова так званую запрашальную палітыку. Але стараабраднікі вярталіся на сваю радзіму ў невялікай колькасці. I для рускага ўрада адзіным спосабам іх вяртання заставалася выкарыстанне ваеннай сілы, што прывяло да значных эканамічных страт з боку Рэчы Паспалітай. Многія вёскі і слабоды засталіся без жыхароў, ворныя землі не было каму апрацоўваць, зменшыліся падатковыя зборы (1. С. 78 - 92; 10. С. 67 - 71).
6. Асаблівасцю пражывання стараабраднікаў на беларускіх землях было тое, што яны праводзілі адкрытае спавяданне сваёй веры, мірна ўжываліся з мясцовым насельніцтвам, кантакты на духоўным і бытавым узроўнях былі зведзены да мінімуму. Стараабраднікі стварылі тут сваю культуру, якая адрознівалася ад культуры іх аднадумцаў, што жылі ў Расіі (5. С. 83 - 88; 6. С. 68-71; І.С. 164- 180).
7. Стараабраднікі на Беларусі ўмелі наладзіць сваё духоўнае жыццё так, што ў іх асяроддзі адукаваных людзей было больш, чым сярод праваслаўных, a ў канцы XIX ст. сярод іх можна было сустрэць людзей, якія мелі адукацыю на ўзроўні еўрапейскай (6. С. 66 - 71; 1. С. 164 - 199).
8. Умовы жыцця і культурна-духоўнага развіцця стараабраднікаў на беларускіх зямлях далі ім магчымасць выдзеліцца ў самастойную канфесію (1. С. 64-78; 164- 180).
9. Погляды стараабраднікаў у палітычным плане нельга назваць стабільнымі. Яны заўсёды памяталі, што іх радзіма Расія, не парывалі кроўных сувязей з ёю, захоўвалі рускую мову, а ў час паўстання 1863 года яны сталі на бок рускіх войскаў, якія падаўлялі паўстанне (7. С. 18 - 22).
10 Палітыка Расійскай імперыі ў дачыненні да стараабраднікаў на беларускіх землях заўсёды была спецыфічнай. Пашырэнне ўплыву Веткі на ўсе папоўскія цэнтры ў Расіі, а таксама безвыніковасць “запрашальнай” палітыкі расійскага ўрада ў адносінах да сваіх суграмадзян і боязнь стварэння стараабраднікамі ўплывовай сілы прыводзілі да выкарыстання Расіяй розных шляхоў (у тым ліку і ваеннага) вырашэння пытання.
31
32
Пасля трох падзелаў Рэчы Паспалітай расійскі ўрад пачаў ажыццяўляць захады па змяненні палітыкі ў дачыненні да стараабраднікаў, якія пражывалі ў беларуска-літоўскіх губернях. Палітычнае становішча на беларускіх землях прымушала расійскі ўрад шукаць тут шляхі ўмацавання сваіх пазіцый, дзеля чаго яму даводзілася лічыцца з асаблівасцямі жыцця тут стараабраднікаў і рабіць апошнім некаторыя ўступкі. Хоць уступкі гэтыя былі нязначныя, яны давалі расійскім уладам магчымасць аказваць свой уплыў на тутэйшых стараабраднікаў. Адметна тое, што павялічвалася іх колькасць. (1. С. 64 - 146).
СПІС АПУБЛІКАВАНЫХ РАБОТ
Манаграфія:
1 Гарбацкі А.А. Стараабрадніцтва на Беларусі ў канцы ХУІІ - пачатку XX ст.ст.: Манаграфія. - Брэст: Выда-ва Брэсцкага дзярж. ун-та, 1999. - 202 с.
Артыкулы
2 Царкоўны раскол і стараверы на Беларусі ў другой палове ХУІІ - першай палове XIX стст. //Беларускі гістарычны часопіс. - 1997. - №4. - С. 60 - 66.
3 Старообрядцы на Белорусн//Падарожнік. - 1998. - №1. - С. 9-10.
