Страла Расамахі | Вогнепаклоннікі
Міхась Чарняўскі
Выдавец: Мастацкая літаратура
Памер: 143с.
Мінск 2016
Скончыўся вадапой, апусцеў бераг, а Вячорка ўсё яшчэ не меў здабычы. I калчан ягоны па-ранейшаму быў туга наладаваны стрэламі.
Дадому Вячорка прыйшоў, туляючыся за дрэвамі, каб не трапіцца на вочы родзічам і суседзям. «Зноў з пустымі рукамі»,— пачалі б кпіць з хлопца. Добра, што не было дома і маці — мабыць, збірала шчаўе. Сёстры таксама некуды сышлі. Толькі ў куце хаціны ціха пакехкваў глухі і нямоглы дзед.
Вячорка пакапаўся ў лазовым кошыку, выцягнуў з яго кавалак аленевага рога, некалькі крамянёвых разцоў і нажоў. Усё гэта запіхнуў у скураную торбу. Потым зноў выйшаў з вёскі і малапрыкметнай сцежкаю, мінаючы калючы яліннік з выварацямі, падаўся ў пушчу. Там быў даўно ім нагледжаны ўтульны куточак у западзіне паміж двума ўзгоркамі, дзе з-пад каранёў высахлай ад старасці хвоі выбівалася звілістая крынічка. Над крынічкай каля сухастоіны цямнела стрэшкай з яловых лапак павець. Перад ёю чакала агню вогнішча.
Вячорка сунуў пад павець торбу, сабраў сухога ламачча, выграб з глыбіні вогнішча некалькі гарачых вугалёў і раздзьмухаў агонь. I як толькі ўгарэлася ламачча, каля суседняга арэшніку зашамацела лісце, і адтуль, дробна валюхаючыся, выбег вожык. Спыніўся воддаль і задраў востры лычык. Вячорка выцягнуў з-за пазухі прыхоплены з сабою леташні жолуд і асцярожна падкінуў яго пад вожыкаву пыску. Звярок абнюхаў жолуд, потым зашчаміў яго ў зубы і зноў патрусіў пад куст. Хлопец засмяяўся ўзрадаваны, што вожык памятае яго і зноў прыбег па ласунак, да якога прывык з самай гэтай вясны.
Вячорка паслухаў лясную рознагалосіцу птушыных спеваў. Паўзіраўся ў адмысловы малюнак трэшчын на голым камлі сухастоіны. Потым сеў каля вогнішча на зялёны ад моху Ka-
мень і пачаў разаграваць над жарам рог. Калі той размякчэў, Вячорка, мяняючы то нож, то разец, пачаў штосьці выразаць з яго, яшчэ незразумелае чужому воку. Калі рог астываў, тады рабіўся цвёрды, як дуб, і хлопец зноў падсоўваў яго бліжэй да агню.
Пад канец дня Вячорка адчуў голад. Схадзіў на недалёкае балота, назбіраў на качыных гнёздах яек і напёк іх у прыску. Вячэру запіў халоднаю вадой з крынічкі. Потым, калі пачало цямнець, забраўся на хвою, дзе ў расохах з галля быў зладжаны насціл, як уладкавацца аднаму чалавеку. Прывязаўся да дрэва раменным паскам, каб не зваліцца ноччу, і ўмасціўся спаць.
Назаўтра з самай раніцы Вячорка зноў узяўся за працу. Грэў рог, рэзаў яго разцом, скабліў нажом, падсякаў, дзе трэба, сякеркай. I паступова ў нарыхтоўцы пачаў угадвацца абрыс ласінай галавы. Затым дзюбкай разца хлопец акрэсліў авал звярыных вачэй, пазначыў нарэзкамі поўсць пад сківіцай, яшчэ прайшоўся па контуры вушэй, больш выразнай зрабіў лінію рота. I вось, нарэшце, на Вячоркавай далоні ляжала адпаліраваная дробным пясочкам галава звера. I, быццам жывыя, глядзелі на мастака выпуклястыя ласіныя вочы, цяплом дыхалі шчыліны храпаў, пудка струніліся вушы. I зноў так яскрава ўявіў хлопец таго ляснога прыгажуна, убачанага ўчора на ранішнім вадапоі. I ажно задрыжэў ад шчасця, што яму ўдалося вось на гэтым кавалку рога перадаць воблік seepa. Лось, жывы лось нарадзіўся пад пальцамі Вячоркі. I лася гэтага можна трымаць у руках, лашчыць яго гладкую і цёплую галаву!
