Старажытная беларуская літаратура
Выдавец: Юнацтва
Памер: 350с.
Мінск 1990
О біскупы, біскупы! О сыны, занядбаўшыя бацьку і маці! Дзеткі, народжаныя і выхаваныя ў царскіх палатах, а зараз па свайму жаданню перайшоўшыя ў карчмы і шалашы! Дакуль вы будзеце спаць непрабудным сном? Дакуль вы будзеце яшчэ трымацца нядбайнай гнуснасці? Прыдзіце да вод шырокіх чатырох евангельскіх патокаў і абмыйце гразь прастаты вашага розуму! Хіба ж вам яшчэ мала той каштоўнай страты, якую я зношу, дзякуючы вашай нядбайнасці, такой вялікай страты золата, срэбра, перлаў і дарагіх каменняў, якімі я ганарылася, аздобленая вашым бацькам, на працягу колькі дзесяткаў год як найслаўнейшая каралева? Дзе зараз той вельмі каштоўны каменьчыккарбункул, бліскучы як светач, які я насіла ў сваёй кароне паміж іншымі перламі, як сонца паміж зорамі,— дом князёў Астрожскіх, які вылучаўся сярод іншых бляскам святла сваёй старажытнай веры? Дзе і іншыя дарагія і вельмі каштоўныя каменні той самай кароны, слаўныя дамы рускіх князёў, неацэнныя сапфіры, надзвычай каштоўныя дыяменты: князі Слуцкія, Заслаўскія, Збаражскія, Вішнявецкія, Сангушкі, Чартарыйскія, Пронскія, Ружынскія, Саламярэцкія, Галаўчынскія, Крошынскія, Масальскія, Горскія, Сакалінскія, Лукомскія, Пузыны і іншыя многія, якіх лічыць паасобку была б доўгая справа? Дзе і другія вельмі каштоўныя мае скарбы; радавітыя, паўтараю, слаўныя, высакадумныя, моцныя і даўно па ўсяму свету праслаўленыя добрай славай, магутнасцю і мужнасцю народу рускага дамы: Хадкевічаў, Глебавічаў, Кішак, Сапег, Дарагастайскіх,
265
Войнаў, Валовічаў, Зяновічаў, Пацаў, Халецкіх, Тышкевічаў, Корсакаў, Храбтовічаў, Трызнаў, Гарнастайскіх, Бокіх, Мышкаў, Гойскіх, Сямашак, Гулевічаў, Ярмалінскіх, Чалганскіх, Каліноўскіх, Кірдзяяў, Загароўскіх, Мялешкаў, Богавіцінаў, Паўловічаў, Сасноўскіх, Скуміных, Пацеяў?..
He ўспамінаю тут таго шырокага ў княствах і паветах рускай зямлі каштоўнага майго адзення, аздобленага незлічонымі перламі і рознага колеру каменьчыкамі.
Аднак жа вы, злачынцы, абдзёрлі мяне з такой пышнай рызы маей і над бедным целам маім, з якога самі нарадзіліся, здзекуецеся смехам і кпінамі! Але пракляты той, хто на ганьбу сваёй маці адкрывае яе голае цела; праклятыя і вы, хто з майго голага цела насміхаецца і цешыцца! Прыйдзе той час, калі вам самім будзе сорамна за ўсё гэта! Лепш бы вам было не пазнаваць праўды святла, чым, пазнаўшы, адкінуць яго, загасіць і затаптаць! Які ж ты пастыр, ганарышся сваім пастырствам і ў той жа час абражаеш бога пагібеллю яго авечак? Ты, духоўны жрзц, выхваляется ,сваім пасвячэннем, а адракаешся ад святасці божай. Hi Жыццё, ні звычаі, ні вашы ўчынкі, ні адзенне не паказваюць вас як настаўнікаў; ні ваша мудрасць, ні навука, ні размова не сведчаць аб вашым пасвячэнні і пастырстве. У жыцці вы карчмары і купцы, у звычаях лежабокі, у размове невукі, ў абыходжанні лісы крывадушныя, а ў адзенні драпежныя ваўкі.
Мудрасць ваша, уменне, размова бязглуздыя, марныя і распусныя, і вяселле непрыстойнае, у якім і вы самі, і тыя, хто вас пераймае і ідзе за вамі, загінеце...