4 Стараверчаская Белакрыніцкая мітраполія і мітрапаліт Амвросій у першай палавіне XIX ст. // Веснік Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта. Серыя 3 -1998. - №2.-С. 6-10.
5 Стараабрадцы-папоўцы - гісторыя ўзнікнення // Веснік Брэсцкага ўніверсітэта. - 1998. - №3. - С. 81 - 88.
6 Да вытокаў духоўнай спадчыны // Народная асвета. - 1998. - №12. - С 63 -71. .
7 Сацыяльна-эканамічнае, палітычнае і духоўнае жыццё стараабраднікаў Віцебшчыны ў другой палове XIX - пачатку XX стст. // Веснік Брэсцкага універсітэта. - 1999. - №1. - С. 17-23.
8 Гісторыя стараабрадніцтва Магілёўшчыны ў канцы ХУП - першай палове XIX стст. // Веснік Магілёўскага дзяржаўнага універсітэта імя А.А. Куляшова. - 1999. - № 1. - С. 55 - 60.
9 Стараверы Віцебшчыны ў канцы ХУІІ - ХУІІІ ст.ст. // Веснік Віцебскага дзяржаўнага ўніверсітэта імя П.М. Машэрава. - 1999. - № 1.- С. 3 - 8.
10 Палітыка Кацярыны II у дачыненні да стараабраднікаў. // Весці НАН Беларусі. Серыя гуманітарных навук. - 1999. - №2. - С. 67 - 71.
11 Нз нсторнн старообрядчества // Третьн обіцественно-полнтнческне чтення, посвяіценные памятн К. Лыіцлнского. г.Брест, 1993. - Ч. 2. - С. 18-21.
12 Аб любві і дзесяці запаведзях Божых у старавераў // Матэрыялы ІУ чытанняў прысвечаных К. Лышчынскаму. г.Брэст, 1995. - С. 36 -41.
Тэзісы дакладаў:
13 Нацнональное возрожденне н церковь // Матэрыялы палескай навукова-практычнай канферэнцыі. г.Пінск, 1990. - С. 45 - 47.
14Релнгня н обіцественное сознанне // Матерналы Республнканской научно-практнческой конференцнн “Полнтнческая культура лнчностн: проблемы, целн, средства” (29 - 30 октября 1991 года). Брест, 1992. - С. 36 - 37.
15 Нравственное становленне молодежн // Матерналы республнканской научной конференцнн “Молодежь в нзменяюіцемся мнре” 22 - 24 сентября 1992 г. г. Брест, 1992. - С. 83 - 85.
16 Некаторыя асаблівасці веравучэння і культу старавераў // Рэгіянальная навукова-практычная канферэнцыя “Праблемы чалавека ў сучасных філасофскіх і гуманітарных ведах”. г.Брэст, 1993. С. - 99 - 100.
17 Правілы жыція для моладзі старавераў // Рэспубліканская навукова-практычная канферэнцыя “Дыялектыка свядомасці сучаснай моладзі”. г.Брэст, 1994. - С. 49.
18 Звычай хаджэння па сонцу ў старавераў // Рэспубліканская навуковая канферэнцыя “Рэгіянальныя асаблівасці беларуска-пінскага палесся ў мове, фальклоры і літаратуры”. г.Брэст, 1994.-C. 117-118.
19 Некаторыя асаблівасці стараверчаскай абшчыны і сучаснасць // “Технологня полнтнкн”. Міжнародная навуковая канферэнцыя ‘Тражданское н нацнональное согласне — первооснова консолндацнн белорусского обшества”. Мн., 1995. - С. 297 - 301.
20 Стараверства на Беларусі ў першай палове XIX ст. // Навукова-практычная канферэнцыя “Брестчнна, от прошлого к будуіцему: Наука. Полнтнка. Бнзнес. Образованне”. г.Брэст, 1995. - С. 21 -22.
21 Перыядычны друк у старавераў // Міжнародная навуковая канферэнцыя “Брэскай царкоўнай уніі - 400”. г.Брэст, 1997. - С. 71 - 74.