Вярнуўся Вячорка дадому стомлены, але шчаслівы. Паклаў каля сябе на лежаку ласіную галоўку і заснуў. Прыйшла з градак, дзе выполвала з іншымі жанчынамі ранняе пустазелле, маці, паглядзела на спячага сына, потым заўважыла выробку. Узяла яе ў рукі і сама залюбавалася. I падумала, што дарма сварылася на сына. Бо лася кожны, толькі б сіла была ў руках, можа забіць, а вось зрабіць з рога такім, быццам жывы, ніхто ў іхняй вёсцы не здолее. Нават у ведзьмара, у якога мноства такіх выразаных з дрэва і рога выяў ласёў, качак, вужоў, якім той маліўся, яны былі горшыя.
Маці ціха, каб не разбудзіць сына, дастала з-пад лежака кошык і пачала перабіраць фігуркі, змайстраваныя сынам раней. He, сённяшняя была найлепшай!
He ўцерпела маці і пахвалілася суседкам новай Вячоркавай выявай. Назаўтра пра гэта дачуўся вядзьмар і прыйшоў у іхнюю хаціну. Маці завіхалася каля госця, якога і паважалі ў вёсцы, і пабойваліся. Бо хто ж не паважае чалавека, які лечыць шэптамі і травамі хваробы і знаецца з духамі. Але чаму і не баяцца таго, хто можа наслаць урок, немач, злыя і цёмныя сілы з-пад старых выварацяў ды з чорнага багнішча. Вядзьмар захоплена цмокаў шчарбатым ротам, аглядаючы ласіную галоўку, а потым папрасіў падараваць яму:
— Усялю ў яе дух Вялікай Ласіцы, нашай прародзічкі, і будзе гэта рэч аберагаць наш род ад хвароб і пошасці, дасць нам уладу над ляснымі жыхарамі.
I як тут не аддасі выробку, калі гэта трэба для дабра суродзічаў?
А праз нейкі час, калі пайшоў погалас, што ў далёкіх заазёрных паселішчах напаў на людзей мор, вядзьмар папрасіў выразаць драўлянага духа-ахоўніка, які адвёў бы бяду ад іхняй вёскі.
Вячорка некалькі дзён шчыраваў над ліпавай калодай і зрабіў гэтага духа — з глыбокімі вачніцамі, у якія ўставіў белыя камяні, з ашчэранымі, каб напалохаць хваробу, зубамі. I калі выяву ўкапалі перад паселішчам, аказалася, што яна вышэй чалавечага росту. I прыхажалыя з суседніх вёсак жахаліся і падалі перад ёю ніцма.
Узмужнеў Вячорка, а вядзьмар яшчэ пастарэў, стаў хваравітым. I ўсё часцей стаў браць мастака-разьбяра на сваю варажбу і замовы. Казаў яму пра таемную моц розных зёлак, вучыў закляццям, адкрываў таямніцы абыходжання з багамі і духамі. А перад часам, калі трэба было навекі адысці ў Краіну Вялікага Палявання, аб’явіў усім, што духі прызналі Вячорку пасярэднікам паміж сабою і людзьмі.
— Ну дык і няхай ён будзе ў нас за ведзьмара,— згадзіліся вяскоўцы.
I стаў Вячорка ведзьмаром. Стараўся ўсё рабіць на дабро і ніколі нікому не шкодзіў.
I людзі любілі свайго ведзьмара і ніколечкі яго не баяліся. Нават дзеці.
* * *
— Па праўдзе кажучы, такую рагавую галоўку лася мне знайсці не пашанцавала. А вось на стаянках Літвы і Латвіі, дзе, як і на поўначы Беларусі, у новым каменным і бронзавым вяках жылі блізкія па культуры плямёны, яны сустракаюцца, і надзвычай дасканала зробленыя. Мне ж трапілася на старажытпым тарфянікавым паселішчы пад Бешанковічамі статуэтка самога лася, але галава ў яго была схематычная. A вось фігуркі людзей знаходзіў цудоўныя — драўляныя і касцяныя, з выразна акрэсленымі тварамі, велікавокія, барадатыя.
Усе гэтыя скульптурныя выявы, таксама як і арнаменты на посудзе і касцяных вырабах, розныя ўпрыгожанні чалавечага цела і вопраткі, адлюстроўвалі рэлігійныя ўяўленні першабытнага чалавека. Тыя ж статуэткі хутчэй за ўсё адпавядалі вобразам духаў, міфічных герояў, продкаў. Адначасова яны з’яўляюцца і творамі першабытнага мастацтва, бо рабіліся з вялікай любоўю, а нярэдка і талентам.