Утаймуйце сардэчныя матчыны ўздыхі, атрымаеце ўзнагароду ў канцы яе жыцця! Абатрыце заплаканыя вочы сваёй радзіцелькі, каб калінебудзь яе крывавыя слёзы не скаціліся на вас, а плач яе вас не згубіў! Не цітулам, але самой справай пажадайце быць духоўнымі жрацамі, не словам, а ўчынкамі пастарайцеся быць настаўнікамі і кіраўнікамі. Каму ж я гэта гавару, да каго мае словы звернуты? Да жалезнай сцяны, ці я іх на вецер пускаю?..
РАЗДЗЕЛ 2.
У якім змяшчаецца навука ўсходняй царквы свайму сыну, які пакінуў яе сумесна з другімі сынамі.
Сынку! 3 благаславеннем божага віншавання я, маці твая, станаўлюся перад табою. Вось стаю перад тварам тваім і з пакораю прашу ў цябе дазволу на лагодную з табою размозу.
266
Падымі сваю прасвячоную галаву і паглядзі на тваю матку вясёлымі вачыма, паглядзі, сынку, і пазнай мяне, пакажы чалавечнасць і пакору, уласцівую дзецям, дапусці мяне да сябе, а працягнуўшы руку, прымі мяне, няхай не будзе чэрствым тваё сэрца; падымі свае вочы на пакутніцу матку тваю і ласкавым поглядам пажадай яшчэ таго, каб зараз са мною спакойна гаварыць, бо я не ддя таго прыйшла да цябе, каб кпіць з цябе, а для таго, каб вучыць, не для таго прыйшла, каб выклікаць у цябе запал гневу, а для таго, каб зрабіць цябе пакладзістым і пакорным! Я прыйшла не за разрывам сыноўняй да маткі міласці, а хутчэй за ўладкаваннем яе. Падзівіся, сынок, гледзячы на нечуванае матчына ўніжэнне, і злітуйся над непамерным яе плачам, жальбою, пакутай і смуткам, прычынай якога з’яўляешся ты сам з другімі сваімі братамі, а маімі малодшымі сынамі.
Выхавала я вас з радасцю, а згубіла з плачам і смуткам; парадзіла я вас на пацеху і падпору сваёй старасці, а пазнала ад вас горшай, чым ад яўных сваіх ворагаў, непрыязні, горшай нянавісці, бязлітаснейшага ўціску, бесчалавечнага праследавання і шкадлівага заняпаду. Для вас і па вашай віне я, ваша няшчасная маці, засталася ўбогай, пакутуючай, асірацелай і пагарджанай, сапраўды, усім светам, якая цяпер з гора, седзячы над прыкрым салёным вавілонскім берагам вады і бачачы вас і многіх другіх мізэрна тонучых у ёй па вашай жа, сыноў маіх, віне, горка плача несуцешным плачам і жаласлівы, поўны болю і ляманту, узносіць свой голас пад самыя воблакі...
Няхай жа цябе ўзрушыць сыноўняе спачуванне да сваёй маці; няхай уразіць тваё сэрца тэты такі горкі, які пранізвае само неба, мой плач, маё ўздыханне і галашэнне! Прашу цябе, сын мой, суцеш мяне, дзеля бога; суцеш мяне ў па куце маёй, бо я з маладосці тваёй не пераставала цябе цешыць! Абатры з вачэй маіх слёзы сваім апамятаннем і зваротам да маткі, бо я цябе не даводзіла да слёз у гады твайго дзяцінства!
Застанься, сынок, каля маці твае ў яе старасці, бо кожны бывае пракляты богам, хто пакідае яе сваім учынкам і словам; пашануй мяне і будзеш мець за тэта благаславенне ад самога бога! Не давай прычыны, каб цябе твая маці падвяргала праклёну, бо матчын праклён разбурае дамы сыноўнія!
Што ж табе за слава ад крыўды маёй? А што за пацеха з майго зганьбавання? Пагэтаму паслухай, сынок, з вялікаи увагай маю навуку і прымі маё напамінанне, пажадай узгадніць сваю волю з помыслам свайго бацькі, і добра з табою будзе...
267
ЛЯОНЦІЙ КАРПОВІЧ
(1580—1620)
КАЗАНЬЕ НА ПРЕОБРАЖЕНИЕ ГОСПОДА БОГА И СПАСА НАШЕГО ИСУСА ХРИСТА
Церков святая восточная, православные християне, о нынѣшнѣм презацном дни и хвалебном празднице пѣсни и гимны, от вышнее богословии утворенные, в духовном веселю и утѣсѣ спѣваючи, в едном з них тыми словы мсвит: «Приидѣте, взыйдем на гору господню и в дом бога нашего и узрим славу преображения его, славу яко единочадого от отца, свѣтом приимѣм свѣт и, преложени бывше духом, троицу единосущную въспоем в вѣки!»