22 Едановерне н судьба русского этноса на Белоруснн // Матэрыялы міжнароднай навукова-практычнай канферэнцыі “Чалавек. Этнас. Тэрыторыя. Праблема развіцця заходняга рэгіёна Беларусі”. г.Брэст, 1998. -Ч. 1.-C. 87-92.
23 Прнрода свадебных обрядов старообрядцев на Белорусн в конце XIX -начале XX вв. // Матерналы Республнканской научно-практнческой конференцнн “Мнровоззренне н наука на рубеже третьего тысячелетая”.(17 -18 ноября 1998 г.) г.Брест, 1999. - С. 211 - 213.
РЭЗЮМЭ
Гарбацкі Андрэй Аляксандравіч, “Стараабрадніцтва на Беларусі ў канцы ХУІІ -пачатку XX ст.ст.”
Аб’ект і прадмет даследавання: аб’ектам даследавання з’яўляюцца архіўныя дакументы і этнаграфічныя матэрыялы, якія датычаць жыцця стараабраднікаў на беларускіх землях. Прадметам даследавання з’яўляецца важны гістарычны працэс: перасяленне ў межы Рэчы Паспалітай, а канкрэтна на беларускія землі, вялікай колькасці рускіх стараабраднікаў і жыццё іх на Беларусі.
Мэта работы: мэта работы заключаецца ў тым, каб паказаць прычыны перасялення рускіх стараабраднікаў на землі Рэчы Паспалітай, а таксама спецыфіку сацыянай арыентацыі, сацыяльна-эканамічных, культурна-духоўпых адносін і маральных установак стараабрадніцкіх сагласаў і толкаў на беларускіх землях.
Метадалогія і мстады даследавання: асноўным метадам праведзенага даследавання з’яўляецца гісторыка-абагульняльны метад: аналіз і абагульненне архіўных матэрыялаў, стараабрадніцкіх рукапісаў і гістарычных даследаванняў. Выкарыстоўваліся таксама гісторыка-сістэмны. гісторыка-генетычны і гісторыка-тыпалагічны метады.
33
34
Сацыяльна-эканамічнае і ўнутрьшалітычнае становішча Рускай дзяржавы прымушала стараабраднікаў мігрыраваць і за мяжу. Апынуліся стараабраднікі на беларускіх землях, якія ў той час уваходзілі ў склад Рэчы Паспалітай. Талерантнасць у адносінах да стараабраднікаў была характэрнай для ўлад Рэчы Паспалітай. Рускія перасяленцы асвойваді тут неабжытыя землі, стваралі пры гэтым даволі эфектыўную вытворчасць, але сваё жыццё арганізавалі на ўзор жыцця бацькоў і дзядоў. На беларускіх землях рускія стараабраднікі пабудавалі свае першыя манастыры і храмы, якія па харастве і багацці не ўступалі маскоўскім праваслаўным храмам. Беларуская Ветка на доўгі час стала цэнтрам усіх сагласаў і толкаў папоўства.
Побач з беларускай культурай узнікла культура перасяленцаў з Расіі — стараабраднікаў. Характэрным у гэтай сітуацыі было тое, што беларуская культура і культура рускай дыяспары мірна суіснавалі, аднак не змешваліся. Следы стараабрадніцкай культуры заставаліся ў будаўніцтве манастыроў, цэркваў, малельняў, гаспадарчых пабудоў, у развіцці саматужных промыслаў, ужытковага мастацтва, у сістэме навучання, самабытнай літаратуры і народнай творчасці, у побыце.
Аўтар прыйшоў да высновы, што нельга нс адзначыць уклад рускіх стараабраднікаў на беларускіх землях у развіццё вытворчасці, промыслаў, рамесніцтва, будаўніцтва, гандлю, у сельскагаспадарчую вытворчасць. Стараабраднікі на беларускіх землях стварылі адметнае будаўніцтва, промыслы і ўжытковае мастацтва. Бясспрэчную цікавасць уяўляе архітэктурная і мастацкая спадчына стараабраднікаў на беларускіх землях. Абаронцы старога абраду здолелі захаваць сваю адметнасць таксама ў абрадах, кульце і побыце.