Заўважана і такая цікавая асаблівасць — у старажытным каменным веку чалавечыя, ці антрапаморфныя, выявы мелі вельмі схематычна выражаныя галовы, пераважна без рысаў твару. У канцы ж каменнага веку і ў эпоху першых металічных вырабаў у статуэтках найбольш дасканала і рэалістычна вырабленымі робяцца галовы з перадачай індывідуальных рысаў твару.
— А чым гэта тлумачыцца?
— У самай глыбокай старажытнасці, калі пераважала калектыўнае загоннае паляванне, чалавек адчуваў сябе неад’емнай часткай калектыву — першабытнага гурта, а потым — роду. Па-за гуртам нельга было ні пракарміцца, ні збудаваць моцны будан, каб перачакаць лютыя па тых часах зімы. Таму ў старажытным каменным веку індывідуальнасць асабліва не праяўлялася, не выдзялялася. Акрамя таго, напачатку людзі не выдзялялі сябе і з жывёльнага свету. Успомнім, што розныя плямёны, як лічылі яны самі, вялі сваё паходжанне менавіта ад жывёл — мядзведзяў, ваўкоў і гэтак далей. Таму тагачаснага чалавека ў суродзіча ў першую чаргу і цікавіла жывёльнае, біялагічнае — здабыванне мяса,
прадаўжэнне роду. А вось пазней, з распаўсюджаннем лука са стрэламі, вырасла роля індывідуальнага палявання. Спрытны паляўнічы і без дапамогі мог пакласці самага вялікага звера. Ен мог пратрымацца ў пушчы і адзін! Акрамя таго, у бронзавым веку ўскладнілася гаспадарчая і адпаведна мысліцельная дзейнасць чалавека. Паявіліся адносна заможныя лідары, нават багатыя сем’і. Чалавек ужо ўсвядоміў сваю вышэйшасць над жывёльным светам і сваю адметнасць сярод суродзічаў.
Дзіцячыя забавы
«Зубр» кружляў па хмызняку, заблытваючы сляды. Зрабіць гэта было нялёгка, бо на пяску між лазовых кустоў заставаліся не толькі «зубрыныя» сляды, але нават і мышыныя. Таму ён стараўся: то ішоў, адступаючы задам, то бег, пераскокваючы праз ніжэйшыя кусты, то рабіў вялікі скачок убок, затым вяртаўся на ранейшы след. Прайшоўшы па ствале вывараці, нарэшце, зашыўся ў куст ядлоўцу і заціх.
Праз нядоўгі час ад рэчкі грымнулі дружныя воклічы, і «паляванне» пачалося.
«Зубр» чуйна прыслухоўваўся, як то набліжаецца, то зноў аддаляецца «паляўнічы загон». I толькі глыбей уцягваў у плечы калматую галаву, калі галёканне чулася зусім побач.
Нарэшце «звер» прыкмеціў, як на прагаліну перад ядлоўцам выйшлі напаўголыя загарэлыя «паляўнічыя», размахваючы лукамі і дзідамі. Яны спыніліся перад паваленым дрэвам, бо след тут прападаў.
Адзін з загона адбегся ўбок і радасна загукаў:
— Знайшоў след! Во ягоны след зноў!
«Зубр» з палёгкаю перавёў дыханне — «паляўнічыя» папаліся на ягоную хітрыку і павярнулі ўбок.
Ішоў час, і «зубру», нарэшце, надакучыла сядзець у кусце, дзе яго пачалі апаноўваць авадні. Тады ён набраў у лёгкія паболып паветра і раўнуў. Галасы «паляўнічых» заціхлі. Загон, бачна, прыслухоўваўся. Тады «зубр» зароў яшчэ раз.
Загон разгарнуўся ў шырыню і пачаў прачэсваць лес у напрамку рыкання, бо знайсці «звера» па слядах страцілі
надзею. «Паляўнічыя» зноў выйшлі на прагаліну. Зараз яны кіраваліся проста на ядловец, і «зубр» зразумеў, што яго знойдуць. Падпусціўшы праследвальнікаў як мага бліжэй, ён раз’юшана зароў і кінуўся ўперад. «Звер» збіў з ног бліжэйшага «паляўнічага» і прарваўся скрозь загон. Але калі амаль ужо перабег прагаліну, у бок яму пацэліла страла.
— Мы забілі цябе! — узрадавана закрычалі хлопчыкі, што былі за «паляўнічых».
— А гэта не лічыцца,— спыніўся хлопчык-«зубр», падымаючы з пяску цацачную стралу.— Каб я не падаў голас, вы б мяне не знайшлі!