3 радостю от тебе слышим, матко наша церкви, тот твой так милый и солодкий к нам голое, вдячне приймуем тое напоминане, хутливыми се ставим на выконане того росказаня твоего. И хто ж бовѣм того бы собѣ не. зычыл, абы тые всѣ слова скутком выполнити могл?! Хто бы на так сличный видок не рад глядѣл?! Хто бы ку так милому и пожаданому кресу не рад бѣжал? Хто бы спѣвцем богоотцем, крил голубиных не потребозал, абы могл возлетѣти на тую гору, для которое радуются и играют другии горы, а погорки скачут, яко Раранки, на тую, мовлю, гору, которая вторым небом ся стала для показаное на ней небеснаго царя славы? На той бовѣм горѣ божества облистала красота, на той — распятия преднареклася таемница, на той — въскресения выобразился образ, на той — несказительности объявилася оздоба, на той — не вечерняго оного в царствии божием дня открилася свѣтлость, на той — (в пресличной оной шат Христовых ясности) будущая оная святых тѣл засвѣтилася ясность, на той — (в пресвѣтлаго оболока тѣню) утѣшное оное въехищение угодников божых на оболоки префикгуровалося.
Хто бы, и повторе мовлю, на той преславной Фаворской горѣ станути не хотѣл, на которой станули пресвятый ноги Христа спасителя нашего, в том кшталтѣ и постати, в которой на тот свѣт судити живым и мертвым приидет? Хто бы, мовлю, того преможного и страшливого судии, тихо и ласкаве ставячогося, не рад видѣл? Хто бы его, не о судѣ и караню, але о незмѣрном и предивном милосердіе рокуючого, не рад слышал? Хто бы персон тых, с которыми
268
о так важных и великих речах тот преможныи цар намову чынил, с которыми о выконаню скрытое от вѣков таемницы, о поднятю в Иерусалимѣ, за збавене наше, муки и смерти доброволное розмавял, оглядати; хто бы той так превеликой славѣ, ясности и оздобѣ их, в которой ся на он час показали, присмотрити; хто бы на тот знаменитый фест, на тот презацный зъезд и сейм прибыти не хотѣл, на который князи людстии събралися с богом Авраамлим, на который княжата всее землѣ, на который началницы старого и нового закону богоначалным мановением зехалися и, подобные подобных собѣ обачившы, миле ся з собою привитали? Обачил бовѣм великий вѣрою боговидец Моисей теплаго в вѣрѣ слову самовидца Петра, обачыл, завезеный возом и конми огнистыми, яко на небо, и смерти до тых часов неподлеглый девъственник Илия того, который, възлегшы на пламенныя Христа бога перси, вышей ниж на небо огнистыми богословия крилами възлетѣл и смерти также и поднесь не вкусил, девъственника Иоанна.
Хто ж бы тому их прелюбезному витаню припатритися собѣ не зычыл? Хто бы боготрезвенным оным небесное солодкости вином прагненя своего утолити не прагнул, которого скоштовавшы верховный апостол Петр як в нѣяком изступленю оные слова заволал: «Господи, добро ест нам здѣ быти! Аще хощеши створым здѣ три сѣни: тебѣ едину и Моисеови едину и едину Илии!»
Не вѣдаеш Петре и сам што мовиш, естесь бовѣм пияным. Упоила тебе една тая, которое скоштовал, премирное оное славы и небесное солодкости капля. Але тя твой пан до самого не смертелное роскоши жродла взывает, кото рого не доступиш, если по вкушеню тое теперѣшнее солодкости яблока крестъного не скоштуеш. Не вѣдаеш што мовиш, иж хочеш отпочивати пред выконанем працы, иж хочеш триумфовати пред отрыманем звитяжства. Треба впрод (мовит твой учытель до тебе) отврещися себе, взяти крест свой, подняти за имя мое, муку и смерть, а потом не з одным толко Моисеом и Илиею в трех, о которых мовиш, прибытках, але з незличоным оного преблаженого почту’, оного много племенитого, в бѣлые шаты оболченного и в руках палмы звытяжства маючого, народу, множеством в оных многих отца моего обителех, в оных коштовных небесного моего дому палацах отпочинеш.